Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
9 Bourdieu P. The Logic of Practice / Translated by R. Nice. Stanford, 1990. P. 70-78.
Праца П’ера Бурдз’ё прысвечана ў першую чаргу логіцы практыкі. Закранае яна розныя аспекты. Адносна сексуальнай сферы варта звярнуць увагу на тое, што секс найперш практычнае дзеянне, а пасля ўжо тэарэтычнае. Тэарэтычныя разважанні на гэту тэму з’явіліся не адразу. Як практыка секс мае сваю ўнутраную логіку. Зразумела, што яна будзе розная для мужчыны і жанчыны. Гэта дуалістычная сістэма супрацьстаяння была ўлічана Робертам Нэем пры даследаванні мужчынскасці ў Францыі, які аднёс сексуальную ідэнтычнасць да натуральнай якасці, якая адлюстроўваецца ў целе і яго жэстах10.
На сённяшні дзень секс стаў шматграннай з’явай. Ён мае сваю філасофію, культуру, псіхалогію, псіхааналіз, фізіялогію. Мы разглядаем секс як натуральную біялагічную з’яву, неабходную для чалавечай прыроды, без асуджэння, дэманізацыі і ідэалізацыі. У гэтым кантэксце, каб быць зразумелымі, феномен сексу можна параўнаць з халоднай зброяй. Так, нож можна выкарыстаць для рамяства, гатавання ежы і нават для забойства. Галоўнае, у чыіх руках ён знаходзіцца і як яго выкарыстоўваюць. 3 сексам тое самае: ён можа быць для задавальнення, працягу роду, пакарання, прыніжэння і інш. Як зброяй, так і сексам трэба вучыцца карыстацца. Ён па сваёй сутнасці ні дрэнны, ні добры. Праблема палягае ў людзях, іх стаўленні і мэтах дзеянняў.
Секс з’яўляецца важнейшым кампанентам у грамадстве і выконвае шэраг істотных функцый, якія неабходныя для яго існавання. Адзначым некаторыя з іх:
• жыццестваральная: асноўны шлях для працягу роду;
• сакральная: сексуальныя дачыненні паміж мужчынам і жанчынай мелі містычны характар, набліжалі іх да прыроды, сімвалізавалі забеспячэнне дабрабыту і ўрадлівасці ў земляробчых культурах. Такое значэнне набываў секс падчас такіх святаў жыцця, як Русалле, Купалле. 3 прыходам хрысціянства прыродная сакральнасць была заменена на каханне Хрыста і Царквы, але язычніцкія вераванні гэта не змагло знішчыць;
• функцыя расслаблення: адзін з самых эфектыўных сродкаў адпачынку, зняцця напружанасці і атрымання фізіялагічнага задавальнення;
• камунікатыўная: базісныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай;
• культурная: стварае цэлую сістэму культурных з’яў (літаратура, мастацтва, этыкет і інш.);
• адукацыйная: вучыць разумець фізіялагічныя асаблівасці цела, спрыяе развіццю навукі, у прыватнасці медыцыны;
• тэрапеўтычная: з’яўляецца прафілактыкай або лячэннем пры пэўных захворваннях;
• уладная: непасрэдна звязана з падпарадкаваннем і дамінаваннем, асабліва ў феадальным грамадстве, кантралюе паводзіны ў сексуальнай сферы мужчыны і жанчыны праз розныя сродкі: жаданне, гвалт, прымус, сорам і інш.;
• статусная, ці рэпутацыйная: у залежнасці ад тыпу паводзінаў стварае рэпутацыю. Пры гэтым павышаная сексуальная актыўнасць для мужчыны
'“Nye R. A. Masculinity and Male Codes of Honor in Modem France. Studies in the History of Sexuality. Oxford, 1993. P. 4-10.
і жанчыны трактуецца па-рознаму. Прафесійны занятак сексам прыводзіць да вылучэння ў маргінальную катэгорыю;
• разбуральная для асобы: праяўляецца пры ўжыванні гвалту, паталагічных стасункаў. Прыводзіць да псіхічных адхіленняў, псіхалагічных траўмаў, якія не заўсёды лечацца. Разбуральнае ўздзеянне таксама прасочваецца пры венерычных захворваннях;
• разбуральная для грамадства: праяўляецца пры табуіраванні ці стварэнні культу сексу; і тое, і другое аднолькава разбуральнае. Выпадак першы яскрава бачны ў часы Сярэднявечча ў Еўропе, пурытанства ў Англіі, а другі падчас існавання Рымскай імперыі, а таксама калі Асветніцтва панавала ў Еўропе і Рэчы Паспалітай. Сітуацыя значна ўскладняецца, калі ў грамадстве адсутнічае магчымасць для абмеркавання і дыскусіі праблемы сексу, бо прыводзіць да з’яўлення паталагічных стэрэатыпаў, якія разбураюць грамадства. He менш падрываюць асновы грамадства эпідэміі, звязаныя з венерычнымі захворваннямі.
Такім чынам, секс уяўляе сабой складаную філасофска-фізіялагічную з’яву. Зыходзячы з гэтага, мэта дадзенай працы разгледзець секс і сексуальныя дачыненні ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным вымярэнні. Таму для поўнага даследавання тэмы звернута ўвага на наступныя аспекты: культуру сексуальных стасункаў ВКЛ у кантэксце культуры Еўропы і суседніх краін, мужчынскія і жаночыя ідэалы, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Па сутнасці, секс даследуецца як складаная канструкцыя ад уяўленняў да адхіленняў.
Наколькі актуальна вывучэнне сферы інтымных адносінаў ВКЛ у навуцы? Ці варта агаляць гісторыю Беларусі і паказваць прыкрыты цемрай бок жыцця? На наш погляд, гэта даўно варта было зрабіць, бо гісторыя без сексу выглядае не “чыстай”, а кастрыраванай, быццам бы беларусы памнажаліся не праз натуральныя стасункі, а праз капусту.
Адзначым, што гістарыяграфія па гэтай тэме прадстаўлена адзінкавымі працамі і канцэптуальна феномен сексу ў XVI-XVII стст. не даследаваўся11. Намі закраналіся пазашлюбныя стасункі шляхты ў манаграфіі, прысвечанай шлюбу. Аднак тут увага была засяроджана на асноўнай тэме, а секс выступаў як адзін з элементаў шлюбных стасункаў12. У артыкулах разглядаюцца асобныя тэмы: прастытуцыя, згвалтаванні і адхіленні ад тагачаснай нормы13. Але пры гэтым
11 Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. Lodz, 1982; Terra Alba. T. 2. Homo venerus: Сексуальная npacтора беларускай культуры / Пад рэд. С. I. Даніленкі. Мінск, 2001; Tereskinas A. Kuni zymes: seksualumas, identitetas, erdve Lietuvos kulturoje. Vilnius, 2001. P. 25-63; Лобач У. Эрас y беларускай традыцыйнай культуры II Studia Mythologica Slavica. VI 2003. C. 205-247.
І2Сліж H. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у XVI-XVII стст. Смаленск, 2015.
ІЗСліж Н. Сексуальнае жыццё шляхты Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVIII стст. Н Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад. рэд. С. I. Даніленкі. Мінск, 2001. С. 138-167; Сліж Н. Мараль і норавы вялікага князя і шляхты ў эпоху Жыгімонта Аўгуста //
даследаванне сексуальных дачыненняў застаецца малавывучаным аспектам і патрабуе далейшых навуковых распрацовак.
Заўважым, што інтымная сфера даволі спецыфічная і складаная для вывучэння. У савецкі перыяд займацца падобнай тэматыкай было проста немагчыма. Пасля 1991 г. больш важнымі сталі тэмы, звязаныя з палітыкай, саслоўнай гісторыяй ды інш. Акрамя таго, вывучэнне сексу як феномена патрабуе ведання не толькі фізіялогіі працэсу, але і заканадаўства, асаблівасцей побыту саслоўяў, культуры і рэлігіі і ўмення зразумець узаемасувязь тэндэнцый. Таму даследаванне сексу як культурнай і сацыяльнай з'явы адносіцца да складанай працы і патрабуе адпаведнай кваліфікацыі.
Крыніцазнаўчая база даследавання даволі шырокая: заканадаўчыя акты, прыватна-прававыя крыніцы, судовыя кнігі, апавядальныя крыніцы, літаратура, паэзія, візуальныя крыніцы. Аднак пры іх аналізе варта звяртаць увагу, што многія з іх не гавораць пра сексуальнасць і практыку сексу адкрыта. Таму не на ўсе пытанні можна знайсці адказы. Аўтарамі многіх крыніц былі мужчыны, таму там прыведзены непасрэдна іх погляд14. У працы дэманструюцца фрагменты з розных крыніц; як правіла, яны цытуюцца на мове арыгінала.
У даследаванні мы імкнуліся ахапіць усе саслоўі, наколькі гэта было магчыма. Аднак крыніцы ў большай ступені датычаць шляхты. Адносна мяшчан больш дакументаў захавалася з гарадоў з магдэбургскім правам, але далёка не паўсюль захаваліся магістрацкія кнігі. Найгорш сітуацыя выглядае з сялянамі, бо ў гэтым саслоўі ў сувязі з неадукаванасцю і прававой абмежаванасцю не было прыватна-прававых дакументаў. Большасць звестак пра сялян падаюць людзі іншых саслоўяў.
Рэгуляванне стасункаў у інтымнай сферы паміж мужчынам і жанчынай прадстаўлены ў наступных заканадаўчых крыніцах: Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.15, соймавыя пастановы16. Акрамя таго, у гарадах кіраваліся Вайхбільдам (lus municipale) і Саксонскім Люстрам (Speculum Saxonum). Абодва помнікі права функцыянавалі ў судовай практыцы. Яны былі ўключаны ў Статут
Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, Гальшаны, Навагрудак, 2006). Мінск, 2007. С. 207-216; Сліж Н. Згвалтаванні ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII ст.: заканадаўства і судовая практыка II Соціум. Альманах соціальноТ історіі’. Кйів, 2015. Вйп. 11-12. С. 91-103; Сліж Н. Забароненыя і ненатуральныя сексуальныя стасункі ў ВКЛ у XVI-XVI1 стст. Н Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. Ч. 2. Мінск, 2017. С. 247-266; Сліж Н. Прастытуцыя ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVII стст. // Соціум. Альманах соціальноі історіТ. Кшв, 2017. Вйп. 13-14. С. 113-126.
14 Karras R. М. Seksualnosc w sredniowiecznej Europie. S. 22-36.
І5Статут Велйкого княжества Лйтовского 1529 / Под ред. К. й. Яблонскйса. Мйнск, 1960; Первый Лйтовскйй Статут (1529 г.) / С. Лазутка, й. Валйконйте, Э. Гудавйчус. Вйльнюс, 2004; Статут Велйкого князьства Лйтовского 1566 года й поправы статутовые 1578 года// Временнйк Московского о-ва нсторнн й древностей россййскйх. 1855. Кн. 23. С. 1-242; Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года: Тэксты. Давед. Камент. / Рэдкал.: I. П. Шамякін [і інш.]. Мінск, 1989.
16 Volumina legum. Przedruk zbioru praw, staraniem xx.pijarow w Warszawie, od roku 1732 do roku 1782 wydanego. T. I—III. Prawa, konstytucye y przywileje krolestwa Polskiego, Wielkiego Xi^stwa Litewskiego y wszystkich prowincyi nalez^cych na walnych seymiech koronnych od seymu wislickiego roku panskiego 1347 az do ostatniego seymu uchwalone. Petersburg, 1859.
Ласкага 1506 г.17 Афіцыйна ў прававую сістэму Польшчы ўвайшлі лацінскамоўныя апрацаванні Саксонскага Люстра і Вайхбільда Мікалая Яскера18. Яны былі зацверджаны ў 1535 г. Жыгімонтам Старым і таксама мелі распаўсюджанне ў Вялікім Княстве. Важнымі для судовай практыкі ў гарадах сталі працы на польскай мове Барталамея Граіцкага і Паўла Шчэрбіца19. У практыцы таксама выкарыстоўвалі Крымінальны кодэкс Караліна20, які ўтрымліваў шэраг артыкулаў па пакаранні за неадпаведныя і ненатуральныя сексуальныя адносіны.