Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
65 Pami^tniki Samuela і Boguslawa Kazimierza Maskiewiczow (wiek XVII) / Oprac. A. Sajkowski. Wroclaw, 1961. S. 141143, 146.
“Pami^tnik Stanislawa Niemojewskiego (1606 1608). Lwow, 1899. S. 98-99; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 174-176.
67йз запнсок мностранных путешественннков XV1-XVII вв. H "A ce грехн злые смертные...” С. 139-146.
68 Кон 14. С. Клубннчка на березке. С. 19.
6914з запнсок нностранных путешественннков XVI-XVII вв. Н “А се грехн злые смертные...” С. 142.
70 Напрыклад, сустракаліся наступныя выказванні.: ‘Тлаза хоть крнвые, да х*й прям; В середу с переду, в пятннцу в задннцу; Кашу маслом, а п*зду х*ем не нспортйшь”. Фольклорные памятннкн конца XVII-XVI1I вв. //“А се грехн злые смертные...'’ С. 157-167.
71У назвах сустракаюцца: рэчка Блядзея, вёска Елдахова, рэчка Піздзюрка, вёска Хуйкова і інш. Назаров В. Д. “Срамословне" в топоннмнке Росснн в XV-XVI вв. II “А се грехн злые смертные.. С.551-566.
72Кон й. С. Клубннчка на березке. С. 16-18.
Хоць мелі месца гандлёвыя і культурныя кантакты, але частыя ваенныя сутыкненні прывялі да негатыўнага стаўлення да Маскоўскага княства, і гэта варожасць спрыяла скептычнаму стаўленню да маскоўскіх традыцый, звычаяў, рэлігіі.
Украіна. Украіна была ў складзе Вялікага Княства Літоўскага да 1569 г. У выніку Люблінскай уніі Польшча без вайсковых намаганняў забрала ўкраінскія землі73. Аднак тут захавалася дзеянне Статута 1566 г., таксама існаваў саслоўны падзел грамадства на шляхту, духавенства, мяшчан, сялян. Сістэма кіравання была падобная да сістэмы ВКЛ74. У гарадах дзейнічала магдэбургскае права. Такія гарады, як Кіеў, Львоў, Астрог, Замосце і іншыя, адыгрывалі важную ролю ў эканамічным, культурным, рэлігійным жыцці рэгіёна75.
Заканадаўства ВКЛ значна паўплывала на фарміраванне сямейна-шлюбных адносінаў. Аднак гэта сфера мела свае рэгіянальныя асаблівасці76. Маральныя нормы ў шлюбных і сексуальных стасунках вызначала праваслаўе, якое лічыла дапушчальнымі палавыя кантакты толькі ў шлюбе. На іконах тыпу “Страшны суд” сярод грэшнікаў пазначаны пералюбнікі і распуснікі77. Пасля падпісання Люблінскай уніі тут узмацніліся пазіцыі каталіцызму.
Запарожская Сеч прымыкала да Украіны, але гэта быў іншы свет78. Казакоў залічалі да гультаёў і разбойнікаў, якія жывуць за кошт нападаў і рабаванняў. Паводле сваёй сутнасці яны мала чым адрозніваліся ад татараў79. Землі ВКЛ шмат цярпелі ад казацкіх нападаў. Войска Налівайкі прайшлося як навала па гарадах і вёсках80. Баркулабаўскі летапіс згадвае, што ў 1601 г. казакі былі ў Швецыі. Там яны каралю не дапамаглі, уцяклі, а “тут на Русй Полоцку велйкую шкоду
73 Halecki О. From Florence to Brest (1439-1596). Rome, 1958. P. 141-197; Яковенко H. M. Нарйс історіі' середньовічноі та ранньомодерноі Украіны. Вйд. 3-е. Кшв, 2006. С. 197-208; Blaszczyk G. Litwa na przelomie sredniowiecza i nowozytnosci 1492-1569. Poznan, 2002. S. 143-159; Яковенко H. M. Скількі історяків стількн уній (з нагод 440-ліття ЛюблінськоТ уніі) II Украінськнй гуманітарнйй огляд. Вйп. 14. Кнів, 2009. С. 9-42 і інш.
74Яковенко Н. М. Украі’нська шляхта з кінця XIV до середйнй XVII ст.: (Волйнь і Центральна Украіна). Кшв, 1993; Яковенко Н. М. Нарйс історіі. С. 171-175, 209-259; Старченко Н. Честь, кров і рйторйка. Конфлікт у шляхетському середовйіці Волйні. Друга половйна XVI XVII початок століття. Кнів, 2014. С. 56-60, 317-369.
75 Сас П. М. Феодальные города Украйны в конце XV 60-х годах XVI в. Кйев, 1989; Білоус Н. Кйів напрйкінці XV у першій половйні XVII століття. Міська влада і самоврядування. Кнів, 2008; Яковенко Н. М. Нарйс історіі'. С. 167-171, 285-304 і інш.
76Гл.: Левйцькйй О. Сім’я і побут украінців у XVI ст. // На переломі. Друга половйна XVI ст. Кнів, 1994; Старченко Н. Шлюбна стратегія вдів і кілька проблем навколо неі' (шляхецка Волннь кінца XVI ст.) // Кйівська старовйна. 2000. № 6. С. 58-74; 2001. № 1. С. 42-62; 2001. № 4. С. 20-42; Ворончук I. “Dobra zona godna m^zowi korona” (До історіі' подружніх стосунків КатерйНй Острозькоі' і Томаша Замойського) // Кйівська старовпна. 2002. № 5. С. 120-133; Ворончук I. Подружні зрадй як наслідок практйкй укладання шлюбів в Украші в XVI-XVII ст. (на матеріалах ранньомодерноТ Волйні) Н Соціум. Альманах соціальноі історіі. 2006. Вйп. 6. С. 161-201 і інш.
77Федак М. Зображення грішнйків на іконах “Страшнйй Суд” XV-XVIII століть (на прйкладі пам’яток зі збіркй Національного музею у Львові імені Андрея Шептйцького) II Літопйс Національного музею у Львові імені Андрея Шептйцького. Львів, 2014. № 10(15). С. 70-76.
78Яковенко Н. М. Нарйс історіі. С. 175-192, 259-285, 313-428.
79 Miechowita М. Polskie wypisanie dwojej krainy swiata / Thim. A. Glaber. Krakow, 1535. S. 41.
80 Ластоўскі B. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 478-479.
чйнйлй, а место славное й велйкое Вйтебск звоевалй, злата, сребра множество побралй, меіцан учтйвых порубалй, н так шкоду содомйю чйнйлй горше злых непрйятелей албо злых татар”*'. Прысутнасць казакоў ва ўкраінскіх ваяводствах таксама прыводзіла да канфліктаў, рабаванняў і забойстваў82.
Нягледзячы на выхад Украіны са складу ВКЛ, кантакты ў розных сферах эканоміцы, палітыцы, культуры, рэлігіі працягвалі захоўвацца.
Купьтурныя асаблівасці Вялікага Княства Літоўскага. Вялікае Княства Літоўскае ў XVI ст. ужо цалкам існавала ў еўрапейскім кантэксце. Аднак у сувязі са сваім геаграфічным становішчам яно не адыгрывала істотнай ролі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай, рэлігійнай сістэме Еўропы. Хоць шляхта і імкнулася ўсімі спосабамі ўключыць дзяржаву ў сістэму еўрапейскіх адносінаў, але розніца паміж Еўропай і Княствам заставалася. Асабліва істотным было эканамічнае адставанне, якое ацэньваецца ў 100 гадоў. У XVII ст. Еўропа перайшла на капіталістычны лад, сталі працаваць біржы і банкі83. Для іншаземцаў з Заходняй Еўропы ВКЛ уяўляла сабой дзікі, варварскі і незразумелы край84.
XVI стагоддзе характарызуецца завяршэннем фарміравання дзяржаўнай сістэмы кіравання. У 60-х гг. была праведзена зямельная рэформа “Валочная памера”, рэфармавана судовая і адміністрацыйная сістэмы, сфармавана заканадаўчая база (Статуты 1529,1566, 1588 гг.)85. У Вялікім Княстве панавала феадальная сістэма гаспадарання, якая ў канцы XVII ст. абсалютна страціла сваю эфектыўнасць. Сама краіна была сельскагаспадарчай, таму эканамічная сітуацыя вельмі залежала ад добрага ўраджаю. Экстрэмальнае надвор’е адразу спараджала эканамічны крызіс, які прыводзіў да павышэння коштаў, заняпаду гаспадарак і голаду86.
Хвалі Рэнесансу, Рэфармацыі, барока, Контррэфармацыі дайшлі да Княства. Аднак іх моц была слабейшай, чым у месцах зараджэння, хоць мясцовая філасофская, палітычная, этычная, рэлігійная думка і развівалася ў кантэксце адзначаных тэндэнцый87.
3 XVI ст. Княства стала полем дзейнасці для розных рэлігійных плыняў. Да праваслаўя і каталіцызму дадаўся пратэстантызм. Ён прыйшоў з Нямеччыны і Герцагства Прусія. Пратэстанцкія зборы з’явіліся ў Вільні, Гайцюнішках, Смаргоні, Коўне і іншых мясцовасцях. У 1596 г. была прынята Берасцейская
81 ПСРЛ. Т. 32. С. 184, 187.
82 Білоус Н. Кшв напрнкінці XV у першій половнні XVII столітгя. С. 245-272.
83 Бродель Ф. Матернальная цмвнлнзацня, экономнка н капнталмзм XV-XVIII вв. Т. 2. Іігры обмена. Москва, 1988.
84 Одэрборн П. Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў // Беларускі гістарычны агляд. 2005. Т. 12. Сш. 1-2 (22-23). С. 167-189.
85 Довнар-Запольскнй М. В. Государственное хозяйство Велнкого княжества Лнтовского прн Ягеллонах. Т. 1. Кнев, 1901; Лаппо II. Н. Велнкое княжество Лнтовское за время от заключення Люблннской уннн до смергн Стефана Баторня (1569-1586). Т. 1. Юрьев, 1911; Любавскнй М. Областное деленне н местное управленне Лнтовско-Русского государства ко временм мздання первого Лнтовского Статута. Москва, 1892 і інш.
“Такія сітуацыі апісваюцца ў летапісах, гл.: ПСРЛ. Т. 32. С. 114, 177, 182, 184, 187, 188.
87Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990; Лойка A. А. Старабеларуская літаратура. Мінск, 2001.
унія. Гэта справакавала канфлікт у грамадстве, які трываў на працягу шэрага гадоў88. Полірэлігійная сітуацыя не спрыяла маналітнасці краіны. Увесь час існавала глеба для сутыкненняў і ўнутраных канфліктаў.
Адраджэнне адлюстравалася ў архітэктурных помніках, літаратурных творах, кнігадрукаванні. Самай значнай яго праявай стала дзейнасць Францыска Скарыны. Важную ролю адыграла жонка Жыгімонта Старога італьянка Бона Сфорца. Разам з ёй прыбылі ў Вялікае Княства Літоўскае носьбіты Рэнесансу мастакі і вучоныя, якія распаўсюджвалі ідэі эпохі праз свае творы. Вялікая княгіня спрыяла доўгім і трывалым кантактам паміж краінамі, вандроўкам шляхты ў Італію89.
Першы храм у стылі барока з’явіўся ў Італіі, а другі у Нясвіжы90. Поруч з барока ішла Контррэфармацыя, якая вяртала рэлігійнасць у грамадства праз будаўніцтва касцёлаў, літаратуру, падтрымку рэлігійных ідэалаў і светапоглядаў. У ВКЛ барочныя храмы былі пабудаваны ў Вільні, Гародні, Берасці, Віцебску і іншых гарадах. У шляхецкім асяроддзі набыла папулярнасць панегірычная літаратура і казанні на смерць, прысвечаныя не толькі асобе ці падзеі, але і стварэнню вобразаў ідэальных шляхцічаў і шляхцянак.
Варта адзначыць, што Рэнесанс прынёс у ВКЛ ідэі антычнасці, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў мастацтве, паэзіі, літаратуры, палемічных і філасофскіх творах і зрабілі моцны ўплыў на культуру. Ідэя пра паходжанне шляхты са Старажытнага Рыма змяшчалася ў летапісах, працах Мацея Стрыйкоўскага, Марціна Бельскага, Міхалона Літвіна, Альбрэхта Вуйка Каяловіча. Праўда, версіі прыводзіліся розныя. Паводле адной, Палемон і 500 шляхецкіх сем’яў пакінулі Рым, ратуючыся ад пераследу імператара Нерона. У пошуках новай зямлі яны дайшлі да тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і заснавалі тут дзяржаву. Паводле другой версіі, рымляне ратаваліся ад жорсткага правадыра гунаў Атылы91.
88 Падокшын С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз). Мінск, 1998; Іванова Л. Рэфармацыйны рух на Беларусі (другая палова XVI першая палова XVII ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 2. С. 54-72; Luksaite I. Reformacija Lietuvos Didziojoje Kunigaikstysteje ir Mazojoje Lietuvoje: XVI a. trecias desimtmetis XVII a. pirmas desimtmetis. Vilnius, 1999; Гудзяк Б. Крнза i реформа: Кшвська мнтрополія, Царгородськнй патріархат і генеза БерестейськоГ уніі. Львів, 2000; Дмнтрнев М. В. Между Рнмом н Царьградом: Генезнс Брестской церковной уннн 1595-1596 гг. Москва, 2003; Kempa Т. Wobec Kontrreforrnacji. Protestanci і prawoslani w obronie swobod wyznaniowych w Rzeczypospolitej w koncu XVI wieku i w pierwszej polowie XVII wieku. Toruh, 2007; Kriegsiesen W. Stosunki wyznaniowe. S. 430-617.