Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
100 “Прамова Мялешкі” датуецца першай паловай XVII ст. Сатырычны твор быў вельмі папулярны, уваходзіў у склад розных рукапісаў, быў неаднаразова надрукаваны. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 446—449; Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мінск, 1992. С. 65-68. У артыкуле змешчана 5 варыянтаў “Прамовы Мялешкі”: Даўгяла Зм. Зь беларускага пісьменства XVII ст. // Arche. 2009. № 7. С. 768-816; Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV сярэдзіны XVII ст. Мінск, 2008. С. 384-388.
101 Валахія частка сучаснай Малдовы.
102 “Hiszpanska prostota, wloska hoynosc, polski urz^d, panskie dworstwo, angielska wolnosc, francuski wstyd, niemiecka pokora, szochi w czas, moskiwskie slowo, tureckie malz^stwo, woloska wiemosc wszytko to podeyzrzane rzeczy”. VUB, f. 3-2239,1. 60v.
103 Archiwum domu Sapiehow. Lwow, 1892. T. 1. S. 491; Канановіч У. Інфармацыйна-выведная служба ў Вялікім Княстве Літоўскім у познім сярэднявеччы // Castrum, urbis et bellum: зб. навук. прац. Баранавічы, 2002. С. 195-218.
104 Bielski М. Kronika wszytkiego swiata. Krakow, 1564.
105 Напрыклад, y інвентары Трайчанскага манастыра згадваюцца карты Рыма, Канстанцінопаля, Гамбурга, Аўгсбурга (1678). Мннская стармна. Вып. 4. Труды Мннского церковного нсторнко-археологнческого комнтета (Тройчанскнй архнв). Мннск, 1913. С. 72.
106 ПСРЛ. Т. 35. С. 246.
Непасрэдны ўплыў на шляхецкую кулыуру, а праз яе і на культуру ВКЛ, меў вялікакняскі і каралеўскі двор. Гэта было месца камунікацыі розных людзей з розных краін: амбасадараў, рамеснікаў, дактароў і інш. Яны прыносілі з сабой частку сваёй культуры. Асобы, якія траплялі ў гэта асяроддзе, карысталіся магчымасцю пазнаёміцца з замежнымі навінамі і цікавосткамі. Жыццё каралеўскага двара і візіты іншаземцаў добра адлюстраваныя ў дзённіку канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла. У ім прасочваецца ўплыў розных культур праз кантакты, музыку, тэатр, побытавыя рэчы і інш.107 Ян Уладзіслаў Пачобут-Адляніцкі з захапленнем пісаў пра побыт пры двары ў 1684 г., калі Ян Сабескі быў у Яварове. Шляхціч пабачыў людзей розных нацыянальнасцей (грэкаў, французаў, туркаў, татараў), а таксама дзіўныя рэчы італьянскі агарод, незвычайных жывёл і інш.108
Аднак варта адзначыць, што ў канфедэратыўнай краіне Рэчы Паспалітай цэнтр паступова зрушыўся ў бок Варшавы як сталага месца знаходжання манарха, у Вільні, Гародні і іншых гарадах ён бываў наездамі. Асабліва гэта стала заўважна ў XVII ст. Больш актыўна, з прычыны геаграфічнага становішча, развівалася жыццё ў заходнім рэгіёне. У агульным сэнсе для еўрапейскіх краін Рэч Паспалітая была цікавая як вытворца сыравіны, спажывец прадукцыі і культуры, прыхільнік Ватыкана109, але як самастойны гулец не разглядалася. Меркаванне, што краіна дзікая і нецывілізаваная, не змянілася з часоў крыжацкіх паходаў.
Уяўленне пра іншую дзяржаву складвалася ў залежнасці ад характару адносінаў. Канфлікты стваралі вобраз ворага, таму ўзнікала негатыўнае стаўленне да яго культуры. Такім чынам, напрыклад, гэта адбылося ў выпадку з Маскоўскім княствам, Асманскай імперыяй, Крымскім ханствам. Італію ўспрымалі зусім інакш як цэнтр рэлігіі, культуры, гісторыі, антычнай спадчыны. Яна была ўзорам, вартым пераймання. Аднак як бы не складваліся адносіны, краіны ўсё роўна ўплывалі на ВКЛ. Да таго ж было вельмі важна назапашванне гістарычнай і актуальнай інфармацыі пра суседзяў, якія ўваходзілі ў сферу інтарэсаў дзяржавы. Гэта мела не толькі культурнае значэнне, але і практычны сэнс, таму што было карыснае для вайсковай і дыпламатычнай справы.
Варта адзначыць, што акрамя еўрапейскіх краін у Вялікім Княстве Літоўскім ведалі пра Азію і нават Індыю. Напрыклад, у радзівілаўскай калекцыі (1680, 1683) знаходзіўся шэраг індыйскіх карцін110. А ўражанні пра Індыю можна было атрымаць з “Аповесці пра Варлаама і Іасафата”, якая была выдадзена
107 Radziwill A. S. Pami^tnik o dziejach w Polsce. Warszawa, 1980. T. 2. S. 485,493. T. 3. S. 205 i інш.
108 Pami^tnik (1640-1684). Jan Wladyslaw Poczobut Odlanicki / Oprac. A. Rachuba. Warszawa, 1987. S. 316-318.
109 Рэлігійная сітуацыя ў Рэчы Паспалітай і ВКЛ вельмі непакоіла Рым. Platania G. Viaggio politico, viaggio religioso. Nunzi pontifici e la questione degli “uniati” al tempo di Jan II Kazimierz Wasa (1648-1668) attraverso i documento della Sacra Congregazione de Propaganda Fide // Itinera clericorum: Kulturotworcze i religijne aspekty podrozy duchownych / Pod red. D. Quirini-Poplawskiej, L. Burkiewicza. Krakow, 2014. S. 323-342.
110 AG AD, AR, dz. XXVI, sygn. 102, k. 136; Sulerzyska T. Inwentarz Galerii Obrazow Radziwillow z XVII w. // Нясвіжскія зборы Радзівілаў. Вяртанне 7. Мінск, 2002. С. 123.
ў друкарні Куцеінскага манастыра ў 1637 г. Знаёмства з усходам адбывалася яшчэ праз літаратуру пра астралогію і чараўніцтва'".
Зразумела, гэтыя веды канцэнтраваліся пераважна ў эліты, якая займалася міжнароднай і ўнутранай палітыкай. Духавенства кантактавала з замежжам у залежнасці ад свайго веравызнання. Мяшчан больш цікавіла інфармацыя практычнага характару ў сферы эканомікі, гандлю, медыцыны і інш. Сяляне былі ў меншай ступені ўключаны ў інфармацыйную прастору.
Вялікае Княства Літоўскае схілілася ў бок еўрапейскай культуры, якая стала прыкладам для развіцця розных сфер: рэлігіі, мастацтва, эканомікі і інш. Пры знаёмстве з рознымі краінамі жыхары не абыходзілі ўвагай традыцыі і звычаі ў галіне інтымнай культуры. Непасрэднае знаёмства з ёй адбывалася праз секс, шлюб і даверлівыя размовы. Некаторыя ідэі знайшлі сваё месца ў сексуальнай сферы жыцця грамадства.
111 Карскнй Е. Белорусы. Т. III. С. 46-47, 52-59.
2. Ідэальныя вобразы мужчыны і жанчыны часоў Рэнесансу і барока
У кожнай краіне розныя сацыяльныя групы ствараюць свае паняцці мужчынскасці і жаноцкасці, гендэрныя стэрэатыпы і ідэалы. Традыцыйна мужчына ці жанчына не прымалі самастойна рашэнне, якімі ім быць. Асяроддзе фарміравала канструкт, да якога ён ці яна павінны быць максімальна падобныя, каб не выпадаць з супольнасці.
Патрыярхальнае грамадства Вялікага Княства Літоўскага мела дакладна вызначаную іерархію. Першасная роля аддавалася менавіта мужчыну і ў жыцці, і ў сямейных дачыненнях. Да патрыярхальнай сістэмы ідзальна пасавала хрысціянства, якое сцвярджала, што жанчына створана для мужчыны1. Гэта падкрэслівалася ў кананічным праве і абрадах вянчання. У апошніх дэкларавалася падпарадкаванне жонкі мужу і яе паслухмянасць2.
У патрыярхальнай сістэме свабода жанчыны залежала ад яе статусу. Шляхцянкі не былі абмежаваны ў эканамічных правах і мелі права самастойна распараджацца маёмасцю3. Мяшчанкі ж згодна з магдэбургскім правам не маглі без мужа ці сваякоў здзяйсняць маёмасныя аперацыі. Гэта прасочваецца ў дакументах: жанчыны вельмі рэдка фігуруюць у іх самастойна4. Сялянкі мелі найменш правоў; яны нават не згадваліся ў інвентарах маёнткаў. Падчас пераліку гаспадарак запісвалася толькі імя і прозвішча гаспадара. Жанчыну маглі адзначыць, толькі калі яна была ўдавой і станавілася галоўнай у сям’і5.
Такім чынам, існавала сістэма з дакладна вызначанымі гендэрна-ролевымі функцыямі мужчыны і жанчыны, якая адпавядала патрэбам грамадства. Аднак у большай ступені працэс фарміравання гендэрных роляў і стэрэатыпаў меў дачыненне да шляхты, бо менавіта эліта займалася іх стварэннем у культурнай сферы.
Разуменне паняцця “мужчына” наўпрост залежала ад саслоўя. Розныя паняцці ўкладваліся ў канструкты “мужчына-шляхціч”, “мужчына-святар”,
1 Майлз Р. Жаночая гісторыя свету. Мінск, 2006. С. 85-87.
2 Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 265-377.
3 Сліж Н. Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў XVI-XVII стст. II Arche. Жаночая гісторыя Беларусі. 2011. № 12. С. 8-22.
4 НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 104-105, 110-111 і інш.
5 АВАК. Т. 14. Ннвентарн нменнй XVI-ro столетня. Внльна, 1888. С. 22-23, 37-45 і інш.
“мужчына-мешчанін” і “мужчына-селянін”. Кожны з іх выконваў свае функцыі ў грамадстве, якія былі абумоўлены заканадаўствам, рэлігіяй, традыцыямі і звычаямі.
Мужчына-шляхціч. Шляхецкае грамадства мэтанакіравана займалася стварэннем “ідэальнага” мужчыны. Для XVI ст. характэрна станаўленне не толькі саслоўнай самаідэнтыфікацыі, але і гендэрнай. Патрыярхальнае грамадства для сваёй сістэмы існавання дакладна вызначыла, якія ролі павінен у ім адыгрываць мужчына: сына, мужа, бацькі, гаспадара, мецэната, абаронцы, рыцара, палітыка6.
3 малога ўзросту ў шляхцічах выхоўвалі набожнасць, павагу да бацькоў, старэйшых і сваякоў, рыхтавалі іх да выканання абарончай функцыі ў сям’і, спрыялі іх кар’еры і поспеху ў асяроддзі. Бацькі жадалі бачыць сваіх сыноў годнымі шляхцічамі, якія займаюць высокія пазіцыі не толькі паводле права нараджэння, але і дзякуючы сваім чалавечым якасцям. Таксама яны хацелі, каб нашчадкі перанялі ад іх лепшае і перадалі сваім дзецям. Сын, нягледзячы на яго прыналежнасць да мужчынскага полу, знаходзіўся ў сям’і на ніжэйшай прыступцы ў параўнанні з маці. 3 дзяцінства яго прывучалі паважаць сістэму і паводзіць сябе адпаведна з узростам і статусам. Па дасягненні дарослага ўзросту ад сына чакалі клопату пра бацькоў, забеспячэння ім спакойнай старасці. Асновы мужчынскіх паводзін, мужчынскай ідэнтычнасці закладаліся яшчэ ў дзяцінстве, а замацоўваліся і развіваліся ў юнацтве.
Грамадская дзейнасць шляхціча была непасрэдна звязана з яго гендэрнымі ролямі. Ён мог удзельнічаць у палітычным жыцці, займаць дзяржаўныя і вайсковыя пасады. Роля рыцара была самай важнай і актуальнай для шляхецкага грамадства. Такія вайсковыя пасады, як гетман, палкоўнік, капітан, ротмістр і іншыя, даваліся набілітэту. Сармацкая культура стварыла ідэал рыцара, які павінен быў абараняць незалежнасць краіны, сям’ю і маёмасць у шматлікіх войнах. Цалкам адпавядалі вобразу ваяра Вітаўт, Стэфан Баторый, Канстанцін Астрожскі, Ян Караль Хадкевіч. Яны неаднаразова згадваліся ў тагачаснай літаратуры і сталі прыкладам для нашчадкаў7. Смелыя і таленавітыя ваяры былі запатрабаваныя, бо ў тыя часы войны з’яўляліся штодзённасцю і асноўнай гістарычнай падзеяй. Летапісы і хронікі звычайна звярталі ўвагу менавіта на гэта, іншым тэмам аддавалася вельмі мала месца. Па сутнасці, у той час гісторыяй называлі гісторыю вайны.