• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Пра веданне ў Вялікім Княстве49 гісторыі і кулыуры татараў сведчыць трактат Міхалона Літвіна50. Аўтар вельмі высока ацэньваў вайсковыя здольнасці гэтага народа, аднак лад жыцця лічыў пастухоўскім і простым, як у старажытнасці. Жанчын татары трымалі ў аддаленых пакоях. Яны вельмі ганарыліся колькасцю жонак. Мужчыны адрозніваліся тым, што перавагу аддавалі не жаночаму выгляду і пасагу, а маральным якасцям, таму шлюбы часта бралі з нявольніцамі, служанкамі, і гэта прыносіла плён. Жанчыны ў шлюбе былі пакорлівыя, трывалі наложніц, ладзілі з мужам. Такія адносіны прыводзілі да шматдзетнасці і памнажалі нацыю. Пералюб прылічаўся да смяротнага граху.
    44Borzemski A. Komika Miechowity. Rozbior krytyczny. Krakow, 1890. S. 80-102; Ochmanski J. Organizacja obrony w Wielkim Ksi^stwie Litewskim przed napadami tatarow krymskich w XV-XVI wieku // Studia i materialy do historii wojskowosci. T. V. Warszawa, 1960. S. 349-393; Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. International Diplomacy on the European Periphery (15th—18th Century). A Study of Peace Treaties Followed by Annotated Documents. Leiden, 2011.
    45 У хроніцы ёсць інфармацыя пра тое, што палонныя татары, якіх захапіў Вітаўт, былі паселены ў Польшчы і ВКЛ у 1397 г. Miechowita М. Chronica Polonorum. Cracovea, 1521. Р. CCLXIIII; Borzemski A. Komika Miechowity. S. 26.
    46ПСРЛ. T. 32. C. 95, 99, 101, 114; Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 72-74; Balczewski М. Gry і zabawy turkow. S. 159-160.
    47 Цяпер Зімняе, тэрыторыя сучаснай Украіны.
    48 Архмв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 417^18.
    49 3 польскіх аўтараў звяртаўся да гісторыі татар Мацей Мехавіта. Miechowita М. Polskie wypisanie dwojej krainy swiata / TIum. A. Glaber. Krakow, 1535. S. 64-74.
    50 Ochmanski J. Michalon Litwin i jego traktat o zwyczajach Tatarow, Litwinow i Moskwicinow z polowy XVI w. // Kwartalnik historyczny. 1976. № 4. S. 765-783.
    за які прысуджалася самае жорсткае пакаранне. Пры гэтым у татараў былі жанчыны для прастытуцыі, некаторыя з іх нават навучаныя танцам і ігры на музычных інструментах; іх часта запрашалі на бяседы51. Літвін ацэньваў станоўча такі лад жыцця, бо ён забяспечваў жорсткую іерархію, падпарадкаванне і вайсковыя перамогі52.
    Разважанні Літвіна аб стасунках паміж мужчынам і жанчынай вяліся з жорсткіх патрыярхальных пазіцый. Паводле яго слоў атрымлівалася, быццам бы дыскрымінацыйнае становішча жанчын прыводзіць выключна да дабрабыту грамадства. Па сутнасці, гэта прыстасаванне жанчын праз сілу і прымус для таго, каб зрабіць жыццё мужчын больш зручным. У такой сістэме жанчына мела права толькі нараджаць ваяроў, якія ў кожны момант маглі загінуць, і ніхто яе не пытаў, ці хоча яна такога лёсу сваім дзецям. Пры гэтым варта адзначыць, што Літвін проста назіральнік. Ен не жыў у гэтай сістэме адносінаў і не адчуваў яе на сабе.
    У Княстве ведалі традыцыі і звычаі татараў. Крымскае ханства з’яўлялася небяспечным суседам, таму інфармацыя пра яго моцныя і слабыя бакі была неабходнай. Кантакт з татарскай культурай прыносіў веды пра азіяцкую культуру, аднак яны не мелі моцнага ўздзеяння на грамадства.
    Маскоўскае княства. Адносіны паміж мужчынам і жанчынай у Маскоўскім княстве склаліся шмат у чым пад уплывам хрысціянства53. He менш істотную ролю адыграў “Дамастрой”, які замацаваў патрыярхальную сістэму і адвёў мужчыну галоўную ролю ў ёй54. У сямейна-шлюбным жыцці мелі месца раннія шлюбы. Важным было захаванне нявіннасці для жанчыны да вяселля. Пры гэтым у штодзённым жыцці здараліся адхіленні ад маральных нормаў праваслаўнай царквы55. У апошніх працах заходнія даследчыкі ўпісваюць сістэму гендэрных адносінаў Маскоўскага княства ў еўрапейскі кантэкст, адыходзяць ад меркаванняў прыгнечанасці жанчын. Але адзначаецца іх абмежаванасць у маёмасным праве. Статус жанчыны цалкам залежаў ад яе саслоўя: дваранкі мелі значна болын правоў, чым мяшчанкі і сялянкі. Хрысціянская мараль падтрымлівала думку, што шлюб неабходны толькі для зачацця дзяцей. Палымянай жарсці і сексуальным забавам для задавальнення ў ім не месца56.
    Пачынаючы з XV ст. паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай складваюцца канфліктныя стасункі, бо яна прэтэндавала на тэрыторыі нашай краіны, а пазней і на Інфлянты. Усходнія межы ВКЛ знаходзіліся ўвесь час у небяспецы. На працягу XVI-XV1I стст. войны мелі месца ў 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537, 1558-1582, 1609-1618, 1632-1634, 1654-
    51 Бяседай называлася прыемнае правядзенне часу з размовамі, алкаголем і танцамі.
    52 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 64-73.
    53 Levin Е. Sex and Society in the World of the Orthodox Slavs, 900-1700. Ithaca; London, 1989.
    54 Домострой / Под ред. B. В. Колесова, В. В. Рождественской. СПб., 1994.
    55 Кон й. С. Клубннчка на березке: Сексуальная культура в Росснн. йзд. 3-е, нсп. н доп. Москва, 2010. С. 26-43.
    56 Большакова О. В. йсторня Росснн в гендерном нзмереннп: современная зарубежная нсторнографня. Москва, 2012. С. 15-23.
    1667 гг.57 Памяць пра страты ў выніку такіх падзей захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне. А вайскоўцы, якія вызначыліся падчас войнаў, лічыліся героямі58.
    Зразумела, што ваенныя канфлікты прыводзілі да негатыўнага стаўлення да маскавітаў. Нянавісць нашых жаўнераў выклікалі знойдзеныя закатаваныя целы таварышаў падчас выправы С. Баторыя на Маскву для адваявання ўсходніх зямель ВКЛ. 1х пасадзілі ў катлы і жыўцом зварылі, а пасля яшчэ здзекаваліся з мёртвых целаў59. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка пісаў, што для “Масквы звычайныя здрада і баламуцтва”60. У дзённіку Альбрэхт Станіслаў Радзівіл пры апісанні падзей Смаленскай вайны 1632-1634 гг. адзначаў пра “маскоўскае грубіянства”61. Нават на нявольніцкіх рынках у татараў, калі прадавалі выхадцаў з Вялікага Княства Літоўскага, то падкрэслівалі, што гэтыя людзі не з Маскоўскага княства. Маскавіты каштавалі там танней, бо лічыліся лжывымі і хітрымі62.
    Агульная мяжа з Маскоўскім княствам не азначала падабенства ў традыцыях і звычаях. Параўноўваючы лад жыцця ў гэтых краінах, Міхалон Літвін адзначаў перавагі Масквы ў сістэме кіравання, адсутнасці алкаголю ў штодзённым жыцці, падпарадкаванні жанчын мужчынам63.
    Іншае бачанне традыцый у Самуэля Маскевіча, які быў там падчас выправы на Маскву (1611) і ўспрымаў усё як іншы і незразумелы свет. Сватаўство, паводле ягоных слоў, адбывалася “па-жыдоўску”, бо юнак не бачыў да шлюбу сваю нявесту. Падчас вяселля мужчыны і жанчыны сядзелі ў асобных пакоях64. У мужчынскім пакоі знаходзіліся распусніцы, тут спявалі і размаўлялі выключна пра секс. У іх не было прынята танцаваць на вяселлях, і таму танцы шляхты падаваліся ім нейкім шаленствам: чалавек ходзіць па пакоі і нібыта шукае тое, што не згубіў. Прыстойная асоба мусіць сядзець і глядзець на гэтага блазна. 3 жонкамі і жанчынамі баяры публічна не размаўлялі. Іх жонкі ўвесь час
    57Piwarski К. Niedoszla wyprawa t.zw. Radoszkowicka Zygmunta Augusta na Moskwy (rok 1567— 68) //Ateneum Wilenskie. R. 4. Z. 13. 1927. S. 257-265; Plewczynski M. Zolnierz jazdy obrony potocznej za czasow Zygmunta Augusta. Studia nad zawodem wojskowym w XVI w. Warszawa. 1985. S. 9-10; Xoрошкевнч A. Русское государство в смстеме международных отношеннй конца XV начала XVI в. Москва, 1980. С. 104-131; Янушкевіч А. Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг. Мінск, 2007; Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. Мінск, 1995 і інш.
    38 Слнж Н. Нсторнческая память о Лнвонской войне в панегнрнческой лнтературе XVII века // Балтнйскнй вопрос в конце XV XVI в.: сборннк научных статей. Москва, 2010. С. 365-380.
    ’’Hejdensztejn R. Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta do roku 1594. Ks. XII. T. 1. Petersburg, 1867. S. 323.
    “Ліст Мікалая Радзівіла Сіроткі да Крыштафа Радзівіла, гетмана ВКЛ. 7 сакавіка 1604 г. // Archiwum domu RadziwiHow. Т. VIII. Krakow, 1885. S. 51.
    61 Pamiytniki Albrychta Stanislawa Radziwilla. kanclerza W. Litewskiego / Wyd. E. Raczytiskiego. Poznan, 1839. T. l.S. 210.
    62 Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев n москвнтян. C. 72.
    63 Тамсама. C. 72, 75-78, 89-90.
    1,4 Падобным чынам вяселле апісвалі іншыя замежныя вандроўнікі, гл.: ІІз запнсок нностранных путешественннков XVI-XVII вв. // “А се грехн злые смертные..Любовь, эротпка м сексуальная этнка в донндустрнальной Росснн (X первая половііна XIX в.) / Под ред. Н. Пушкарёвой. Москва, 1999. С. 138, 143.
    знаходзіліся дома, а выязджалі толькі па святах да царквы ў закрытых павозках. He прынята было ўжываць алкаголь нават у корчмах, п’яных адразу адпраўлялі ў вязніцу. Увогуле, калі шляхта распавяла баярам пра волю і намаўляла змяніць лад, то атрымала такі адказ: "Wasza wolnosc warn dobra, a nasza niewola nam”65. Назіранне Маскевіча паказвае розніцу ў светапоглядах шляхты і баяраў. Розныя гістарычныя ўмовы існавання стварылі розныя сістэмы адносінаў паміж мужчынам і жанчынай. Падобныя апісанні маскоўскіх звычаяў за гэты перыяд пакінуў Станіслаў Немаеўскі, які адзначыў, што маскавіты перанялі іх ад татараў за час 400-гадовай няволі66.
    Іншыя замежныя вандроўнікі малявалі карціну агульнага п’янства і распусты. Паводле іх назіранняў, жыхары Маскоўскага княства прапівалі нават вопратку ў корчмах і выходзілі адтуль голымі, іх размовы былі накіраваны толькі на секс. Звычайным здавалася выходзіць на вуліцу з лазні голымі і бегчы акунацца ў рэчку, а зімой падаць у снег. Была распаўсюджана здрада сужэнцам. За пералюб не каралі смерцю, жанчыну білі пугай і замыкалі на некалькі дзён у манастыры. Аднак рэлігія ў жыцці маскавітаў прысутнічала67, а іканапіс увогуле быў значна больш аскетычны, чым заходні68.
    Верш, які быў напісаны замежнікам, апісваў грамадства XVII ст. наступным чынам:
    Ты везде в Москве увйдвшь
    Церквй, образа, кресты.
    Купола с колоколамй,
    Женіцйн, крашеных, как кукол, Бл*дей, водку н чеснок.
    Там снуют по рынку праздно, Нагвшом стоят пред баней, Жрут без меры, в полдень спят, Без стыда пердят, рыгают6’.
    Тагачасны фальклор маскавітаў уражвае сваёй шчырасцю і адкрытасцю70. Непрыстойныя словы часта сустракаліся ў тапаніміцы71. Нецэнзурныя выразы былі шматварыятыўныя, шырока выкарыстоўваліся ў побыце і фальклоры72.