• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Еўропа. Заходняя Еўропа стала галоўным цэнтрам, дзе ўзнікалі важныя культурныя і рэлігійныя плыні. Культурныя тэндэнцыі мелі шырокі спектр уплыву: ад эканомікі да гендэрных стэрэатыпаў і адносінаў. У Сярэднявеччы высокі кантроль духавенства над прыватнай сферай жыцця прывёў да дыскрымінацыі жанчын, паляванняў на ведзьмаў. Зменшыла гэта негатыўнае стаўленне ўвядзенне культу Дзевы Марыі. А глытком паветра сталі рыцарскі раман і песні трубадураў, якія ўхвалялі гетэрасексуальныя дачыненні1.
    XVI-XVII стагоддзі праходзяць у еўрапейскіх краінах пад уплывам вялікіх змен. Яшчэ з сярэдзіны XV ст. Італія абуджаецца ад гатычнага Сярэднявечча і ўступае ў перыяд Адраджэння. Яго духоўным цэнтрам стала Фларэнцыя. Эпоха па праве лічыцца адметнай і рэвалюцыйнай. Яна адыходзіць ад фанатычнай рэлігійнасці, але працягвае захоўваць адносіны з ёй. Рэнесанс прынёс не толькі новыя імёны ў мастацтва, але і вынаходніцтвы, тэхнічны прагрэс, эканамічнае развіццё, геаграфічныя адкрыцці. Спадчына антычнасці стала крыніцай натхнення для дзеячаў Адраджэння. Культ прыгожага цела, вядомы ў культуры Старажытных Грэцыі і Рыма, адлюстраваўся ў шматлікіх творах італьянскіх мастакоў2. Адбылі-
    1 Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн / Пер. с англ. А. 14. Блейз. Москва, 1995. С. 240-266; Tin L. G. Pocz^tki kultury heteroseksualnej w cywilizacji Zachodu / Przetl. O. Hedemann. Krakow, 2008. S. 15-54, 83-107; Karras R. M. Seksualnosc w sredniowiecznej Europie I Przeloz. A. Bugaj. Warszawa, 2012.
    2 Лнхт Г. Сексуальная жнзнь в Древней Грецнн. Москва, 1995; Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн. С. 77-125.
    ся змены ў падыходзе да асобы: сярэднявечнае безаблічча саступіла антрапацэнтрызму. Эпоха, якая пачалася з Італіі, ахапіла іншыя заходнія краіны3.
    Змены не абмінулі рэлігійнае жыццё. 3 сярэдзіны XV ст. каталіцызм знаходзіўся ў крызісе. Распуста духавенства ў Ватыкане дасягнула нечуваных памераў. Гэта паказвала на неабходнасць рэфармавання. Трыдэнцкі сабор стаў адказам на рэфармацыйны рух4, які пачаўся з Нямеччыны і ахапіў еўрапейскія краіны5. Аднак у XVII ст. шалі вагаў пахіснуліся ў іншы бок6. Праз дзейнасць езуітаў прыходзіць Контррэфармацыя, якую суправаджае барока7.
    Погляды на стасункі паміж мужчынам і жанчынай у еўрапейскіх краінах развіваліся пад уплывам адзначаных эпох. Калі Рэнесанс характарызаваўся разняволенасцю, то барока стрыманасцю. Варта заўважыць істотную рэч. Эпохі стваралі вонкавую абалонку існавання грамадства, усталёўвалі нормы паводзінаў і стасункаў. Аднак гэта не азначала, што на гэтыя нормы заўсёды арыентаваліся ў жыцці.
    Трэба адзначыць, што адносіны паміж мужчынам і жанчынай вызначаліся ў значнай ступені тым, да якога саслоўя яны належалі. Стратыфікацыя грамадства паводле паходжання і заможнасці непасрэдным чынам уплывала на шлюбныя і сямейныя стратэгіі8. Вышэйшае грамадства існавала ў вызначаных нормах маралі і этыкету, але мела кантакгы з народнай культурай у неабходнай для яго меры. Пры гэтым доступ да кулыуры эліты звычайным людзям быў абмежаваны. Народная кулыура не была звязана з жорсткімі ўмоўнасцямі. У ёй знаходзілася месца для фрывольных спеваў і карнавалаў як праявы сексуальнай культуры, кірмашоў, корчмаў, танцаў, ірацыянальных вераванняў і інш.9 Гарады займалі асобнае месца як палітычныя, эканамічныя, адукацыйныя, кулыурныя, рэлігійныя цэнтры.
    У еўрапейскіх краінах замацаваліся традыцыйныя патрыярхальныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Мужчына меў прыярытэт у дзейнасці палітычнай, эканамічнай, рэлігійнай, культурнай. Сферай жанчыны заставаліся сям’я і дом.
    3 Пра эпоху Адраджэння напісана вялікая колькасць прац. У дадзенай працы мы не маем намеру дэталёва прадставіць эпоху. Для агульнага разумення варта адзначыць кантэкст, у якім існавала ВКЛ. Пра перыяд гл.: Italy in the Age of the Renaissance 1300-1550 I Ed. J. M. Najemy. Oxford, 2004; Делюмо Ж. Цнвнлнзацня Возрождення / Пер. с франц. й. Эльфонд. Екатерннбург, 2006; Renaissance Theories of Vision / Ed. J. Shannon Hendrix, Ch. H. Carman. Great Britain, 2010; Tin L. G. Poczqtki kultury heteroseksualnej. S. 55-79, 109-114.
    4 Kurzel-Runtscheiner M. Cory Wenus. Kurtuzany XVI-wiecznego Rzymu / Przel. E. Ptaszyhska-Sadowska. Gdynia, 1998. S. 9-194; Делюмо Ж. Цнвнлнзацня Возрождення. C. 135-167.
    5 Kriegsiesen W. Stosunki wyznaniowe w relacjach panstwo kosciol mi^dzy reformacjq a oswieceniem (Rzesza Niemiecka Niderlandy Polnocne Rzeczpospolita polsko-litewska). Warszawa, 2010. S. 81-131,217-357.
    6 Strasser U. State of Virginity: Gender, Relation, and Politics in an Early Modem Catholic States. USA, 2004.
    7 Пра тэндэнцыі ў вывучэнні эпохі барока ў еўрапейскай і польскай гістарыяграфіі гл.: NowickaJezowa A. Barok polski mi^dzy Europq a Sarmacj^. Cz. 1: Profole i zaryzy calosci. Warszawa, 2009-2011.
    8 Дюамель K. Семейные стратегнн н соцнальное воспронзводство католнческого дворянства в XVII-XVIII вв. П Семья, дом н узы родства в нсторнн / Под ред. Т. Зоколла, О. Кошелевой, Ю. Шлюмбума. СПб., 2004. С. 175-199; Тойшер С. Предпнсанное родство. Нормы н практнкн родственных отношеннй в Берне на рубеже XV-XVI вв. // Семья, дом н узы родства в нсторнн. С. 200-242.
    9 Асаблівасці народнай культуры ў еўрапейскіх краінах прааналізаваны Пітэрам Бэркам. Burke Р. Popular Culture in Early Modem Europe. New York; Hagesstown; San Francisco; London, 1994.
    Безумоўна, жанчыны мелі магчымасць уплываць на некаторыя тэндэнцыі ў грамадстве, але ў даволі абмежаванай форме. У перыяд Адраджэння і барока жаночая праблематыка вельмі актыўна абмяркоўвалася ў еўрапейскіх краінах. Выходзілі выданні як шавіністычныя, так і фемінісцкія. У параўнанні з Сярэднявеччам становішча жанчын палепшылася, але на іх статус уплывала саслоўная прыналежнасць, гендэрныя стэрэатыпы і ўзрост. Статус дзяцей быў значна ніжэйшы за статус дарослага10.
    Побач з усталяванымі ўзорамі сямейных адносінаў мелі месца жыццёвыя варыяцыі. Існавала індустрыя прастытуцыі як мужчынскай, так і жаночай11. Цэлібат духавенства не заўсёды захоўваўся12. Акрамя традыцыйных стасункаў у Еўропе былі вядомы і гомасексуальныя, да іх ставіліся як да граху і дэвіацыі. Таксама трактаваліся і неўпарадкаваныя сексуальныя стасункі13. Злачынствы супраць маралі разглядаліся ў духоўных судах14, а ў Фларэнцыі і іншых гарадах былі створаны спецыяльныя суды, якія займаліся справамі пра гомасексуалістаў, распусту, неадпаведныя сексуальныя дачыненні. Калі ў XVI-XVII стст. сувязь паміж мужчынамі трактавалася вельмі негатыўна, то ў XVIII ст. гомасексуалізм як з’ява пашыраецца, ствараюцца мужчынскія дамы. Лесбійскія стасункі ўспрымаліся больш спакойна. Тэматыка аднаполых адносінаў час ад часу ўзнікала ў літаратуры15.
    3 еўрапейскіх краін самы моцны ўплыў на Вялікае Княства Літоўскае аказала Італія. Яе ўздзеянне было ў розных сферах: палітыка, эканоміка, культура, мастацтва, рэлігія. Італію наведвалі Радзівілы, Валовічы, Алелькавічы і іншыя прадстаўнікі шляхты16. Краіна выклікала сапраўдную цікавасць у жыхароў
    І0Пра сям’ю напісана шмат прац, напрыклад: Stone L. The Family, Sex, and Marriage in England, 1500-1800. New York; Hagerstown; San Francisco; London, 1977; Flandrin J.-L. Historia rodziny / Przetl. A. Kurys. Warszawa, 1998; Арьес Ф. Ребенок н семейная жнзнь прн старом порядке / Пер. с фр. Я. Старцева. Екатерннбург, 1999; A History of Private Live / Ed. F. Aries, G. Duby. Massachussetts; Lon­don, 1989; Bogucka M. Gorsza plec. Kobieta w dziejach Europy od antyku po wiek XXL Warszawa, 2005. S. 89-166; Malinowska M. Situacja kobiety w siedemnastowiecznej Francji i Polsce. Warszawa, 2008. S. 15-55; Regional Variations in Matrimonial Law and Custom in Europe, 1150-1600 / Ed. M. Korpiola. Leiden; Boston, 2011; Sibling Relations and the Transformations of European Kinship, 1300-1900 / Ed. C. H. Johnson, D. W. Sabean. New York, 2011 i інш.
    11 Kurzel-Runtscheiner M. Cory Wenus; Martin A. L. Alcohol, Sex, and Gender in Late Medieval and Early Modem Europe. New York, 2001.
    12 Laven M. Sex and Celibacy in Early Modem Venice // The Historical Journal. 2001. Vol. 44. № 4. P. 865-888.
    13 Bingham C. Seventeenth-Century Attitudes toward Deviant Sex // Journal of Interdisciplinary History. 1971. Vol. l.№3. P. 447^68.
    14 Poos L. R. Sex, Lies, and the Church Courts of Pre-Reformation England // Journal of Interdiscipli­nary History. 1995. Vol. 25. № 4. P. 585-607.
    15 Wyrobisz A. Sodoma i Gomora we wczesnorenesansowej Florencji // Przeglqd Historyczny. 1997. T. LXXXVIII. Zesz. 1. S. 145-162; Matthews-Grico S. Cialo i seksualnosc w Europe w czasach Ancien Regime'u // Historia ciala. T. 1: Od renesansu do oswiecenia / Pod red. G. Vigarello. Przelozyl T. Strozynski. Gdansk, 201 l.S. 196-207.
    І6Скеп’ян A. Лісты маладых князёў Алелькавічаў з Італіі П Архіварыус. 2009. Вып. 7. С. 55-74; Сліж Н. Гісторыя роду Валовічаў на Гарадзеншчыне ў XV-XVII стст. // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гродна, 2013. С. 167; Wrzesniak М. WIochy w relacjach polskich podroznikow z XVI i XVII wieku // Saeculum Christianum: pismo
    Княства, у бібліятэках нават былі шляхаводнікі па Італіі17. Акрамя таго, падтрымліваліся кантакты з Нямеччынай, Францыяй, Англіяй і іншымі краінамі. Так, Аляксандр Пронскі вандраваў па еўрапейскіх краінах, ведаў мовы, звычаі, культуру18. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка наказаў выправіць сыноў у вандроўку ў Італію, Іспанію і Францыю для пашырэння светапогляду, разумення свету, вывучэння моў19. Адукацыйныя вандроўкі карысталіся папулярнасцю сярод шляхты і мяшчан, хоць і каштавалі вельмі дорага20.
    Аднак атмасфера ў навучальных установах не заўсёды была навуковая. Ясь Лугоўскі падчас падарожжаў 1639-1643 гг. пісаў пра ўніверсітэт у Сене (Італія), што выкладчыкам там працаваць вельмі складана: студэнты ўвесь час крычаць, кідаюць камяні, сам універсітэт тоне ў брудзе, а на сценах паўсюдна можна пабачыць выявы мужчынскіх палавых органаў21.
    У сувязі з геаграфічным становішчам Вялікае Княства Літоўскае не адыгрывала значную ролю ў еўрапейскіх працэсах. Яно ўспрымала тэндэнцыі з Еўропы, спрабавала наблізіцца да вызначаных ідэалаў, але пераадолець адсталасць у галіне эканомікі і мастацтва так і не атрымалася. Для Еўропы ВКЛ, як і Польшча, было цікавае ў якасці сферы ўплыву і крыніцы сыравіны. Стаўлення як да раўназначнага партнёра не было.