Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Вайсковыя рысы шляхціча таксама адлюстроўваліся ў партрэтах і надмагіллях. Большасць гэтых партрэтаў паказвае вайсковасць набілітэту. Гэтая рыса праяўляецца ў наяўнасці зброі (шаблі ці буздыгану) і рыцарскіх даспехаў. Так намаляваны канцлер ВКЛ Леў Сапега, вялікі гетман ВКЛ Канстанцін Астрож-
6 Апошнюю ролю нельга атаясамляць з сучасным разуменнем палітычнага дзеяча, у дадзеным выпадку палітык гэта асоба, якая ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці краіны на мясцовым і дзяржаўным узроўнях.
7 Stryjkowski М. Kronika.... Krolewiec, 1582. S. 356-518, 544-546, 566-567; Kronika Macieja Stryjkowskiego niegdys w Krolewcu drukowana. Warszawa, 1766. S. 725-731; ПСРЛ. T. 32. C. 127; ПСРЛ. T. 35. C. 108-109, 125-127, 140-141, 162-163, 168-169, 230-231.
скі, мсціслаўскі ваявода Ян Завіша, віцебскі кашталян Мікалай Завіша, пінскі староста Уладзімір Ельскі, Юрый Радзівіл і інш. Герб, атрыбуты і подпісы на партрэтах дэманструюць грамадскі стан і сацыяльную ролю мадэлі. Вайсковыя, дзяржаўныя, мецэнацкія дасягненні паказвае партрэт Януша Скуміна Тышкевіча ў старадруку з нагоды атрымання ім пасады віленскага ваяводы8.
Надмагіллі ўвасаблялі патрыятычную ідэю рыцара, абаронцы сваёй зямлі. Сярод помнікаў вылучаюцца пахаванні віцебскага кашталяна М. Вольскага і яго жонкі (в. Крамяніца), канюшага ВКЛ П. Сапегі (в. Гальшаны, цяпер у Музеі старажытнабеларускай культуры)9. Шэраг помнікаў можна пабачыць у касцёлах Вільні.
He менш важнай для шляхціча была палітычная дзейнасць. У мужчынскіх казаннях на смерць хоць і ў ідэалізаванай форме, але таксама адзначалася гэта сфера жыцця. Аўтары твораў прасочвалі ўсе этапы станаўлення асобы як палітыка. Толькі шляхта магла абірацца на сеймы і сеймікі, атрымліваць дзяржаўныя пасады. 3 маладых гадоў шляхціч атрымліваў адукацыю, якая дазваляла быць прафесіяналам у палітыцы. Яго вучылі юрыдычным навукам, рыторыцы, мовам і іншаму, бо для ўдзелу ў палітычным жыцці краіны неабходна была добрая адукацыя. Высокі адукацыйны ўзровень таго ці іншага шляхціча часта адзначаецца ў розных крыніцах. Пасады дзяліліся на дзяржаўныя і мясцовыя, зразумела, што найбольш прэстыжнымі лічыліся дзяржаўныя. За іх змагаліся шляхцічы з самых уплывовых родаў. Шлюбныя стратэгіі таксама ўлічвалі пасады, якія займалі сваякі з боку жаніха і нявесты.
Поліканфесійная сітуацыя XVI ст. спрычынілася да таго, што на рэлігійнасці шляхецкага саслоўя ўвага не акцэнтавалася, але з перамогай Контррэфармацыі тэндэнцыі ў грамадстве змяніліся. Паступова з другой паловы XVI ст. уласцівай шляхцічу рысай становіцца рэлігійнасць. Роля мецэната дасягае свайго росквіту ў XVII ст. Знешняй яе праявай была мецэнацкая дзейнасць: фундацыя цэркваў, касцёлаў або збораў, іх фінансавая падтрымка, выданне палемічных і рэлігійных твораў за свой кошт, падтрымка друкарні. У штодзённым жыцці шляхціч наведваў храм, прытрымліваўся рэлігійных традыцый і звычаяў. Ён нават імкнуўся добра памерці, як патрабавала рэлігія. На сённяшні дзень захавалася шмат дакументаў, якія пацвярджаюць мецэнацкую дзейнасць шляхты ўсіх веравызнанняў: праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў, уніятаў, а таксама шляхты рознага стану заможнасці ад магнатэрыі да засцянковай шляхты. Напрыклад, віленскі кашталян Мікалай IV Глябовіч пасля пераходу з кальвінізму ў каталіцызм праявіў сябе ў пераўтварэнні кальвінскага збору ў Заслаўі
8 Izdebski A. Phaenomena seu aspectus felicissimi syderu[m] ... lanussii Skumin Tiszkiewicz, palatini Vilnensis, Bracla., lurbor., Novovo. etc. capitanei. Vilnae, 1641; Kuran M. Mecenat kulturalny Janusza Skumina Tyszkiewicza. Aspekt wizualny drukow naukowych i okolicznosciowych // Socialiniq tapatumq reprezentacijos Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes kulturoje. Dailes istorijos studijos 2010. № 4. P. 97-99.
’ Хадыка A. Ю., Хадыка Ю. B. Непаўторныя рысы: з гісторыі беларускага партрэта. Мінск, 1992. С. 62-64, 97-98, 123-124; Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага XVI-XVIII стагоддзяў. Мінск, 2003; Лявонава A. К. Скульптурныя надмагіллі Беларусі канца XVI першай паловы XVII ст. II Помнікі старажытнабеларускай культуры. Новыя адкрыцці. Мінск, 1984. С. 60-65; Sinkunaite L. XVII a. Lietuvos portretas. Vilnius, 2000. p. 34-52, 74-86.
ў касцёл, у фундацыі кляштара Св. Тройцы ў Дуброўне, заснаванні брацтва Св. Мікалая ў Смаленску10.
Галоўным у сям’і з’яўляўся мужчына. Звязана гэта было з яго статусам у грамадстве, шырокімі палітычнымі і юрыдычнымі правамі. Ён павінен быў выконваць ролі мужа і бацькі, абараняць інтарэсы сям’і ва ўсіх сферах, быў адказны за маёмасны стан сям’і і захаванне спадчыны для нашчадкаў. Агульнапрыняты ўзор шляхціча-мужа патрабаваў добрага стаўлення да жонкі. У сваіх дзённіках, успамінах і мемуарах шляхцічы выказвалі сімпатыю да жонак11.
3 нараджэннем дзіцяці мужчына набываў новую ролю. Ён станавіўся бацькам. Шляхцічы неабыякава ўспрымалі з’яўленне на свет нашчадкаў, асабліва мужчынскага полу. У дзённіках і мемуарах аўтары фіксавалі галоўныя, на іх погляд, падзеі: нараджэнне дзяцей, выпраўленне іх на адукацыю і ў вандроўкі, шлюб, нараджэнне ўнукаў. Перыяд дзяцінства, як правіла, абмінаўся. Мужчыны не рабілі замалёўкі пра нейкія здарэнні з дзецьмі, іх учынкі і інш. Актыўны ўдзел бацькі ў жыцці дзяцей пачынаўся пасля дасягнення імі падлеткавага ўзросту. Прыклад клопату пра дзяцей зафіксаваны ў “Admonitoryum” М. К. Радзівіла Сіроткі, дзе вельмі падрабязна распісаны адукацыя і выхаванне сыноў (1603)12. Што датычыць дачок, шляхціч меў абавязак выдаць іх замуж і даць пасаг13. У выпадку, калі ён не мог сам выканаць свой бацькоўскі абавязак, то для гэтай мэты прызначаў у тастаменце апекуноў14.
He менш важнай функцыяй для мужчыны была функцыя гаспадара. Самастойна ці з жонкай шляхціч купляў і прадаваў маёнткі, браў пазыкі ці даваў сам, сачыў за агульным станам гаспадаркі, наведваў фальваркі. Ён здзяйсняў кантроль над агульным функцыянаваннем феадальнай эканамічнай адзінкі. Жонка больш займалася ўнутранымі гаспадарчымі справамі.
У працэсе фарміравання роляў былі задзейнічаны разнастайныя грамадскія сферы: палітыка, культура, рэлігія, адукацыя, выхаванне і інш. Іх узаемадзеянне дало гендэрны канструкт мужчынскасці ў ВКЛ. Сапраўдны шляхціч у вачах грамадства быў рыцарам, абаронцай, дзяржаўным дзеячам, добрым сем’янінам, рэлігійным чалавекам. Гэты эталон быў выпрацаваны на працягу XVI ст., набыў сваё развіццё ў XVII ст. і стаў неад’емным элементам шляхецкай культуры.
Мужчына-мешчанін. Статус і магчымасці мешчаніна залежалі ад горада пражывання, яго велічыні і падпарадкавання. Свае асаблівасці мелі гарады з магдэбургскім правам, прыватныя гарады, мястэчкі. Прывілеяваны статус
10 Wawrzynec X. Senator w Jasnie Wielmoznym Panu JMP Mikolai IV Hlebowiczu na Dabrownie Kasztelanie Wilenskim, Oniksztynskim, Radoszkowskim starosce oraz dworanin pokoiowy JKM w Wielmoznym panie Janie Hlebowiczu na Dabrownie synu kaszteliana pomienionego. Wilno, 1633.
11 Pami^tnik Teodora Jewlaszewskiego nowogrodskiego podsfdka. 1546-1604. Wilno, 1860. S. 30-31; Niezabytowski S. Dzienniki 1695-1700. Poznan, 1998. S. 75, 77, 89, 109, 135, 142,163, 170, 184,289.
12 Archiwum domu Radziwillow. T. 8. Krakow, 1885. S. 58-69.
13 Сліж H. Выхаванне асобы ў шляхецкай сям'і//Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі. Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі. Брэст, 1998. С. 62-66.
І4Сліж Н„ Гардзееў М. Шляхецкія тэстаменты 16 пачатку 18 ст. II Гістарычны альманах. Т. 3. Гародня, 2000. С. 90-110.
мела Вільня. Яе ўраднікі атрымалі шляхецтва і мелі права рэпрэзентаваць свае інтарэсы на соймах.
Асноўным заняткам мяшчан былі рамяство і гандаль. Акрамя таго, яны Mami быць задзейнічаны ў сістэме кіравання горада і займаць пасады (бурмістра, лаўніка, радцы, пісара, шафара). Адміністраванне горада было цалкам мужчынскай сферай. Магдэбургскае права рэгламентавала правілы паводзінаў мяшчан у грамадстве.
Статуты не толькі рэгулявалі адносіны ўнутры цэха, але і стваралі своеасаблівы ідэал рамесніка. Ён павінен быў якасна выконваць сваю працу, удзельнічаць у жыцці цэха, выказваць павагу да калегаў, прыстойна сябе паводзіць на сходах. Гэтыя і іншыя патрабаванні ўтрымліваліся ў статутах. Пры парушэнні ўсталяваных артыкулаў выкарыстоўвалі розныя пакаранні, напрыклад штрафы, выгнанне з цэху. Рамесніцкая структура насельніцтва была вельмі развітой: злотнікі, кушнеры, муляры, шаўцы, краўцы і інш.15
Купцы з’яўляліся значнай сацыяльнай групай у многіх гарадах. Яны былі задзейнічаны ў міжнародным і рэгіянальным гандлі16. Паспяховыя купцы былі даволі заможнымі і ўплывовымі асобамі ў горадзе. Пры гэтым у сістэме гандлю склаліся свае адносіны. Дамовы афармлялі пісьмова, каб пры іх парушэнні можна было звярнуцца ў суд. Ковенскія мяшчане Бальцэр Медніцкі і Ганус Старк сведчылі, што нейкі нясвіжскі мешчанін Пётр Крыскі фрахтаваў тавар з Караляўца да Коўна на віціне Медніцкага на 8 лаштаў солі. Заплаціў частку грошай Старку, а Медніцкаму нічога. Ад яго імя напісаў гарадзенскі бурмістр Адам Тарасевіч, каб купцы соль прывезлі да Гародні. Аднак па ранейшай дамове павінны былі прывезці толькі да Коўна. Каб пазбегнуць праблемаў ад Крыскага, актыкавалі гэта сведчанне (1606)17. Рэпутацыя сумленнага гандляра мела важнае значэнне ў асяроддзі. Але гэта не азначала, што не было купцоў, якія парушалі закон. Напрыклад, гандлёвыя і мытныя зборы змяншалі прыбытак, што правакавала пазбягаць мытных камор. Андрэй Казімір Скарабагаты, скарбнік ВКЛ, адміністратар тытунёвай манаполіі, падаў скаргу на гарадзенскага бурмістра Мікалая Васілевіча за нявыплату падатку на тытунь. Скарбовы Трыбунал ВКЛ наклаў штраф на яго маёмасць у памеры 4000 злотых (1682)18.
15 Akty cechow wilenskich 1495-1759 / Przyg. do druku. H. Lowmiariski przy wspoludziale M. Lowmianskiej i S. Koscialkowskiego. Poznan. 2006; Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развптпе городов; НГАБ. КМФ-18, спр. 113, арк. 1 7 адв.; Цітоў А. Гарадзенскія злотнікі ў XVI пачатку XX ст. // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гродна, 2013. С. 111-119; НГАБ, КМФ-18, спр. 85, арк. 337—338; Галубовіч В. Канфірмацыйныя прывілеі на цэх гарадзенскім шаўцам Жыгімонта (1609) і Уладзіслава Вазаў (1633) // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гродна, 2013. С. 129-130.