• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Незаконнымі і ганебнымі лічыліся дашлюбныя стасункі, пералюб, стасункі з прастытуткамі. Пра гэта гаворыцца ў іншых раздзелах кнігі. Але адзначым, што асноўная характарыстыка такіх стасункаў гэта тое, што палавыя кантакты адбываліся для сексуальнага задавальнення.
    Каханне ў шлюбе. Шлюб уяўляе сабой вельмі складаную сістэму ўзаемаадносінаў. Ён ствараўся для вядзення агульнай гаспадаркі, нараджэння і выхавання дзяцей. Секс тут быў неабходны для рэалізацыі пракрэатыўнай функцыі і выканання шлюбных абавязкаў. У ВКЛ сфарміраваўся падыход да шлюбу як да партнёрскіх адносінаў, заснаваны на ўзаемнай павазе, падтрымцы і дапамозе'. Гэта атрымлівалася дзякуючы сістэме дакладна вызначаных гендэрных роляў.
    Важнае, калі не галоўнае, значэнне ў шлюбе мела маёмасць. Усе маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай адзначаліся ў прыватна-прававых дакументах. Гэта датычыла пасагу, вена, пазыкі, дарэння і інш. Шлюб, заснаваны толькі на пачуццях, не выклікаў разумення ў шляхты. У сувязі з няроўным шлюбам кароннага кухмістра Андрэя Мнішаха з варшаўскай мяшчанкай Гізанскай канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў Радзівіл напісаў, што Амура часта малююць сляпым, а ён
    1	Партнёрскі шлюб меў месца ў еўрапейскіх краінах. Howell М. The Properties of Marriage in Late Medieval Europe: Commercial Wealth and the Creation of Modem Marriage II Love, Marriage, and Family Ties in the Later Middle Ages / Ed. I. Davis, M. Muller, S. Rees Jones. Turnhout, 2003. P. 17-62.
    бы яго яшчэ маляваў глухім, які не звяртае ўвагу на славу пасля смерці (1649)2. Еўрапейскія медыкі ў XVI ст. успрымалі каханне як хваробу. Паступова гэта стаўленне змянілася. У XVII ст. да гэтага пачуцця пачалі ставіцца як да лекаў3.
    Аднак мы не збіраемся ідэалізаваць шлюб, бо адносіны паміж мужчынам і жанчынай у сям’і былі розныя. Гісторыя ведае як прыклады кахання, так і нянавісці. Прычыны такіх стасункаў вельмі розныя, і з гістарычнага гледзішча не заўсёды падаецца магчымым выявіць, чаму ў адной пары склалася каханне, а ў другой нянавісць. Прычым паходжанне абсалютна не гарантавала, што супольнае жыццё будзе ўдалым.
    Які сэнс і значэнне мела слова “каханне” для мужчыны і жанчыны ў XVIXVII стст. у шлюбе? Адказ паспрабуем знайсці не ў літаратурных творах, а ў прыватных выказваннях і дакументах. У даравальных запісах і тастаментах шляхты і мяшчан часта сустракаецца старабеларускі тэрмін “мйлость малженская" шлюбнае каханне. Аднак што пад ім разумеецца? У адных выпадках гэта канкрэтызуецца, а ў другіх не. Менавіта дарэнне на карысць сужэнца сведчыла пра добрыя дачыненні ў сям’і. Дарылі рэчы, каштоўнасці, грошы, нерухомую маёмасць. Дакументы складаліся на карысць жонкі або мужа, а таксама былі ўзаемныя запісы4.
    Зафея Пракседа Скіндараўна ў даравальным запісе мужу, мсціслаўскаму падчашаму Лявону Коцелу, раскрывае, у чым праяўлялася каханне (1680). Гэта была падтрымка ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Муж аднавіў пабудовы ў маёмасці Пашаўшы ў Жамойцкім старостве, якую шляхцянка атрымала ад бацькоў Крыштафа Скіндара і Тэклі Бліструбаўны, выплаціў за палову гэтай маёмасці сястры Кацярыне, купіў разам з жонкай маёмасць Бяньковічы ў Навагарадскім ваяводстве, выплаціў пазыкі. Гэтыя два маёнткі яна перадала яму ў пажыццёвае карыстанне5.
    Добрыя адносіны паміж сужэнцамі сустракаліся ў мяшчанскіх сем’ях. Гарадзенскі катляр Ян Лукашэвіч Януцэвіч на выпадак сваёй смерці ўсю маёмасць прызначыў жонцы Еве Прушкоўскай. Яны разам доўга пражылі ў шлюбе. Дзеці памерлі малымі. Такі запіс катляра прымусіў зрабіць выпадак. У 1639 г. ён быў зняволены ў двары пана, аднак яго браты і сёстры адмовіліся дапамагчы ў гэтай сітуацыі. Жонка прадала свае рэчы, каб вызваліць мужа (1644). Яе ўчынак настолькі ўзрушыў Януцэвіча, што той вырашыў выказаць падзяку праз дарэнне дома і прыладаў працы1’.
    2 Radziwill A. S. Pami^tnik o dziejach w Polsce. T. 3. Warszawa, 1980. S. 204.
    3 Tin L. G. Pocz^tki kultury heteroseksualnej w cywilizacji Zachodu / Przetl. 0. Hedemann. Krakow, 2008. S. 161-178.
    4 Даравальных запісаў захавалася даволі шмат: НГАБ у Гродне. ф. 1664, воп. 1, спр. 493 (запіс Леанарда Аляхновічажонцы Марыне Друцкай, 1567);НГАБ. ф. 1785,воп. 1,спр. 12, арк. 183адв. (запіс ашмянскага старосты Станіслава Нарбута Гальшке Глябовічаўне, 1591); НГАБ у Гродне, ф. 1664, воп. 1, спр. 83 (запіс люцынскага старосты Самуэля Быхаўца Крысціне Дэнгофаўне, 1685); AGAD, Archiwum Radziwillow, dz. X, sign. 73 (запіс Багданы Філіпаўны Шымковічаўны мсціслаўскаму ваяводзе Андрэю Сапегу, 1593) і інш.
    5 AGAD, Archiwum Prozorow і Jelskich, sign.7, k. 9-9v.
    6 H ГАБ, ф. 1761, воп. 1, cnp. 1, арк. 293 адв. 294.
    Полацкая мяшчанка Мар’я Стралкоўна падарыла мужу Марціну Шчасновічу дом, а ён за гэта абяцаў яе шанаваць аж да смерці (1650)7. Віленскія мяшчане Захарый Губыка і Ганна Ілісоўна пражылі шмат гадоў у згодзе. Яны склалі ўзаемны даравальны запіс, у якім запісалі маёмасць адно аднаму (1689)8. У тастаментах таксама мяшчане згадвалі добрым словам сваіх сужэнцаў і дзякавалі ім за дапамогу і падтрымку’.
    Прыведзеныя прыклады паказваюць, што каханне мела матэрыяльнае вымярэнне. За дапамогу, падтрымку, добрыя адносіны, клопат, догляд падчас хваробы прынята была падзяка ў выглядзе маёмасці. Каханне праяўлялася не ў словах, а ў канкрэтных дзеяннях: выплата пазыкаў, дапамога па гаспадарцы, догляд у хваробе, набыццё лекаў і інш. Менавіта праз учынкі была бачна важнасць адной асобы для другой.
    Клопат, турбаванне пра мужа ці жонку нярэдка сустракаюцца ў ліставанні. Напрыклад, канцлер ВКЛ Леў Сапега перажываў, што яго жонка Альжбета Радзівілаўна выехала з Варшавы хворая, і сам збіраўся выязджаць за ёй. У адным з лістоў пяшчотна звяртаўся да яе: “Moja namilsza Halzusienka” (1606)10.
    У лістах гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча часта можна сустрэць звароты да жонкі Зафеі Мялецкай “Moja najmilsza Zosienku pocecho moja serdeczna”. Заўсёды пытаўся npa справы ў доме, пра дзяцей, дасылаў падарункі. А ў адным з лістоў быў вымушаны апраўдвацца: “Co sig moskiewki od kawalera tknie, dalibogem ci jej nie widziat, a chocby i Dyannq byla, juzby nig pewnie nie ruszyla pokusa...” (ліст пашкоджаны, 1606?, без даты)11.
    Мужчыны перажывалі страту жонак. 3 вялікім болем пісаў Ян Уладзіслаў Пачобут-Адляніцкі пра смерць сваёй жонкі Рахелі Юдзіты Гадэбскай. Ён страціў сябра, які быў даражэйшы за золата. Шляхцянка моцна захварэла на гарачку і неўзабаве памерла (1682). Ян Уладзіслаў яшчэ да яе хваробы быццам бы прадчуваў трагедыю: яго сэрца “выла без усялякай прычыны”12.
    Геранім Хадкевіч перажываў смерць трэцяй жонкі Дароты Рэяўны: “...tak і пат to swoym przykladem podafy, a bysmyy my malzonkowie ich w zmarley milosci ty na tym swiecie z sobq trwali, y tym si^ cieszyli ze Pan Bogynaczey nie chcial'\“ У 1614 г. Хадкевіч ажаніўся чацвёрты раз з Зафеяй Карабчэўскай, якая была вядома сваім ваяўнічым характарам14.
    7 Актавая кніга полацкага магістрата 1650 г.: зб. дак. / Склаў і падрыхтаваў да друку М. Гардзееў. Мінск, 2006. С. 109-110.
    8 Frick D. Wilnianie. Zywoty siedemnastowiecznie. Warszawa, 2008. S. 304-306.
    ’ Ibid. S. 216,221, 243, 245, 508.
    10 Archiwum domu Sapiehdw. T. 1. Lwow, 1892. S. 488-489, 506.
    " Korrespondencye Jana Karola Chodkiewicza poprzedzone opisem r?kopismdw z archiwum radziwillowskiego, znajduj^cych si? w Bibliotece Ordynacyi Krasihskich polaczonej z Muzeum Konstantego Swidzihskiego / Oprac. W. Chom?towski. T. 1. Warszawa, 1875. S. 31-97.
    "Pamictnik (1640-1684). Jan Wladyslaw Poczobut Odlanicki / Oprac. A. Rachuba. Warszawa, 1987. S. 294-296.
    13 Ліст віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, Берасце, 13 снежня 1611 г. ANK, Archiwum Mlynowskie Chodkiewiczow, sygn. AMCh 51, list nr 22.
    14 Rolle A. Niewiasty kresowe. Warszawa, 1883. S. 102-135; Dobrowolska W. Chodkiewicz Hieronim // PSB. T. 3. Krakow, 1937. S. 360-361.
    Згаданыя дакументы датычаць шляхецкіх сем’яў, дзе існаваў прыняты этыкет у адносінах. Але і за гэтымі словамі этыкету можна пабачыць павагу і пачуцці. Асабістая перапіска з мяшчанскіх і сялянскіх сем'яў не захавалася. Пра мяшчанскія сем’і апавядаюць прыватна-прававыя дакументы. На жаль, цяжка вызначыць стасункі ў сялянскай сям’і, бо ў гэтым саслоўі не было практыкі вядзення такіх дакументаў.
    Пры аповедзе пра каханне немагчыма абысці гісторыю Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівілаўны. Згодна з летапісам гісторыя пачалася з таго, што Жыгімонт Аўгуст “не могучй здержатй прйрожоное хтйвостй ку белым головом, почат мйловатй паню Барбару Радйвйловну”, якая на той час была ўдавой. Вялікі князь так актыўна завітваў да Барбары, што розгалас пайшоў па ВКЛ і Полыпчы. Яе браты (родны Мікалай Руды і дваюрадны Мікалай Чорны) папрасілі не хадзіць і не рабіць няславу іх дому. Жыгімонт Аўгуст трымаў пэўны час абяцанне, але аднойчы ноччу “крепкостй прйроженое дален терпетй не мог” і прыйшоў да жанчыны. Браты яго перапынілі, і тады адбылося таемнае вянчанне15. Аповесць адназначна паказвае, што сексуальныя стасункі паміж Жыгімонтам Аўгустам і Барбарай пачаліся перад шлюбам. Жарсць была асноўнай прычынай шлюбу для Жыгімонта Аўгуста. Яна мела важнае значэнне ў адносінах пары і пасля вянчання. Пасля сканчэння сойма ў Петрыкаве ў 1548 г. Жыгімонт Аўгуст адразу накіраваўся ў Вільню, каб бавіць час з Барбарай16.
    Шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівілаўны быў успрыняты сучаснікамі як няроўны’7. Аднак адзначым, што шлюб з падданай адбыўся не першы раз. Кароль Уладзіслаў Ягайла ў 1417 г. ажаніўся трэці раз па сваім жаданні з Альжбетай, дачкой сандамірскага ваяводы Аттона з Піліцы. Шлюб выклікаў негатыўную рэакцыю, бо не прыносіў ніякай карысці для краіны. Акрамя таго, жанчына была ўжо ва ўзросце, перажыла трох мужоў. Перашкодай да шлюбу было духоўнае сваяцтва: яна была хроснай маці караля18.
    Шлюбу Жыгімонта Аўгуста і Барбары супраціўляліся і ў Польшчы, і ў ВКЛ. Яго скандальна абмяркоўвалі на Петрыкаўскім сойме (1548). Шляхта патрабавала разводу. Канфлікт дайшоў да такой вастрыні, што Жыгімонт Аўгуст хацеў адмаўляцца ад кароны. Станіслаў Арахоўскі19 добра паказаў трагічнасць сітуацыі20. На сойме кароль выступіў перад шляхтай, апеляваў да рэлігійных палажэнняў адносна шлюбу, што ад Бога кожны мае права ўзяць жонку, а як