Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Будны меў адносна жанчын не толькі патрыярхальныя погляды, але яўна дыскрымінацыйныя. Для яго ідэальная жанчына гэта паслухмяная істота, якая цалкам падпарадкавана мужу, займаецца гаспадаркай і дзецьмі, выконвае рэпрадуктыўныя функцыі і недасведчаная ў сексе.
Б. Будны падзяляў думку Дыягена, што каханне гэта забавы для лайдакоў. Акрамя таго, прывёў словы з Авідыя:
Skoro odeymiesz zbytnie proznowanie: Kupudo na cie wnet strzelac przestanie21.
У працы прыводзіліся выказванні наконт таго, што сексуальныя стасункі стратныя для моцы мужчыны. Калі ў Піфагора спыталі, у які час лепш бавіцца з жанчынай, то ён адказаў, што гэта трэба рабіць тады, калі хочаш, каб сіл менш стала. У каментарах Будны адзначыў праўдзівасць выказвання, што “Венус” і “Бахус” у чалавека сілы забіраюць22.
19 Як довад пра існаванне цнатлівых жанчын у канцы кнігі змешчана гісторыя пра тое, як два купцы заклаліся на цнатлівасць жонкі. Падманным шляхам Амброжы патрапіў у дом купца Вінцэнта, падглядваў за жанчынай, пакуль яна распраналася, і скраў яе каштоўнасці. Гэта пасля стала доказам нявернасці жонкі. Вінцэнт загадаў яе забіць, але слуга пашкадаваў і адпусціў. Пасля доўгіх пакутаў яна патрапіла на двор караля, але пад выглядам мужчыны. Лёс склаўся так, што яна сустрэла Амброжыя, даведалася пра прычыну яе няшчасцяў, знайшла мужа, і разам яны вярнуліся дадому. Амброжы быў пакараны. Гісторыя на старонках без нумарацыі ў выданні: Budny В. Krotkich a w$zlowatych opowiesci, ktore po grecku zowq Apophtegmata. Lubcza, 1614.
20 Budny B. Krotkich a w^zlowatych opowiesci. Lubcza, 1614. S. 70, 85, 130-131, 146-155; Krakow, 1635. S. 411,472, 484-485.
21 Budny B. Krotkich a w^zlowatych opowiesci. Lubcza, 1614. S. 40.
22 Ibid. S. 65.
Мастацкая літаратура. У XVI ст. пераклады рыцарскага рамана на старабеларускую мову23 ўзбагацілі лірыку кахання і нават веды пра інтымную сферу жыцця. Значны ўнёсак у літаратуру быў зроблены дзякуючы перакладу “Аповесці пра Трышчана”, у якой рыцарскія прыгоды спалучаліся з рамантычнай лініяй24.
“Аповесць пра Атылу” ўтрымлівае сюжэт пра першую шлюбную ноч Атылы і Мікольты. Жаніх выпіў віна праз меру і “бавіўся” ўначы больш, чым трэба. Калі Атыла заснуў, то кроў пайшла носам і ён захлябнуўся ад гэтага. Мікольта прачнулася ад таго, што гарачая кроў “на персн текла”, і закрычала. Да гэтай сітуацыі быў змешчаны каментар аб тым, што празмернае заняцце сексам шкоднае для здароўя не толькі для сталых, але і для маладых мужчын. Атыле было 56 гадоў. Для характарыстыкі сексуальных дачыненняў у тэксце выкарыстана слова “венус”25.
“Аповесць пра Баву” ўтрымлівае непрыстойныя словы “курвін сын” і “курва”. Яны былі ўжыты падчас апісання падзей, звязаных з забойствам Гвідона. Рычарда абразілі неадпаведным сынам двойчы. Першы раз ён пачуў гэта ад жонкі Гвідона. Яна загадала яму паехаць да Дадона і перадаць, каб ён забіў яе мужа падчас палявання. Калі ён адмовіўся, то жанчына прыгразіла разарваць на сабе вопратку і абвінаваціць яго ў згвалтаванні. Другі раз, калі Рычард перадаваў словы жонкі Гвідона і Дадон западозрыў яго ў здрадзе. У выніку жанчына зрабіла так, што муж паехаў на паляванне і там яго забіў Дадон. Пасля гэтага выпадку жонку Гвідона аўтар назваў курвай. Калі яна даведалася ад Дадона, што мужа няма сярод жывых, то павяла яго за руку ў асобную камору. Гэты сюжэт вельмі добра паказвае маніпуляванне жанчынай мужчынамі праз секс для дасягнення сваёй мэты. Каб пазбавіцца ад мужа, яна аднаму пагражала абвінаваціць у згвалтаванні, а другому абяцала секс26. У дадзеным выпадку
23 Аб перакладной літаратуры гл.: Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 372— 376, 452; Кіпель 3. Беларуская перакладная літаратура XV-XVI стст. як мост паміж Усходам і Захадам // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2. Мінск, 1997. С. 175-181; Кіпель 3. Лёс беларускай аповесьці аб Тундалі ў сьвятле беларуска-заходнеславянскіх узаемадачыненьняў // Скарыназнаўства. Кнігазнаўства. Літаратуразнаўства. Матэрыялы III Міжнароднага кангрэсу беларусістаў “Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый”, Мінск, 2000. Мінек, 2001. С. 140-143; Бразгуноў А. Трансфармацыя і эвалюцыя заходнееўрапейскага рыцарскага рамана ў беларускай літаратуры XVI ст. // Скарыназнаўства. Кнігазнаўства. Літаратуразнаўства. Матэрыялы III Міжнароднага кангрэсу беларусістаў “Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый”. Мінск, 2000. Мінск, 2001. С. 143-149.
24 Аповесць захоўваецца ў екладзе іншых твораў. Biblioteka Raczynskich w Poznaniu, rkps 94, k. 1-127; Карскнй E. Белорусы. T. III. C. 77-78. Надрукавана факсіміле з транслітарацыяй на старабеларускую і перакладам на беларускую: Беларускі Трышчан / Пад рэд. М. Машкевіча. Вроцлаў, 2006.
25 Аповесць пра Атылу перакладзена ў 1574 г. Цыпрыянам Базылікам на польскую мову. Пераклад на старабеларускую з’явіўся не пазней за 1582 г. Веселовскнй A. Н. йз нсторнн романа н повестн. Вып. 2. Славяно-романскнй отдел II Сборннк отделення русского языка н словесностп ймператорской Академнн наук. Т. 44. № 3. СПб., 1888. Прнложенне. С. 232.
26Аповесць перакладзена ў XVI ст., захоўваецца ў складзе рукапісу ў Бібліятэцы Рачынскіх (Biblioteka Raczynskich w Poznaniu, rkps 94); Веселовскнй A. H. йз нсторнн романа н повестн. С. 130-131, 133; Карскнй Е. Белорусы. Т. III. С. 78-80.
абраза “курва” адносілася да жанчыны, якая няверная свайму мужу, непрыстойная ў паводзінах. Акрамя таго, яна названа “курва маці”, бо хацела забіць сына Баву.
Асобная лінія аповесці гісторыя кахання Бавы і Дружнены, дачкі армянскага цара. Яны пераадолелі шмат перашкод, каб быць разам. Адносіны пачаліся пасля рыцарскага турніру. Пад пагрозай абвінаваціць у згвалтаванні Дружнена прымусіла Баву заручыцца ускласці ёй вянок, пасля чаго яна моцна пацалавала юнака. Пра зачацце іх сыноў напісана наступнае. Увечары Бава напаіў каня, памыў рукі, прыйшоў да Дружнены, схапіў яе за грудзі і меў з ёй секс тройчы. Праз дзевяць месяцаў нарадзіліся дзеці. Баву і Дружнену лёс развёў на сем гадоў. Сям’я аб’ядналася, калі жанчына прыйшла да Бавы з сынамі пад выглядам скамарошніцы27. Гэта гісторыя цікавая тым, што паказвае актыўную ролю жанчыны ў адносінах з мужчынам. Сюжэт з сексуальнымі стасункамі апісвае элементарныя сродкі гігіены перад актам мыццё рук. Гэта забяспечвае захаванне ўлоння жанчыны ад інфекцый. Папярэднія пяшчоты даволі агрэсіўныя “схапіў за грудзі”. Палавы акт адбыўся не адзін раз і забяспечыў зачацце дзяцей.
Цікавасць да замежнай літаратуры мела месца таксама ў XVII ст. Але творы перакладаліся ўжо на польскую мову. Берасцейскі войскі Крыштаф Пекарскі займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Яго цікавілі італьянскія творы. Так з’явілася ў друку ў 1652 г., а пасля перавыдадзена ў 1695 г., кніга “Страшны Герой” Франчэска Андрэіні28, якая складалася з размоў героя і яго слугі Татумфацкага, у якіх абмяркоўваліся розныя тэмы. Герой трапляў у госці да Багоў Алімпа. У яго была каханая Ізабэла, таму размовы таксама ішлі пра каханне і шлюб: “Milosc z nogq maluiq dla ryb, z skrzydlami dla ptastwa, z ogniem dla niewiast, z strzalami dla mgszczyzn, a z armatq dla roznych zierzqC. Тэма была актуальна, бо героя ахапіла каханне, і ён не хацеў працягваць вайсковую выправу, жадаў застацца ў доме з прыгажуняй. Апісанне кахання больш падобна на апісанне стану звар’яцелага чалавека. Падкрэсліваецца, што герой не можа сябе кантраляваць і падпарадкоўваецца свайму пачуццю, у чым вінавацяць жанчыну. Прычым падаецца розніца паміж прыстойнымі жанчынамі для шлюбу і распуснымі куртызанкамі. Наконт жанчын сустракаюцца сексісцкія меркаванні, што без кія абысціся не можа арэх, асёл і жанчына; адно жанчына думае, а другое кажа, таму зразумець іх цяжка, лепш найгоршы мужчына ў свеце, чым найлепшая жанчына, і інш. Асобна падкрэслівалася, што муж галава жонцы і жонка павінна яму падпарадкоўвацца29.
27 Веселовскнй A. Н. йз нсторнн романа н повестн. С. 139, 154, 161, 168-172.
28Франчэска Андрэіні (1548-1624) быў аўтарам камедыйных твораў. Яго праца пра героя камедыі дэль артэ з назвай Le Bravure del Capitano Spavento была ўпершыню надрукавана ў 1607 г. Frajese F. A. Andreini, Francesco H Dizionario Biografico degli Italiani. Vol. 3. 1961. Рэжым доступу: http://www.treccani.it/enciclopedia/francesco-andreini_(Dizionario-Biografico).
29 Andreini F. Bohatyr Straszny. Z wloskiego na lacinski, z lacinskiego na polski i^zyk przetlumaczony przez Krzysztofa z Piekar Piekarskiego, Woyskiego Woiewodztwa Brzeskiego. Krakow, 1695. S. 12, 22-25,38, 60, 63, 112-113.
ITINERARIVM
Nobiliorum
ITALIC R Е G I О N V М, VRBIVM, OPPIDORVM, ET LOCORVM;
Nunc Tend 3iiclmn,So Tabellis Chorographicis, 80 Topographicis locupkcatum,
2nquo, txmquamin Theatre, Kobihs adoltfeens, ейат АопЛ fcdens, рглЯлпгіДітл region is deli tins tyecinrzj cumvoluptate foterit.
A V C TO RIB VS
FRANCISCO SCHOTTO ANTVERPIENSI I. C.' tT F. HIER0NYHO EX CAPVGNANO Bonon. Pradicacorio.
Тытульны аркуш
даведніка па Італіі. Кніга прысутнічала ў прыватных бібліятэках шляхцічаў ВКЛ. Schotti A. Itinerarium nobiliorum
Italiae regionum... Vicentiae, 1600
v I c e n т i, Apud Pctrum Bcrceliium Bibbopolam Super iorum fernujiu.
Тытульны аркуш кнігі аб Асманскай імперыі. Сярод іншага выданне ўтрымлівае апісанне нораваў туркаў.
Monorchia turecka... Sluck, 1678
Тытульны аркуш кнігі Міхалона Літвіна пра норавы татараў, літвінаў і маскавітаў. Michalonis Lituani. De moribus tartarorum...
Basillae, 1615
Michalonis Litvaui
DE MORIBV^ TARTARORVM, LITVANOKVM ET MOschorvm, Fraomina X.
multiplici Hiftoria referta.
ІОЯАМ. LaSICII PoLONt
Герб Сфорцаў, якім карысталася Бона Сфорца, жонка Жыгімонта Старога. Палац у Мілане.
DE DIIS SAMAGITARVM, CjBTSRORVMQ.. Sarmatarvm, вт ialsorvm Chmstianorvm, Item
DE fELIGIONE ARMENIORVM. Ec de initio Regwnirui Scephani Bacorij.
Nnw frmtiinftT
LIac.Grasskrvm.GP.
ct NWaiftt
Партрэт Жыгімонта Аўгуста, караля, які нават пад ціскам грамадства не адмовіўся ад свайго кахання.
Bielski М. Kronikapolska. Krakow, 1597
Партрэт Стэфана Баторыя.
Кароль адпавядаў вобразу ваяра, рыцара, абаронцы.