Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
MATA ARISTOTE* LIS AC PHILOSOPHORVM ME. dicorum® complurium ,ad ua* rias quxfttones cognofcedas ad modum digna, &ad naturalem Philofophiam dircutien* dam maxime ipe< Aantia.
MARCI ANT0NI1 Z1MARAE Sandipetrinatis Problemata his addita , uni cum trecentis Ariftotdis Aucrrois Pro*po/itionibus }fuis in locis infertK.
Выява з куфра гетмана ВКЛ Міхаіла Казіміра Паца.
Фотаздымак Таццяны Вароніч
“Сатыр і німфа”.
L’Aretin d'Augustin Carrache ou Recueil de postures erotiques, 1798
“Пандора'
L’Aretin d'Augustin Carrache.

Тытульны аркуш Бібліі 1563 г.
На выяве да мужчыны шчыльна прыціснуўся д’ябал
Мужчыны цалуюцца.
Медзярыт “Вечар плытагонаў на Нёмане”, Г. Рэдліх паводле М. А. Пятроўскага (1866)
Тытульны аркуш даведніка па публічных дамах у Амстэрдаме.
Le Putanisme d’Amsterdam: Livre contenant les tours et les ruses, dont se servent les Putains et les Maquereles. Amsterdam, 1681
Панегірычная літаратура. Каханне і эротыка прысутнічалі ў творах вясельнага цыклу30. Кожны этап (сватаўство, заручыны, вітанне жаніха і інш.) суправаджаўся прамовамі. Найбольш важнымі і кульмінацыйнымі былі прамовы на аддаванне панны і падзяку за яе. У іх даволі поўна паказана ўсхваленне дзяўчыны і яе паходжання. Прамаўлялі іх спецыяльна запрошаныя асобы ад імя жаніха і нявесты31.
Напрыклад, пры адданні вялікаму маршалку ВКЛ Яну Станіславу Сапегу Грызельды Вадынскай на вяселлі ў Гародні 1 чэрвеня 1631 г. была адмысловая прамова. У ёй усхвалялася паходжанне жаніха, яго адпаведнасць продкам, пасаванне Яна і Грызельды адно другому. Напрыканцы была выказана просьба да Бога благаславіць шлюб і пажаданне доўгіх гадоў жыцця32.
У першы вясельны вечар былі провады ў ложак пакладзіны. Яны суправаджаліся спецыяльнымі для гэтага выпадку прамовамі: запрашэнне панны ў ложак, аддаванне панны ў ложак, падзяка за панну ў ложку, падзяка за добрае выхаванне, адказ на падзяку33. Захавалася гістарычная прамова падзякі ў ложку канюшага ВКЛ Крыштафа Хадкевіча за Альжбету Кішчанку. Частка прамовы прысвечана інстытуту шлюбу. Усхваляліся подзвігі К. Хадкевіча ў Інфлянтах, у маскоўскіх экспедыцыях. Пасля вяртання дадому, прыслухаўшыся да парад бацькоў і сяброў і пры спрыянні канцлера ВКЛ Льва Сапегі, ён звярнуў сваю ўвагу на Альжбету як на будучую жонку. Падкрэслівалася, што жаніх паходзіць са знакамітага роду. Яго продкі вылучаліся сваёй вайсковай і палітычнай дзейнасцю. Адзначаліся сваяцкія сувязі са знакамітымі родамі Рэчы Паспалітай34. Уся прамова была накіравана на тое, каб паказаць, што жаніх годны чалавек, таму сваякі нявесты не павінны шкадаваць, што адцалі дзяўчыну за яго замуж. Гэтая прамова перапісвалася шмат разоў і трапіла ў крыніцы як падзяка за панну і як падзяка ў ложку35.
Асобна варта згадаць пра ўрачыстыя прамовы, спецыяльна напісаныя на канкрэтнае вяселле. Большасць з іх была надрукавана, некаторыя захаваліся ў рукапісах. Мода на іх пайшла з двара вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Старога, пасля яна перайшла да магнатаў і шляхты. Для першай паловы XVII ст. асноўнай тэмай у прамовах было каханне, якое ўносіць гармонію ў жыццё асобы. У другой палове XVII ст. каханне сталі апісваць як бітву. Перамога жанчыны над мужчынам з’яўлялася несапраўднай, бо
30 Падрабязней пра шляхецкае вяселле і яго літаратурнае суправаджэнне гл.: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 377-448.
31 Biblioteka Kornicka, sygn. ВК 1195, k. 37-38, 105; Woysznarowicz K. Orator polityczny weselnym i pogrzebowym sluzq aktom. Tak stanowi duchownemu, iako rycerskimu potrzebny. Krakow, 1677. S. 44-122; Tr^bska M. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. Geneologia, obrz^d, zrodla. Warszawa, 2008. S. 145-149.
32 AGAD, AR, dz. II, sygn, ks. 7, k. 337-342.
33Tr^bska M. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. S. 231-244.
34 Biblioteka Kornicka, sygn. BK 1195, k. 40-43; Damianowicz S. Ksi^ga mowy na seymach, weselach y pogrzebach miane w sobie zamykaiqce do ktorych listy rozne epitafia y fraszki werszem pisanie sq przydanie (1645), LVIA, f. 1135, ap. 2, b. 46.
35 Tr^bska M. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. S. 237-240, 298.
ў рэчаіснасці яе скарае мужчына36. Гэта было звязана з архаічным уяўленнем пра секс як уладу. Для мужчын было важна падкрэсліць сваё дамінаванне над жанчынай37. У дадзеным выпадку гэта “змаганне” знайшло свой водгук у вясельных прамовах.
Прамовы адрасаваліся ў першую чаргу маладым і іх сем’ям. Яны не адносіліся да нейкага абраду, творы рыхтаваліся ў адпаведнасці з тагачаснай рыторыкай. Значэнне мела назва твора і прысвячэнне прадмовы. Увага аддавалася гербам родаў, паходжанню маладых. Яны павінны былі эмацыйна ўздзейнічаць на слухачоў, схіляць да падтрымкі традыцый, падпарадкавання хрысціянскім запаветам38.
Адмысловы верш на вяселле польнага гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла і Кацярыны Астрожскай быў напісаны Янам Каханоўскім (1578)39. Андрэй Волан склаў панегірык з нагоды вяселля троцкага кашталяна Юрыя Радзівіла і Зафеі Ганны Збароўскай (1601 )40. Панегірычныя творы былі прысвечаны вяселлям Юрыя Гарабурды і Ганны Крысціны Завішанкі41, Аляксандра Храптовіча і Багданы Жыжэмскай42 і інш.
Літаратурныя забавы. Да катэгорыі літаратурных забаў можна аднесці творы, якія называліся “жаночыя соймы”. Яны маюць непасрэднае дачыненне да ўяўленняў пра адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Першы з іх датуецца 1543 г., быў напісаны ў Польшчы. Найбольшую папулярнасць “жаночыя соймы” набылі ў XVII ст., яны неаднаразова перадрукоўваліся43. Гэта своеасаблівыя пародыі на соймікавыя інструкцыі. Асноўнай іх тэмай былі жаночыя пытанні, з якімі “адпраўлялі” паслоў на вальны сойм.
У ВКЛ “жаночыя соймы” таксама мелі месца. Інструкцыя 1641 г. прызначалася на сойм у Варшаве. Яна змяшчала 19 пунктаў, сярод якіх былі наступныя:
•	Юнакі не павінны цікавіцца пасагам, бавіцца доўгім заляцаннем.
•	Тыдзень перад Вялікім пастом, у які звычайна дамаўляліся пра шлюб, патрабавалася павялічыць да 12 тыдняў.
•	Рознасць рэлігій не павінна перашкаджаць шлюбу.
36 Mroszek К. Epitalamium staropolski. Mi^dzy tradycjq literacka, a obrz^dem weselnym. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; lodz, 1989. S. 47, 59, 61.
37Говард M. Сучасная культурная антрапалогія. C. 206-209.
38 Mroszek K. Epitalamium staropolski. S. 55-56, 63; Niedzwiedz J. Niesmiertelne teatra slawy. Teoria i praktyka tworczosci panegirycznej na Litwie w XVII-XVIII w. Krakow, 2003. S. 185-229, 251.
39 Kochanowski J. Dziela polskie. T. III. Warszawa, 1953. S. 149-153; Mroszek K. Epitalamium sta­ropolski. S. 119-120.
40 Volan A. Nuptiae Radiviliae hoc ets Ad... Georgium Radivilum, castellan Trocensem et Sophiam Ioannis Zborovi[i], Castellani Gnesnensis... [Vilnae, 1601].
41 Woydagowicz M. Wesele starozytnosci przy przezacnym akce godownym Ich MM. PP. Jego M.P. Jerzego Haraburdy y Jey Mosci Anny Krystyny Zawiszanki Podskarbianki WXL. B/d.
42 Peski S. Szesc hydriy abo stqgwi wody przygod stanu malzenskiego w wino szcz^sciq slowem boskim przemienioney na przezacne gody Ie(g)o M. Pana P. Alexandra Chreptowicza y ley Mosci Panny Bohdany Zyzemskiey corki Ie(g)o M. Kniazia larosza Zyzemskiego Podkomorzego Mozerskiego. [Wilna, 1620].
43 Seym Bialoglowski... [b/m, b/d]; Badecki K. Wst^p // Polska satyra mieszczanska. Nowiny sowizrzalskie / Opr. K. Badecki. Krakow, 1950. S. XV-XIX, 72-89.
•	Панна мела права сама абіраць мужа.
•	Забараняўся шлюб маладой дзяўчыны і ўдаўца, бо невядома, каму дагаджаць: мужу ці яго дарослым дзецям. Такое ж стаўленне да шлюбу ўдавы з юнаком.
•	Найбольш спрыяльны шлюбны ўзрост да 20 гадоў; калі пазней выйсці замуж, палова пасагу хай забіраецца.
•	Нельга выходзіць замуж дзяўчатам, якія не ўмеюць танцаваць, а хлопцам забаранялася прывозіць з-за мяжы новыя танцы44.
Частка з гэтых пунктаў змяшчалася пазней і ў інструкцыі за 1674 г. Яны датычылі тыдня перад пастом, доўгага заляцання, спагнання пасагу. Шлюб з удаўцом дапускаўся толькі ў выпадку, калі ўсе ключы пераходзілі жонцы. Да гэтага дадаваліся іншыя патрабаванні. Сярод іх адстойванне права жанчын удзельнічаць у сойміках, судах, пасяджэннях Трыбунала; насіць мужчынскі строй, зброю (шаблю, ашчэп ці рагаціну); ездзіць на кані, самім вырашаць жаночыя пытанні. Дапускалася магчымасць панны браць юнака на выпрабаванне на 12 тыдняў, а калі не спадабаецца, то наступнага ўзяць. Ад юнакоў патрабавалася ўменне іграць на музычных інструментах. 3 крыніцы вынікае, што тэкст быў складзены падчас бяседы. Подпісы пад ім паставілі жанчыны з адмысловымі прозвішчамі і пасадамі: гладкай Венеры сакратарка Алена Лакочанка, гетманаўна бяздоннага кахання Дарота Ненасыценская і іншыя45. Адрозненне гэтай інструкцыі ў тым, што тэкст у некаторых месцах і “подпісы” носяць двухсэнсоўны характар з эратычным падтэкстам. Патрабаванні датычылі не толькі выбару жанчыны ў справе шлюбу, але і ў сексуальным жыцці, а таксама права роўнасці ў палітыцы.
Яшчэ адна інструкцыя была напісана для сойму ў Варшаве, які павінен быў адбыцца 24 студзеня 1681 г. Складзена яна была 4 кастрычніка 1680 г., дадзена паслам Прыпепскаму і Крэнпкоўскаму. Жанчыны патрабавалі скасавання прымусовага шлюбу без кахання, бо прыводзіць да смутку абаіх; забароны звычаю, калі пасля вяселля ў маладога кралі нявесту з ложка, бо праз гэта толькі нянавісць паміж сужэнцамі; забарона ўдовам выходзіць замуж за юнакоў. У сувязі са з’яўленнем у гарадах і мястэчках публічных дамоў юнакі сталі праводзіць там шмат часу. Таму прапаноўвалася зачыніць дамы, а паненкам дазволіць бавіць час з юнакамі публічна і прыватна. Як сорам для грамадства трактаваўся звычай, калі замужнія жанчыны мелі маладых хлопцаў. Прапаноўвалася ў выпадку шлюбу 25-гадовай жанчыны з юнаком перадаваць яму ўсе яе рухомыя рэчы, а пры шлюбе 30-гадовай палову пасагу. Дазвалялася нявесце без пасагу ўзяць двух сужэнцаў: каб адзін клапаціўся пра ежу, а другі пра вопратку. Незамужнім дзяўчатам, якія мелі больш за 12 гадоў, прапаноўвалася для паляпшэння здароўя дазволіць мець сексуальныя стасункі раз у год.
44 Інструкцыя ўваходзіць у склад рукапісу, у ім змешчаны прамовы на розныя выпадкі. ВіЫіоteka Komicka, sygn. ВК 1195, k. 152-153; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. S. 186.