• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    36Опнсь документов Внленского центрального Архнва древннх актовых кннг. Вып. 7. Внльна, 1909. С. 215,218,232-233, 256,258.
    37АВАК. Т. 18. Внльна, 1891. С. 201-219.
    38Судебные процессы над ведьмамн в Лнтве / Подготовнлн К. Яблонскнс, Р. Ясас. Внльнюс, 1987. С. 91-93.
    3’НГАБ, ф. 1733. воп. 1, спр. 1, арк. 80-81.
    40 Імя ў дакуменце не згадваецца, верагодна, Стэфан Александровіч.
    на вуліцы. Яна ўпала сама і паламала шыю, тады ён павалок яе да ракі. Суд улічыў вынікі следства, частыя факты збіцця і прысудзіў да смяротнага пакарання. Выкананне прызначылі на 4 снежня41. Як вынікае з дакументаў, у гэтай сям’і гвалт у дачыненні да жанчыны адбываўся часта. Прадухіліць такі вынік магла скарга на мужа і развод.
    Праблема гвалту існавала ў многіх тагачасных краінах, ён быў неад’емнай часткай сямейнага жыцця42. Але гэта актуальна і сёння4’. У большасці выпадкаў ахвярай станавілася жанчына. Дзеці таксама маглі трапляць у віхуру канфліктаў. Мужчыны радзей трывалі гвалт.
    Акрамя жорсткіх сямейных сітуацый з забойствамі сустракалася яшчэ і канфліктнае супольнае пражыванне. Полацкі мешчанін Васіль Павуковіч абвінавачваў зяця Пятра Ярмошыча ў нядбайным стаўленні да жонкі Еўдакіі і руйнаванні маёмасці (1650)44. Віленская мяшчанка Анастасія Александровічаўна падала скаргу на першага мужа Фёдара Арэшыца. Ён ніколі не дапамагаў ёй, знік на 9 гадоў, пасля вярнуўся ў Вільню, стаў нарэшце жыць з жонкай, але збіваў і нават напаў на вуліцы (1663). Рашэнне па гэтай скарзе не выяўлена. Жанчына выйшла замуж другі раз за Станіслава Дзедзінскага, харужага драгунскай роты стольніка ВКЛ Бенедыкта Паўла Сапегі. Напэўна, з першым мужам яе развялі, бо той быў яшчэ жывы. Другі муж дапамог адрамантаваць дом пасля вайны, даглядаў мяшчанку да смерці, выдаткоўваў грошы, калі яна хварэла (ляжала прыблізна 5 гадоў). Усю маёмасць яна запісала мужу ў тастаментах 1671, 1675 гг.45 Гэта не адзінкавыя сітуацыі. Скаргі на збіццё ад мужа былі пададзены ад Кацярыны Шмітоўны на Яна Пецэльту (1669), ад Евы Дзіблеўшчанкі на Яна Шкіля (1649). Апошні „адаў на жонку скаргу за абразу і пагрозы46.
    41 НГАБ, ф. 1800, спр. 1, арк. 227 адв. -228; ф. 1761, спр. 2, арк. 228-228 адв.; Сліж Н. Злачынства і злачынцы ў Гародні. С. 148-149.
    42 Bemarski S. Keeping It in the Family? Domestic Violence in the Later Middle Ages: Examples from a Provencal Town (1340-1403)//Love, Marriage, and Family Ties in the Later Middle Ages/Ed. I. Davis, M. Muller, S. Rees Jones. Turnhout, 2003. P. 277-297; Brozyna M. A. Not Just a Family Affair: Domestic Violence and the Ecclesiastical Courts in Late Medieval Poland П Love, Marriage, and Family Ties in the Later Middle Ages / Ed. I. Davis, M. Muller, S. Rees Jones. Turnhout, 2003. P. 299-309; Ворончук I. Подружні зрадн як наслідок практнкн укладання шлюбів в Украі'ні в XVI-XVII ст. (на матеріалах ранньомодерноі’ Волнні) // Соціум. Альманах соціальноі’ історіі. 2006. Внп. 6. С. 190-197.
    43 Напрыклад, сучасныя праблемы, звязаныя з гвалтам, разглядаюцца ў зборніку: Маладая жанчына ў небяспецы / Пад рэд. Б. Леві. Мінск, 2003.
    44 У кнігах полацкага магістрата захавалася толькі скарга, а рашэння па ёй не выяўлена. Актавая кніга полацкага магістрата 1650 г. С. 86-87.
    45 Анастасія ў дакументах фігуравала як Аляксеевічаўна, Александровічаўна, Семяновічаўна. Дэвід Фрык падае яе яшчэ як Полікшанка. LVIA, f. 22, ар. 1, b. 1 (SA 5333), 1. 378-378v; Frick D. Wilnianie. S. 519-520, 524-528; Frick D. Kith, Kin, and Nieghbors. Communituies and Confessions in Seventeenth-Century Wilno. Ithaca; London, 2013. P. 240-246. Яе бацькам быў Аляксандр Сямёнавіч Александровіч, таму “Аляксеевічаўна” ўжывалася памылкова, а сябе яна запісвала то па імі, то па прозвішчы бацькі. Пра сям’ю згадваецца ў скарзе брата Самуэля (1661). XVII a. Vidurio Maskvos okupacijos Lietuvoje saltiniai. T. I: 1657-1662 m. Vilniaus miesto tarybos knyga / Sudare E. Meilus. Vil­nius, 2011. P. 491^92.
    46 Frick D. Wilnianie. S. 298-299, 376-377; Frick D. Kith, Kin, and Nieghbors. P. 223-224.
    П’янства таксама было прычынай дрэннага супольнага жыцця47. Мяшчанка з Вострава Аўдоцця Іванаўна Рэбусчына атрымала ад слуцкага архімандрыта Міхаіла Загароўскага вызваленне на год ад пражывання з мужам Максімам Луцкевічам Козічам (1619). Прычынай стала злоўжыванне алкаголем і, як вынік, збіццё жанчыны і яе дзяцей ад першага шлюбу, марнатраўства маёмасці48.
    У судовых актах сустракаюцца дакументы, якія сведчаць пра неадпаведныя паводзіны жанчын у шлюбе. Віленскі кравец Павел Арцімовіч падаў скаргу на жонку Алену. У 1641 г. ён прыняў яе ў свой дом, пабачыў яе добрае стаўленне да дзяцей і гаспадарлівасць і ажаніўся. Жанчына змянілася адразу пасля шлюбу: стала піць, выносіць рэчы, руйнаваць маёмасць. Алена давяла яго да жабрацтва. Але скаргу кравец падаў толькі пасля таго, як яна сышла ад яго (1649)4’. Базыль Завіскі абвінавачваў жонку Агату Гінелевічоўну ў атручванні, прысвойванні грошай і рэчаў (1676). Аднак у 1689 г. ён згадваў яе ў тастаменце і дзякаваў за добрае стаўленне50.
    Полацкі мешчанін Андрэй Латушэнка абвінаваціў цешчу Мар’ю Тарасоўну ў хаванні жонкі. У адказ яна сцвярджала, што ён сам выгнаў дачку і чыніў непрыемнасці. Суд пастанавіў жанчыне вярнуцца да мужа і загадаў спакойна жыць сужэнцам і цешчы (1650)51.
    He абыходзілі спрэчкі і сялянскія сем’і. Гаспадарскі падданы Рэпніцкага войтаўства Сенько Мілковіч падаў скаргу на зяця гаспадарскага падданага Кандрата Аляшкевіча з прычыны нежадання жыць апошняга з яго дачкой і яе выгнаннем з дому. На што адказчык сцвярджаў, што, наадварот, яна не хоча з ім жыць і сама сыходзіць. Суд прыняў рашэнне застацца сужэнцам разам. А ў выпадку выгнання жонкі Кандрат будзе абавязаны заплаціць 3 рублі (1560)52.
    У той час сустракаліся сітуацыі, калі жаданне быць побач прымушала выкарыстоўваць чараванне. Магдалена так хацела выйсці замуж за Марціна Велічковіча і разлучыць яго з нявестай, што звярнулася да нейкай бабы. Тая дала дзяўчыне кавалак бруднай прасціны, загадала яго падкінуць і абяцала добры вынік. Выпадак патрапіў на разгляд у Мерацкі магістрат. Высветлілася, што баба “дапамагала” і іншым парам. У выніку яе выгналі з горада (1646)53.
    Адносіны паміж мужчынам і жанчынай у сямейным жыцці складаюцца па-рознаму. Яны не з’яўляюцца стабільнымі і могуць змяніцца ў кожны момант. У той час не існавала псіхалагічнай службы, затое ў сямейныя дачыненні ўмешваліся сваякі і рэлігія. Абарону ад агрэсіі мужа жанчына магла атрымаць
    47 Ва Украіне падобныя выпадкі мелі месца. Дубенская мяшчанка Настасся Сініцкая з-за п'янства адхіліла трэцяга мужа Данілу Сініцкага ад маёмасці (1660). Білоус Н. Наснльство над жінкамн: сюжетн з мііцанського і селянського повсякдення Волнні XVI початку XVIII ст. // Соціум. Альманах соціальноі' історіі. Кні'в, 2015. Внп. 11-12. С. 142.
    48 Ммнская старнна. Вып. 4. Труды Мннского церковного нсторнко-археологнческого комнтета (Тройчанскнй архнв). Мннск, 1913. С. 8—9.
    49 Frick D. Wilnianie. S. 400-402; Frick D. Kith, Kin, and Nieghbors. P. 227-229.
    50 Frick D. Wilnianie. S. 360-365; Frick D. Kith, Kin, and Nieghbors. P. 219-223.
    51 Актавая кніга полацкага магістрата 1650 г. С. 186.
    52 НГАБ, ф. 1785, воп. 1, спр. 1, арк. 28 адв. 29.
    53Судебные процессы над ведьмамн. С. 216-218.
    ад бацькоў ці сваякоў. Моцны статус сям’і жанчыны быў фактарам, які часта не даваў давесці сітуацыю да трагедыі. Духавенства, якое прытрымлівалася канцэпцыі непарыўнасці шлюбу, імкнулася захаваць сям’ю якім заўгодна коштам. Але пры настойванні пакрыўджанага боку было магчыма атрымаць развод ці сепарацыю.
    У шляхецкім саслоўі гвалт у дачыненні да жанчыны не дапускаўся дзякуючы нормам кулыуры і заканадаўства. Адкрыты гвалт выклікаў адназначна адмоўную рэакцыю. Гэта магло негатыўна адбіцца на статусе і кар’еры шляхціча. Таму гвалт праяўляўся часцей у схаванай форме.
    Можна аднесці да сапраўднага мастацтва захаванне добрых і трывалых адносінаў на працягу ўсяго шлюбу. Для гэтага патрабаваліся намаганні з абодвух бакоў. Важную ролю ў адносінах адыгрываў секс. Задаволенасць у інтымным жыцці дазваляла ўлагоджваць канфлікты. Чым даўжэй захоўваліся жарсці ў ложку, тым даўжэйшым быў сямейны дабрабыт.
    4.	Літаратура пра секс і адносіны мужчын і жанчын
    Каханне, эротыка, секс заўсёды мелі адлюстраванне ў літаратуры ў розныя часы. Гэта тэматыка хвалявала, бо сфера адносінаў мужчыны і жанчыны кранае ўсіх. Літаратура стварала ідэальныя вобразы і падтрымлівала мары пра рамантычнае каханне. Яна па-свойму інтэрпрэтавала жыццёвыя сюжэты, прымушала чытача перажываць і хвалявацца, а часам смяялася з розных выпадкаў і станавілася забаўкай. Але заўсёды яна вучыла, перадавала жыццёвы вопыт іншым.
    На літаратуру ў Вялікім Княстве Літоўскім непасрэдным чынам паўплывала творчасць італьянскіх пісьменнікаў. Напрыклад, творы Дантэ Аліг’еры, Джузэпэ Бакача, Франчэска Петраркі' і іншых аўтараў былі добра вядомы2. Ідэі рэнесанснай літаратуры знайшлі ў нас прыдатную глебу. Разам з гэтым адбываецца адкрыццё антычнасці. З’яўляюцца пераклады “Троі”, “Александрыі”, прац Арыстоцеля, Платона і інш.3 Акрамя таго, філосафы часта цытаваліся ў розных творах як панегірыкі на вяселле, казанні на смерць і інш. Лічылася, што філасофская мудрасць антычнасці вартая пераймання.
    Развіццё кнігадрукавання зрабіла кнігу даступнай для больш шырокага кола насельніцтва4. Бібліятэкі ствараліся пры навучальных і рэлігійных установах. Сярод шляхты збіраць кнігі стала моднай і неабходнай справай, хоць гэта і каштавала немалых грошай. Калекцыі кніг мелі Радзівілы, Зяновічы, Кахлеўскія і інш. Звычайна прыватныя кніжныя зборы перадаваліся па спадчыне па
    1 Творы італьянскіх пісьменнікаў захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Напрыклад: Comento di Christophoro Landini fiorentino sopra la Comedia di Danthe Alighieri poeta fiorentino. Firenze, 1481; IL Decameron di messer Gioyanni Boccaccio cittadino fiorentino. Di nuouo ristampato, e riscontrato in Firenze con testi antichi, & alia sua vera lettione ridotto dal cavalier Lionardo Saluiati... Venetiae, 1594 i інш. Каталог гарадзенскай калекцыі сведчыць пра наяўнасць розных замежных выданняў: Каталог выданняў XV-XVI стагоддзяў: з фонду Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Слонім, 2003.