Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
15 ПСРЛ. Т. 35. С. 282; Kronika Macieja Stryjkowskiego. S. 747.
16 M. Стрыйкоўскі так пісаў пра гэта: “A Veneris surgens amor, ignis, & ira, & c.” Kronika Macieja Stryjkowskiego. S. 748-750.
17 ПСРЛ. T. 35. C. 171-172,282; Kronika Macieja Stryjkowskiego. S. 747-749; Kuchowicz Z. Barbara Radziwillowna. Lodz, 1982. S. 34-38.
"Stryjkowski M. Kronika.... Krolewiec, 1582. S. 547; T^gowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczow. Poznan; Wroclaw, 1999. S. 128-129.
19 Станіслаў Арахоўскі вядомы палітычны мысліцель XVI ст., жыў у часы Жыгімонта Аўгуста, аўтар многіх палемічных твораў. Внрскнй Д. Станіслав Оріховськпй-Роксолан як історнк та політнчннй мнслнтель. Кпів; Кременчук, 2001.
20 Kronika Macieja Stryjkowskiego. S. 749; Bielski M. Kronika polska. Krakow, 1597. S. 589; Kroniki Stanislawa Orzechowskiego / Tlum. Z. A. Wlynskiego. Sanok, 1856. S. 16-18, 24-37; Nowak-Dhizeski J. Okolicznosciowa poezja polityczna w Polsce. Czasy Zygmuntowskie. Warszawa, 1966. S. 171-173.
хрысціянін ужо не можа развесціся. Надалей Жыгімонт Аўгуст абяцаў больш нічога не рабіць без парад шляхты21.
3 пункту гледжання тагачаснага польскага грамадства, Барбара Радзівілаўна не адпавядала ролі каралевы. Гэты шлюб парушаў усе нормы маралі22 і быў заключаны таемна, што не дазвалялася каталіцкай царквой. Да таго ж ён зрываў міжнародныя планы. Варта адзначыць мужныя паводзіны Жыгімонта Аўгуста. Дзеля сваёй жонкі ён пайшоў супраць сям’і і грамадства, прыклаў шмат намаганняў для захавання шлюбу і надання Барбары статусу каралевы. Пазней, на соймах 1573 і 1576 гт., былі прыняты пастановы для Генрыка Валезы і Стэфана Баторыя пра тое, што кароль Рэчы Паспалітай не мае права браць шлюб без волі і рады двух народаў23. Жаданне Уладзіслава Вазы ажаніцца з англічанкай, якая была пратэстанткай, выклікала бурнае абмеркаванне. Была ўзгадана Барбара Радзівілаўна ў падтрымку таго, што можна абраць у якасці жонкі польку. Аднак гэта ідэя не рэалізавалася, бо будучая каралева павінна быць каталічкай, княжной, чужаземкай24.
Скандал на сойме паклаў толькі пачатак непрыемнасцям для Жыгімонта Аўгуста. Пачалася літаратурная кампанія. Пісалі пасквілі і прыбівалі да варот замка, шляхецкіх двароў, ратушы25. Станіслаў Арахоўскі26 напісаў дзве прамовы супраць “ганебнага” шлюбу Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівілаўны. У іх крытыкаваўся лад ВКЛ, Радзівілы (“здрадзівілы”) называліся неадпаведным для каралеўскага шлюбу родам. Барбара апісвалася як распусная і хцівая жанчына, якая прывабіла Жыгімонта чарамі і целам. Аўтар лічыў, што такі шлюб руйнуе маральнасць Польшчы, а Барбара падае кепскі прыклад для шляхецкіх сем'яў. Акрамя таго, калі верыць Арахоўскаму, у Нямеччыне распаўсюдзіліся карцінкі з Барбарай у непрыстойным аздабленні: яе шыю і рукі “ўпрыгожвалі” мужчынскія чэлесы27. Польская гістарыяграфія апавядае пра гэтаўтым самым ключы. Барбара, як і ўсе літвінкі, названая распуснай жанчынай28.
Спатрэбіўся час, каб Барбара была прынята і нянавісць адышла. Яе каранавалі. Перад смерцю яна цяжка хварэла. Арахоўскі напісаў, што памерла жанчы-
21 Копія соймавага дзённіка не ўтрымлівае нумарацыі старонак. Biblioteka Komicka, rkps, 253.
22Сліж Н. Сексуальнае жыццё шляхты Вялікага княства Літоўскага. С. 143-144; Golitiski J. Barbara і Zygmunt August. Renesansowe kroniki i listy o milosci tragicznie spetnionej // Mi^dzy Zachodem a Wschodem. Studia ku czci professora Jacka Staszewskiego. T. II. Warszawa, 2003. S. 191-198.
23 Statut Wielkiego Xi?stwa Litewskiego. Wilna, 1619 r. // Biblioteka Narodowa. XVII.4.3228, k. 186.
24 Pamigtniki Albrychta Stanislawa Radziwilla. S. 271-282.
25 ПСРЛ. T. 35. C. 171-172, 282.
26 C. Арахоўскі хоць i асуджаў шлюб Жыгімонта Аўгуста, але сам ажаніўся з вялікім скандалам. Ён быў каталіцкім святаром і для шлюбу адмовіўся ад сану. Bielski М. Kronika polska. Krakow, 1597. S. 591-593; Внрськнй Д. С. «Жонатнй ксьондз»; справа з одруженням Станіслава Оріховського-Роксолана 1551 р. // УкраТнськнй історнчннй журнал. 2014. № 1. С. 72-89.
27 Opera inedita et epistulae Stanislai Orzechowski 1543-1566. Vol. 1 / Ed. I. Korzeniowski. Cracoviae, 1891. P. 131-177; Nowak-Dluzeski J. Okolicznosciowa poezja polityczna w Polsce. Czasy Zygmuntowskie. Warszawa, 1966. S. 171-190; Ragauskiene R. Barbora Radivilaite. Vilnius, 1999. P. 131.
28 3бігнеў Куховіч малюе чорнымі фарбамі шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівілаўны, падкрэслівае, што яна адпавядала амаральнасцю сваёй краіне і грамадству. Гісторык падае абсалютна пагардлівае стаўленне да ВКЛ. Пры гэтым у сваёй працы ён карыстаўся памфлетамі, гістарычнымі працамі. а не архіўнымі дакументамі. Kuchowicz Z. Barbara Radziwillowna. Lodz, 1982.
на ад рака29. На яе смерць былі напісаны літаратурныя творы30. Жыгімонт Аўгуст з жалем пісаў Мікалаю Рудому пра смерць жонкі (Кракаў, 14 мая 1551 г.). Вялікі князь адзначаў пра яе жаданне быць пахаванай у Вільні і апавядаў, што неўзабаве разам з целам выправіцца ў княства. Аб гэтым было напісана і Мікалаю Чорнаму. Пахаваць вырашылі ў склепе, дзе ўжо было цела першай жонкі манарха31. Труна Барбары Радзівілаўны знаходзіцца сёння ў склепе пад капліцай Св. Казіміра касцёла Св. Станіслава ў Вільні.
Аднак гэта быў не адзіны скандал у каралеўскай сям’і. He менш увагі да сябе прыцягнуў шлюб Яна Сабескага з Марыяй Казімірай. Яна была ўдавой пасля смерці Яна Замойскага, але стасункі ў іх пачаліся падчас жыцця яе мужа. 3 перапіскі пералюбнікаў вынікае, што адносіны ў іх складваліся складана. Марыю Казіміру крыўдзіла несур’ёзнае, а часам абразлівае стаўленне да яе з боку Сабескага. У адным з лістоў жанчына пісала, што не дазволіць ставіцца да сябе як да карчмы, куды можна завітаць на гадзіну (1660). Ажаніліся яны ў 1665 г., неўзабаве пасля смерці Замойскага. Перыяд жалобы па мужу не быў вытрыманы. Гэта выклікала моцны рэзананс у грамадстве, бо такі шлюб не адпавядаў традыцыям. У пазнейшых лістах каралевы Марыі Казіміры бачна каханне да мужа. Яна з нецярплівасцю чакала ад яго навін, калі ён быў на вайсковай выправе супраць туркаў. Пры канцы аднаго з лістоў было напісана, што Марыя Казіміра абдымае і цалуе мужа ад ступняў да галавы (1683). А Ян Сабескі праз лісты перадаваў пацалункі ад ножак да вуснаў. Пара была вядома тэмпераментнымі стасункамі32.
Канфлікты ў сям ’і. Адносіны паміж мужчынам і жанчынай не заўсёды складваліся ідэальна, у шлюбных дачыненнях мелі месца збіццё і забойства. Прычыны, якія даводзілі да фізічнага гвалту, былі розныя: нянавісць, пералюб, скандалы і інш.33 Хоць кепскія адносіны і не былі прычынай для разводу, аднак на практыцы здаралася і разбурэнне шлюбу34.
Інфармацыя пра канфлікты ў сям’і сустракаецца ў судовых справах. Скаргі падавалі за збіццё, забойства, замахі на жыццё. Такія выпадкі здараліся сярод людзей розных саслоўяў. У якасці ахвяр выступалі як жанчыны, так і мужчыны. У наступных справах абвінавачанымі былі жанчыны. У 1565 г. у Вількамірскім павеце прысудзілі да смяротнага пакарання Кацярыну Ваўчкоўскую і яе слуг за забойства мужа Мельхера Вайцяховіча35. У кнігах Упіцкага земскага суда зафіксавана скарга Яна Вяковіча на жонку яго брата Мікалая Вяковіча Хрысціну (1587). Ён абвінавачваў яе ў чарах і атручванні яго брата, адзначаў
2’ Kroniki Stanislawa Orzechowskiego. S. 69-72.
30 Nowak-Dluzeski J. Okolicznosciowa poezja polityczna w Polsce. S. 191-197.
31 Listy krola Zygmunta Augusta do Radziwillow. Warszawa. 1999. S. 206-207,208-210, 213-214.
32d’Arquien de la Grange M. K. Listy do Jana Sobieskiego. Warszawa, 1996. S. 110-115, 234—240, 243-254; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 290,294.
33 Kaczor D. Przest^pczosc kryminalna i wymiar sprawiedliwosci w Gdansku w XV1-XVIH wieku. Gdansk. 2005. S. 106-107.
34 Сліж H. Шлюбныя i пазашлюбныя стасункі шляхты. C. 449-474.
35 НГАБ, КМФ 18, спр. 260, арк. 916-925.
яе непрыстойныя паводзіны ў шлюбе36. У Менскім ваяводстве разглядалася справа супраць Марыны Станіславаўны Дастаеўскай, якая абвінавачвалася ў забойстве мужа Станіслава Карловіча з дапамогай нанятага Яна Тура. Ён забіў гаспадара, калі той выходзіў з лазні. Акрамя таго, пасля яго смерці яна сфальсіфікавала яго тастамент на карысць сваіх дзяцей, чым нанесла страты дзецям ад першага шлюбу (1607)37.
Мужчыньі таксама абвінавачваліся ў злачынствах. У сваім тастаменце вількамірская шляхцянка Раіна Станіславаўна Юражанка Гедроіцкая пісала, што з ведама мужа Крыштафа Яцкевіча на яе навёў чары Ганс Малдын. Калі яна з гэтай прычыны захварэла і ляжала ў ложку каля двух тыдняў, муж збіваў яе да крыві (1614)38. Навагарадскія і пінскія шляхцічы Станіслаў і Ян Янікоўскія ініцыявалі справу супраць Яна Матэвушавіча Вільскага, які арганізаваў забойства іх сястры, а сваёй жонкі Ефрасінні Янікоўскай у студзені 1660 г. у Юркавічах. У дакуменце адзначалася, што яны жылі дрэнна, не мелі дзяцей. Муж, скарыстаўшыся ваенным становішчам як прычынай, разам з маці вывез маёмасць жонкі ў Нясвіж, а яе выправіў у с. Юркавічы. Мясцовы падданы Міхель даўно атрымаў загад ад Вільскага забіць Янікоўскую. Калі жанчына прыехала ў сяло, яе забілі. Браты паспрабавалі высветліць яе лёс, але Міхель сказаў, што мае загад збіць любога, хто запытаецца пра Янікоўскую. Вярнуўшыся жывымі, браты паспяшаліся падаць скаргу ў суд. Выраку па справе ў кнізе няма39.
У наступным выпадку сістэматычнае збіццё жанчыны прывяло да трагедыі. Гарадзенскі мешчанін Павел Кардашэвіч падаў скаргу на Пархвена Кімбара з абвінавачваннем у забойстве цёткі Агап’і Кардашоўны (1671). У адпаведнасці з заканадаўствам (Саксонскае Люстра, ч. II, арт. 13; Вайхбільд, арт. XXXVIII) бок скаржніка патрабаваў смяротнага пакарання. Кімбар неаднаразова збіваў жонку і пагражаў забіць. 15 лістапада сужэнцы пілі ў доме жыда Шаўла. Пархвен там пачаў яе біць, а пасля працягнуў на вуліцы Замкавай. Жанчына ад удараў упала на зямлю, муж біў яе нагамі па галаве. Забіў насмерць, а пасля забойства хацеў утапіць у Нёмане. Намітку завязаў за шыю і валок па зямлі да ракі. Людзі, якія пабачылі збіццё, злавілі Кімбара на гарачым учынку і аддалі ў вязніцу. Гэта версія падзей была адлюстраваная ў скарзе і ў апытанні сведак. якое правялі лаўнікі Марцін Шаматула Сапінскі і Ваўжынец Канчэўскі, войтаўска-лаўніцкі пісар Аляксандр Дрогаш 18 лістапада 1671 г. Сам Кімбар распавёў наступнае. Калі ён вярнуўся ад пана судзіча40, то жонкі дома не застаў, яна была ў жыда. Кімбар казаў ёй ісці дадому і нагрэць яму вады. Агап’я адмовілася, ён вымушаны быў ударыць, а пасля біў