Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Наталля Сліж
Культура j сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Мінск «Тэхналогія» 2019
УДК392.5/6(476)“15/16”
ББК 63.5(4Бел)
С47
Сліж, Н. У.
С47 Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст. / Наталля Сліж. Мінск : Тэхналогія, 2019. 231 с., [16] арк. іл.
ISBN 978-985-458-301-3.
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з'ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Даследаванне зроблена на шырокай крыніцазнаўчай базе і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця ў розных саслоўях грамадства.
УДК 392.5/6(476)“15/16”
ББК 63.5(4Бел)
ISBN 978-985-458-301-3
©СліжН. У, 2019
© Афармленне. НВК “Тэхналогія”, 2019
ПРАДМОВА
Секс гэта жыццё, А жыццё гэта секс.
Секс з’яўляецца найважнейшай сферай жыцця мужчыны і жанчыны. Ён выяўляе сапраўдную чалавечую сутнасць: агрэсію, комплексы, паталогіі, жарсці і шмат іншага. Схаваць гэта пракгычна немагчыма. Мала хто здольны кантраляваць свае жаданні. Неўтаймаваныя жарсці сёння далі магчымасць для развіцця цэлай індустрыі.
Секс такая самая натуральная з’ява, як і харчаванне, якое ўключае ў сябе не толькі фізіялагічны працэс, але і культуру спажывання, традыцыі, нацыянальную кухню. У сексе кожная нацыя стварае той тып адносінаў, які больш зручны для яе і адпавядае тэмпераменту. Аднак гэта не азначае, што ўсе людзі адной нацыянальнасці маюць абсалютна аднолькавыя інтымныя дачыненні. Нацыя можа мець любімую страву, але пры гэтым не грэбаваць пакаштаваць іншы прадукт.
Сусветная гістарычная навука назапасіла багаты вопыт у вывучэнні сексуальнай сферы жыцця. Яна даўно адышла ад ілжывай сарамлівасці і даследуе розныя аспекты тэмы ад гісторыі цела да гісторыі сексуальных меншасцяў'. Уздым цікавасці да гэтага накірунку быў звязаны з фемінісцкім рухам 70-х гг. XX ст., які ўнёс у гістарычную навуку новыя тэндэнцыі і падыходы.
Тэарэтыкі патрыярхату накіроўвалі сваю ўвагу на субардынацыю жанчын і знаходзілі тлумачэнне ёй у мужчынскай “неабходнасці” дамінаваць над жанчынамі. Марксісцкі накірунак фемінізму лічыў, што жанчыны прыгнечаны клас, што адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі -гэта класавыя адносіны. Карані другараднага статусу жанчын у гісторыі палягаюць у эканоміцы, у іх маёмасных абмежаваннях амаль ва ўсіх грамадствах. Кэтрын МакКінан сцвярджала, што сексуальнасць для фемінізму з’яўляецца тым, што і праца для марксізму -
1 Гістарыяграфія па тэме вельмі вялікая, прывядзем некаторыя працы: Stone L. The Family, Sex, and Marriage in England, 1500-1800. New York; Hagerstown; San Francisco; London, 1977; Sajkowski A. Staropolska Milosc: z dawnych listow i pami^tnikow. Poznan, 1981; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. Lodz, 1982; Brudage J. A. Law, Sex, and Christian Society in Medieval Europe. Chicago; London, 1987; Збнгенев Л. C. Секс в культурах мнра. Москва, 1991; Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн / Пер. с англ. A. Н. Блейз. Москва, 1995; Kingdon М. R. Adultery and Divorces in Calvin’s Geneva. Cambridge; Mas­sachusetts; London; England, 1995; Friedman D. Pan niepokomy. Kulturowa historia penisa / Przekl. I. Kolczynska. Warszawa, 2003 i інш. Агляд еўрапейскай гістарыяграфіі па тэме гл.: Днса К. Історія сексуальності ранньомодерноі’ добн: уявлення і днскусіі на зламі XX і XXI століть // Соціум. Альманах соціальноі'історіі’. Кнів, 2010. Внп. 9. С. 392-401.
размова пра “тое, што больш за ўсё прыналежыць да цябе і больш за ўсё адбіраецца ў цябе”. Крыніцай няроўнасці паміж поламі лічылася сексуальнасць2.
Аднак такія радыкальныя падыходы не знайшлі моцнай падтрымкі ў іншых даследчыкаў. Разгляд сексу толькі ў рэчышчы дыскрымінацыі жанчыны пакідае па-за ўвагай многія культурныя і сацыяльныя аспекты з’явы. Акрамя таго, у нашым выпадку вельмі сумнеўна выкарыстоўваць класавы метад даследавання адносна феадальнага грамадства.
На сённяшні дзень гісторыя сексу і гісторыя сексуальнасці маюць розныя прадметы даследавання. Першая вывучае непасрэдна практыку сексу (хто, дзе, калі і як), а другая бачыць секс як культурны і сацыяльны канструкты і вывучае розныя сферы, звязаныя з сексам, але не само дзеянне. Пры гэтым сама сутнасць сексуальнасці будзе мець рознае напаўненне у залежнасці ад таго, якую культуру мы вывучаем3.
Адзначым істотныя праблемы, з якімі сутыкаюцца даследчыкі пры вывучэнні гісторыі сексу. Стаўленне грамадства да практыкі сексу непасрэдна залежыць ад рэлігіі, традыцый, узроўню развіцця медыцыны, прынятых гендэрных роляў. Таму першая праблема розніца ў развіцці сучаснага грамадства і грамадства XVI-XVH стст. Гэта значыць, што пры аналізе практыкі сексу варта ўлічваць тагачасныя рэаліі і не падыходзіць да вывучэння праблемы з пункту гледжання сучасных паняццяў і ўзроўню развіцця адукацыі і навукі. Сучасная сексалогія назапасіла вялікі вопыт у вывучэнні асаблівасцей мужчынскага і жаночага цела дзякуючы непасрэднай магчымасці працаваць з людзьмі. Па сутнасці, толькі ў XX ст. навука змагла адказаць на пытанне, што адбываецца з целам падчас сексу нават на узроўні нейрафізіялогіі4.1 гэта дае магчымасць патлумачыць пэўныя сітуацыі ў практыцы сексу. Сучасны падыход навукі і грамадства да сексуальных адносінаў, паталогій значна адрозніваецца ад падыходаў і разумення гэтай тэматыкі ў перыяд XVIXVII стст. Другая праблема падобная да той, што ўзнікае для даследчыка гісторыі сексуальнасці і гісторыі сексу як прадстаўніка адной культуры, што вывучае другую5. Уласны жыццёвы вопыт, выхаванне, рэлігія, адукацыя, біялагічная прыналежнасць да полу, гендэрная ідэнтыфікацыя непасрэдна маюць уплыў на рэцэпцыю іншай культуры і інтэрпрэтацыю паводзінаў і практык у сексе. Суб’ектыўны фактар пры вывучэнні гэтай тэматыкі адыгрывае важную ролю. Мы цалкам асэнсоўваем гэтую небяспеку, і будзе яўным перабольшваннем сцвярджаць, што іх атрымалася цалкам пазбегнуць.
Культурная антрапалогія таксама звяртае ўвагу на тое, што секс справа не толькі кахання, разнявольвання ці працягу роду. Гэта неадлучная частка цэласна-
2 Сліж Н. Гендэрная тэорыя ў гістарычным даследаванні // Вялікае княства Літоўскае: Метадалогія і метады даследавання / Пад рэд. С. Каўна. СПб., 2003. С. 72-91.
3 Karras R. М. Seksualnosc w sredniowiecznej Europie / Przeloz. A. Bugaj. Warszawa, 2012. S. 13-22.
4 Асноўныя дасягненні ў галіне сексалогіі належаць заходнім даследчыкам, гл.: Imielinski К. Seksiatria. Patologia seksualna. Warszawa, 1990; Imielinski K. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. Warszawa, 1990; Bancrot J. Seksualnosc czlowieka / Pod red. Z. Lwa-Stratowicza, A. Robacha. Wyd. 3. Wroclaw, 2011 i інш.
5 Frayser S. G. Discovering the Value of Cross-Cultural Research on Human Sexuality // Handbook for Conducting Research on Human Sexuality / Ed. M. W. Wiederman, B. E. Whitley, Jr. Mahwah. London, 2002. P. 441.
сці чалавечага грамадства. Але найперш гэта сацыяльны і культурны феномен6. Акцэнтаванне ўвагі на тым, што сексуальнасць утрымлівае сацыяльнае вымярэнне, мае важнае значэнне. Кожнае грамадства стварае свае нормы паводзінаў, адпаведна яны датычацца сексу. У залежнасці ад накіраванасці соцыуму будзе абірацца стратэгія ў галіне кантролю ў інтымнай сферы. Патрыярхальнае грамадства стварае жорсткую канструкцыю, дзе сістэма падаўлення і пакаранняў адыгрывае значную ролю. У большай ступені тут кантралюецца жаночая сексуальнасць.
Сучасныя даследчыкі вымяраюць сексуальнасць у чатырох аспектах: біялагічным, сацыяльным, культурным і псіхалагічным. Звяртаецца ўвага, што кожны з іх мае свой кампанент вывучэння для біёлага, сацыёлага, антраполага і псіхолага7. У гістарычным кантэксце такое разуменне сексуальнасці таксама мае сэнс, бо яно дае магчымасць вывучаць такія накірункі, як разуменне цела, сацыяльны і культурны кантэкст развіцця сексу, успрыняцце асобай сексуальнай сферы жыцця.
Сексуальнае жыццё немагчыма разглядаць як асобную з’яву без уліку шматлікіх фактараў, якія ўплываюць на ўсе яго праявы, фармуючы вобразы, ідэалы, стэрэатыпы. Польскі сексолаг Казімір Імелінскі вылучыў чатыры такіх асноўных фактары. Першы гэта развіццё грамадства і падзел яго на класы, дзе мае значэнне, якое месца займае ў гэтым грамадстве кабета, які статус у мужчыны і жанчыны, бо гэты фактар уплывае на роўнасць мужчыны і жанчыны як партнёраў. Другі гэта роля рэлігіі ў дадзеным грамадстве і часе. Аўтар надаў увагу адносінам рэлігіі да статусу жанчыны ў шлюбе, грамадстве і сексе. Трэцім фактарам ён лічыў узровень развіцця медыцыны. Але навуку рабілі мужчыны, і таму жанчына паказана іх вачыма, і яе сексуальнасць прыстасоўваецца да мужчынскай. 1 чацвёрты фактар гэта адносіны грамадства да сексу: звычаі, традыцыі, мараль, пакаранне8.
Падыходы Імелінскага ў большай ступені можна выкарыстаць пры вывучэнні гісторыі інтымных адносінаў. Для перыяду XVI XVII стст. немагчыма разглядаць феномен сексу без кантэксту эпохі, падзелу грамадства, рэлігіі, статусу жанчыны і стану развіцця навукі.
Варта адзначыць яшчэ адзін істотны момант пры вывучэнні сексуальнасці, на які звярнуў увагу французскі сацыёлаг П’ер Бурдз’ё, гэта супрацьдзеянне, нават супрацьстаянне мужчынскага і жаночага, якое зыходзіць з біялагічнай рознасці. Мужчынскае і жаночае цела адрозніваецца ва ўсім: позах, жэстах, манерах і інш. Гэта накладае свой адбітак на ўсе сферы жыцця: ад сацыяльнага ладу да побыту. Супрацьстаянне мужчынскага і жаночага ўваходзіць непасрэдным чынам у сексуальную сферу. У якасці прыкладу прыводзіцца стаўленне кабульскіх мужчын да жаночага аргазму. Іх ніколі не турбавала задавальненне жанчын, але яны заўсёды шукалі сатысфакцыю сваіх сексуальных патрэб9. Але афганскія мужчыны ў гэтым не ўнікальны.
6 Говард М. Сучасная культурная антрапалогія. Мінск, 1995. С. 210.
7 Frayser S. G. Discovering the Value of Cross-Cultural Research. P. 427-431.
8 Imielinski K. Kobieta i seks. Warszawa, 1989. S. 100-101.