Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Асобна варта згадаць пра гарэм султана, які адыгрываў важную ролю ў жыцці краіны і нават уплываў на міжнародныя зносіны. Сюды куплялі здаровых і прыгожых жанчын з рынку нявольнікаў. Мусульманак браць было забаронена. Гарэм прыцягваў увагу замежных дыпламатаў і падарожнікаў, бо не меў аналагаў у еўрапейскіх краінах. Яго ўнутраная структура была іерархічнай з дакладна вызначанымі абавязкамі кожнай асобы. Сексуальнасць была непасрэдна звязана з уладай. А доўгатэрміновы паслясексуальны ўплыў жанчыны залежаў ад яе магчымасці нарадзіць сыноў. Самую фантастычную і яскравую кар’еру атрымалася зрабіць наложніцы Аляксандры (Анастасіі) Лісоўскай, вядомай як Раксалана ў Еўропе і як Хюрэм у Асманскай імперыі. Яна была вывезена татарамі са сваёй радзімы, з ваколіц Рагатына (цяпер тэрыторыя Украіны). Пасля нараджэння ў 1521 г. сына Мехмеда яна стала афіцыйнай жонкай султана Сулеймана. Менавіта яе дзеці далі працяг яго дынастыі. Сучаснікі прыпісвалі ёй больш лагодны палітычны курс да дынастыі Ягелонаў.
Акрамя адносінаў паміж мужчынам і жанчынай у турэцкім грамадстве былі вядомы і нетрадыцыйныя стасункі. Гомасексуалізм квітнеў сярод палацавай службы і ў школах, куды траплялі маладыя хлопцы, прымушаныя ўстрымлівацца ад сексуальных кантактаў. Пра існаванне аднаполых дачыненняў сярод мужчын і жанчын згадваюць у XVII ст. падарожнікі. Жыццё грамадства імперыі было не настолькі маралізавана, як гэта можа падацца. У ім было месца для кахання і эратычных прыгод31.
Пра традыцыі і звычаі Асманскай імперыі ў ВКЛ было вядома праз вайсковыя і дыпламатычныя стасункі, падарожжы і кнігі32. У летапісах Княства
30 Imielinski К. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. Warszawa, 1990. S. 80-83; Тэннехнлл P. Секс в мсторнн. С. 211-235.
31 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. Lodz, 1992. S. 312,319; Peirce L. P. The Imperial Harem. Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. New York; Oxford, 1993; Balczewski M. Gry i zabawy turkow osmahskich na podstwie polskich i obcych zrodl od schylku Sredniowiecza do konca Oswiecienia. Warszawa, 2000. S. 139-197.
32Pajewski J. Legacja Piotra Zborowskiego do Turcji w 1568 r. Materjaty do historji stosunkow polsko-tureckich za panowania Zygmunta Augusta, Lwow, 1936; Katalog dokumentow Tureckich: dokumenty do dziejow Polski i Krajow osciennych w latach 1455-1672 / Pod red. A. Zaj^czkowskiego. Warszawa, 1959; Williams A. Mediterranean conflict // Suleyman the Magnificent and His Age. The Ottoman Empire in the Early Modern World / Ed. M. Kunt, C. Woodhead. London; New York, 1995. P. 39-54;
пра вайсковыя і палітычныя дзеянні Турцыі пісалі абсалютна без сімпатый да гэтай краіны33.
На нашых землях ведалі туркаў у першую чаргу праз вайсковыя сутыкненні. У “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага туркі паказаны як злачынцы, у якіх няма шкадавання да жанчын і дзяцей. Для іх забойства і руйнаванне звычайная справа:
Турак агнём і мячом вынішчае ўсе нашы пасады, Паліць мястэчкі і сёлы, руйнуе святыні34.
Пасля наведвання Стамбула Мацей Стрыйкоўскі напісаў адмысловы твор, дзе паказваў злачынствы і гвалт туркаў супраць хрысціян. Ён быў накіраваны прадухіліць пагрозу для Польшчы і ВКЛ ад Асманскай імперыі35. У творы таксама апісаны выпадкі з турэцкай гісторыі, якія мелі павучальны і засцерагальны характар. Аўтар меркаваў, што калі не стрымаць агрэсію Турцыі, то гэта прывядзе да знішчэння Полыпчы і Вялікага Княства:
...Dziewk^ gdy sie spodoba, wezmie bez sromoty, Oyca z matka zaparwszy uzywa niecnoty.
Turczyn niegodny iak psow Chrzescianow dr^czy.
Leda o co morduie, lupi, bije, m^czy.,?6
Пра Егіпет i Святую зямлю, якія былі ў падпарадкаванні Асманскай імперыі, жыхары Княства даведаліся дзякуючы Мікалаю Радзівілу Сіротку. Яго апісанне падарожжа зрабіла вялікі ўплыў на развіццё літаратуры37.
Ян Люцыній Намыслоўскі для азнаямлення чытачоў з традыцыямі, становішча.м і вайсковым патэнцыялам Турцыі зрабіў пераклад з лацінскай на польскую мову38 кнігі пра падарожжа амбасадара рымскага цэзара Фердынанда Аўгеры Бусбекія да султана Сулеймана ў 1555 г. Кніга давала магчымасць пазнаёміцца не толькі з побытам туркаў, але і з інтрыгамі двара султана. Нават прыводзіліся звесткі пра істотную ролю жонкі Сулеймана Хюрэм у падтрымцы сына Селіма, будучага султана. Асобна апавядалася пра вайсковую моц туркаў. Я. Намыслоўскі нават адзначыў, што войска Рэчы Паспалітай слабейшае39.
Imber С. The Ottoman Empire, 1300-1650. The Structure of Power. London, 2002. P. 44-62; Goffman D. The Ottoman Empire and Early Modem Europe. Cambridge, 2004. P. 99-112, 131-168; Dziubinski A. Stosunki dyplomatyczne polsko-tureckie w latach 1500-1572 w kontekscie mi^dzynarodowym. Wroclaw, 2005.
33 ПСРЛ. T. 32. Хроннкн: Лнтовская м Жмойтская, м Быховца. Летопнсн: Баркулабовская, Аверкн н Панцырного. Москва, 1975. С. 90-94.
34Гусоўскі М. Песня пра зубра / Пер. з лац. мовы Я. Семяжона. Мінск, 2006. С. 68.
35 Biedrzycka A., Wojtkowiak Z. Stryjkowski Macej I IPSB. T. XLIV. Warszawa; Krakow, 2006-2007. S. 538.
36 Stryjkowski M. O wolnosci Korony Polskiey y Wielkiego Xi^stwa Litewskiego... Krakow, 1575. S. 10.
’’Кніга жыцій i хаджэнняў / Уклад. A. A. Мельнікаў. Мінск, 1994. C. 165-447; Kempa T. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka (1549-1616), wojewoda wilehski. Warszawa, 2000. S. 121-128.
38 Augerii Gislenii Busbequii D. legationis Turcicae Epistolae quatuor: quarum priores duae ante aliquot annos in lucem prodierunt sub nomine Itinerum Constantinopolitani & Amasiani: adiectae sunt duae alterae eiusdem de re militari contra Turcam instituenda consilium. Beys, 1595.
39 Namyslovius Licinius 1. Augeriusa Busbequiusa Oratora cesarza Ferdinanda drogi trzy [...] do Solimana cesarza tureckiego; przytym Okrzyk na woyny przeciw Turkowi. Wilno, 1597.
У 1649 г. выйшла выданне Сымона Старавольскага, прысвечанае двару турэцкага султана40. У ім падрабязна апісваліся традыцыі, звычаі, палітыка, падаткі і іншыя аспекты з жыцця Асманскай імперыі. He абмінуў аўтар увагай гарэм, жонак і наложніц. Асаблівасцю султана было тое, што ён сабе выбіраў не жанчын каралеўскай крыві, а нявольніц, здабытых на вайне. Каб выбраць на ноч жанчыну, манарх ішоў у жаночыя пакоі і даваў хустку той, якая спадабалася. Пасля пачыналася яе падрыхтоўка да візіту да султана. Жанчыну вялі ў лазню, апраналі і г. д.41 Гэты твор даваў магчымасць даведацца пра ўнутраны лад жыцця ў Асманскай імперыі.
У 1678 г. у Слуцку быў надрукаваны багата ілюстраваны гравюрамі Максіма Вашчанкі пераклад на польскую мову працы сакратара англійскага амбасадара ў Турцыі Поля Рыко42. У ім падрабязна пададзена апісанне ўнутранага ладу жыцця Турцыі. Адзначалася, што аснова дзяржавы абсалютная ўлада султана, якому ўсе падпарадкоўваюцца. Вельмі падрабязна паказаны сістэма кіравання, міжнародныя адносіны, панаванне ў рэгіёне над суседнімі народамі, войска, рэлігія і інш. Апісанне гарэму падобнае да таго, што пададзена ў Старавольскага. Звернута ўвага на гомасексуальныя (у тым ліку і лесбійскія) стасункі ў турэцкім грамадстве. У кнізе распавядалася пра некаторыя традыцыі туркаў. Мужчыны праходзілі абразанне ў дзіцячым узросце, да сямі гадоў. Дазвалялася палігамія, але не больш за чатырох жонак, прычым усіх трэба ўтрымліваць у аднолькава добрых умовах. Але наяўнасць некалькіх жонак прыводзіла да канфліктаў паміж імі. Адбівалася гэта ўсё на дзецях: суперніцы рабілі ўсё, каб цяжарныя не нарадзілі, а калі дзіцё ўсё ж такі з’яўлялася на свет, то яго часта атручвалі ці зводзілі іншым чынам. Распаўсюджаны быў яшчэ часовы шлюб (кабі), які па дамове заключаўся на непрацяглы час, напрыклад на месяц ці два43. Кніга давала даволі грунтоўнае апісанне тагачаснай Турцыі. Яе карысна было пачытаць перад наведваннем гэтай краіны, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.
Згаданыя выданні падкрэсліваюць цікавасць ВКЛ да Турцыі. У сувязі са складанымі адносінамі было стратэгічна важна валодаць інфармацыяй пра краіну, якая адрознівалася дзяржаўным ладам, рэлігіяй і традыцыямі.
3 Турцыяй стасункі складваліся розныя. Яна кантралявала сітуацыю на паўночных межах Княства. Ад яе залежала замежная палітыка Валахіі, Крымскага ханства. Сама Турцыя мела лад, які адрозніваўся ад ладу Вялікага Княства
40 Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя. Коўна, 1926. С. 564-565; Kupiszewska A. Obraz Stambulu w dziele Dwor cesarza tureckiego i rezydencja jego w Konstantynopolu autorstwa Szymona Starowolskiego i jego wpfyw na ksztahowanie postaw szlachty polskiej wobec Turcji i Turkow // Sarmatyzm versus Orientalizm w Europie Srodkowej / Pod red. M. Dlugosz, P. O. Scholz. Berlin, 2012. S. 215-230; Бразгуноў A. Краіны Усходу ў беларускай літаратуры 12-17 стагоддзяў //Biblioterarz podlaski. 2017. № 36. S. 66-68.
41 Starowolski Sz. Dwor cesarza tureckiego i rezydencya jego w Konstantynopolu opisany. Krakow, 1858. S. 53-55.
4!Выданне Поля Рыко на англійскай мове выйшла ў 1665 г. Падрабязней пра аўтара і кнігу гл.: Darling L. Ottoman Politics through British Eyes: Paul Rycaut’s “The Present State of the Ottoman Empire”//Journal of World History. 1994. Vol. 5. № 1. P. 71-97.
43 Monarchia turecka opisana przez Ricota Sekretarza Posla Angielskiego u Potty Ottomanskiej residui^cego z francuskiego i^zyka na polski przethimaczona przez szlachcica polskiego. Sluck. 1678.
Літоўскага. Таму яна прыцягвала да сябе ўвагу, а літаратура пра яе карысталася попытам. Варта адзначыць, што ўсход меў сваю прывабнасць. У Княстве былі папулярныя тканіны і спецыі. Мужчынскі касцюм доўга знаходзіўся пад уплывам усходняй моды. А турэцкая музыка часта гучала ў шляхецкіх дамах.
Крымскае ханства. Небяспечнымі суседзямі ВКЛ былі татары. 3 імі ўвесь час вяліся ваенныя дзеянні44. Але ў XIV ст. на загад Вітаўта татары былі паселены для вайсковай службы ў некаторых мясцовасцях (Іўе, Лукішкі каля Вільні, Ласосна каля Гародні)45.
Жыхары Княства станавіліся ахвярамі татарскага войска. Падчас набегаў татары не толькі рабавалі, але і захоплівалі насельніцтва. Лёс палонных складваўся па-рознаму: забойства, згвалтаванне, рынак нявольнікаў, гарэм. Палонныя з ВКЛ траплялі на рынкі Крыма, Стамбула, Грэцыі і інш 46 Некаторым палонным шчасціла і іх выкуплялі. Гаспадарскі маршалак, троцкі войскі Аляксандр Фёдаравіч Уладыка выкупіў Ганну Іванаўну Шышчанку, калі быў у складзе пасольства да крымскага хана. Пасля павянчаўся з ёй у манастыры ў Земне47 (Валынь) прыблізна ў 1568 ці 1569 г. Да палону Ганна была замужам за Міхаілам Халапмавым, і ён спрабаваў яе вярнуць праз суд у 1584 г. А. Уладыка адказаў, што Ганна яго нявольніца, выкупленая ім з палону. Пазней у сваім тастаменце за 1573 г. Уладыка адпісаў жонцы маёмасць, атрыманую за службу ад Жыгімонта Аўгуста48.