Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
89Пра дзейнасць Боны гл.: Pociecha W. Krolowa Bona (1494-1557). Czasy i ludzi odrodzenia. Po­znan, 1949-1958. T. 1-4.
90 Гісторыя беларускага мастацтва. T. 2: Другая палова XVI канец XVIII ст. Мінск, 1988. С. 11; Баженова О. Радзнвнлловскнй Несвнж. Роспнсн костёла Божьего Тела. Мннск, 2007. С. 8-9.
91 ПСРЛ. Т. 32. С. 128; ПСРЛ. Т. 35. Москва, 1980. С. 128-129, 145-146, 173-174, 193-194, 214; Bielski М. Kronika polska. Krakow, 1597. S. 153; Stryjkowski M. Goniec cnothy do prawych slachciczow. Krakow, 1574. S. 36-38, 47-54; Stryjkowski M. Genealogia albo krotkie opisanie Wielkich Ksi^zat Litewskich... Odnowione przez S. Dovgirda. Lubcz, 1626; Stryjkowski M. Kronika.... Krolewiec, 1582. S. 41-84; Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 86; Koialowicz Wiiuk A. Historiae Lituanae... Vilnae, 1650. P. 24-26; Семянчук A. Беларуска-літоўскія летапісы i хронікі. Гродна, 2000. S. 38-43; Tereskinas A. Imperfect Communities. Identity, Discourse and Nation in the Seventeenth Century Grand Duchy of Lithuania. Vilnius, 2005. P. 256-260; Antoniewicz M. Protoplasci ksiqzat Radziwillow. Dzieje mitu i meandry historiografii. Warszawa, 2011. S. 140-165.
Акрамя легенды агульнай ствараліся родавыя легенды, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў панегірычнай літаратуры і гербоўніках92.
Легенда была неабходна для самаідэнтыфікацыі набілітэту, для абгрунтавання адасобленасці ад Маскоўскага княства, надання высокага статусу шляхце ў параўнанні з элітай суседніх краін. Яна зрабіла шляхту ВКЛ “сарматамі”, якія адрозніваліся ад мяшчан і сялян. На той час Італія, як краіна паходжання, была абрана невыпадкова. Яна была радзімай антычнай кулыуры. Тут знаходзіўся Ватыкан цэнтр еўрапейскага хрысціянства. Усе тагачасныя палітычныя, культурныя, рэлігійныя тэндэнцыі ішлі менавіта з Італіі. Таму знаходжанне ў непасрэдным “сваяцтве” з вялікім Рымам надавала набілітэту ВКЛ статус эліты вышэйшага гатунку. Разам з тым гэта прывяло да з’яўлення думкі, што родная мова шляхты лацінская. Адпаведна, гэта паўплывала на статус старабеларускай мовы, які паступова стаў зніжацца. Лацінская мова не набыла пашырэння, на яе месца прыйшла больш лёгкая старапольская. Вацлаў Ластоўскі справядліва крытыкаваў саслоўную адасобленасць шляхты, яе пагардлівае стаўленне да сялянства, адмаўленне ад сваёй мовы93. Пошукі лацінскай ідэнтычнасці прывялі да страты набілітэтам старабеларускай ідэнтычнасці, што негатыўна паўплывала на само шляхецкае саслоўе.
Сярод саслоўяў былі яшчэ духавенства, мяшчане і сяляне. У духавенства маглі патрапіць прадстаўнікі любога паходжання. Аднак заняць уплывовыя пасады, такія як пасада віленскага біскупа, маглі толькі шляхцічы. Мяшчане мелі асобны статус, які вызначаўся магдэбургскім правам, калі яно было нададзена гораду, дзе яны пражывалі. Магчымасці мяшчан абмяжоўваліся маштабам мясцовасці, яе геаграфічным становішчам і маёмаснай прыналежнасцю94. Найгоршае становішча было ў сялян. Іх жыццё і дабрабыт шмат у чым залежалі ад ўласніка, войнаў, прыродных катаклізмаў95. Сялянскі светапогляд адлюстраваўся ў фальклоры, які сістэматычна сталі фіксаваць толькі з XIX ст. У сатырычнай літаратуры XVII-XVIII стст. сялян прадстаўлялі неадукаванымі, некультурнымі, цёмнымі, хітрымі, але з пачуццём гумару96.
92 Paprocki В. Gniazdo cnoty: zkqd herby rycerstwa slawnego Krolestwa Polskiego, Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, Ruskiego, Pruskiego, Mazowieckiego, Zmudzkiego y inszych Panstw do tego Krolestwa nalezacych Ksi^z^t y Panow poczatek swoy maiq. Krakow, 1578; Kojalowicz Wiiuk A. Compendium; Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego [...]. Krakow, 1897.
93 Ластоўскі B. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 604-607.
94 Пра гарады ВКЛ гл.: Alexandrowicz S. Miasteczki Bialorusi і Litwy jako osrodki handlu w XVI i w I polowie XVII wieku//Rocznik Bialostocki. Bialystok, 1961. T. 1. S. 63-127; Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI первой половнне XVII в. Мннск, 1966; Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI-XVII вв. (Соцнально-экономнческое нсследованне нсторнн городов). Мннск, 1975; Бардах Ю. Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да паловы XVII ст. // Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002. С. 103-160; Дружчыц В. Магістрат у беларускіх местах з майдэборскім правам у XV-XVI сталецьцях //Arche. 2009. № 7. С. 241-337 і інш.
95 Лойка П. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі (эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XV1-XVIII ст.). Мінск, 1991; Голубеў В. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI-XVIII стст. Мінск, 1992; Спнрндонов М. Ф. Закрепоіценне крестьянства Беларусн (XV-XVI вв.). Мннск, 1993; Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1: Ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997 і інш.
96Карскнй Е. Белорусы. Т. III. Очеркм словесностн белорусского племенн. 2. Старая западнорусская пнсьменность. Петроград, 1921. С. 212-237.
Грамадскі лад краіны не быў ідэальным. Яго крытыкавалі і Андрэй Волан, і Міхалон Літвін. Апошні лічыў, што маскавіты і татары саступаюць у сілах літвінам, аднак пераўзыходзяць працавітасцю, дысцыплінаванасцю ды іншымі якасцямі; што яны любяць простую ежу, а літвіны вострыя прыправы і віны, і гэта прыводзіць да хвароб. Яшчэ аўтар адзначыў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім вырабляюць шмат гарэлкі і піва, бяруць алкаголь з сабой у паходы, піць пачынаюць з самай раніцы, а сяляне любяць збірацца ў корчмах, піць, слухаць валынку і глядзець на мядзведзяў. Злоўжыванне алкаголем прыводзіла да страты гаспадаркі і злачынстваў. Паводле меркавання аўтара, адсутнасць алкагалізму ў маскавітаў і татараў рабіла іх мацнейшымі97.
Суседзі таксама не заўсёды пазітыўна ўспрымалі літвінаў. Рознасць у менталітэце і ўзаемнае непрыязнае стаўленне літвінаў і палякаў праявілася ў палеміцы паміж Станіславам Арахоўскім і віленскім войтам Аўгустынам Ратундасам у іх творах “Піраміды” і “Размова Паляка з Літвінам”. Арахоўскі пагардліва ставіўся да сістэмы кіравання ВКЛ і да самой краіны, якую, паводле ягонай думкі, выратаваць магло толькі далучэнне да Польшчы. Ратундас, у сваю чаргу, раскрытыкаваў пазіцыю Арахоўскага наконт таго, што ва ўсіх каралеўствах пануе свабода і дэмакратыя, а ў княствах дэспатыя, і аргументацыю прывёў на падставе гісторыі Польшчы98.
Даволі крытычнае стаўленне да краіны сустракаецца сярод нунцыяў. Напрыклад, Галеаца Марэскоці агульную сітуацыю з каталіцызмам ацэньваў нядрэнна ў Італіі, Францыі, Германіі, а вось у Герцагстве Прусія, Рэчы Паспалітай і Маскоўскім княстве характарызаваў крытычна. Ён жа адзначаў, што жанчынам Рэчы Паспалітай дазволена ўдзельнічаць у вырашэнні праблем, і яны маюць вялікую ўладу".
Стаўленне да замежнага ўплыву ў нас было і пазітыўнае, і негатыўнае. Адны, як М. К. Радзівіл Сіротка, прывозілі замежных майстроў, а другія крытыкавалі ўздзеянне замежжа. Яскравым сведчаннем апошняга з’яўляецца “Прамова Мялешкі”. У ёй высмейваецца прыхільнасць шляхты да замежнай моды, ежы, звычаяў, бо “наша костка, однак, собачйм мясом обрасла й воняет". Аўтар лічыў, што гэта толькі разбэшчвае людзей, робіць іх слабымі, дрэнна ўплывае на вайсковы дух шляхты. Негатыўна характарызаваліся немцы і палякі (ляхі), якія прыносілі свае парадкі. Немец, калі прыязджаў у госці, то хацеў, каб добра пачаставалі і каб жонка гаспадара была поруч, а сам сядзеў “як бес надувшйсь”; такога трэба “кулаком в морду ... нехай бы морды такой поганой не надымал”. He менш кпінаў было ў бок палякаў, якія прыехалі служыць, хочуць добрага
” Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 75-78, 89-90.
98 Quincunx to jest Wzor Korony Polskiej. Krakow, 1564; Rotundus-Mieleski A. Rozmowa Polaka z Litwinem, 1564 I Wyd. J. Korzeniowski. Krakow, 1890; Саверчанка I. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі. Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998. С. 71-79; Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. Мінск, 2010. С. 135-143.
99 Boccolini A. Monsignor Galeazzo Marescotti in viaggio verso la Polonia e il suo incontro con la corte: osservazioni, stili, usi // Itinera clericorum: Kulturotworcze i religijne aspekty podrozy duchownych / Pod red. D. Quirini-Poplawskiej, L. Burkiewicza. Krakow, 2014. S. 354. 362, 365-369.
забеспячэння, а працаваць не жадаюць, глядзяць, што ўрваць для сябе. Адзначалася іх хцівасць да дзевак, заляцанне да жонак гаспадароў: “скоро ты з дому, то он молчком прйласкается до жонкй”'00.
Нацыянальныя стэрэатыпы пра многія народы добра бачныя ў прымаўцы з калекцыі Крыштафа Завішы: “Іспанская прастата, італьянская шчодрасць, польскі ўрад, панскія цырымоніі (манеры), англійская вольнасць, французская сарамлівасць, нямецкая пакора, маскоўскае слова, турэцкі йілюб, валошская'01 вернасць-усёгэта падазроныярэчы'"2. Яна трапна ілюструе стаўленне да народаў, а таксама звяртае ўвагу, у якіх выпадках каму не варта давяраць.
Такім чынам, перыяд XVI-XVII стст. быў часам вялікіх змен і трансфармацый у Княстве, якія адбіліся на розных сферах: ад палітыкі да культуры. Краіна значна змянілася. Былі канчаткова сфарміраваны сістэма кіравання, заканадаўства, эканоміка, гандаль, адукацыя, інстытуты сям’і і шлюбу, традыцыі і звычаі. Усё гэта развівалася дзякуючы ўнутраным і знешнім тэндэнцыям. Гэтыя змены мелі пазітыўныя і негатыўныя наступствы для грамадства, таму адназначнага стаўлення да працэсаў не было.
Вялікае Княства Літоўскае не знаходзілася ў ізаляцыі. Яно кантактавала з блізкімі і далёкімі краінамі. Кантакты здзяйсняліся рознымі шляхамі: ваенныя, дыпламатычныя, культурныя, рэлігійныя, адукацыйныя, эканамічныя. He менш актуальны быў збор інфармацыі праз шпегаў'03. Звесткі пра краіны значна дапаўнялі розныя кнігі, такія як “Хроніка свету” Марціна Бельскага104, падарожныя нататкі і іншыя. Былі вядомы ў ВКЛ і карты з выявамі замежных гарадоў105. Краіна была добра інфармавана пра падзеі ў суседзяў і Еўропе. У XVII ст. сюды нават сталі даходзіць еўрапейскія навіны з газет. Напрыклад, у магілёўскай хроніцы згадвалася пра моцны землятрус у Неапалі ў 1688 г.106. Адносіны паміж краінамі і этнічныя стэрэатыпы, якія ўзніклі ў тыя часы, і цяпер не страцілі актуальнасць.