• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Карапеўская Прусія і Герцагства Прусія. Каралеўская Прусія і Герцагства Прусія мелі агульнае мінулае, а ў XVI-XVII стст. займалі асобнае месца ў балтыйскім гандлі, мелі высокі ўзровень эканамічнага развіцця і сістэмы кіравання. Да Грунвальдскай бітвы 1410 г. Крыжацкі ордэн вёў даволі агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Пасля перамогі сітуацыя стала мяняцца, пачалі наладжвацца гандлёвыя сувязі. Адпаведныя дамовы былі падпісаны ў 1415 і 1424 гг. Гданьск і Каралявец былі найважнейшымі эканамічнымі цэнтрамі. Яны выказвалі зацікаўленасць у сыравіне
    historyczno-spoleczne. 2005. № 12/1. S. 147-173; Quirini-Poplawska D. Podroze polskich duchownych do Padwy w XV i XVI wieku; wst^pne rozpoznanie // Itinera clericorum: Kulturotworcze i religijne aspekty podrozy duchownych / Pod red. D. Quirini-Poplawskiej, L. Burkiewicza. Krakow, 2014. S. 225-254.
    17 У інвентары маёмасці, які быў складзены пасля смерці віленскага бурмістра Стэфана Лебядзевіча, згадваецца шляхаводнік Андрэя Скоцці (1649). Гэта папулярнае выданне ўтрымлівала інфармацыю пра мясціны Італіі і карты, выдавалася неаднаразова. Schotti A. Itinerarium nobiliorum Italiae regionum, urbium, oppidorum, et locorum: nunc serid auctum, & tabellis chorographicis, & topographicis locupletatum. Vicentiae, 1600, 1601, 1610; Amstelodami, 1655. Frick D. Wilnianie. Zywoty siedemnastowiecznie. Warszawa, 2008. S. 190; Niedzwiedz J. Kultura literacka Wilna (1323-1655). Krakow, 2012. S. 116.
    ,8Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян / Пер. на рус. В. М. Матузовой; под ред. A. Л. Хорошевнч. Москва, 1994. С. 58, 61.
    19 Archiwum domu Radziwillow. Т. VIII. Krakow, 1885. S. 59.
    20Пытанне замежных адукацыйных вандровак разглядалася ў розных працах: Zolqdz-Strzelczyk D. Peregrinatio academica. Studia mlodziezy polskiej z Korony i Litwy na akademiach i uniwersytetach niemieckich w XVI i pierwszej polowie XVII w. Poznan, 1996; Tygielski W. Na coz te koszta i trudy? W jak im celu w XVII wieku wysylano mlodziez szlacheckq П Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 2006. T.L. S. 141-155 іінш.
    21 Tygielski W. Europejskie inspiracje, czyli o dawnych “podrozach do szkol w cudzych krajach” П Studia Europejskie. 2010. № 4. S. 19.
    з Княства, а нашы купцы набывалі еўрапейскія і азіяцкія тавары на аптовых складах. У гандлёвую сістэму былі ўключаны Вільня, Коўна, Гародня, Берасце і іншыя гарады22.
    Менавіта праз гандлёвыя стасункі дзве Прусіі аказалі моцны ўплыў на Вялікае Княства. Выхадцы з Герцагства Прусія асядалі ў гарадах, займалі пасады, прыносілі з сабой сістэму адносінаў на падставе нямецкага права, а таксама ідэі рэфармацыйнага руху.
    Дзве Прусіі таксама былі пад уплывам еўрапейскіх эпох. Гданьск і Каралявец былі асноўнымі культурнымі цэнтрамі. У Караляўцы быў заснаваны ўніверсітэт, дзе вучыліся сярод іншых і жыхары ВКЛ. Гэтыя гарады славіліся майстрамі, якіх запрашалі працаваць у ВКЛ. У сувязі з геаграфічным становішчам больш моцна дзве Прусіі ўплывалі на заходнюю частку Княства.
    Полыйча. Польскае Каралеўства мела непасрэдныя кантакты з Заходняй Еўропай. Згаданыя культурныя і рэлігійныя плыні знайшлі свой адбітак на тэндэнцыях у грамадстве23. На стасункі паміж мужчынам і жанчынай зрабіла моцнае ўздзеянне прыняцце каталіцызму. Рэлігійныя погляды на сям’ю і шлюб паўплывалі на заканадаўства, гендэрныя ідэалы, стаўленне да інтымнай сферы жыцця. Аднак гэта не ліквідавала канкубінат, шлюбныя здрады, прастытуцыю ды інш.24 Каталіцызм застаўся пануючай рэлігіяй у Польшчы ў XVI-XVII стст. Толькі ў XVI ст. яго пазіцыі аслаблі ў сувязі з прыходам пратэстантызму, але ўзмацніліся з Контррэфармацыяй.
    У гэтай феадальнай краіне існавала свая стратыфікацыя грамадства. Яно дзялілася на духавенства, шляхту, мяшчан і сялян. У грамадстве існавала патрыярхальная сістэма адносінаў з дакладна вызначанымі гендэрна-ролевымі функцыямі. Сямейныя і шлюбныя стасункі знаходзіліся пад уплывам каталіцызму25. Мастацтва ж развівалася ў рэчышчы Рэнесансу і барока.
    22 Danilowicz I. Skarbiec dyplomatow papieskich, cesarskich, krolewskich, ksiqz^cych. T. 1. Wilno, 1860. S. 282; T. 2. Wilno, 1862. S. 29, 31, 87; Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod wzgl^dem jej cywilizacji, od czasow najdwaniejszych do konca wieku XVIII. Cz. II. Wilno. 1844. S. 99-101; Gause F. Die Geschichte der Stadt Konigsberg in Preussen. Bd. 1: Von der Griindung der Stadt bis zum letzten Kurfursten. Koln, 1965; Mieleszko W. Handel i stosunki handlowe Bialorusi Wschodniej z miastami nadbaltyckimi w koncu XVII i w XVIII wieku // Zapiski Historyczne. T. XXXIII. Zesz. 4. 1968. S. 53-90; Historia Pomorza. T. 11: do roku 1815 / Pod red. G. Labudy. Poznan, 1976. S. 24-525; Mallek J. Dwie cz^sci Prus. Studia z dziejow Prus Ksi^z^cych i Prus Krolewskich w XVI i XVII wieku. Olsztyn, 1987; Guidon Z., Wijaczka J. Zwi^zki handlowe ziem litewskich i bialoruskich z Krolewcem w swietle rejestrow celnych komory grodzienskiej z lat 1600 i 1605 // Komunikaty Mazursko-Warminskie. 1993. № 1. S. 21-31 i інш.
    23 Характарыстыка тагачаснай Польшчы як краіны, яе традыцыі і звычаі можна знайсці ў працы Марціна Кромэра. Kromer М. Polska czyli о polozeniu, obyczajach, urz^dach i Rzeczypospolitej Krolestwa Polskiego xiqg dwoje / Tlum. W. Syrokomla. Wilno, 1853.
    24Добра прааналізаваў тэндэнцыі ў сексуальнай сферы ў перыяд Сярэднявечча Адам Кравец у сваёй працы: Krawiec A. Seksualnosc w sredniowiecznej Polsce. Poznan, 2000.
    25 Падрабязней пра сямейныя адносіны ў Польшчы гл.: Karpinski A. Kobieta w miescie polskim w drugiej polowie XVI i w XVII wieku. Warszawa, 1995; Bogucka M. Bialoglowa w dawnej Polsce. Kobieta w spoleczenstwie polskim XVI-XVIII wieku na tie porownawczym. Warszawa, 1998; Kobieta i rodzina w sredniowieczu i na progu czasow nowozytnych / Pod red. Z. H. Nowaka, A. Radziminskiego. Torun, 1998; Popiolek B. Kobiecy swiat w czasach Augusta II. Studia nad mentalnosciq kobiet z kr^gow szlacheckich. Krakow, 2003; Zolqdz-Strzelczyk D. Dziecko w dawnej Polsce. Poznan, 2002; Malinow-
    На маральную сітуацыю ў грамадстве аказалі значны ўплыў такія рэлігійныя дзеячы, як Юзаф Верашчынскі і Пётр Скарга, якія выказваліся ў падтрымку шлюбу. Адам Гдацюш, лютэранскі святар, у сваім творы да граху адносіў прастытуцыю, распусту, шлюбную здраду, канкубінат, гомасексуалізм. Прычыну ён бачыў у Сатане, які схіляе да падзення, а спрыяльным фактарам лічыў алкаголь26.
    Штодзённае жыццё Польшчы не вызначалася толькі ўзорнымі паводзінамі, якія дыктаваліся каталіцызмам. Тут мелі месца злачынствы на сексуальнай глебе, пералюбы, дашлюбныя стасункі, сексуальныя паталогіі ды іншыя з’явы. Вышэйшае грамадства і блізкія да яго літаратары бавіліся літаратурай эратычнага, а часам і зусім непрыстойнага зместу27.
    3 Польшчай ВКЛ мела даволі моцныя кантакты, асабліва пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г., калі ўтварылася канфедэратыўная краіна Рэч Паспалітая. Найбольшы ўплыў гэта мела на шляхту і мяшчан з заходніх гарадоў Княства. Яны паддаліся моцнаму ўздзеянню паланізацыі, якой актыўна садзейнічаў каталіцызм. У выніку гэта прывяло да занядбання старабеларускай культуры, змены самаідэнтыфікацыі і здрадніцкага стаўлення да нацыянальных інтарэсаў.
    Візантыя. Варта адзначыць яшчэ адну краіну, якая моцна ўздзейнічала на Вялікае Княства Літоўскае, — Візантыйскую імперыю. Праз прынятае хрысціянства грэчаскага абраду да нас прыйшлі помнікі права, літаратура, мастацкія тэндэнцыі ды іншае, што адбілася на ўсіх сферах грамадскага жыцця. Візантыйская культура працягвала захоўваць свой уплыў нават пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 г.28 Адлюстраванне візантыйскай культуры можна пабачыць у іконах, фрэсках Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку і інш.
    Праз рэлігійную літаратуру Візантыя аказала моцнае ўздзеянне на фармаванне адносінаў паміж мужчынам і жанчынай паводле хрысціянскага ўзору. Датычыла гэта ўсталявання нормаў не толькі ў шлюбных стасунках, але і ў сексуальных паводзінах29.
    ska М. Situacja kobiety w siedemnastowiecznej Francji i Polsce. Warszawa, 2008; Krajewski R. Prawo i obowiqzki seksualne malzonkow. Studium prawne nad normq i patologiq zachowan. Warszawa, 2009; Bogucka M. Mi^dzy obyczajem a prawem. Kultura Sarmatyzmu w Polsce w XVI-XVII wieku. War­szawa, 2013; W kr^gu rodziny epok dawnych. Dziecinstwo / Red. B. Popiolek, A. Chlosta-Sikorska, M. Cadocha. Warszawa, 2014 i інш.
    26 Wereszczynski J. Kazanie przy przyjmowaniu swiatosci malzenstwa. Krakow, 1585. S. 274—306; Skarga P. Kazania o siedmi Sakramientach Kosciola S. Katalickiego. Krakow, 1606. S. 165-183; Frejlich K. Grzechy seksualne w swietle kwestii i dyskursow Adama Gdacjusza // Przeglqd Historyczny. 2011. T. CIL Zesz. 2. S. 241-255.
    27 Anonima-protestanta XVI wieku. Erotyki, fraszki, obrazki, epigramaty. Krakow, 1903; Kotarska J. Erotyk staropolski. Inspiracje i odmiany. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1980; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska; Kamler M. Zloczyncy. Przest^pczosc w Koronie w drugiej polowie XVI i w pierwszej polowie XVII wieku (w swietle ksi$g sqdowych miejskich). Warszawa, 2010. S. 277-298; Wislicz T. Upodobanie. Malzenstwo i zwi^zki nieformalne na wsi polskiej XVII-XVIII wieku. Wyobrazenia spoleczne i jednostkowe doswiadczenia. Wroclaw, 2012 i інш.
    28 Гл. абагульняючую працу па тэме: Дзярновнч О., Бырлэдяну В., Тнмошенко Л. Сны о Внзантнн? Место цнвнлнзацнонного н культурного наследня Внзантнн в регноне Пограннчья Центрально-Восточной Европы. Вшіьнюс, 2014.
    29 Падрабязней гл.: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 28-33, 265-332.
    Аднак пасля захопу туркамі Канстанцінопаль перастаў быць духоўным цэнтрам для хрысціянства грэчаскага абраду. Хаця адгалоскі візантыйскай спадчыны яшчэ мелі свае праявы ў Княстве ў XVI-XVII стст., але гэта больш датычыла духавенства, чым свецкіх асоб. Культурная арыентацыя краіны змяніла напрамак на заходні.
    Асманская імперыя. Асманская імперыя істотна адрознівалася ад еўрапейскіх краін сваім падыходам да адносінаў паміж мужчынам і жанчынай у сувязі з панаваннем мусульманскай рэлігіі30. Тут былі дазволены палігамныя шлюбы, распаўсюджаныя, праўда, сярод заможных асоб. Паняцці аб прыгажосці былі іншыя. У адрозненне ад еўрапейскай жанчыны ідэальная турэцкая жанчына мела тонкую талію, вялікія грудзі і шырокія клубы.