Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
’“АВАК. Т. 18. Внльна, 1891; Черкаськнй 1. Громадськнй (копннй) суд. С. 97-123; Буцін Д. С. Склад удзельнікаў копнага суда на беларускіх землях Вялікага княства Літоўскага (XVI-XVII стст.) // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 5. Мінск, 2010. С. 9-18.
Функцыю ваяра і абаронцы селянін у штодзённым жыцці выконваў рэдка. Пры нападзе на яго ці на яго гаспадарку ён практычна быў ахвярай. Ваяўнічасць праяўлялася толькі пры адпаведных умовах. Напрыклад, падчас казацка-сялянскіх войнаў 1648-1651 гг. сяляне далучыліся да казацкіх атрадаў. У вайну 1654—1667 гг. праявілася сялянская здольнасць да збройнага супраціву. 3 1654 г. пачынаюцца бунты супраць шляхты35. Сяляне ставіліся варожа да сваіх гаспадароў і чакалі прыходу маскоўскіх войскаў36. У Менскім ваяводстве Дзяніс Мурашка прычыніўся да падбухторвання сялян супраць гаспадароў. Яны пачалі рабаваць маёнткі37. Жорсткасць абыходжання маскоўскіх войскаў з сялянамі38 прымусіла змяніць іх стаўленне да новай улады. Ян Цадроўскі адзначаў, што прыблізна 20 чалавек шляхты і столькі ж сялян з Плешчаніц аб’ядналіся і разбілі маскоўскую пяхоту каля Каменя Харэцкага (1658)39. Гэта не адзіны выпадак удзелу сялян у вайсковых выправах супраць маскавітаў. Паны маглі задзейнічаць сялян у вырашэнні сваіх канфліктаў з суседзямі. Пры нанясенні шкоды сялянскай гаспадарцы ўладальнікі падавалі скаргі ў суд і патрабавалі кампенсацыі. Але гэта не праяўленне чалавечага стаўлення да падданых, а хутчэй звязана з тым, што маёмасць пана панесла страты40. Найбольш распаўсюджанай формай супраціву сялян былі ўцёкі ў горад ці ў іншую гаспадарку, адмова выконваць працу, збіццё панскіх слуг, скаргі41.
Малая прысутнасць функцыі ваяра ў сялянскай культуры адмоўным чынам паўплывала на агульную мужчынскасць беларускай нацыі. Ліквідацыя шляхты, пераарыентацыя рэшткаў шляхты на польскую культуру, слабая прысутнасць мяшчанскай культуры і дамінаванне культуры сялян прывялі да дэградацыі вайсковага пачатку ў мужчынах.
Рэлігійнасць селяніна была не такая, як у шляхты і мяшчан. Нават у XVIII ст. значную ролю ў сялянскім светапоглядзе займалі язычніцкія вераванні42. Веравызнанне сялян залежала ад таго, якой рэлігійнай плыні хрысціянства трымаўся ўладальнік маёнтка. Істотную ролю адыгрывала геаграфічная даступнасць храма. Чым далей ён знаходзіўся, тым радзей яго наведвалі. He лічылася абавязковым вянчацца і хрысціць дзяцей43. У жыцці селяніна большае значэнне меў матэрыяльны бок, чым рэлігійны. Гэта было звязана з ладам жыцця, працай, вялікай занятасцю.
35 Мальцев A. Н. Россня н Белоруссмя в середнне XVII в. Москва, 1974. С. 64.
36 Абецедарскнй Л. С. Белоруссня н Россня: очеркн белорусско-русскнх связей второй половнны XVI-XVII в. Мннск, 1978. С. 150.
37 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мінск, 1983. С. 129.
38Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. С. 64.
39 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. С. 129-130.
40АВАК. Т. 6. Акты Брестского гродского суда (поточные). Акты брестского подкоморского суда. Акты Брестской магдебургмн. Акты Кобрмнской магдебургнн. Акты Каменецкой магдебургнн. Внльна, 1872. С. 23-25, 28-29, 45^46, 64, 120-121; АВАК. Т. 22. Акты Слоннмского земского суда (1555-1570). Внльна, 1895. С. 199-200, 255-256 і інш.
41 АВАК. Т. 6. Внльна, 1872. С. 34, 65, 70-71, 88, 94-95, 101-102; LMAVB, £ 16-52,1. 1-17.
42 Лісейчыкаў Дз. В. Забабоны і цуды ва уніяцкіх парафіях Беларусі XVIII пачатку XIX ст. П Архіварыус. Вып. 5. Мінск, 2007. С. 188-198.
43 Голубеў В. Ф. Сялянская сям’я ў Беларусі ў эпоху феадалізму: праблемы і перспектывы даследавання II Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2014. С. 73.
Змест роляў бацькі і мужа фарміраваўся пад уплывам традыцый, звычаяў, рэлігіі. Сямейнае жыццё часам залежала ад панскай волі, бо шлюб паміж падданымі розных гаспадароў заключаўся з іх згоды. Дабрабыт сялянскай сям’і непасрэдна залежаў ад наяўнасці ў ёй моцнага і здаровага мужчыны, які здольны выконваць цяжкую працу. Пры выразным гендэрным падзеле працы гэта мела важнае значэнне. Аднак дэталёва ўявіць выкананне гендэрных роляў мужчыны ў сям’і складана захавалася мала дакументаў па сямейных справах. Трапляюцца, аднак, выпадкі здрады сям’і з боку мужчын. Так, селянін Сац з сяла Ужкаў маёнтка Новы Воўчын (Берасцейскі павет) абакраў сваю сям’ю, кінуў жонку Марту Сідараўну, яе дзвюх дачок, свайго сына ад першага шлюбу-і збег (1612)44.
Жанчына-шляхцянка. Непасрэдна жаночай сферай, незалежна ад саслоўя, з’яўлялася сям’я. Менавіта тут жанчыне былі адведзены галоўныя ролі: дачкі, жонкі, маці, гаспадыні. У грамадскім жыцці шляхцянка рэалізоўвалася як мецэнатка. Статус шляхцянкі значна павышаўся, калі яна выходзіла замуж. Жанчына атрымлівала магчымасць самой кіраваць у новай сям’і. Шлюб даваў ёй правы самастойна выступаць у эканамічнай, юрыдычнай, сацыяльнай, рэлігійнай, кулыурнай сферах.
Выдатна жаночыя вобразы паказаны ў панегірыках. Пры характарыстыцы жыцця шляхцянкі галоўнай ніццю праходзіць шлюб, муж, дзеці і іх выхаванне, рэлігія. Менавіта так была прадстаўлена ў панегірыку Альжбета Шыдлавецкая. Яе шлюб з Мікалаем Радзівілам выглядае ідэальным. Яны кахалі і разумелі адзін аднаго, захоўвалі вернасць. У яго можна было навучыцца, як трэба кахаць жонку, а ў яе мужа. За 14 гадоў супольнага жыцця ў іх нарадзілася 9 дзяцей. Альжбета была ўзорнай маці, якая добра выхавала дзяцей. Перад смерцю яна паклікала іх да сябе, благаславіла, наказала старэйшай дачцэ быць прыкладам для малодшых сясцёр. Усім дзецям было сказана, каб яны Святое Пісанне чыталі, Бога шанавалі, бацьку выказвалі павагу45. Гэта вельмі яскравы ўзор жонкі і маці, які можна разглядаць як інструкцыю для іншых шляхцянак.
“Каронай для свайго мужа” браслаўскага харужага Пятра Міхала Паца (7-1696) была Тэкля Валовічаўна. Каханы муж быў для яе дарам ад Бога. Разам з ім яна дачакалася дзяцей і ўнукаў. Яна характарызавалася як мудрая, кемлівая, цнатлівая, добра выхаваная кабета46. У гэтых і іншых казаннях пры апісанні жыцця шляхцянкі аўтары звярталі ўвагу на яе характар і ўнутраны свет, бо гэта былі яе асноўныя каштоўнасці. На яе ўскладалася адказная роля быць носьбітам найлепшых чалавечых якасцей. Гэтыя ідэалізаваныя жаночыя вобразы паказвалі, якія рысы характару цаніліся ў жанчыне, якія функцыі яна павінна была выконваць у сям’і і грамадстве.
Пацвярджэнне добрага выканання ролі жонкі паказваюць тастаменты. Шмат мужчын выказвалі ўдзячнасць сваім жонкам. Чачэрскі і прапойскі староста, по-
44 АВАК. Т. 6. Внльна, 1872. С. 94-95.
45 Bazilik С. Krotkie opisanie sprawy. S. 6-11.
46 НГАБ, ф. 694, воп. 1, спр. 459.
лацкі кашталян Юрый Зяновіч падарыў рухомыя рэчы і маёмасць сваёй “мілай пані Ганне Слушчанцы, якая шчыра і верна кахала, ваўсім цнатлівае захаванне і старанне, якое яна з кахання шлюбнага свайго рабіла, робіць і рабіць не перастае, яку здароўі, так іў хваробе маёй, пільна імкнецца і ратуе здароўе маё, не лянуючыся брацца за цяжкія працы, якія парушаюць яе здароўе"^. Таксама пра добрае стаўленне да жонак сведчаць даравальныя запісы. Шляхцічы дарылі маёнткі, грошы, рухомыя рэчы за каханне, вернасць, добрае супольнае жыццё ў шлюбе, дапамогу падчас хваробы48.
Тагачасныя творы адзначалі, што самая важная роля кожнай жанчыны роля маці49. Пра Марыну Абрынскую напісалі, што яе жывот залаты, бо нарадзіла сыноў. Сыны гэта нашчадкі, якія працягваюць род; паводле тагачасных уяўленняў нараджэнне сыноў вызваляла жанчыну ад першароднага граху. 3 чатырох сыноў двое абралі манаскае жыццё: Ян быў капланам у Смаленску, пасля у Вільні, а Мікалай прыняў пострыг у базылянскім ордэне. Служэнне Богу сыноў значна падвышала ролю Марыны як іх маці. Юрый і Яраслаў абралі свецкі лад жыцця. 3 дачок толькі Алена стала манашкай полацкага кляштара. Ганна выйшла замуж за аршанскага земскага пісара (1632) і падкаморыя Яна Гектара Падбярэзскага, яе старэйшы сын стаў манахам езуіцкага ордэну. Зафея стала жонкай аршанскага скарбніка Ломскага50.
У казаннях на смерць акцэнтавалася ўвага на рэлігійнасці шляхцянак. Лічылася добрай справай наведваць храм, дапамагаць жабракам, рабіць ахвяраванні на карысць рэлігійных устаноў. Дакументы сведчаць, што шмат шляхцянак рэалізоўвалі сябе ў рэлігійным мецэнацтве, займаліся фундацыямі самастойна ці з мужамі. Навагарадскі кашталян Аляксандр Іванавіч Палубінскі і Зафея Юр’еўна Гальшанская запісалі віленскаму Свята-Троіцкаму праваслаўнаму брацтву маёнтак Судэрвы ў Віленскім павеце на заснаванне там праваслаўнай школы (1593). Троцкі падкаморы Багдан Мацвеевіч Агінскі (7-1625) і Раіна Грыгораўна Валовічаўна пабудавалі ў сваім маёнтку Еўе (Троцкі павет) праваслаўную царкву. У 1619 г. яны вырашылі перадаць ёй гэты маёнтак і маёнтак Алесніцкі, каб там заснавалі манастыр, школу, друкарню. Праз 14 гадоў, калі муж ужо памёр, Раіна зноў пацвердзіла фундуш, падарыла 6000 злотых і Евейскую пушчу51.
Дакументы паказваюць рэалізацыю розных роляў жанчыны, у тым ліку і гаспадыні. Напрыклад, гэта адлюстравалася ў перапісцы з ураднікам Марыі
47 Augustyniak U. Testamenty ewangelikow reformowany w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XVIXVII wieku. Warszawa, 2014. S. 26-35.
48 AGAD, AR, dz. X, sign. 50; НГАБ, ф. 1741, воп.1, cnp.l, арк. 379 адв.; ф. 1785, воп. 1, спр. 12, арк. 41 41 адв., 67 адв., 147 147 адв., 183 адв. і інш.
49 Lawski A. Pociecha duchowna. Krakow, 1614; Woynilowicz M. Trop sprz^gtego przez smierc cugu szesci rodzonych braci w Ich MM. PP. Wladyslawa, Samuela, Krysztapha, Tomasza, Kazimira, lana Wilczkow. Wilno, 1666.
50 Ostrozanski S. Klosy zlote przy pogrzebie JMP Maryny Obrynskiey Jaroslawowey Sokolinskiey kniehyni Drudzkiey, Podwoiwodziney Polockiey polozne na trunie. Wilna, 1640.
51 ABAK. T. 11. Акты Главного лнтовского трнбунала. Вмльна, 1880. С. 46-50, 55-58, 85-92.
Багданаўны Жаслаўскай52, у дакументах Гальшкі Гаслаўскай53. Эканамічная актыўнасць шляхцянак нічым не абмяжоўвалася. Яны ўдзельнічалі ў фінансавых аперацыях нараўне з мужчынамі. Шляхцянкі мелі права прадаваць, дарыць, пазычаць без дазволу мужа.
Такім чынам, шляхцянка ўяўлялася ў грамадстве як жонка, маці, гаспадыня, мецэнатка. Яе асноўная актыўнасць была сканцэнтравана на сям’і. Ідэальная шляхцянка павінна была адпавядаць мужу, выхоўваць дзяцей, кіраваць гаспадаркай і, вядома, быць рэлігійнай.