Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
16 Мелешко В. 11. Торговые связн Могнлева с городамн Польшн н Прнбалтнкн во второй половнне XVI первой половнне XVII в. //Acta Baltico-Slavica. Т. 2. Bialystok, 1965. S. 61-101; Mieleszko W. Handel i stosunki handlowe Bialorusi Wschodniej. S. 53-90; Нгнатенко A. П. Русско-белорусскне торговые связн во второй половнне XVII в. Вопросы нсторнн Белорусской ССР. Вып. 37. Мннск. 1969. С. 18-57; Абецедарскнй Л. С. Торговые связн Белорусснн с Русскнм государством (вторая половнна XVI первая половнна XVII в.) II Ученые запнскн БГУ. 1957. Вып. 6. С. 3^16 і інш.
17 VUB, f. Kauno magistrate aktq knyga, 1606-08,1. 22-22v.
І8НГАБ, ф. 1703, спр. 6, арк. 186адв. 187 адв.
Ад ураднікаў патрабавалася сумленна кіраваць горадам, адпаведна з заканадаўствам весці судовыя справы, збіраць падаткі і інш. Некаторыя ўраднікі для вырашэння фінансавых праблем горада выкарыстоўвалі свае грошы. Праца магістрата пільнавалася войтам, мяшчанамі. Пры парушэнні заканадаўства была магчымасць абскардзіць дзеянні ўраднікаў. Напрыклад, гарадзенскі войт Канстанцін Александровіч падаў пратэстацыю на былых бурмістраў Гануса Паўльсена і Яна Зеляпугу, якія не зрабілі справаздачу за мінулы год (1661). У 1662 г. у гэтым парушэнні абвінавачваліся Ян Адамовіч і Пётр Ляўковіч19.
Вайсковасць сярод мяшчан не культавалася, так як у шляхецкай культуры, але мела месца. Гэта саслоўе мела права насіць зброю і часам выкарыстоўвала яе для вырашэння прыватных канфліктаў20. Мяшчане Віцебска былі абавязаны несці вайсковую службу. Вылучалася асобная сацыяльная група “конныя мяшчане”. Іх заслугі былі адзначаны падчас Смаленскай вайны 1632 1634 гг.21 Віцебск межаваў з Маскоўскім княствам, нясенне вайсковай службы было неабходнасцю. Мяшчане вызначыліся пры абароне сваіх гарадоў ад маскоўскіх войскаў падчас вайны 1654-1667 гг. Патрыятычнае стаўленне да месца свайго пражывання было ўласціва мяшчанам, бо для іх абараніць свой горад азначала захаваць жыццё і маёмасць.
Рэлігійнасць мела важнае значэнне для мешчаніна, таксама як і абарона свайго веравызнання. У магістраты абіраліся парытэтна праваслаўныя і каталікі. Цэхі таксама падзяляліся згодна з веравызнаннем (напрыклад, у Вільні, Берасці). Гарады бралі ўдзел у канфліктах, звязаных з прыняццем Берасцейскай уніі, наступам Контррэфармацыі.
Мешчанін быў абавязаны праяўляць сваю рэлігійнасць. Гэта дэкларавалася нават цэхавымі статутамі. Рамеснікі павінны былі наведваць храм, даваць грошы на свечкі, утрымліваць алтар. Напрыклад, Фара Вітаўта ў Гародні была гарадскім храмам, у якім знаходзіліся цэхавыя алтары, да таго ж тут былі месцы пахаванняў мяшчан. Традыцыйным стала ў тастаментах рабіць запісы на карысць храмаў22. У казаннях на смерць віленскіх мяшчан Юрыя Штрунка і Якуба Гіблы аддавалася ўвага іх веры, падтрымцы храма23.
У сям’і ад мешчаніна чакалася адпаведнае выкананне ролі гаспадара, мужа і бацькі. Ён павінен быў сваёй працай забяспечыць жонку і дзяцей. Гэта можна пабачыць у тастаментах. Мешчанін быў абавязаны выхаваць дзяцей, даць ім адукацыю і маёмасць, ажаніць ці выдаць замуж. Ён павінен быў клапаціцца пра
19 НГАБ, ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 45 адв., 53-54, 58, 111 адв., 121, 124.
20Сліж Н. Злачынства і злачынцы ў Гародні ў XVII ст. //Arche. Гарадзенскі міленіум. 2014. № 11. С.122-182.
21 Макараў М. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV першай палове XVII ст. Мінск, 2008. С. 100, 110.
22 Sliz N. Testamenty mieszczan grodzienskich w pierwszej polowie XVII w. П Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 2013. T. 61. Z. 2. S. 307-309; Сліж H. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. 2014. № 42. С. 9, 15.
23 Frick D. Wilnianie. Zywoty siedemnastowiecznie. Warszawa, 2008. S. 54-55, 70-71.
жонку і пакінуць ёй забеспячэнне на выпадак сваёй смерці24. Марнатраўства маёмасці, злоўжыванне алкаголем вельмі негатыўна ўспрымалася ў грамадстве і сям’і, лічылася разбуральным25.
Пералічаныя вышэй ролі згадваюцца ў казаннях на смерць. Так, віленскі мешчанін Юрый Штрунк быў паказаны як адукаваны купец, які вучыўся сваёй справе, добры муж і бацька, а таксама як шчыры вернік. Віленскі бурмістр Якуб Гібла характарызаваўся як адукаваная асоба (атрымаў адукацыю за мяжой), добры муж, рэлігійны чалавек, добры ўраднік у магістраце26. Пра віленскага купца Сымона Энгельбрэхта казалі, што ён паходзіў з прыстойнай сям’і: бацька Сымон быў купцом і годным чалавекам, а маці Крысціна Літавоўна набожнай жанчынай. Для навучання купецкім справам бацька адправіў яго ў Гамбург. Шмат увагі аддадзена рэлігійнасці Энгельбрэхта, а таксама апісана яго годная хрысціянская смерць27. Згаданыя мяшчане вызнавалі лютэранства. Усе тры казанні на смерць напісаны адным аўтарам, для якога важна было падкрэсліць як рэлігійнасць прыхаджан, так і адпаведнае выхаванне, працу і сямейны стан. Нельга казаць, што складзеныя вобразы памерлых былі характэрны для ўсяго мяшчанства. Тым больш, што магчымасць надрукаваць казанні мелі далёка не ўсе. Вільня была самым заможным горадам, аднак і тут мы маем адзінкавыя прыклады казанняў.
Магдэбургскае права адназначна ўсю адказнасць за сям’ю ўскладала на мужчыну. Жанчына не мела права без яго дазволу распараджацца сваёй маёмасцю28. Пры неабходнасці мужчына рэпрэзентаваў інтарэсы жонкі ў судзе. У Гарадзенскім магістраце Пётр Зубрыцкі ад імя жонкі Крысціны Адамовічаўны сцвярджаў, што яна не пазычала дзве бочкі жыта ў Яна Катовіча (1640)29.
Для мяшчан шляхецкая культура была прыкладам, да якога варта імкнуцца. Таму ў пэўных момантах можна знайсці падабенства ў ідэалах. Але для мяшчанства быў уласцівы рацыяналізм і практычнасць, якія зрабілі непасрэдны ўплыў на сутнасць роляў у сям’і і грамадстве. У асяроддзі цаніліся рамеснікі, купцы, ураднікі, якія добра выконваюць сваю працу. Дабрабыт сям’і вельмі моцна залежаў ад адпаведнага выканання мужчынам ролі бацькі, мужа, гаспадара. Аднак такога культывавання вобразу мешчаніна, як вобразу шляхціча, не было. На гэта непасрэдным чынам паўплывала ніжэйшая сацыяльная прыступка мешчаніна.
24 Sliz N. Testamenty mieszczan grodzienskich. S. 305-316; Сліж H. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага, 1639 г. С. 7-24.
25 Алексейчнкова Н. Влнянне соцнально-бытовых отклоненнй на семейную жнзнь белорусскнх горожан в XVI-XVIII вв. // Вестннк Брянского государственного уннверснтета. 2014. № 2. С. 22-26.
26 Schonflissius J. Ultimum hominis christiani symbolum albo kazanie pogrzebne przy obchodzie pogrzebu Jerzego Sztrunka. Jewie, 1634. S. C; Schonflissius J. Antidotum spirituale. To iest, Lekarstwo Duchowne na trucizn^ srogiey smierci przy obchodzie pogrzebu niegdy poboznego i Szlachetnego M^za Jego Msci Pana Jakuba Gibla Burmistrza Wilenskiego. Krolewec, 1638. S. 15-20; Frick D. Wilnianie. S. 54-55, 70-71.
27 Schonflissius J. Memorial smiertelnosci na pogrzebie niegdy szlachetnego pana Simona Engelbrechta kupca wilenskiego w Krolewcu w tym roku 1635. Junij. [Wilno], 1635.
28Напрыклад, y магістрацкіх кнігах Гародні жанчына рэдка калі фігуруе самастойна. НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1-3.
29 НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 126 126 адв.
Мужчына-селянін. Вывучэнне гендэрных роляў селяніна сутыкаецца з шэрагам праблемаў. Па-першае, крыніцы, створаныя шляхтай, даюць уяўленне пра сялян, якія адносна набілітэту знаходзіліся ў падпарадкаваным стане. Адпаведна, іх прыстасоўвалі да патрэб грамадства, навязвалі ролі і іх разуменне. Па-другое, самастойны голас сялян пра сябе, сваю ролю, адносіны з іншымі людзьмі вельмі слабы з прычыны адсутнасці прыватна-прававых дакументаў, якія былі б створаны імі. Сяляне ў асноўным фігуруюць у канфліктных сітуацыях праз скаргі ў копных судах30.
Акрамя таго, само праяўленне мужчынскасці ў селяніна сутыкалася з умовамі існавання. Ён знаходзіўся ў прыгонным, падпарадкаваным стане, цалкам залежаў ад волі гаспадара. А гэта стварала неспрыяльную атмасферу для развіцця моцнага мужчынскага пачатку. Тут была запатрабавана пакора і падпарадкаванне. Паводле назіранняў Бернарда О’Конара селянін Вялікага Княства Літоўскага знаходзіўся ў значна горшым стане, чым селянін Польшчы. Ён працаваў без выходных. Пан мог зайсці ў яго дом, забраць, што яму падабаецца, і збіць31. Калі такія сітуацыі адбываліся, то селянін не мог выканаць функцыю абаронцы. He дзіўна, што падчас войнаў сяляне выступалі супраць шляхты.
У першую чаргу селянін выконваў ролю гаспадара. Ён быў абавязаны займацца сельскагаспадарчымі працамі ў маёнтку ўладальніка і ў сваім двары32. Селянін быў абмежаваны ў выкананні ролі гаспадара. Былі вызначаны падаткі, паншчына і інш. Выказванне “.мужйк пакуль добрь пакуль есть отчйчь” (1540)33 сведчыць, што свае абавязкі селянін павінен выконваць добра для дабрабыту свайго гаспадара. Адпаведна і сваю гаспадарку трымаць у парадку, каб мець магчымасць з яе плаціць падаткі. Адказным за яе быў менавіта мужчына, а жанчына ў якасці галоўнай магла выступаць толькі як удава. Маёмасць мела важнае значэнне для селяніна, бо зараблялася цяжкай працай. Таму большасць спрэчак, якія ўзнікалі ў сялянскім асяроддзі, былі выкліканы маёмаснымі пытаннямі.
Асобную праслойку сярод сялян можна ўмоўна назваць грамадскімі дзеячамі. Да іх адносім старцаў, якія абіраліся для кіравання ў воласці. Як правіла, гэта былі мужчыны ва ўзросце, якія ўдзельнічалі ў працы копнага суда, яны карысталіся павагай сярод сялян, вылучаліся арганізацыйнымі і інтэлектуальнымі здольнасцямі. На судзе прысутнічала ўся грамада, а сур’ёзныя злачынствы разбіраліся ў прысутнасці гродскіх ураднікаў34.
30 АВАК. Т. 18. Акгы о копных судах. Внльна, 1891; Черкаськнй I. Громадськнй (копніій) суд на Укра'іні-Русі XVI-XVI11 вв. // Праці комісіі для внучування західньо-руського та вкраі'нського права. Кнів, 1928. Внп. 4. С. 190-214.
31 O’Connor В. Historia Polski / Hum. W. Duzy, T. Falkowski, P. Hanczewski, K. P^kacka-Falkowska. Warszawa, 2012. S. 495.
32 Лойка П. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі; Голубеў В. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне.
33 АВАК. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1890. С. 120.