Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
2 Саверчанка Н. Італьянскія кнігі эпохі Рэнесансу на Беларусі // Матерналы международной электронной конференцнн “Кннжная культура пограннчья Славнн Восточной н Западной (ноябрь 2007 г.)”. Рэжым доступу: http://www.knizhkult.narod.ru/Saverchenko.htm.
3 Саверчанка I. Aurea medio critas. С. 27-34.
4 Пра развіццё кнігадрукавання ў часы ВКЛ напісана шмат прац, гл.: Кніга Беларусі: 1517-1917: зводны каталог / Склад. Г. Я. Галенчанка [і інш.]. Мінск, 1986; Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі; Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. Т. 1. Мінск, 2009; Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі і інш.
мужчынскай лініі5. Заможныя мяшчане таксама мелі бібліятэкі. Напрыклад, пасля смерці віленскага бурмістра Стэфана Лебядзевіча быў складзены інвентар рэчаў (1649). Сярод іншага засталася даволі вялікая калекцыя кніг, у якой было 96 кніг на лацінскай мове, 4 на польскай і 12 на царкоўнаславянскай і старабеларускай. Гэта была рэлігійная, гістарычная, філасофская, мастацкая, юрыдычная літаратура6. У прыватных бібліятэках знаходзіліся кнігі замежнага і мясцовага друку, што азначае знаёмасць з тагачаснымі літаратурнымі тэндэнцыямі ў Еўропе. Вядома, закранала гэта толькі адукаваную частку насельніцтва.
Павучальная і палемічная літаратура. Ніякая эпоха не услаўляла каханне і эротыку так, як Рэнесанс. Многія літаратурныя дзеячы, патрапіўшы ў хвалю эпохі, закраналі гэту тэматыку. Вядомы беларускі кнігадрукар Францішак Скарына ў сваіх прадмовах звяртаў увагу на розныя тэмы, у тым ліку звязаныя з адносінамі мужчыны і жанчыны. У прадмове да “Эклезіяста" адзначалася, што людзі маюць розныя думкі і мэты ў жыцці: “едйны в царствах й пановатш, друзйй в богатестве й в скарбох, йнші в мудростй й в науце, a йнйй в здравйй, красоте й в крепостй телесной, нецйй же во множестве йменйя й статку, нецйй в роскошном яденнй н пйтанйй н в любодеянші, кнші теже в детех, в прнятелех, во слугах й во ітых разлйчных ліногых речах”. Але галоўнае, згодна з “Эклезіястам”, выконваць запаветы Бога7. Скарына не адмаўляў чалавеку сярод усіх жаданняў жаданне мець прыгожае цела і кахаць, але лічыў, што ў жыцці варта кіравацца запаветамі.
У прадмове да "Найвышэйшай песні Саламонавай” гэта тэма разглядаецца далей. Адносіны Хрыста і Царквы параўноўваюцца са стаўленнем каханка да каханкі або жаніха да нявесты. “Нз сея убо песнй Саломоновы ясне можемы поразуметй превелйкую й нейзреченную м(й)л(о)сть йлюбовь Божйю, еже ймеяше к нам грешным, понеже не погордел ест ccmynumu на землю сь превышнего престола своего. Яго любовнйкь ко любой своей, йлй яго женйхь к невесте своей, тако й Хр(й)стось ко церквй своей снйде.”* Сам твор у выданні Скарыны аформлены ў выглядзе дыялогу Хрыста і Царквы, чаго не рабілася ў іншых перакладах твора. Некаторыя вершы не ўвайшлі ў склад выдання Скарыны. Такім чынам, эратычны тэкст “Найвышэйшай песні Саламонавай” Ф. Скарына перадаў у рэлігійным кантэксце, як гэтага патрабаваў хрысціянскі падыход. Але ў самім тэксце апісваюцца эратычна-сексуальныя стасункі паміж каханкамі9:
5 Запартыка Г. Страчаныя скарбы манастырскіх бібліятэк // 480 год беларускага кнігадрукавання: матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў. Мінск, 1998. С. 198-209; Sliz N. Ksiqzka w rodzinie szlacheckiej wielkiego Ksi^stwa Litewskiego П Ksi^ga Nauka Wiara w sredniowicznej Europe / Pod red. T. Ratajczka. Poznan, 2004. S. 85-87; Niedzwiedz J. Kultura literacka Wilna. S. 87-122, 215-222; Hiкалаеў M. Гісторыя беларускай кнігі. T. 1. С. 243-260.
6 LV1 A, f. 23, ар. 1, b. 1 (SA 5096), 1.437—439v; Frick D. Wilnianie. S. 189-192; Niedzwiedz J. Kultura literacka Wilna. S. 114-116.
7 Францыск Скарына i яго час. Мінск, 1988. С. 51-52.
8 Францыск Скарына і яго час. С. 55-57; Біблія: факс. узнаўленне Бібліі, выд. Ф. Скарынаю ў 1517-1519 гг.Т. 3. Мінск, 1991. С. 422-423.
9 Для параўнання тэкст твора ў: Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету /
Пер. В. Сёмухі. Duncanville, 2002. С. 863-868.
Глась Хр(н)стовь ко Церквн: Се ты красна есь прнателко моя, се ты красна есь очн тое яко глубнчнй.
Глась Церквн ко Хр(н)сту: Се ты красен есь любый мой н лепый, постелька наша процвнла. Кроквы домовь нашых суть. Кедровы, н балькн наше кнпросовы10.
У прадмовах бачна, што погляды цара Саламона былі блізкія беларускаму першадрукару. Ф. Скарына ў гэтых творах прызнае не толькі духоўнае, але і цялеснае каханне. Ён быў прыхільнікам добрых нораваў. Ва ўступным слове да “Другога Закона” ён пісаў, што для ўсіх народаў варта прытрымлівацца наступнага: муж з жонкай павінны жыць добра, дзяцей выхоўваць, чалавек павінен вяртаць пазычаныя рэчы, супрацьстаяць насіллю. Пры гэтым аўтар асудзіў распуснікаў, гомасексуалістаў і скаталожнікаў11. Такім чынам, Ф. Скарына, выдаючы Біблію, распаўсюджваў не толькі слова Божае, але і ўзоры рэнесансавага кахання. Праз біблейскія прыклады ён імкнуўся ўвесці ў жыццё рэлігійны станоўчы ўзор кахання без усялякіх адхіленняў.
У гэтым кантэксце варта згадаць выданне пратэстанцкай Берасцейскай Бібліі 1563 г. Над перакладам на польскую мову працаваў цэлы калектыў. Яна суправаджалася каментарамі да кожнай главы12. У яе складзе таксама ёсць “Найвышэйшая песня Саламонава”, якая тлумачыцца як размова паміж Хрыстом і Царквой. Перад другой главой адзначаецца, што Хрыстос гэта лілея, а царква -ружа. У падобным рэчышчы змешчаны каментары да вершаў твора13.
cLewq swq niechay podlozy pod glow^ тоі^, o' podprawi-
cq swq niechay mie oblapi.
cTo iest slowo iego w tym doczesny, zywocie.
JTo iest chwal^ swa po tymninieyszym zywocie.
Glos namilszego mego, o to przychodz? sktaczqc po gorach. a skokiem biezqc po pagorkach.
'To si? rozumie o Krystusie kthory na si? wzial ciato nasze14.
Пытанні нораваў, узаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай закраналіся рознымі аўтарамі. Часам у сувязі з гэтым можна сустрэць выразнае негатыўнае стаўленне да жанчын. Міхалон Літвін не толькі крытыкаваў дзяржаўны лад у Княстве, але і норавы жанчын. Ён пісаў, што падчас выбару жонкі мужчыны цанілі пасаг, прыгажосць, паходжанне. На ягоны погляд, жанчыны нічым не былі заняты, а толькі хадзілі па гасцях, чапляліся да мужчынскіх кампаній, апраналіся ледзь як не мужчыны. Уключэнне нормы пра пасаг у Статут 1529 г. стала прычынай дрэнных адносінаў жанчыны з бацькамі, апекунамі
'°Біблія:факс. Т. З.С. 427.
" Францыск Скарына і яго час. С. 138-139.
12 Грыцкевіч А. П. Брэсцкая Біблія // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 93.
13 Biblia swi?ta, tho iest, Ksi?gi Starego y Nowego Zakonu, wlasnie z Zydowskiego, Greckiego, y Laciriskiego, nowo na Polski i?zyk z pilnosciQ y wiemie wylozone. Brzest, 1563. S. 350v-353.
14 Ibid. S. 351.
ці мужам, бо пасаг забяспечваў незалежнасць. Літвін адзначаў, што жанчыны клапаціліся найперш пра сваю прыгажосць, каб ёю скараць мужчын, асабліва заможных. Аўтар пісаў, што заможныя жанчыны праз сваю хцівасць вядуць распусны лад жыцця, для гэтага не выходзяць замуж, а карыстаюцца станам удавы ці незамужняй і нават пераследуюць падданых, каб задаволіць свае сексуальныя патрэбы. Ён лічыў, што татары і маскавіты абсалютна правы, што не даюць свабоды жанчынам, бо, як кажуць у народзе, “хто дасць волю жанчыне, той у сябе яе адніме”. Такія стасункі паміж мужчынам і жанчынай, на ягоную думку, прыводзяць да змяншэння нараджальнасці15.
Андрэй Волан у кнізе пра шляхецкую свабоду16 разважаў пра розніцу паміж свабодай і сваволлем. Аўтар прыводзіў прыклад пра жаўнераў, якія забыліся пра закон. Гэта прывяло да злоўжывання сілай, руйнавання гарадоў, гвалту над жанчынамі. Волан даводзіў, што гвалт і грубая сіла непрымальны для здаровага розуму. Права павінна быць усталявана згодна з разумным падыходам. Паводле ягонага меркавання, нельга назваць правам, а толькі як нецнатлівасцю, калі на Кіпры дзяўчат перад шлюбам аддавалі на псаванне, прыводзілі іх так да распусты. У адзінаццатым раздзеле Волан асудзіў распусту, якая панавала ў той час у грамадстве нават у прыстойных дамах. Да катэгорыі распуснікаў ён аднёс пералюбнікаў, гвалтаўнікоў і спакуснікаў дзяўчат. Найбольш адмоўныя характарыстыкі атрымалі пералюбнікі. Прыводзячы прыклады жорсткіх пакаранняў у іншых народаў за шлюбную здраду (лупцаванне, каранне смерцю), падкрэсліваў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім таксама трэба ўвесці такую практыку. Пры гэтым традыцыйна асуджалася менавіта жаночая здрада, якая прыводзіць да руйнавання дому17. На момант выдання твора ў ВКЛ сапраўды не было яшчэ ўведзена пакаранне для шляхты за пералюб. Яно з’явілася толькі ў Статуце 1588 г. Пакаранні дзейнічалі ў гарадах з магдэбургскім правам.
Асобную ўвагу Волан звярнуў на шляхцянак. Ён лічыў, што трэба забараніць жанчынам насіць залатыя ланцужкі, упрыгожанні, адзенне з шоўку, а дазваляць гэта толькі на вяселлях і ўрачыстасцях; яго абурала, што жанчыны ходзяць апранутыя так, “быццам бы на іх усе грошы краіны”. Таксама ён асуджаў, што болын у цане заможныя нявесты, чым цнатлівыя, а бедныя прыстойныя дзяўчаты так і застаюцца не замужам. Для вырашэння праблемы ён прапанаваў пасаг даваць умераны, не вышэй за 6000 злотых. Акрамя гэтага, ён адзначаў, што ў гутарках першае месца займаюць пералюбніцы ці распусныя ўдовы. У доме жанчыны не сядзяць, у госці ходзяць, разам выпіваюць, а пасля гэта правакуе да распусты. Шляхцянкі павінны захоўваць цноту і трымацца ў строгасці18.
15 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 90-91.
'6Першае выданне кнігі выйшла на лацінскай мове ў 1572 г. Volano A. De libertate politica sive civili libellus lectu non indignus. Cracoviae, 1572.
17 Wolan A. O wolnosci Rzeczypospolitey albo szlacheckiey I Tlum. S. Dubingowicz. Wilno, 1606. S.4-7, 14,51-59.
18 Ibid. S. 67-70.
Пад уплывам антычных філосафаў склалася бачанне на шлюб, адносіны і жанчын у гуманіста, перакладчыка і каментатара канца XVI пачатку XVII ст. Беняша Буднага, які служыў пры двары віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла. У кнізе былі змешчаны цытаты знакамітых філосафаў і гісторыі з антычнасці і Рэчы Паспалітай з каментарамі Буднага. Аўтар даволі супярэчліва ставіўся да шлюбу, што было звязана са стэрэатыпнымі адносінамі да жанчын. На думку гуманіста, толькі патрэба ў нашчадках прымушала мужчын мець адносіны з жаночым полам. Пры гэтым цэлы раздзел быў прысвечаны вядомым жанчынам. Будны лічыў, што ў паводзінах жанчына дазваляе сабе больш, чым таго патрабуе прыстойнасць, а сарамлівасць ёй уласціва толькі пад прымусам. Таму з даўніх часоў жанчыну трымаюць у паслухмянасці да канца жыцця: пакуль яна ў паненскім стане у бацькоў, а потым у шлюбе. Аўтар раіў выбіраць жонку з сярэдняй маёмасцю, каб яе месца не перавышала месца мужа ў сям’і, і падчас выбару не разлічваць толькі на вочы, але і слухаць, што кажуць пра жанчыну. Яе найлепшыя рысы — цнатлівасць19 і сарамлівасць. Было прыведзена меркаванне праўніка Ліцургуса, які ўсталяваў шлюб без пасагу, каб мужчыны абіралі жанчын па пачцівасці. Увогуле, на думку аўтара, прызначэнне жанчыны нараджаць дзяцей і выхоўваць іх. Аднак пры гэтым прыводзіліся прыклады гераічных учынкаў жанчын пры абароне сваёй Айчыны20.