Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Сармацкі партрэт становіцца важным элементам шляхецкай культуры. Стварэнне родавых галерэй было не толькі данінай модзе і эпосе, але і неабходнай візуальнай крыніцай гістарычнай памяці, прызначанай для нашчадкаў. Збор партрэтаў пачаўся з вялікакняскага двара. Пазней свае галерэі мелі Радзівілы, Сапегі, Завішы і інш. Сваю гісторыю духавенства таксама адлюстроўвала ў партрэтах. Былі створаны галерэі віленскіх і жамойцкіх біскупаў. Тэндэнцыі не абышлі нават кляштары30. Напрыклад, такую галерэю можна пабачыць і цяпер у гарадзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа, які быў пабудаваны пры бернардынскім кляштары.
Візуалізацыя продкаў адбывалася не толькі ў выглядзе асобных партрэтаў, але і ў выглядзе партрэтазаваных генеалагічных дрэваў, увасобленых на гравюрах. Вядомы выявы генеалогій Пацаў, Тышкевічаў, Пузынаў, Палубінскіх, Хадкевічаў і інш.31
28 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1: Ад старажытных часоў да першай паловы XVI ст. Мінск, 1987. С. 205-213; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 52-58; Хадыка А. Ю., Хадыка Ю. В. Непаўторныя рысы: з гісторыі беларускага партрэта. Мінск, 1992. С. 3-72.
29 Chrzanowski Т. Cialo sarmackie // Teksty: teoria literatury, krytyka, interpretacja. 1977. № 2 (32). S. 60-61; Хадыка A. Ю., Хадыка Ю. B. Непаўторныя рысы. C. 72-135; Хадыка A. Партрэт сармацкі // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 410-411; Ol?dzki Р. Wspolne dziedzictwo: portret sarmacki w dziedzictwie narodow Rzeczypospolitej Szlacheckiej. Bialystok, 1999; Sinkunaite L. XVII a. Lietuvos portretas. Vilnius, 2000. p. 42-52, 56-85; Гістарычны партрэт Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стагоддзяў. Мінск, 2003.
30AGAD, AR, dz. XXVI, sygn. 102, k. 89-137; sygn. 106, k. 94-105; Sulerzyska T. Inwentarz Galerii Obrazow. C. 102-124; Kalamajska-Saeed M. Genealogia przez obrazy. Barokowa ikonografia rodu Sapiehow na tie staropolskich galerii portretowych. Warszawa, 2006; Turczak L. Sapiezynska genealogia portretowa w kosciele Swi^tej Anny w Kodniu nad Bugiem // Sapiehowie epoki Kodnia i Krasiczyna / Pod red. K. St^pniaka. Lublin, 2007. S. 255-264.
31 Brzozowski G. Trophaeum philosophicae veritatis, in gentilitia ducum de Kozielsk porta, sub felicissimis auspiciis, perillustris magnifici domini, d. Hieronymi Puzyna, capitanei Upitensis, iudiciis deputati ad Tribunal M.D.L. erectum. Vilnae, 1699; Kalamajska-Saeed M. Genealogia przez obrazy. S. 102-105; Kuran M. Mecenat kulturalny Janusza Skumina Tyszkiewicza. Aspekt wizualny drukow naukowych i okolicznosciowych // Dailes Istorijos Studijos. 2010. T. 4: Socialini^ tapatumq reprezentacijos. Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes kulturoje. S. 97-100; Нікалаеў M. Гісторыя беларускай кнігі. T. 1. С. 187.
Данатарскі партрэт быў звязаны з фундацыйнай дзейнасцю шляхты. Як правіла, змяшчаўся ў заснаваным храме ці кляштары. Партрэт мог быць намаляваны і на іконе. Напрыклад, Ян Сегень і яго герб змешчаны на іконе “Пакланенне вешчуноў”32.
Пахавальны партрэт быў неабходным элементам у шляхецкім пахаванні33. Гэта мог быць прыжыццёвы партрэт або копія з пасмяротнай васковай маскі. Маляваўся на меднай, сярэбранай ці алавянай блясе, якая размяшчалася на тарцовай частцы труны падчас цырымоніі, а пазней уваходзіла ў інтэр’ер храма. Да гэтай жа катэгорыі адносяцца надмагільныя скульптуры. Захаваліся надгробкі Льва Сапегі, Пятра Весялоўскага, Паўла Сапегі і яго жонак і інш.34
У адрозненне ад еўрапейскіх партрэтаў на партрэтах ВКЛ XVI-XVII стст. асобы пададзены ў статычных позах. Адкрытымі былі твар і рукі. Анатамічная прапарцыянальнасць цела не заўсёды была вытрымана. Вопратка шчыльна закрывала цела і не давала магчымасці ўбачыць асаблівасці фігуры. Гэта відавочна ў партрэтах духавенства і жанчын ва ўзросце. Сукенкі з гарсэтам, якія падкрэслівалі талію, выгадна прадстаўлялі маладых жанчын. Мужчынам быў больш уласцівы барочны тып фігуры: сярэдні целасклад з бачным жыватом35. Аднак гэтыя недахопы добра хаваліся і арганічна выглядалі ў тагачаснай вопратцы. Якая б ні была асоба ў жыцці, на партрэце яе паказвалі ў найлепшых якасцях шляхецкасці. Знешняя прыстойнасць не дапускала нават намёку на лёгкі эратызм. Партрэты дэманстравалі ў большай ступені сацыяльны статус, чым саму асобу. У гэтым сацыяльным вобліку было месца толькі вонкавай абалонцы з лёгкім намёкам на існаванне пад ёй цела.
Але ў 50-х гадах XVI ст. мода прынесла вялікую разнастайнасць. Як адзначалі сучаснікі, шляхта стала апранацца на турэцкі, італьянскі, нямецкі манер. Да таго ж мужчыны пачалі насіць такія кароткія ўборы, што былі адкрыты тыя часткі цела, якія трэба закрыць. He толькі жанчыны, але і мужчыны, закінуўшы прыстойныя шаты, закінулі сорам36. У вядомых партрэтах гэты модны павеў не знайшоў адлюстравання.
У еўрапейскай мужчынскай модзе набылі распаўсюджанне вельмі кароткія камзолы і абцягваючыя нагавіцы, якія дэманстравалі ногі, азадак і чэлес. У еўрапейскіх краінах узнікненне такой моды выклікала нараканні і прымусіла уста-
32 Хадыка А. Партрэт данатарскі // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 410; Kalamajska-Saeed М. Genealogia przez obrazy. S. 24-30.
33 Шляхецкае пахаванне ўяўляла сабой урачыстую цырымонію з тэатральнымі элементамі, у якой важнае месца займалі прамовы, катафалк, аздоба храма і інш. Kosman М. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej polowy XVII wieku // Odrodzienie i Reformacja w Polsce. T. XVII. 1972. S. 87-112; Mroszek K. Epitolanium staropolski; Sl^kowa L. Muza domowa. Okolocznosciowa poezja rodzinna czasow renesansu i baroku. Wroclaw, 1991; Platt D. Kazania pogrzebowe z przelomu XVI i XVII wieku. Z dziejow prozy staropolskiej. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1992; Chroscicki J. Pompa funebris. Z dziejow kultury staropolskiej. Warszawa, 1974.
34 Лявонава A. K. Скульптурныя надмагіллі Беларусі канца XVI ст. першай палавіны XVII ст. // Помнікі старажытнабеларускай культуры. Новыя адкрыцці. Мінск, 1984. С. 60-65; Хадыка А. Партрэт пахавальны // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 410; Sinkunaite L. XVII a. Lietuvos portretas. P. 118-129.
35 Chrzanowski T. Ciato sarmackie. S. 63.
36 Modrzewski Fricz A. O poprawie Rzeczypospolitey. S. 50.
наўліваць даўжыню вопраткі. У часы Адраджэння мужчынская вопратка далей эратызавалася. Да абцягваючых нагавіц дадаваліся спецыяльныя кішэні, куды ўкладваліся палавыя органы. У заможных асоб яны часта аздабляліся каштоўнымі камянямі. Напрыклад, гэта прыстасаванне бачна на карціне Тыцыяна “Партрэт Карла V”37, Джавані Батыста Мароні “Партрэт Антонія Навагеры”38. У ВКЛ такія партрэты хутчэй выключэнне, чым правіла. У Нацыянальным музеі ў Варшаве захоўваецца гравюра Генрыка Валезы. Пад гербамі Польшчы і ВКЛ манарх намаляваны ў вопратцы па еўрапейскай модзе, што было натуральна для француза. Аднак яму быў дамаляваны чэлес39. У Хроніцы Марціна Бельскага змешчаны партрэт Генрыка Валезы ва ўбранні паводле еўрапейскага стылю40.
Традыцыйная мужчынская вопратка ў Княстве была доўгая. Пад уздзеяннем еўрапейскай моды адзенне ўкарацілася і стала вышэй за калена. Еўрапейскі касцюм насілі пры двары, для зручнасці выкарыстоўвалі для верхавой язды, падчас вайсковых выпраў. Папулярнасцю ён карыстаўся сярод мяшчан як больш камфортны для працы41. Даўжыня жаночага ўбрання не змянілася і закрывала ступні.
Выяў мяшчан і сялян захавалася не так шмат. Ды і практыка стварэння партрэтаў і галерэй не ахапіла гэтыя саслоўі. Займаліся мастацтвам людзі або выбітныя, як Ф. Скарына, або заможныя. Але некаторыя выявы звычайных людзей можна пабачыць. Напрыклад, на гравюры Гародні аўтарства АдэльгаўзераЦюнта 1567-1568 гг. намаляваны гарадзенскія мяшчане і мяшчанкі ў штодзённых жыццёвых сітуацыях. А гарадзенскі абраз “Танец смерці” (канец XVII ці пачатак XVIII ст.) адлюстраваў вобразы тыповага мешчаніна і селяніна. У радзівілаўскай калекцыі былі творы з сялянскімі сюжэтамі, але гэта маглі быць еўрапейскія карціны43. Выявы сялян змешчаны ў інвентары Бранчыцкага ключа 1682 г., што з’яўляецца выключэннем. Яны паказаны падчас сельскагаспадарчых прац. На выявах мужчыны барануюць, сеюць, косяць, займаюцца пчалярствам, плывуць на чоўне. Пяць асоб намалявана вакол тытула пра валокі вёскі Жабіна. Малюнкі не адрозніваюцца высокай мастацкай якасцю, вельмі малыя па памерах. Гэта не партрэтныя выявы сялян, а хутчэй тыпажы43. Але ў гэтым іх каштоўнасць. Яны паказваюць функцыянальнае прызначэнне сялянскага цела, менавіта цела працоўнага, і тут не было месца для эратычнага бачання.
Аднак Рэнесанс пакінуў свой след у мастацкай культуры нашай краіны. На гравюры анёлы-жанчыны з аголенымі грудзямі трымаюць падстаўку з генеалогіяй
37Кон Н. С. Мужскоетело. С. 175-180, 261-266.
38 Захоўваецца ў Пінатэцы Брэра ў Мілане.
39Oczko R, Nastulczyk Т. Homoseksualnosc staropolska. Krakow, 2012. S. 204-205.
40 Bielski M. Kronika polska. Krakow, 1597. S. 705.
41 Gutkowska-Rychlewska M. Historia ubiorow. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1968. S. 388-422; Жыгульскі 3. “Бітва пад Оршай” аналіз структуры карціны // Arche. 2014. № 12. С. 354^400; Бялявіна В., Ракава В. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, 2007. С. 11-39, 103-139.
42Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі. С. 394—395.
43 AGAD, AR, dz. XXV, sygn. 351a; Kazimierski J. Inwentarz pomiarowy dobr klucza Branczyckiego na Bialorusi z 1682 roku I I Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 1955. № 2. S. 403-434. Выявы былі надрукаваны ў якасці дадатку да артыкула.
Пацаў44. У застаўках і загалоўных літарах выданняў Францыска Скарыны выкарыстоўваліся аголеныя целы45. Тытульная старонка Берасцейскай Бібліі 1563 г. аздоблена выявамі Адама і Евы, садомскага граху46. Фігуры аголеных Адама і Евы былі на роспісе Свята-Духавай царквы Тупічэўскага манастыра47 ў Мсціславе (1633-1636)48. Аголенасць Адама і Евы была звязана з біблейскім сюжэтам. Таму ў многіх хрысціянскіх храмах яны маляваліся ў адпаведнасці з паданнем, у іншых выявах палавыя органы хаваліся лістамі49. Укрыжаваны Хрыстос прадстаўлены на выявах з павязкай на сцёгнах. На іконе “Уваскрэсенне Сашэсце ў пекла” на яго голае цела накінуты плашч50.
На бакавых фрагментах алтара з капліцы в. Мохавічы Лідскага раёна жаночыя фігуры, выразаныя з дрэва, хоць і прадстаўлены ў вопратцы, аднак грудзі з сасочкамі выразна бачныя51. Міхалон Літвін адзначаў, што татары асуджаюць наяўнасць у храмах ВКЛ ікон з выявамі прыгожых жанчын, якія ўзбуджаюць жаданне52.