Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
58 Stefan Franciszek z Pruszcza Medeksza. Ksi?ga pami^tnicza wydarzen zaszlych na Litwie 1654— 1668. Krakow, 1875. S. 30-31.
5’Апісанне мер бяспекі пры пошасці ёсць у: Falimirz S. О ziolach і о moczy ich. Krakow, 1534. S. 61-66 (Cz?sc o rzadzeniu czasu powietrza morowego); Siennik M. Herbarz... Krakow, 1568. S. 541548. У Вільні была выдадзена адпаведная інструкцыя Валенція Варташэўскага ў 1630 г. Frick D. Wilnianie. S. 97-100.
60 LMAVB, f. 17-11,1. 322v-340v; f. 17-26; Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, НББ 091/4024к, арк. 266 269 адв.; Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі. С. 383; Віцько Д. В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII-XVI1I стст. з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561-1646 гг. // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. Мінск, 2009. С. 78.
61 Orzeszkowa Е. Ludzi і kwiaty nad Niemnem // Wisla: miesi?cznik geograficzno-etnograficzny. 1890. T. 4. S. 1-3; Jodkowski J. O czarowniku Znaku na inkwizicji w Grodnie w 1691 r. Lwow, 1932. S. 8-12.
медыцыне62. Каштоўнасць інфармацыі Федароўскага ў тым, што да яго яна перадавалася ў вуснай форме ў сялянскім асяроддзі. Дзякуючы яму звесткі пра народную медыцыну былі занатаваны.
Медыцынскае абслугоўванне. Саслоўны падзел грамадства рабіў медыцыну даступнай для заможных. Веды вымяраліся грашыма, таму магчымасць атрымаць медыцынскую адукацыю мелі далёка не ўсе. У XVI-XVII стст. карысталіся паслугамі знахароў, лекараў, цырульнікаў63. Лекарамі і цырульнікамі былі ў асноўным асобы з мяшчанскага асяроддзя, якія набывалі свае веды за мяжой. У ВКЛ была больш развіта гуманітарная навука. Пры гэтым спецыялісты высокага ўзроўню былі ў асноўным замежнікі: немцы, італьянцы, французы. Узровень ведаў мясцовых лекараў жадаў лепшага64, бо навучанне ў цэху і ва ўніверсітэце, вядома, адрознівалася.
Самы знакаміты лекар XVI ст. полацкі мешчанін Францыск Скарына. Асабістых лекараў маглі сабе дазволіць толькі каралеўскія і заможныя асобы, як, напрыклад, Мікалай Радзівіл Сіротка65. А калі нічога не дапамагала, то звярталіся да цудатворных абразоў66.
Больш-менш прафесійную медыцынскую дапамогу літвіны маглі атрымаць у горадзе. У многіх вялікіх гарадах былі арганізаваны цэхі цырульнікаў. Цырульнікі займаліся не толькі стрыжкай валасоў і галеннем, але і элементарнымі хірургічнымі працамі, у асноўным звязанымі з ранамі67. У Вільні цэх цырульнікаў быў арганізаваны ў 1509 г. Прывілей цэха пасля дапрацоўваўся і неаднаразова пацвярджаўся68. Для берасцейскага цэха ўзорамі сталі прывілеі Варшавы і Лукава (1615), для менскага прывілеі Кракава, Варшавы, Гданьска, Караляўца, Вільні, Коўна і Берасця (1635), для полацкага прывілеі Вільні (1642), для гарадзенска-
62Ziola lesniczy uzywane przez lud bialoruski w okolicach Wolkowyska i Slonima z dodatkiem roslin w guslach i czarach zastosowanie majqcych. Zeszyt III. Zebra! i opisal M. Fedorowski I I Cabinet r^kopisow BUW, sygn. 445; Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej: materyaly do etnografii slowianskiej zgromadzone w latach 1877-1905. T. 1. Wiara, wierzenia i przes^dy z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Krakow, 1897. S. 382, 415^149.
63 Грнцкевнч B. П. C факелом Гнппократа. C. 70-87.
64 O’Connor B. Historia Polski /Tlum. W. Duzy, T. Falkowski, P. Hanczewski, K. P^kacka-Falkowska. Warszawa, 2012. S. 568-569, 575; Szpilczynski S. Bernard O’Connor o zdrowotnosci i higienie w Polsce u schylku XVII wieku oraz jego zapatrywania na strukture ludzkiego organizmu // Kwartalnik Historii Nauki i Techniki. 1974. № 19/2. S. 308.
65 Archiwum domu RadziwiHow. T. VIII. S. 22.
66 Пра лячэнне хваробаў з дапамогай цудатворных абразоў гл.: Сліж Н. “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як крыніца па гісторыі Гародні // Архіварыус. Вып. 7. Мінск, 2009. С. 132-181; Сьліж Н. «Нябесная скарбніца...» Вільні // Arche. Genius urbis. 2010. № 3. С. 62-99; Сліж Н. Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі II Герольд Litherland. 2011. № 18. С. 41-93.
67 У папулярным перакладзе Стэфана Фаліміжа ўтрымліваецца спецыяльны раздзел аб працы цырульніка, які перадрукоўваўся ў іншых выданнях. Falimirz S. О ziolach і о moczy ich. Krakow, 1534. S. 96-117v. (Cz^sc o naukach barwieskich).
68Giedroyc F. Ustawy Cechow Cyrulickich w dawnej Polsce // Kronika Lekarska. 1897. R. 18, z. 3. S. 395—400; Akty cechow wilenskich 1495-1759 I Wyd. H. Lowmianski, M. Lowmianska, S. Koscialkowski. Poznan, 2006. S. 48-49, 101-103, 154-156, 164-165, 171.
га таксама Вільні (1649)69. Статуты казалі ў асноўным пра ўнутраны распарадак. Забаранялася чыніць перашкоды цэхавым рамеснікам, займацца лекарскай дзейнасцю, галеннем, стрыжкай, спусканнем крыві асобам, якія не ўваходзілі ў склад цэха, жыдам, лазнікам, цыганам, татарам. Пры неабходнасці майстры маглі параіцца наконт лячэння з іншымі майстрамі. Аднак статуты не ўтрымлівалі прафесійную інфармацыю: рэкамендацыі па кнігах, леках, захворваннях.
Прафесія цырульніка цанілася. Менскі цырульнік Павел Шнэль Скаршэўскі атрымаў вызваленне ад Жыгімонта Вазы ад выплаты капшчыны і пастою ў яго доме падчас соймаў і іншых з’ездаў за сваю працу для людзей у галіне медыцыны, а таксама ў сувязі з тым, што медыцынская дзейнасць патрабавала спакою і адсутнасці чужых людзей у доме (1595)™.
Здароўе мела важнае значэнне. Аднак захаваць яго было вельмі складана. Трэба было мець вельмі загартаванае цела, каб пераносіць вайсковыя паходы, вандроўкі, цяжкую фізічную працу, асаблівасці харчавання і інш. Звычайная прастуда магла скончыцца смерцю. Больш кваліфікаваны догляд цела мелі заможныя людзі. Пры неабходнасці яны выязджалі на лячэнне за мяжу. Напрыклад, Мікалай Крыштаф Дарагастайскі лячыўся ў Італіі (1608)71.
Акрамя лекаў былі вядомы парады па здаровым ладзе жыцця. Шэраг рэкамендацый быў па харчаванні, якое непасрэдна звязвалі з добрым станам здароўя. На падставе прац Арыстоцеля, Авіцэны, Гіпакрата і іншых рэкамендавалася мець разнастайнае харчаванне, не злоўжываць ежай, піць пасля ежы, але няшмат, хадзіць перад абедам і знаходзіцца ў спакоі пасля яго, ужываць лёгкія стравы на вячэру72.
Польскі лекар Марцін Сеннік лічыў, што для падтрымкі добрага стану неабходны паветра, ежа, піццё, сон, рух і спакой, настрой. Ён напісаў даволі падрабязныя рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця. Напрыклад, абсалютна слушна адзначалася, што празмернае ўжыванне ежы прыводзіць да страты здароўя73.
Хваробы палавой сферы. Масавае распаўсюджанне ў Еўропе XVI ст. набывае сіфіліс74, таму рэцэпты ад яго з’яўляліся ў розных працах75. Хвароба даходзіць да Польшчы. Паводле хронік, у 1493 г. у Кракаў прынесла хваробу жанчына пасля наведвання святаў у Рыме, а распусныя людзі спрыялі яе распаўсюджванню. У Італіі
69 Беларускі архіў. Т. 3: (XV-XV1II). Мінск, 1930. С. 148-155; AC. Т. 1. Внльна, 1867. С. 325-327; НГАБ, КМФ-18, спр. 111, арк. 640 адв. 648; спр. 123, арк. 255-256; спр. 127, арк. 464 467 адв.; Стрэнкоўскі С. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.). Ч. 1. Мінск, 2013. С. 423.
70 Беларускі архіў. Т. 3. С. 80-81.
71 Sajkowski A. Opowiesci misjonarzy konkwistadorow pielgrzymow i innych swiata ciekawych. Poznan, 1991. S. 229.
72 Редкне нсточннкн. C. 73-77.
73 Siennik M. Lekarstwa doswiadczone... Krakow, 1564. S. 2-14.
74 Kurzel-Runtscheiner M. Cory Wenus. S. 141-144; Hughes O. D. Bodies, Disease, and Society П Italy in the Age of the Renaissance 1300-1550 / Ed. M. Najemy. Oxford, 2004. P. 105-110; Same-Sex Desire in the English Renaissance A Sourcebook of Texts, 1470-1650 I Ed K. Borris. New York; London, 2005. P. 114-115.
75 Podemontan A. Taiemnice. Wszystkim oboiey plsci... Suprasl, 1737. S. 116-120.
сіфіліс пачаўся з Неапаля, куды яго прынеслі французскія салдаты пад кіраўніцтвам Карла VIII, што і дало назву хваробе “франса”. А пасля ў 1495 і 1496 гг. службоўцы з Вугоршчыны прынеслі сіфіліс у Кракаў зноў76. Зыходзячы з інфармацыі ў друкаваных і выяўленчых крыніцах, паходжанне сіфілісу ў Польшчы дыскутавалася ў гістарыяграфіі. Але даследчыкі не змаглі прыйсці да адназначных высноў77. ВКЛ таксама закрануў сіфіліс. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка прыдбаў хваробу праз распуснае жыццё пры дварах Жыгімонта Аўгуста і Генрыка Валезы78.
Варта адзначыць, што на той час лячэнне хвароб палавых органаў у Еўропе праводзілася вельмі складана і часта без поспеху. Мужчыны і жанчыны пакутавалі ад розных відаў захворванняў79. Лекар Бернард О’Конар адзначаў у другой палове XVII ст., што метады лячэння венерычных хвароб у Рэчы Паспалітай таксама вельмі недасканалыя80. Звязана гэта было з узроўнем развіцця медыцыны, нізкім станам гігіены і адсутнасцю адпаведных сродкаў кантрацэпцыі.
Як пацвярджае прымаўка “Ро iaiu si^ паріс, ро jablku рапп^ oblapic”*', для мужчын незалежна ад паходжання заўсёды была важна патэнцыя. Таму пошук эфектыўных афрадызіякаў быў нязменна актуальны. Грэкі ўжывалі цыбулю, яйкі, мёд, мідыі, крабаў, смаўжоў. У Кітаі былі вядомы розныя парашкі, у склад якіх уваходзілі рогі аленя, водарасці, грыбы і інш.82 У Турцыі стымулятары рабілі з гіены, праўда, у падарожных нататках не згадваецца рэцэптаў83. Для ўзмацнення патэнцыі ў маскоўскіх лячэбніках раілі аніс84. He абышлі ўвагай польскія выданні сродкі для ўзбуджэння і стымулявання патэнцыі. Рэкамендаваліся шафран, поліўка з бабамі, перцам і імбірам, галубіныя і вераб’іныя яйкі і інш. Мужчынам ва ўзросце раілі ўжываць два разы на дзень сумесь з гарчыцы, перцу, кмену і насення партулаку, запраўленую мёдам85. Небяспечную павышаную хцівасць прапаноўвалася стрымліваць рознымі сродкамі: піць сланечнік, класці ў ложак ружу ці руту, піць поліўку з чорнага маку і інш.86 Калган выкарыс-
76 Mechovita М. Chronica Polonorum. Cracovea, 1521. Р. CCCLVII; Oczko W. Przymiot. Krakow, 1581. S. 7-8; Kronika Marcina Bielskiego. T. II. Sanok, 1856. S. 893; Kronika Macieja Stryjkowskiego. S. 625.
77Lejman K. Zarys historii kity // Archiwum Historii i Filozofii Medycyny. 1969. № 2. S. 125-145. Koronowska S. K. 430 lat wenerologii polskiej //Nowiny Lekarskie. 2010. № 79 (6). S. 487-494; Grzegorczyk W., Grzegorczyk J., Grzegorczyk K. Alleged cases of syphilis immortalized in the Krakow Altarpiece by Veit Stoss in the light of new research on the origins of the disease in Europe // Medical Review. 2016. № 14(3). S. 340-357.