Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
3 часоў барока багатым дэкорам вылучаецца касцёл Св. Пятра і Паўла ў Вільні, які быў пабудаваны дзякуючы фундацыі гетмана ВКЛ Міхаіла Казіміра Паца. У аздобе выкарыстаны анёлы, напалову аголеныя целы мужчын. У капліцы Св. Аўгусціна знаходзіцца выява Маці з блізнятамі, аднаго з іх яна корміць малаком. У сакрыстыі ў дэкоры ёсць выява жанчыны з аголенымі грудзямі53. У левым бочным алтары можна пабачыць напалову аголеных мужчын з пышнымі барочнымі фігурамі. У правым бочным алтары выразна чытаюцца ладныя целы юнакоў. Аднак такі стан захаванасці і такая багатая аздоба храма хутчэй выключэнне, чым правіла.
Храмы выконвалі не толькі рэлігійную функцыю, але і мастацкую. За выключэннем пратэстанцкіх збораў яны аздабляліся іконамі, скульптурамі, фрэскамі. Сюжэты мелі рэлігійны характар, а постаці былі амаль цалкам закрыты вопраткай. Такім чынам, храмы былі мастацкай галерэяй, даступнай для ўсіх слаёў.
Рэдкая з’ява, калі эратычны малюнак з’яўляецца ў прыватным дакуменце. У лісце да караля Яна III пра будаўнічыя працы ў Вілянаве архітэктар Аўгуста
44 Slosky I. Decora Lilieti Ill[uistrissi]mi D.D. Petri Pac, Palatini Trocen[sis]. Vilnae, 1642.
45 Пра відавочны ўплыў заходніх рэнесансавых тэндэнцый на гравюры Ф. Скарыны пісалі розныя даследчыкі. Шматаў В. Францыск Скарына і Альбрэхт Дзюрэр. Праблема паходжання іканаграфіі // 480 год беларускага кнігадрукавання: матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў. Мінск, 1998. С. 39-52; Пуцко В. Сюжеты Скарнненскнх гравюр // 480 год беларускага кнігадрукавання: матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў. Мінск, 1998. С. 110-123.
46Біблія: факс. узнаўленне Бібліі, выд. Ф. Скарынаю ў 1517-1519 гг. Т. 1. Мінск, 1990. С. 375, 461,609, 741; Biblia swi^ta. Brzest, 1563; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 250; Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. С. 176-180; Зелянкова А. Голае мастацтва.
47 Манастырскі комплекс не захаваўся, канчаткова зруйнаваны ў 1950-1960-я гг.
48 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. Мінск, 1988. С. 40.
49 Кон 14. С. Мужское тело. С. 168-170.
50 Музей старажытнабеларускай культуры. Мінск, 2004. С. 47,49-50.
51 Тамсама. С. 152-153.
52 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвмтян. С. 104.
53Lietuvos architekturos istorija. Т. II: Nou XVII a. Pradzios iki XIX vidurio. Vilnius, 1994. P. 103— 109; Sakalauskas M. Sv. Petro ir Povilo baznicia. Vilnius, 1997. P. 63, 86.
Вінцэнці Лоцы54 на адгорце намаляваў выяву аголенай жанчыны з барочнымі формамі (1 верасня 1681 г.)55.
Варта адзначыць, што ў мастацтве сустракаюцца яшчэ сімвалічныя выявы. У панегірыках на вяселле часам змяшчаюцца выявы з сімваламі кахання. На тытульнай старонцы панегірыка з нагоды вяселля мсціслаўскага кашталяна Пятра Уладзіслава Каменскага і Яганны Петранэлы Еўдаксіі Завішанкі сярод іншага змешчаны сюжэт з выявай пярсцёнка, які трымаюць птушкі з гербоў сужэнцаў56. Вянок аб’ядноўваў гербы Казіміра Вяжэвіча і Ядвігі Тызенгаўзаўны. Унутры яго быў змешчаны надпіс: “Amordistantia iungit” (“Каханне збліжае адлегласць”)57. Гравюры аўтарства Конрада Гётке58. Алегарычныя выявы кахання таксама мелі месца ў еўрапейскай літаратуры’9.
Мастацтва было важным эстэтычным сродкам перадачы інфармацыі. Яно паказвала і распаўсюджвала ўзоры ідэальных цел мужчыны і жанчыны, праз розныя сюжэты апавядала пра гендэрныя адносіны. У адрозненне ад кнігі мастацкі твор быў зразумелы і яго маглі “пачытаць” нават неадукаваныя людзі.
Мастацтва ВКЛ развівалася ў кантэксце еўрапейскіх тэндэнцый. Рэнесанс і барока непасрэдным чынам паўплывалі на развіццё мастацкіх жанраў. Значную ролю адыгралі замежныя мастакі. Як і на іншыя краіны, на нашу мацнейшае ўздзеянне ў сферы мастацтва аказала Італія. Літвіны, у асноўным шляхецкая і мяшчанская эліта, адукаваныя асобы, былі знаёмыя з творчасцю знакамітых мастакоў. Культ аголенага цела таксама быў вядомы. Аднак з прычыны рабавання калекцый беларускай магнатэрыі і шляхты, руйнавання храмаў немагчыма цалкам прааналізаваць распаўсюджанне тэндэнцый.
54 Аўгуста Вінцэнці Лоцы быў архітэктарам пры двары Яна Ш Сабескага, але выконваў працы для шляхты, у тым ліку для Радзівілаў. Fialkowski W. Locci Augustyn Wincenty // PSB. T. XVII. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1972. S. 508-510.
55НГАБ, ф. 695, воп. 1, спр. 103, арк. 16 адв. Малюнак выяўлены Дзмітрыем Кішкілевічам, загадчыкам аддзела аўтаматызаваных тэхналогій НГАБ.
56 Ozemblowski I. Annuli nuptiales ad felices et augustos Hymenaeos perillustris ac magnifici d[omi] ni d. Petri Vladislai de Kamionogrod Kamienski castellanidae Mscislaviensis... nec non perillustris ac m. d[omi]nae d. loahannae Petronellae Eudoxiae de Bialogrud Zawiszanka castellanidis Vitebscensis. [Vilnae, 1647].
57Boczkowski A. Auguria magnae felicitatis inter nuptias perillustris & magnifici domini D. Petri Casimiri Wiazewicz Succamerarij Mscislauiensis, V. Palatini Smolenscensis, Aduocati Orsensis, Marschalci Tribunalitij et perillustris dominae Hedvigis Tyzenhauzowny Palatinidis Derpatensis concepta. Vilnae, 1645.
58 Liskeviciene J. Konradas Giotke XVII amziaus pirmosios puses Vilniaus graveris // Knygotyra. 2010. 55 P. 54-79.
59 Weststeijn T. The Painting Looks Back: Reciprocal Desire in the seventeenth centure // Ut Pictura Amor: The Reflexive Imagery of Love in Artistic Theory and Practice, 1500-1700 / Ed. W. Melion, M. Zell, J. Woodall. Leiden; Boston, 2017. P. 268-269.
6. Медыцына пра мужчынскае і жаночае цела
Узровень развіцця медыцыны з’яўляецца важным аспектам пры аналізе інтымнай сферы жыцця. Ён паказвае ступень разумення медыкамі фізіялагічных працэсаў у целе, веданне хвароб і метадаў лячэння і інш. Істотнымі таксама з’яўляюцца даступнасць медыцынскага абслугоўвання і пашырэнне ведаў сярод насельніцтва.
Медыцына ў XVI-XVII стст. XVI стагоддзе вызначалася развіццём навукі, у тым ліку і медыцыны. У Італіі выйшаў шэраг манаграфій прафесараў медыцыны з дэталёвымі апісаннямі цела (шкілета, унутраных органаў і інш.)1. Пры гэтым навука актыўна стала звяртаць увагу на мужчынскія і жаночыя асаблівасці цела. Захаваўся сшытак Леанарда да Вінчы, які складаецца з вялікай колькасці малюнкаў. Яны дакладна перадаюць мужчынскую і жаночую анатомію. Сярод іх нават ёсць становішча плода ў цяжарнай2. Праца Андрэа Весалія, аздобленая багатымі ілюстрацыямі, была падзелена па раздзелах паводле пабудовы мужчынскага цела’. Яна ўтрымлівала падрабязнае апісанне мужчынскіх палавых органаў. Пасля Весалія з’явіліся іншыя працы, якія таксама звярталі ўвагу на дэталёвую анатомію4. Вучоныя і медыкі спрабавалі зразумець сутнасць і прынцыпы функцыянавання цела мужчыны і жанчыны. Арабскія і еўрапейскія працы толькі ў некаторай ступені прыўзнялі заслону ў справе тайны цела.
Навучанне літвінаў у Італіі давала магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі тагачасных навукоўцаў5. Вучыліся медыцыне таксама ў Галандыі. Напрыклад,
1 Davidson N. Theology, Nature and the Law: Sexual Sin and Sexual Crime in Italy from the fourteenth to the seventeenth century П Crime, Society and the Law in Renaissance Italy / Ed. T. Dean, K. J. P. Lowe. Cambridge, 1994. P. 82.
2 Leonardo da Vinci: Anatomical Drawings from Royal Library Winsor Castle. New York, 1984.
3 Vesalius A. De humani corporis fabrica. Basileae, 1555.
4 Kornell M. Drawings for Bartolomeo Passarotti’s Book on Anatomy // Drawing 1400-1600: Invention and Innovation / Ed. S. Currie. London (Ashgate), 1998. P. 172-188; Friedman D. Pan niepokomy. S. 82-101.
5 Пра сваё падарожжа за мяжу і навучанне медыцыне пісаў Мацей Ворбек-Летаў (1610-1616). Skarbnica pami^ci: pami^tnik lekarza krola Wladyslawa IV / Oprac. E. Galos, F. Mincer. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1968. S. 38-56.
Іван Лыскавец абараніў у 1637 г. дысертацыю па вадзянцы страўніка, а Крыштаф Арцішэўскі выдаў у 1643 г. трактат пра лекі ад падагры6.
Медыцына ВКЛ развівалася ў рэчышчы еўрапейскай медыцыны. Лекі і абсталяванне для аптэк прывозілі з Прусіі. Напрыклад, з Караляўца рэчы для аптэкі прывёз гарадзенскі аптэкар і радца Ян Мераеўскі (1600)7. Аптэкі былі ў буйных гарадах ВКЛ: Вільні, Коўне, Берасці, Гародні ды інш. 3 інвентару аптэкі берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага вынікае, што ў будынку знаходзіліся розныя жбаны, шкатулкі з зёлкамі, перагонны куб, патэльні, біклагі, шалі і інш. Акрамя таго, былі два траўнікі і дзве лекарскія кнігі. Дакумент сведчыць, што тут прадаваліся лекавыя травы, парашкі, спецыі, свечкі і інш.8 Значную ролю ў развіцці медыцыны адыгрывалі езуіты. Яны трымалі аптэкі і мелі ў сваіх кнігазборах добрыя кнігі9.
Унутраны склад цела быў таксама вядомы ў ВКЛ. Існавала практыка анатамічнага ўскрыцця. Першае галоснае ўскрыццё было зроблена ў Гародні ў 1586 г. Смерць Стэфана Баторыя выклікала спрэчку паміж прыдворнымі лекарамі Мікалаем Бучэлем з Падуі і Сымонам Сымоніўсам з Лукі, якая адлюстравалася нават у друку. Для вырашэння канфлікту было праведзена анатамічнае ўскрыццё цела манарха10. Пазней Жыгімонт Ваза даў прывілей на шляхецтва каралеўскаму доктару Мікалаю Бучэлю з Падуі і яго сваякам Просперу Ліпе і Філіпу Бучэлю. Пра Мікалая было адзначана, што ён служыў яшчэ пры Стэфане Баторыі і выратаваў шмат людзей. Падканцлер ВКЛ Леў Сапега прыняў іх да свайго герба (1589)'\ Экспертыза ўнутраных органаў была таксама праведзена пасля смерці Жыгімонта Вазы ў 1632 г.12
6 Катлярчук А. Студэнты з Вялікага Княства Літоўскага ва ўніверсітэтах Нідэрландаў XVIIXVIII стст. П Arche. 2007. № 11 (62). С. 422^128.
7 VUB, f. 4-A2106,1. 73v.
8 Інвентар аптэкі быў надрукаваны, гл.: НГАБ, ф. 1786, воп. 1, спр. 2, арк. 353-355; АВАК. Т. 6. Внльна, 1872. С. 317-318; Грнцкевнч В. П. С факелом Гнппократа: Нз нстормн белорусской меднцнны. Мннск, 1987. С. 66-68.
9 Грнцкевнч В. П. С факелом Гнппократа. С. 72.
10Simonius S. D. Stephani primi Polonorum regis magnique Lithuaniae ducis vita medica, aegritudo, mors, Nyssae, 1587; Simonius S. Amadei Cvrtii medici Ticinensis Responsvm ad epistolam cuiusdam Georgij Chiakor Ungari, De morte Stephani primi, Poloniae regis, [et]c. atqfue] ad maledicum examen Anonymi, Epistolae eidem adiunctum. Elephas muscam magno conatu peperit. Cracoviae, 1587; Simonius S. Responsum ad Refutationem scripti de sanitate, victu medico, aegritudine, obitu, D. Stephani Polonorum regis. Olomutii, 1588; Simonius S. Scopae, quibus verritur confutatio, quam advocati Nicolai Buccellae Itali chirurgi anabaptistae innumeris mendaciorum, calumniarum, errorumque purgamentis infartam postremo emiserunt. Olomutii, 1589; Buccella N. Confutatio responsi Simonis Simonii Lucensis ad epistolam Georgii Chiakor... de morte Stephani I Poloniee regis. Cracoviae, 1588; Ziembicki W. Ostatnie lowy. W 350 rocznice zgony krola (grudzien 1586 grudzieh 1936). Lwow, 1937; Lepszy K. Buccella Mikolai // PSB. T. III. Krakow, 1937. S. 74-75; Caccamo D. Buccella Niccold // Dizionario Biografico degli Italiani. Vol. 14. Rome, 1972. Рэжым доступу: http://www.treccani.it/enciclopedia/niccolo-buccella(Dizionario-Biografico).