Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
36Узорам для перакладу мог стаць адзін з траўнікаў: Herbarius. 1484; Herbarius seu De virtutibus herbarum. Passau, 1485. Аб траўніках гл.: Arber A. Herbals, Their Origin and Evolution. P. 13-18.
37Гэты рукапіс складаецца з перакладаў з лацінскай і польскай мовы тэкстаў розных аўтараў. Расійскія даследчыкі безгрунтоўна прылічылі яго да старажытнарускіх лячэбнікаў, хоць пры гэтым адзначылі яго паходжанне з тэрыторыі ВКЛ. Редкне нсточннкн по нсторнн Росснн / Под ред. A. А. Новосельского н Л. Н. Пушкарева. Москва, 1977. С. 7-11.
38 У маскоўскіх лячэбніках для пазначэння чэлеса выкарыстоўвалі слова “хуернк”. Старннные памятннкн меднцннской пнсьменностн XVI-XVII вв. // “А се грехн злые смертные...” С. 148.
39Редкне нсточннкн. С. 42—44, 47, 48, 56, 57, 69 і інш.
40Тамсама.С. 32-33,47, 52.
41 Тамсама. С. 32-33, 44, 46.
42 Ва ўкраінскім лячэбніку кроп таксама рэкамендавалася ўжываць пры “болях у яйцах”, але ў якасці адвару. Німчук В. В. Мова украі’нського травннка XVI ст. П Мовознавство. 1976. № 5. С. 55.
43 Редкне нсточннкн. С. 42-43, 69, 108-109.
мужа, накарміць яе сэрцам вараб’я. У выпадку здрады яшчэ можна было пасыпаць валасы на лона, тады кахаць будзе толькі мужа. Гэты ж рэцэпт дзейнічаў у дачыненні да мужчын44.
Шэраг сродкаў датычыў цяжарнасці, родаў, пасляродавага догляду. Лічылася, што ўжыванне чабору выклікае заўчасныя роды. Рэкамендаваліся дубовая амяла (насіць падчас цяжарнасці)45 і куколь для палягчэння родаў, а губа аленя пры цяжкіх родах, касач, корань марской цыбулі, снітка, гарычка для ачышчэння пасля родаў, чамярыца і казінае малако для выгнання мёртвага плода, воск пры застоі малака ў грудзях, мальва пры адсутнасці малака46.
Асобнае месца сярод медыцынскай літаратуры займае перакладны трактат “Арыстоцелевы вароты, ці Тайная Тайных”. Гэта сярэднявечны арабскі твор, які не належыць Арыстоцелю. Ён быў перакладзены на розныя мовы, у тым ліку на старабеларускую мову ў сярэдзіне XVI ст.47 Кніга ўтрымлівала таемныя веды пра чалавека. Запісы на палях сведчаць, што кніга карысталася папулярнасцю ў XVI і XVII стст. Пададзеныя ў ёй звесткі кардынальна адрозніваліся ад прынятых рэлігійных ведаў. У трактаце цела разумелася як носьбіт інфармацыі. Фізіягноміка і асаблівасці пабудовы цела распавядалі пра характар асобы. Доўгая рука з доўгімі пальцамі ўказвае на майстэрства ў рукадзеллі, мясістыя сцёгны на малую сілу, тоўстыя галёнкі і лыткі на цвёрдасць нагі і сілу жывёльную, тонкая і мяккая пятка — на злое сэрца, а тоўстая на моцнае і г. д. Нават прыводзіўся выгляд добрага чалавека: тонкі твар, сярэднія валасы, роўная шыя, прамыя далоні, доўгія пальцы, вясёлы позірк. смяецца калі патрэбна і інш. Акрамя таго, падаваліся знешнія адрозненні мужчын у залежнасці ад тыпу: смелы, мяккасардэчны, мудры, філосаф, упарты і дурны, бессаромны і інш. Для жанчын быў толькі адзін тып. Яны ўсе былі аднолькавыя: слабейшыя душой і целам, паддаюцца спакусам, хутка раз’юшваюцца, злейшыя за мужчын, вонкава адрозніваюцца (тонкі твар, вузкія плечы, больш мяса на сцёгнах і клубах)48.
Трактат утрымлівае розныя рэцэпты лекаў, інфармацыю пра лекараў, характарыстыку каштоўных камянёў як лекавых сродкаў, рэкамендацыі па доглядзе цела ў залежнасці ад сезона: харчаванне гарачай ежай увосень і ўзімку, а халоднай вясной і летам, мыццё ў лазні49.
44 Німчук В. В. Мова украінського травннка. С. 55.
45 Пра амялу як сродак, які палягчае роды, пісаў М. Сеннік. Siennik М. Lekarstwa doswiadczone... Krakow, 1564. S. 59v.
46 Редкне нсточннкн. C. 39,44, 45,48,49, 55, 57, 59, 55, 68, 94, 96.
47 Цяпер рукапіс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ 091 /276к). Праца падрабязна апісана, гл.: Карскнй Е. Белорусы. Т. III. Очеркн словесностн белорусского племенн. 2. С. 52-55; Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. С. 336-337; Станкевнч Л. Н. Рукопнсный сборннк гадательно-астрологнческого содержання XVI в. (“Арнстотелевы врата, нлн Тайная тайных”.) мз фонда Нацнональной бнблнотекн Беларусн // Матерналы международной электронной конференцнн “Кннжная культура пограннчья Славнн Восточной н Западной (ноябрь 2007 г.)”. Рэжым доступу: http://www.knizhkult.narod.ru/Stankevich.htm. Аб трактаце гл.: Сперанскнй М. йз нсторнн отреченных кннг. IV: Арпстотелевы врата, нлн Тайная тайных. Москва; Санкт-Петербург, 1908.
48 Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, НББ 091/276к, “Арыстоцелевы вароты, ці Тайная Тайных”, арк. 22 адв. 23, 37-38.
49Тамсама, арк. 38 адв. 58 адв.
Значная частка прысвечана астралогіі і парадам у залежнасці ад планеты і знака задыяку. Напрыклад, калі Месяц у Авене, добра шлюб браць, у Цяльцы мыцца ў лазні, галіцца, стрыгчы валасы, шлюб браць, у Панне апрануць новыя порткі, пускаць кроў, у Шалях варыць піва, галіцца, стрыгчы валасы, у Стральцы закладаць сяброўства, кроў пускаць, мыцца ў лазні, у Казярогу піва варыць. Былі парады, што рабіць ў адпаведнасці з днямі месяца. Гэта добры астралагічны параднік з табліцамі і тлумачэннямі, які можна было выкарыстоўваць для жыцця50.
Варта адзначыць, што астралагічныя веды былі запатрабаваны. У “Беларускім зборніку” змешчана інфармацыя пра ўплыў на лёс народжанага немаўляці дня месяца. Звесткі былі ўзяты ад рымскага аўтара (1652). Пры гэтым першая частка зборніка прысвечана рэлігійным пытанням (малітвы і інш.)51. Пра астралогію як звычайную частку жыцця сведчыць верш Сімяона Полацкага “12 месяцаў”. У ім кожны месяц характарызуецца ў адпаведнасці са знакамі задыяка.
У 1578 г. быў выдадзены медыцынскі параднік “De logistica medica”52 Яна Гаслера з Берна53. Ён аддаваў увагу розным аспектам: тэмпература цела, лекі і інш. У ім было прысвячэнне Мікалаю Дарагастайскаму, полацкаму ваяводзе54, які быў вучнем аўтара і падтрымаў выданне кнігі. Апрача таго, у Вільні выйшлі дзве кнігі Гаслера “Paradoxus annoram mundi” (1596) і “De Fuga et praeclusione pestilentiae” (1602)55.
Медыцынскія творы ўтрымлівалі інфармацыю пра хваробы і лекі. У іх не вылучаліся асобна, як цяпер, тэрапія, хірургія, гінекалогія і інш. Тагачасная медыцына адрознівала мужчынскія і жаночыя хваробы, асобная ўвага аддавалася менструацыі (лічылася жаночай хваробай), цяжарнасці, родам, пасляродаваму догляду. Аднак паступова спецыялізацыя прыходзіць у медыцыну. У 1641 г. у Вільні была надрукавана праца, прысвечаная воку і яго асаблівасцям успрымання святла, з адпаведнымі схемамі ды ілюстрацыямі56.
Лячэбнікі ўтрымлівалі рэкамендацыі па вялікай колькасці захворванняў: болі галавы, страўніка, суставаў і інш. У якасці лекавых сродкаў выкарыстоўвалі спецыі (цынамон, гваздзіка, перац), агародніну (часнок, цыбуля, рэпа),
50 Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, НББ 091/276к, “Арыстоцелевы вароты, ці Тайная Тайных”, арк. 61 адв. 89.
51 Белорусскнй сборннк XVII века. Рукопнсь могнлевского епархнального церковного древнехраннлнша // Сборнмк статей Могнлёвскнх Губернскнх Ведомостей / Под ред. Е. Р. Романова. Вып. 1. 1898 н 1899 гг. Могнлев-Губернскнй, 1900. С. 2, 4; Марзалюк I. Матрыманіяльнасць і секс у Беларусі ў XI—XVIII стст. // Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад рэд. С. I. Даніленкі. Мінск, 2001. С. 125-126.
52 Hasleri I. De logistica medica. Augsburg, 1578.
53 Біяграфію Яна Гаслера гл.: Hasler F., Portmann M.-L. Johannes Hasler (1548-16?), Arzt, Theologe und latrophilosoph 11 Gesnerus: Swiss Journal of the history of medicine and sciences. 1969. № 26. S. 164-188.
54 Hasler F., Portmann M.-L. Johannes Hasler (1548-16?). S. 174; Галенчанка Г. Невядомыя i малавядомыя помнікі. С. 238-241.
55 Hasler F., Portmann M.-L. Johannes Hasler (1548-16?). S. 184; Jarczykowa M. Krzysztofa Dorohostajskiego zabawy Muzom poswi^cone // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 2014. T. 58. S. 108.
56 Mlodzianowski J. Theoremata de oculo. Vilnae, 1641; Галенчанка Г. Невядомыя i малавядомыя помнікі. C. 246-247.
зёлкі (мята, крапіва), сродкі жывёльнага паходжання (тлушч, косткі), малітвы і інш. Пры гэтым мясцовыя медыкі спалучалі замежны і айчынны вопыт лекавання.
Самай вялікай небяспекай былі пошасці. Яны вынішчалі цэлыя мясцовасці. Часта мор суправаджаў войны. Напрыклад, самая крывавая вайна 16541667 гг. прынесла пошасць амаль на ўсю тэрыторыю ВКЛ57. Так, у Кейданах адны хварэлі, а другія выязджалі з горада. Тыя, хто застаўся, хавалі адзін другога. 3 дамоў гучалі стогны, а сабакі бегалі паўсюдна і елі трупы58. На выпадак пошасцей лячэбнікі ўтрымлівалі шэраг рэкамендацый59.
Акрамя таго, была традыцыя весці хатнія запісы, сярод якіх часта ўтрымліваліся медыцынскія парады60. Іх крыніцамі маглі быць як друкаваныя зборнікі, так і чыйсьці жыццёвы вопыт. Гэтыя рукапісы сведчаць пра распаўсюджанасць элементарных медыцынскіх ведаў сярод адукаванага насельніцтва як правіла, сярод шляхты.
Варта адзначыць, што веды пра лекавыя ўласцівасці раслін былі запатрабаваны ў беларусаў нават у XIX ст. Траўнік быў сабраны Элізай Ажэшкай. Ён захоўваўся ў міжваенны перыяд у Гродзенскім музеі, часткова быў надрукаваны61. Цяпер адзін з тамоў гербарыя знаходзіцца ў экспазіцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
Калекцыя раслін Міхаіла Федароўскага і каментары да яе захаваліся да сённяшняга дня ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта. Часткова рукапіс быў надрукаваны. М. Федароўскі адзначаў даволі высокі ўзровень ведаў знахароў Заходняй Беларусі ў галіне лекавых раслін. Знахарскія веды перадаваліся ад бацькі да старэйшага сына, рэдка малодшаму, а сярэдняму ніколі. Паводле павер’я, лекі дапамагалі, калі іх даваў старэйшы(ая) ці малодшы(ая) у сям’і. Знахары добра ведалі час збору траў і іх уласцівасці. Лячылі розныя хваробы (панос, белі, астму, кашаль і інш.), у тым ліку і звязаныя з палавой сістэмай, нават венерычныя. Ведалі травы для дапамогі пры цяжарнасці і родах. Некаторыя са сродкаў дайшлі да нашага дня і ўжываюцца ў народнай
57 Мальцев A. Н. Россня н Белоруссня. С. 165; Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мінск. 1983. С. 130; Chrapowicki J. A. Diariusz. Cz. 1: 1656-1664 I Oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1978. S. 305; Герасімава I. Маравая пошасць y акупаванай Вільні (1657 год) //Arche. ‘Тісторыя беларускай штодзённасці”. 2012. № 3. С. 96-108.