Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
121 Грнцкевнч В. П. С факелом Гнппократа. С. 79-82, 96-97; AGAD, Archiwum Tyzenhauzow, sygn. 25/84, k. 2v-3.
7.	Цыкл жыцця грэшнага цела і догляд яго
Жыццё залежала ад таго, у якой абалонцы яно з’явілася: мужчынскай ці жаночай. Гэта вызначала біялагічнае прызначэнне асобы. Паводле хрысціянскага вучэння цела напоўнена грахом па самой прыродзе і сутнасці ад самага пачатку, ужо з нараджэння. Тастаменты шляхты і мяшчан пры распараджэнні аб пахаванні інакш як грэшным цела не называлі, яно прыйшло з зямлі і павінна было туды вярнуцца. Душа вызвалялася ад палону, і існавала няпэўная надзея, што яна трапляла пад апеку Бога і святых.
Цела для біялагічнага існавання заўсёды нечага патрабуе: ежы, вопраткі, задавальнення, лячэння... Усё жыццё прыстасавана для забеспячэння яго патрэбаў. Цела адразу з нараджэння вызначае лад жыцця, абавязкі і патрабаванні. Мужчынскае цела, у залежнасці ад саслоўя, абавязана выконваць цяжкую працу, ваяваць, рабіць дзяцей, а жаночае цела гатаваць, прыбіраць, нараджаць, даглядаць дзяцей. У феадальным грамадстве немагчыма было не выконваць гендэрныя ролі, прызначаныя целам. Асоба трапляла ў палон, абумоўлены яе цялеснай прыналежнасцю. Да гэтага яшчэ дадаваўся крытэрый узросту, які таксама вызначаў правы і абавязкі. Паслабленні рабіліся праз хваробу ці недзеяздольнасць, але яны ставілі ў залежны стан ад асяроддзя.
Хрысціянства прынесла істотную жыццёвую праблему ў грамадскую думку: барацьбу духу з целам. Яна актуалізавалася пры набліжэнні Контррэфармацыі. Мецэнацтва становіцца не толькі сродкам для падтрымання храмаў, але і расплатай за грахі, якія здзяйсняла цела. Найбольш яскрава перавага духоўнага над цялесным бачна ў тастаментах. Шляхта і мяшчане ў меру сваіх фінансавых магчымасцей перад смерцю рабілі запісы на карысць цэркваў і касцёлаў', каб атрымаць выратаванне душы.
1 Запісы на карысць храмаў сустракаюцца ў розных тастаментах. Пра гэта пісалася ў розных працах: Сліж Н., Гардзееў М. Шляхецкія тэстаменты. С. 90-110; Pisanko-Borowik A. Dyspozycje pogrzebowe mieszczan grodzienskich w swietle ich testamentow (XVII-XVIII w.) // Male Miasta. Religie I Red. M. Zemlo. Lublin; Suprasl, 2007. S. 143-168; Sliz N. Testamenty mieszczan grodzienskich w pierwszej polowie XVII w. // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 2013. T. 61. Z. 2. S. 307-308; Zielecka-Mikolajczyk W. Prawoslawni i unici w Rzeczpospolitej XV1-XVIII wieku wobec zycia i smierci w swietle testamentow. Warszawa, 2012. S. 70-163 i інш.
У 38-м раздзеле Катэхізіса Лаўрэнція Зізанія, які прысвечаны чалавеку, супрацьпастаўляюцца душа і цела. Перавага аддаецца душы і яе каштоўнасці. Звяртаецца ўвага на тое, каб цела нічым душу не засмуціла. Адзначаецца, што душа падпарадкоўваецца Богу, а цела “похаці”, а сам чалавек раб цялеснай жарсці2.
Праблема не абышла нават мастацкую літаратуру. Пра барацьбу паміж духоўным і цялесным пісаў Мацей Стрыйкоўскі:
...Cialo naciagnie do roskoszy brzytkich, A dusza do cnot swi^tych pgdzi wszytkich...3
У вершы Станіслава Серафіна Ягадынскага іранічна адзначаецца пра большае дбанне людзей пра цялесныя патрэбы, а не пра душу:
Cialo
Nie wiem у to Boga iakoby bye mialo?
O Dusze nic nie dbamy, a wszytko o cialo4.
Цела, як i сексуальнасць, мужчыне ці жанчыне цалкам не належала. Яно заўсёды знаходзілася пад кантролем асяроддзя, сям’і, рэлігіі, улады5. А цела вялікага князя літоўскага і польскага караля, па сутнасці, было больш грамадскім, чым прыватным. Інтымная сфера ўладкоўвалася ў залежнасці ад інтарэсаў краіны: шлюб заключаўся для патрэбы палітыкі. Невялікая прыватная сексуальная прастора захоўвалася пры выбары каханкі пры ўмове, што яе не падклалі ўдала для маніпулявання манархам.
Важным жыццёвым крокам, які цалкам мяняў прыналежнасць цела, быў шлюб. Згодна з Пісаннем муж адыходзіў ад бацькоў і “прыляпляўся да жонкі, і станавіліся яны адной плоццю”. Гэта ідэя прапагандавалася як у кананічным праве, так і ў абрадах вянчання6. Па сутнасці, яна азначала ўзаемазалежнасць мужчыны і жанчыны адно ад другога. Пасля шлюбу яны ўспрымаліся ў грамадстве як пара, а не як асобна існуючыя людзі.
Аднак гэта канцэпцыя часам знаходзіла ў літаратуры адмоўны водгук:
Ozenienie
...Cz^sciq bydz ciala nie chcq, ciala skladanego, Wola bydz catym Panem ciala swego.
Polowicg bydz ciala nie chca niczyiego, Y myslg mogac nie chca, mysl? to dla czego...7
У феадальную эпоху “кошт” цела вызначаўся ў залежнасці ад саслоўя8. Пачынаючы ад Статута 1529 г. уводзілася дыферэнцыяцыя пры кампенсацыі за
2 Знзаннй Л. Сня кннга глаголемая Катнхнснс. 1627. С. 157-167.
3 Stryjkowski М. Goniec cnothy do prawych slachciczow. Krakow, 1574. S. 12v.
4 Jagodynski S. S. Dworzanki. Krakow, 1621. У старадруку няма нумарацыі старонак.
5 Matthews-Grico S. Cialo i seksualnosc. S. 153.
6 Падрабязней пра стаўленне хрысціянскіх канфесій да шлюбу ў ВКЛ гл.: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 265-377.
7 Jagodynski S. S. Dworzanki. Krakow, 1621.
8 Гэты саслоўны падыход да вартасці людзей быў вядомы ў ВКЛ са Статута Яраслава, Рускай Праўды, візантыйскага і рымскага права.
збіццё і забойства ў залежнасці ад статусу. Пры гэтым за жанчыну сума была ў два разы большая. Раздзел 7 быў прысвечаны гвалтоўным нападам на шляхту. За забойства прызначалася выплата галоўшчыны 100 коп літоўскіх грошаў (арт. 28). У 11-м і 12-м раздзелах апісаны пакаранні за шкоду людзям іншых саслоўяў. Напрыклад, за забойства рамесніка прызначалася выплата 12 рублёў, а за збіццё 3 (раздз. 11, арт. 2), за збіццё парабка палова капы літоўскіх грошаў, за яго жонку капа (раздз. 11, арт. 4). Гэтыя раздзелы засталіся ў Статутах 1566 і 1588 г., аднак былі значна дапрацаваны (раздз. 11-13).
Акрамя таго, што шляхецкае цела было даражэйшае, шляхецтва ўтварыла цэлую канцэпцыю, якая абгрунтоўвала яго вышэйшы гатунак. Паходжанне, выхаванне, адукацыя, пасады, вайсковыя подзвігі, гербы, гістарычная памяць, слава рабілі шляхту асобным саслоўем. Яго прыродзе былі ўласцівы найлепшыя дабрадзейнасці і рысы, якія перадаваліся генетычна. Па сутнасці культывавалася ідэя, што прыстойным і шляхетным можна быць толькі паводле паходжання9. Такое перакананне існавала і ў набілітэце Заходняй Еўропы10. Гэта было звязана непасрэдна з фарміраваннем самаідэнтыфікацыі шляхецкага грамадства, якое адбывалася ў XVI ст. Разуменне і абгрунтаванне сваёй адметнасці былі неабходнымі элементамі гэтага працэсу. Прычым усе прапанаваныя ідэі былі разлічаны на шляхцічаў і ствараліся з арыентацыяй на іх. У агульнасаслоўнай канцэпцыі шляхецтва не было месца для шляхцянак, бо яны мелі іншае цела, якое не падыходзіла для рыцарскіх учынкаў, пасадаў і дзяржаўнага кіравання. Жанчыны згадваюцца толькі ў родавых гісторыях. У XVII ст. канцэпцыя існавала без істотных зменаў. Шляхта была ўжо сфарміраваным саслоўем са сваімі традыцыямі і культурай. У XVIII ст. адбываецца заняпад і дэградацыя створанай раней канструкцыі. Шляхецкае саслоўе становіцца галоўнай перашкодай у развіцці краіны і прыводзіць яе да падзелаў.
Мяшчанскае саслоўе хоць і было ў пэўнай ступені адукаванае, аднак не бавілася стварэннем уласнага канцэпту. Пра існаванне мяшчанскай самасвядомасці можна казаць у гарадах з магдэбургскім правам11. Зразумела, што праз адсутнасць адукацыі і магчымасцей сялянства не займалася абгрунтаваннем уласнай адметнасці. Функцыяй сялянскага цела было выкананне цяжкай сельскагаспадарчай працы. Шляхце трэба было апраўдаць сваё выключнае права на кіраванне краінай, у тым ліку і за кошт саслоўяў, якія стаялі на ніжэйшай прыступцы. Набілітэт лічыў, што іншыя саслоўі створаны для таго, каб яму служыць. Таму яны мелі значна меншую вартасць у параўнанні са шляхтай, адпаведным было і стаўленне да іх.
Цела праходзіла біялагічны цыкл існавання: дзяцінства, юнацтва, сталасць і старасць. Дзяцінства гэта перыяд знаходжання пад доглядам. У ім важнае месца займалі выхаванне і адукацыя. Апошняя падзялялася на мужчынскую
’ Stryjkowski М. Goniec cnothy; Wolan A. O wolnosci Rzeczypospolitey. S. 21-31.
10 Дюамель K. Семейные стратегмн н соцнальное воспронзводство. С. 180.
11 Slizh N. Transformation of the burgher mentality: the case of Horodno (16th-17th centuries) // Crossroads from Rus’ to... / Ed. R. Dymczyk, I. Krywoszeja, N. Morawiec. Vol. 2. Czestochowa; Human; Poznan, 2015. P. 23-34.
і жаночую12, а таксама на саслоўную. У шляхецкім асяроддзі хлопчыкаў рыхтавалі да палітычнай і вайсковай кар’еры, а дзяўчат да сямейнага жыцця. Для сям’і былі больш пажаданыя хлопчыкі, чым дзяўчынкі, бо яны давалі працяг роду. Хлопчыкаў з мяшчан вучылі рамяству ці гандлю, а з сялян сельскай гаспадарцы. Дзяўчаты ў гэтых саслоўях практычна былі неадукаваныя13. Нават сярод мяшчанак рэдка сустракаліся пісьменныя.
Юнацтва па сутнасці ўводзіла ў дарослае жыццё. Гэта першы вопыт сур’ёзных абавязкаў у хлопчыкаў, а для дзяўчат ранні шлюб (15-16 гадоў). Максімальная прыродная актыўнасць прыходзілася на перыяд ад 20 да 30 гадоў. Далей ужо колькасць хваробаў павялічвалася і пагаршала якасць жыцця.
Маладое цела знаходзілася ў найлепшай форме. Іншаземцы адзначалі моцны целасклад мужчын і прывабнасць жанчын, адзінае, што псавала гэта п’янства14. Літвінаў і русінаў называлі моцнымі і адважнымі15. Мужчынскае і жаночае цела з маладосці выконвала выразна адметныя ролі. Маладых шляхцічаў ужо з 12 гадоў бралі ў вайсковыя выправы. Заканадаўства накладала абавязак выконваць вайсковую службу. Таму цела маладога мужчыны рыхтавалі да бітваў. Ён павінен быў валодаць зброяй, пераносіць цяжар паходнага жыцця. XVI і XVII стст. вызначыліся шэрагам войнаў. Падрыхтоўка да службы была заўсёды актуальнай. Аднак гэта не азначала, што ўся шляхта жадала несці вайсковыя выдаткі і трываць цяжар выпраў. Мешчаніну і селяніну таксама патрабавалася моцнае цела, каб вытрымаць вандроўкі, цяжкую працу і інш.
У мужчынскім целе найважнейшым органам, які паказваў адметнасць пола, лічыўся чэлес. Працаздольны орган быў праявай мужчынскай моцы. Са старажытнасці чэлес у многіх народаў звязваўся з урадлівасцю. Адпаведныя гэтым уяўленням традыцыі захаваліся ў нас нават у XIX ст. Мужчыны Віцебскай губерні пасля пасеву лёну распраналіся і голымі качаліся па зямлі. У Лепельскім раёне жанчыны прасілі мужоў, каб яны бегалі голымі па градках, а самі прыгаворвалі: “Расціці агурочкі, як мужчынскія х..чкГ. На Палессі пры пасадцы гуркоў мужчына здымаў штаны і абягаў пасеяную зямлю, каб гуркі сталі такімі моцнымі і вялікімі, як яго чэлес. Акрамя ўрадлівасці чэлес у розных культурах сімвалізаваў моц, уладу, абарону. Але не кожная культура, як старажытнагрэчаская, стварае фалічны культ (некаторыя даследчыкі называюць такія ўяўленні нават фалакратыяй16). Хрысціянскай ідэалогіі не ўласціва было ўхваленне