Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Акрамя таго, улонне было сімвалам жыцця, бо праз яго нараджаліся дзеці:
Gdy iak drzewo dostate z roskwittym owocem Sliczny mqz z dziateczkami stoi radzqc o czym, A przy nim oblubienica iak z latorostami Albo winna macica roskoszna z gronami Stoi iako oliwne drzewko uslachcona, Przed пф sliczne coreczki a za nimi ona35.
У іншым вершы, які змешчаны ў альбоме Бернардоні і датуецца XVII ст., апісана ідэальная жанчына. У адным з радкоў яна практычна атаясамліваецца з улоннем. Такім чынам, аўтар падкрэслівае прызначэнне жанчыны нараджаць як мага болей дзяцей:
Zona ma bydz wdzi^czna, iak winna maczicza, Och^dozna, wstydliwa, pilna, robotnicza, Nieswarliwa, cnotliwa, piekna, ochedozna, Jednej mysli z malzonkiem. do tego nabozna36.
У перакладным творы “Страшны Герой” Франчэска Андрэіні ўлонне багіні Венеры апісана як месца, дзе жыве Купідон. Прычым адзначаецца, што гэта найлепшае для яго месца: "Miedzy nogami Venery Bogini ma swq rezydentiq Cupido, ktory padszy na lono matki swey, pewnie sposobnieyszego na to nie moglby znalesc mieysa nigdy'^. Такім чынам падкрэсліваецца, што каханне, а тут хутчэй можна казаць пра жарсць, запальваецца ў мужчын не ад вачэй жанчыны, а менавіта ад улоння.
Але існавала вульгарнае акрэсленне для ўлоння. Так, на старонках судовых кніг сустракаюцца наступныя запісы: “pizda toріепіё" (1565), “wzova lubapizda" < 1717)38. Слова выкарыстоўвалася ў штодзённымі жыцці, а таксама ў вульгарных вершах.
31 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 273.
32 Біблія: Факс. T. 3. С. 432.
33 Biblia swi^ta. Brzest, 1563. S. 352.
34 Бялявіна В., Ракава В. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007. С. 113-121.
35 Kolakowski S. Wiek ludzki, albo Krotkie opisanie wieku czlowieczego. [B. m.], 1584. S. 14; Kaвалёў C. Шматмоўная паэзія. C. 300.
36Галенчанка Г. Невядомыя і малавядомыя помнікі. С. 335.
37 Andreini F. Bohatyr Straszny. S. 24.
38НГАБ, ф. 1706, воп. 1, спр. 6, арк. 630; ф. 1730, воп. 1, спр. 5, арк. 1155.
Другое месца па прыцягальнасці належала груцзям39: “Две персй твое яко два младых козелца блйзенцы серны, онй же посутся посреде цветйемь”40. Іх прывабнасць жанчына магла падкрэсліць гарсэтам і дэкальтэ.
У ВКЛ жаночае цела не дэманізавалі, не было фанатычнага палявання на прыгажосць, як у Еўропе, якое прывяло да вельмі негатыўнага стаўлення да жанчын і палавой варожасці41. Спрыяў гэтаму таксама твор “Молат ведзьмаў”. У ім сцвярджалася, што жанчыны больш схільныя да вядзьмарства, злыя, слабыя ў веры, ілжывыя, праз чары ўзбуджаюць каханне (д’ябальскую спакусу) і зацямняюць розум, перашкаджаюць нараджэнню дзяцей і інш. Усё самае дрэннае ў жыцці ад іх. Страх перад жанчынай у аўтараў твора быў такі, што нават існуе глава пра пазбаўленне чэлеса ведзьмамі42. Лічылася, што калі мужчына не можа панаваць над чэлесам, а ён паводзіць сябе як хоча пры жанчыне, то, зразумела, вінаватай у гэтым можа быць толькі яна.
У сталым узросце асноўны час людзей займалі клопат пра сям'ю і праца. 3 прычыны адсутнасці метрык аб нараджэнні і дакладных звестак пра ўзрост даволі складана вызначыць пераход да старасці, а таксама дакладныя межы сталасці. Мікалай Радзівіл Сіротка лічыў, што пільнай увагі патрабуюць тыя, у каго сівізна ў галаве43, бо такія людзі здольныя на розныя экстраардынарныя ўчынкі.
Старасць вызначалася як сумны перыяд, абцяжараны хваробамі. Найбольш небяспечным лічыўся ўзрост у 63 гады. Згодна з тагачаснымі астролагамі на яго прыходзіліся смерць ці вялікія няшчасці. Гэта адзначыў Мацей ВорбекЛетаў, калі дасягнуў такога ўзросту. Для яго гэта прароцтва аказалася праўдзівым, бо ўзрост трапіў на 1655 г., на час вайны з Маскоўскім княствам44.
У гэты перыяд значна змяншалася сексуальная актыўнасць ці ўвогуле згасала: у мужчын пачыналася імпатэнцыя, а ў жанчын клімакс. У каралеўскага ўрача Бернарда О’Конара выклікала здзіўленне, што 64-гадовая Кацярына Сабеская, жонка Міхаіла Казіміра Радзівіла і сястра манарха Яна III, мела менструацыю45.
Былі асобы, якія вялі “баявую” старасць. Шляхціч Станіслаў Адахоўскі вызначаўся вялікай колькасцю злачынстваў, наездаў на шляхецкія, мяшчанскія, сялянскія двары, за што быў асуджаны на смяротнае пакаранне разам з сынам Станіславам. Апошняга вызвалілі ад рук ката, бо рабіў злачынства з прымусу бацькі (1655). Такі прысуд быў звязаны з ваенным часам46.
У старасці патрабавалася апека з боку асяроддзя. Звычайна даглядалі дзеці. Калі іх не было, то ўсынаўлялі чужых ці аддавалі права апекі над сабой і маёмасцю. Пасля смерці мужа Сенькі Абрамовіча Фядоры Сцяпанаўне цяжка
” Kuchowicz Z. Cztowiek polskiego baroku. S. 274-275.
40Біблія: Факс. T. 3. C. 431.
41 Делюмо Ж. Демоны в женском облнчье // Делюмо Ж., Фрезер Д. йдентнфнкацпя ужаса. Москва, 2009. С. 89-106.
42 Шпренгер Я., йнстнторпс Г. Молот ведьм. Москва, 1992. С. 125-142, 224-229.
43Ліст Мікалая Радзівіла Сіроткі да Крыштафа Радзівіла, гетмана ВКЛ, 25 красавіка 1586 г. // Archiwum domu Radziwillow. Т. VIII. S. 23
44 Skarbnica pamieci: pamictnik lekarza krola Wladyslawa IV. S. 224.
45 O’Connor B. Historia Polski. S. 576.
46 Ibid. S. 225.
стала даглядаць маёнтак Сезенеўскае Глябоўскае (Гарадзенскі павет). У сувязі з узростам яна перадала права на маёнтак з умовай догляду яе да канца жыцця Сямёну Максімавічу Абрамовічу (1617)47. У даравальным запісе ад бацькоў, полацкіх мяшчан Войцеха Міхайлавіча і Фядоры Пракопаўны, на дом, агарод і рэзніцкую крамку дачка Зафея Войцехаўна і яе муж Сямён Андрэевіч абавязаліся даглядаць бацькоў да смерці (1650)48. 3 прычыны пакалечання рукі і нагі гарадзенскі мешчанін Станіслаў Прылуцкі са згоды падпробашча перайшоў жыць у шпіталь Св. Духа. Перад гэтым рашэннем ён размеркаваў маёмасць паміж трыма дочкамі (1667)49.
Наяўнасць дзяцей не азначала дагледжаную стараць. Магілёўскі магістрат абавязаў Сеньку карміць і даглядаць бацьку Грышко Савініча. Апошні падаў скаргу на сына ў сувязі з яго нежаданнем дапамагаць яму ў старасці. У ёй адзначалася, што Грышко раней выдаткоўваў на сына і яго жонку (1588)50. Кепскае стаўленне дзяцей магло прымусіць сысці пад апеку храма і перадаць яму маёмасць. Гарадзенскі шляхціч Мікалай Рабей Гнойніцкі (7—1644) разам з другой жонкай Ганнай Мацееўнай Басяцкай запісаў Каложскай царкве ў Гародні маёнткі Гнойніцы і Стары Двор (Гарадзенскі павет) за права жыць пры манастыры ў старасці (1643). Прычынай такога рашэння стала дрэннае стаўленне да яго сына Юрыя, які зруйнаваў маёмасць, пазычаючы шмат грошай, і не жадаў даглядаць бацькоў, нават марыў іх голадам51. Часам дапамагалі чужыя людзі. Гарадзенскі радца Мікалай Кудаеўскі пакінуў сваю маёмасць лентвойту Ганусу Паўльсену, а таксама даручыў пахаваць яго цела ў гарадзенскім бернардынскім касцёле. Пляменнік Ян быў адхілены ад спадчыны з прычыны збіцця і руйнавання маёмасці (1665)52. Без дапамогі дзяцей на старасці гадоў засталася Ганна Рэйховічаўна. Пры хваробах ёй дапамагала толькі сястра Кацярына, на якую і была запісана ўся маёмасць (1655)53.
Старасць значна абмяжоўвала магчымасці людзей незалежна ад стану. Падданыя ва ўзросце звярталіся да гаспадара для вызвалення ад абавязкаў. Так, падданы з Пагоста прасіў канюшага ВКЛ Багуслава Радзівіла вызваліць ад дворнай службы ў сувязі са старасцю і руйнаваннем гаспадаркі ад маскоўскага войска (1662)54.
Суцяшэннем у старасці станавіліся ўнукі. Навагарадскі ваявода Фёдар Скумін Тышкевіч у лісце да канцлера ВКЛ Льва Сапегі ад 6 лютага 1605 г. з радасцю пісаў, што ў яго ўзросце жыццё пацешыла нараджэннем унука55. Нягледзячы
47 Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, КП 9216.
48 Актавая кніга полацкага магістрата 1650 г. С. 164.
49НГАБ, ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 145-145 адв.
50 НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 3, арк. 40 адв. -41.
51 НГАБ у Гродне, ф. 128, воп. 1, спр. 12, арк. 1-5; Сліж Н. 3 гісторыі Прачысценскай царквы ў Гародні. XVI-XVIII ст. // Гарадзенскі палімпсест ХІІ-ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7 лістапада 2008 г.) / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гародня; Беласток, 2008. С. 76.
52НГАБ, ф. 1800, воп. 1,спр. 1,арк. 116-117.
53 Frick D. Wilnianie. S. 390-391.
54 НГАБ, ф. 694, воп. 3, спр. 13, арк. 66.
55Сын нарадзіўся ў Януша Тышкевіча і Барбары Нарушэвічаўны. ANK, Archiwum Mfynowskie Chodkiewiczow, sygn. AMCh 51, list nr 90.
на старасць, ён працягваў прымаць удзел у палітыцы і дзяржаўным кіраванні. А апошнія гады жамойцкага старосты Яраша Валовіча азмрочыла смерць дачкі Тэклі ў выніку родаў, судовы працэс з пляменнікам Яўстахіем Валовічам, праблемы са здароўем56. У 63 гады Мікалай Радзівіл Сіротка “адчуваў сябе напалову чалавекам”: аслабеў зрок, страцілася добрае вымаўленне. Гэта стала прычынай адмовіцца ад пасады віленскага ваяводы ў 1612 г. У канцы 1613 г. ён быў часткова паралізаваны, а апошні год жыцця (1615) ужо не падымаўся з ложку57.
Праблемы старасці пад розным вуглом падаваліся ў літаратуры:
Baba
Dia czego baba glosem y szepliwo gada?
Zeby nie slyszec gdy si? piasek z niey wykrada58.
Два погляды на старасць ёсць у творы Яна Пратасовіча59. Твор паказвае не толькі праблемы старога чалавека, але і яго псіхалагічны стан у гэты перыяд. Даволі цяжка прыняць змены цела і разумець, што большая частка жыцця ўжо прайшла і смерць можа напаткаць у любы момант. Твор напісаны ў выглядзе дыялогу паміж двума старцамі, які паказвае два падыходы да старасці. Першы стары наракае: цела не слухаецца, знікае моц, пагаршаюцца зрок, слых, пасівелі валасы, людзі не хочуць кантактаваць жыццё страціла сэнс. Падыход другога старца значна больш аптымістычны. Спасылаючыся на біблейскія прыклады, ён лічыць, што гэта натуральны стан, наканаваны Богам, які трэба прыняць60. Твор заканчваецца перамогай другога погляду і падзякай Богу:
Juz mnieyszy sluch, mnieyszy smak w starosci swej czuj?, Oczy mgliste, ledwo co omacnie najduj?, Po twarzy wsz?dzie zmarski jakoby zorane, Wlosy jako snieg biaty, rozno rozczosane, Na czele mi si? jakies faldy poczynily, Czerstwosc ciala i gladkosc juz mi? odstapdy.
Glowa mi sie kofysze, jakby si? dziwuy^c, A takim odmiennosciam swoim przypatruj^c; Z?by co do jednego wszystkie wyprochniaty, Tylko dzi^sla nikczemne i slabe zostaly, Szyj$ mi si? z ci?zkosciq przychodzi obrocic, Az si? wszystek jako wilk sam musz? nawrocic. Nos wyschly i nadzwyczay zstal si? zaostrzony, Nawet od wszystkich sil swych jestem opuszczony...