Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
Сучаснымі даследчыкамі заўважана непасрэдная сувязь паміж геаграфічным становішчам і тэмпераментам народа. Чым бліжэй да экватара і цяплейшы клімат, тым вышэйшы тэмперамент4. Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў сярэдняй кліматычнай зоне з чатырма сезонамі. Краіна хоць і займала даволі вялікую тэрыторыю, аднак не мела кардынальна розных кліматычных умоў. Выразная сезоннасць і звязаная з ёй сельскагаспадарчая праца непасрэдным чынам уплывалі на сексуальную актыўнасць насельніцтва. Яна ўзрастала ў веснавы і летні перыяд. Перапынак наступаў з пачаткам цяжкіх прац:
Пачала жаць перастала даваць.
Стаў касіць перастаў прасіць.
1 Proverbiorum Polonicorum. Centuria 6,20.
2 Bourdieu P. The Logic of Practice. P. 70-78.
3 Peakman J. The Pleasure’s All Mine. A History of Perverse Sex. London, 2013. P. 40.
4 Rushton J. P. Ethnic Differences in Temperament // Personality and Person Perception Across Cultu­res / Ed. Yueh-Ting Lee, C. R. McCauley, J. G. Draguns. USA, 1999. P. 55-58.
Залежнасць ад прыродных умоваў ставіла на першае месца забеспячэнне рэчамі, неабходнымі для жыцця: дом, вопратка, харчаванне. Фізічнае задавальненне не адносілася да катэгорыі прыярытэтных патрэбаў. У першую чаргу секс быў для забеспячэння працягу роду і зняцця напружання.
Дазволенае і недазволенае ў сферы сексуальных практык вызначалі заканадаўства, рэлігія, традыцыі і звычаі. Гэта азначала, што сексуальнае жыццё было не толькі справай мужчыны і жанчыны, а яшчэ і справай грамадскай. Заканадаўчыя нормы склаліся ў многім пад уплывам кананічнага права, але закраналі толькі асобныя моманты ў стасунках. Рэлігія рэгламентавала практычна ўсё: ад шлюбу да тэхнік сексу. На шырокія колы насельніцтва адукацыя і навуковыя дасягненні ўплывалі мала, бо большасць была непісьменнай. Асноўныя веды ўтрымліваліся ў лацінскамоўнай літаратуры, некаторых перакладных працах, але даступны яны былі толькі адукаваным асобам.
Міф пра Адама і Еву, як і сама хрысціянская канцэпцыя стаўлення да адносінаў паміж мужчынам і жанчынай, зрабілі адмоўны ўплыў на развіццё сексуальных стасункаў. Падпарадкаваны стан жанчыны, вызначэнне яе існавання толькі для нараджэння дзяцей негатыўна адбіліся на яе сексуальнасці і жаноцкасці5, адпаведна і на інтымным жыцці шлюбнай пары. Хрысціянская сістэма гендэрных адносінаў была не адзіная, якая панавала ў той час у свеце. Вядомы былі ісламская, іудаісцкая і іншыя сістэмы. Адрозніваўся даасізм, які шукаў гармонію паміж інь і ян, што азначала задавальненне абодвух падчас інтымных стасункаў6. Але дамінуючае ўздзеянне на тэрыторыі нашай краіны ажыццяўляла менавіта хрысціянства. Іслам, іудаізм існавалі ў сваёй групе і для хрысціянскага насельніцтва былі чужымі плынямі.
Хрысціянства па сваёй сутнасці негатыўна ставілася да сексу. Прычым гэта датычыла як шлюбных, так і пазашлюбных стасункаў. Дадзеная тэндэнцыя захавалася на стагоддзі7. Створаная мадэль адносінаў паміж мужчынам і жанчынай існавала ў жорсткіх рамках забарон. Яна, па сутнасці, пазбавіла ўсіх радасці і задавальнення ў сексуальных стасунках. Натуральныя стасункі былі акрэсленыя як грахоўныя і суправаджаліся страхам пакарання, што ўваходзіла ў канфлікт з чалавечай псіхалогіяй і філасофіяй быцця. Аднак гэта не азначала, што вернікі цалкам падпарадкоўвалі сваё жыццё догмам. У жыцці жыхароў ВКЛ засталося месца для язычніцкіх вераванняў8, якія можна было заўважыць у святах, звычаях і традыцыях.
3 кніг ашмянскага гродскага суда была выпісана скарга ксяндза Даўгялішскага касцёла Мікалая Хрызастома Ардовіча на даўгялішскага падстаросту Самуэля Камароўскага і яго жонку Ганну Хмяльніцкую. 18 чэрвеня 1673 г. на імшы, калі сабраліся людзі рознага сацыяльнага стану, ксёндз нагадаў, каб на свята Св. Яна Хрысціцеля паганскія абрады не рабілі, вогнішча не раскладвалі. Аднак увечары 26 чэрвеня, калі з’ехаў муж, Г. Хмяльніцкая запрасіла шляхту,
5 Майлз Р. Жаночая гісторыя свету. С. 85-89.
6 Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн. С. 158; ван Гулнк Р. Мскусство секса в Древнем Кнтае. С. 136.
7 Imielinski К. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. S. 65-67.
8 Одэрборн П. Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў. С. 167-189.
сялян з дзецьмі, чэлядзь на святкаванне Купалля. Яна выправіла сваіх людзей у парк каля касцёла, каб яны расклалі там вогнішча. Яно было настолькі вялікае, што іскры ляцелі на касцёл. Пасля прыбыла Г. Хмяльніцкая разам са сваёй кампаніяй. Яны сталі спяваць, верашчаць, скакаць праз вогнішча і танцаваць каля яго. Дзяўчаты былі з распушчанымі валасамі9.
Апісанне святкавання Купалля вельмі рэдкая з’ява, а тым больш для дакументаў XVII ст. Крыніца добра паказвае супрацьстаянне паміж каталіцызмам і язычніцтвам. Прафілактычныя пропаведзі ксяндза не ўразілі прыхаджан, і яны па старадаўнім звычаі ўзялі ўдзел у свяце. Прычым прысутнічала як шляхта, так і сяляне, што паказвае блізкасць свята для гэтых саслоўяў; яно яднала ўсю лакальную супольнасць. Ініцыятарам мерапрыемства была Г. Хмяльніцкая, якая скарысталася адсутнасцю мужа, каб зрабіць гулянку для ўсяго наваколля. Месца святкавання парк каля касцёла было абрана наўмысна. Гэта паказвае не толькі авантурны характар шляхцянкі, але яе жаданне ўкалоць ксяндза, выказаць пратэст супраць яго жадання зліквідаваць паганскія святы. Можа быць, раней на месцы гэтага касцёла было капішча, тады гэта дае яшчэ падставы для правядзення там святкавання. Хоць ксёндз і не прывёў падрабязнага апісання абраду, усё ж зразумела, што асноўныя элементы былі захаваны: вялікае вогнішча, скокі праз яго, песні і танцы.
Вядома, што гэта старадаўняе свята носіць эратычны характар. У гэты дзень здымаліся сексуальныя забароны, удзельнікі свята карысталіся сексуальнай свабодай. Натуральным вынікам такіх святкаванняў было нараджэнне дзяцей. Да іх з’яўлення грамадства ставілася спакойна, бо гэта было асвечана рэлігіяй і звычаямі продкаў10. На жаль, скарга М. Ардовіча не дае апісанне гэтага боку святкавання. Але нам падаецца, што яго сакральны сэнс не быў схаваны ад удзельнікаў мерапрыемства, і папараць-кветку яны шукалі ў адпаведнасці з прынятай традыцыяй. Праз тое, што дакументы Ашмянскага павета за гэты перыяд страчаны, мы не можам прасачыць далейшае развіццё падзей і даведацца, чым скончыўся разгляд скаргі.
Сексуальная сфера працягвала існаваць і ва ўмовах хрысціянства, але эротыка стала забароненай тэмай. Пра яе пісалі ў завуаляванай, схаванай форме з выкарыстаннем вобразаў і сімвалаў. Секс быў таемным бокам жыцця, пра які адкрыта не размаўлялі і не дэкларавалі свае прыхільнасці. Адпаведна гэта зрабіла ўплыў на змест у крыніцах, якія дайшлі да нас. Яны змяшчаюць ускосную інфармацыю, а не падрабязнае і дэталёвае апісанне інтымнага жыцця.
Цнота. Захаванне цноты дзяўчынай да шлюбу прапагандавалася хрысціянствам. Напрыклад, у Венецыі выяўленне адсутнасці знакаў дзявоцкасці падчас першай шлюбнай ночы было прычынай для звароту ў суд11. У еўрапейскіх краінах з цноты быў даўно зроблены фетыш. Лічылася, што чым менш жанчына
9 Siarczynski. Czary, gusla і zabobony. Poznan, 18431ILMAVB, f. 17-224,1. 10.
,03айкоўскі Э. Сакральная прастора сексуальнага жыцця язычнікаў // Terra Alba. Т. 2. Homo venerus: Сексуальная прастора беларускай культуры / Пад рэд. С. I. Даніленкі. Мінск, 2001. С. 22-28.
11 Ruggiero G. The Boundaries of Eros: Sex Crime and Sexuality in Renaissance Venice. New York, 1985. P. 25-26.
ведае пра секс, тым лепей. Найвышэйшай каштоўнасцю замест дарослай жаноцкасці стала дзявочая недасведчанасць. Ідэальным тыпам стала дзіця-нявеста. А маленькую плеўку, якая выпадкова захавалася ў чалавечай эвалюцыі, зрабілі сведчаннем дзявоцкасці12. Такі стан рэчаў меў выгаду для мужчыны. Нявопытная ў сексе жанчына мела менш патрабаванняў да здольнасцей мужчыны ў ложку і ўсё прымала як дадзенасць. Для жанчыны сітуацыя выглядала так, як трапна апісваецца ў выказванні амерыканскай актрысы Жа Жа Габор: "Я нічога не ведаю пра секс, бо заўсёды была замужам"'3.
У дахрысціянскі перыяд у славян сексуальнае жыццё не нармавалася жорстка. Hi ад жанчыны, ні ад мужчыны не патрабавалася захаванне цноты. Гэта адзначаецца ў падарожных нататках і летапісах14. Калі верыць падарожніку Ераніму Пражскаму, то ў XIV ст. высакародныя жанчыны з дазволу сужэнцаў мелі каханкаў, якіх называлі “вучнямі шлюбу”15. Старажытныя эратычныя беларускія святы Купалле, Русалле былі дазволенымі перыядамі сексуальнага разняволення16.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. цнатлівасць дзяўчыны да шлюбу не была абавязковай17. У той час спробы паўплываць на маральны воблік насельніцтва не заўсёды мелі поспех. Папскі нунцый Фульвіа Ругеры адзначаў, што шляхцічы ўвесь час у руху, наведваюць адзін аднаго, сяброў, сваякоў. Начуюць там, дзе даязджаюць, неабходна толькі мець з сабой пасцель. Кожны возіць з сабой тое, што яму патрэбна. У дарозе ўсе спяць разам, покатам на саломе, мужчыны побач з жанчынамі. Вандруючы, людзі не перастаюць піць і размаўляць. Таму мала сарамлівых жанчын, няма недахопу ў публічных жанчынах (1565)18. Але заўважым, што сам Ватыкан не быў узорам маральнасці. Нават дзіўна, што нашы жанчыны выклікалі такую рэакцыю нунцыя.
Маральны стан насельніцтва выклікаў нараканні ў пратэстантаў. Андрэй Фрыч Мадрэўскі1’, калі крытыкаваў грамадскі лад дзяржавы, шмат увагі звярнуў на маральны воблік насельніцтва. Лічыў, што цноту трэба выхоўваць з дзяцінства. Прычым выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў павінна ісці асобна, асаб-
12 Майлз Р. Жаночая гісторыя свету. С. 88.
13 Душенко К. В., Манчха Г. П. Острый женскнй взгляд. Москва, 1999. С. 47.
14 Krawiec A. Seksualnosc. S. 47, 51.
15 Scriptores rerum Prussicarum. B. IV. Leipzig. 1870. S. 237-239.
16 Богдановнч A. Пережнткн древнего мнросозерцання белорусов: этнографнческнй очерк. Гродно, 1895 / Рэпрынт. Мінск, 1995. С. 116-120; Ягорава I. Ю. “Русалля” з “Радзівілаўскага летапісу” // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 2. С. 28-30; Krawiec A. Seksualnosc. S. 83; Зайкоўскі Э. Сакральная прастора сексуальнага жыцця язычнікаў. С. 10-30; Белорусскнй эротнческнй фольклор. С. 138-144.
,7Сліж Н. Сексуальнае жыццё шляхты Вялікага княства Літоўскага. С. 138-167; Сліж Н. Мараль і норавы. С. 207-216.