Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
’° Proverbiorum Polonicorum. Р. С, Centuria 4:80; Centuria 15:10; Р. D 3, Centuria 7:10.
41 Ліст ад 2 красавіка 1579 г. II Archiwum domu Radziwillow. Т. VIII. S. 15.
кам перамогі станавілася нараджэнне дзіцяці. Таму выйграная бітва і нашчадкі былі публічнай дэманстрацыяй мужчынскай патэнцыі, якая шанавалася ў грамадстве.
Візуалізацыю мужчынскай вайсковай сілы можна было пабачыць у своеасаблівым “алтары мужчынскай патэнцыі” ў касцёле Св. Пятра і Паўла ў Вільні, які заснаваў гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Пац. Цяпер яго атрыбуты стаяць у іншых месцах. 3 левага боку каля галоўнага алтара знаходзіцца алтар з цудатворнай іконай Маці Божай. Ён змешчаны паміж дзвюма калонамі, якія падтрымліваюць скульптуры напалову аголеных мужчын барочнага целаскладу. На падлозе стаялі два вайсковыя барабаны і куфар, які выклікае найбольшую цікавасць. Ён аздоблены выявамі герба ўладальніка. Паміж імі змешчаны малюнак вайскоўца. Замок ад куфра знаходзіцца на месцы чэлеса. Калі ўставіць ключ у замок, то атрымліваецца адпаведная двухсэнсоўная карцінка.
Дзякуючы Яну Длугашу да нас дайшла інфармацыя пра шалёны тэмперамент вялікага князя Вітаўта. Ён пасля заключэння міру з зяцем Васілём I, маскоўскім князем92, кінуў войска і на кані паспяшыў да жонкі Ганны. У хроніцы адзначаецца, што Вітаўт “jako czlowiek nader skionny do roskoszy milosnych i ch^tnie im holdujqcy”93. Пасля гісторыя знайшла водгук у Марціна Кромера94 і Мацея Стрыйкоўскага:
О wtorey woynie Witoldo, wen z zi^cie Basiliem Moskiewskim, a o zlosci Swidrigieiowey 1407 & 1408 ...A Witold skoro pokoy z zi?ciem concludowat, Na rozsadzonych koniach k Wilna appelowal, Do zony bo go Wenus piekla na dzien kazdy,
A tez zwyczay przed woyskiem iezdzac miewal zawzdy, Woyska w nieprzyiacielskiey ziemu si? zostaty, Ktore bez wodza zewszqd szkody potykqly...95
У частцы, прысвечанай смерці Вітаўта, Я. Длугаш сярод іншага зноў адзначаў хцівасць вялікага князя да жанчын. Для задавальнення жарсці той трымаў нават наложніц пры двары (1430)96. Вялікі князь меў хударлявы целасклад, вёў актыўны лад жыцця, не ўжываў алкаголю. Гэта дазволіла яму на доўгі час захаваць патэнцыю і здольнасць да сексуальных забаў. Але такую характарыстыку Вітаўту дае толькі Я. Длугаш. У летапісах ВКЛ засяроджваецца ўвага толькі на яго вайсковай і дзяржаўнай дзейнасці. Інфармацыю Длугаша цяжка ўспрымаць як выключна праўдзівую, бо ён такім чынам паказваў Вітаўта дзяржаўным
,2ПСРЛ. Т.32.С. 77-78.
93Dlugosz J. Roczniki czyli kroniki slawnego krolewstwa polskiego. Ks. 10-11. Warszawa, 2009. S. 25-26.
94 Kronika polska Marcina Kromera biskupa warminskiego ksi^g XXX / Przel. przez M. Blazowskiego. Sanok, 1857. S. 767.
95 Stryjkowski M. Kronika.... Krolewiec, 1582. S. 517-518.
96 “Ale bardzo wielu mowi, ze ksi$z$ do tego stopnia szukal przygod z kobietami, ze tak byl lubiezny
i skionny do milostek, ze nieraz tuz przez nadchodzqcym zwyci^stwem zostawial wojsko na ziemi wroga.
Przemierzaj^ wiele ziem i zmieniajq konie wracal zwykle do zony i do naloznic, by zaspokoic palqc^ zqdz$”. Dhigosz J. Roczniki. Ks. 11. Warszawa, 2009. S. 318.
дзеячам, які не зусім адпавядае класічнаму еўрапейскаму вобразу хрысціянскага рыцара. Апошні характарызуецца прыстойнымі паводзінамі ў дачыненні да жанчыны. Варта адзначыць, што ў наступныя стагоддзі дзейнасць Вітаўта стала прыкладам для нашчадкаў.
Сярод апантаных аматараў жанчын згадваліся вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст, канюшы ВКЛ Багуслаў Радзівіл. Напрыклад, у маладосці Жыгімонт Аўгуст любіў разам з сябрамі ладзіць распусныя вечарыны з удзелам дзяўчат97. Пра яго ў летапісе адзначалася: “Потом король Август, кгды поховал тело королевое, малжонкй своее, будучй пан молоды, не могучй здержатй прйрожоное хтйвостй своей ку белым головом, почат мйловатй паню Барбару Радйвйловну'™. У гэтым урыўку адназначна паказваецца, што Жыгімонт Аўгуст у маладым узросце любіў жанчын і не мог стрымліваць сваіх жаданняў.
У рэлігійнай палеміцы часта гучала абвінавачванне духавенства розных канфесій у распусце, што пацвярджаецца судовымі выпадкамі". Народная культура прыпісвала найбольшую пажадлівасць служкам хрысціянскага культу папам і ксяндзам100. У калекцыі М. Федароўскага ёсць такі верш:
О там на грузду
Прадаваў non п*зду, А хлопчыкі купавалі101.
Праблема мужчынскай сілы і яе захавання турбавала Міхалона Літвіна. Ен прыязна ставіўся да палігаміі ў татараў. Жонка ў іх бралася для нараджэння дзяцей. А ў сувязі з тым, што жанчына не заўсёды даступна для сексу з прычыны менструацыі ці цяжарнасці і не ўсе жанчыны могуць мець дзяцей, наяўнасць другой жонкі дае магчымасць пакінуць нашчадкаў. Літвін вельмі ўхваляў ашчаднае стаўленне татараў да сваёй спермы. Яны не раскідваюцца ёй для задавальнення хцівасці, а выкарыстоўваюць толькі для нараджэння дзяцей102.
У гэтым сцвярджэнні прасочваецца ўяўленне, што рэдкія сексуальныя стасункі робяць сперму мужчыны больш якаснай, а частыя аслабляюць патэнцыю і сілу мужчыны. Аднак тут заўважны даволі павярхоўны агляд тэмы. Літвін або не ведаў дэталёва пра практыку стрымання семявывяржэння, або не хацеў пра яе грунтоўна распавядаць. Татары, як туркі і арабы, былі знаёмы з даасізмам. Ён прыйшоў з Кітая і меў добра распрацаваныя падручнікі па тэхніцы сексу. На гэты аспект жыцця звярталася шмат увагі, бо ён быў адным з элементаў, неабходных для доўгага і здаровага жыцця. Згодна з вучэннем мужчына павінен падоўжваць палавы акт на максімальна доўгі перыяд часу для таго, каб атрымаць
’’Hejdensztejn R. Dzieje Polski. Ks. XII. T. 1. Petersburg, 1867. S. 7, 153; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. S. 429.
’8 ПСРЛ. T. 35. C. 282.
’’Tazbir J. Dewiacje obyczajowe // Studia nad kultura staropolska. Prace wybrane / Red. S. Grzybowski. T. 4. Krakow, 2001. S. 254, 259; Сліж H. Шлюбныя i пазашлюбныя стасункі шляхты. C. 333, 352-354, 376.
100 Лобач У. Эрас у беларускай традыцыйнай культуры. С. 241-242.
101 Cabinet r^kopisow BUW, sygn. 441, k. 474.
IM Michalonis Lituani. De moribus tartarorum, lituanorum et moschorum. F. 27; Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 90.
больш энергіі ад жанчыны. Найвышэйшага піку энергія жанчыны дасягае падчас аргазму, таму мужчына абавязаны давесці яе да гэтага стану. Для стрымання семявывяржэння існавала дзве тэхнікі: coitus reservatus і coitus obstructus. Першая тэхніка патрабавала высокай канцэнтрацыі ў апошні момант: мужчыне трэба было заплюшчыць вочы, прыціснуць язык да нёба, выгнуць спіну і напружыць шыю. Так семявывяржэння не адбудзецца, і сперма застанецца ўнутры. Другая тэхніка таксама выкарыстоўвалася перад вывяржэннем. Мужчына хутка заціскаў указальным і сярэднім пальцамі левай рукі месца паміж машонкай і заднім праходам. Такім чынам семя пераводзілася ў мачавы пузыр. Акрамя таго, былі рэкамендацыі па семявывяржэнні ў залежнасці ад пары года, узросту і целаскладу. Напрыклад, моцны мужчына ў 15-20 гадоў можа выпускаць семя два разы ў дзень, слабы адзін; у 30 гадоў раз у дзень, слабы раз у два дні. 3 узростам норма змяншалася. Пры гэтым канцэпцыя і тэхніка палавога акта для папаўнення энергіі і для зачацця дзіцяці адрознівалася103.
Гэта тэхніка была даволі складанай, не кожны мужчына мог ёй авалодаць. Пры гэтым яна мела шмат пераваг. Стрыманне семявывяржэння дазваляла кантраляваць нараджальнасць не заўсёды на 100 %, але дастаткова эфектыўна. Акрамя таго, жаночы аргазм наступае пазней за мужчынскі і мае больш складаны механізм104, таму доўгі палавы акт спрыяе інтарэсам жанчыны і даводзіць яе да максімальнага задавальнення. Аднак у даасізме рабілася гэта ў першую чаргу для папаўнення энергіі мужчыны.
3 трактата Літвіна вынікае, што татары ведалі і практыкавалі гэту тэхніку. Яна прыйшла да іх з Кітая. Ад татараў інфармацыя дайшла да жыхароў ВКЛ. Аднак немагчыма дакладна казаць пра практыкаванне тэхнікі і яе распаўсюджанасць сярод нашых мужчын, хоць трактат быў вядомы ў краіне і меўся ў бібліятэках105. Тэхніка сапраўды была вартая пераймання, але для гэтага патрабаваліся падручнікі, настаўнікі і здольныя мужчыны.
У Еўропе таксама была вядомая тэхніка перарванага палавога акта coitus interruptus. Мужчыне трэба было паспець да пачатку семявывяржэння вывесці з улоння жанчыны чэлес. Гэта быў адзін са спосабаў кантрацэпцыі, які забараняўся рэлігіяй як грахоўны106. Аднак і ён не даваў 100 % гарантыі ад цяжарнасці, бо за пару секундаў да семявывяржэння з’яўляюцца першыя сперматазоіды, прыдатныя для апладнення107. Можна толькі выказаць меркаванне, што
103 Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн. С. 158-160; ван Гулнк Р. Нскусство секса в Древнем Кнтае. С. 80, 205-206, 260-268, 375-381, 388-390.
104 Пра спецыфіку аргазму гл.: Bancroft J. Seksualnosc czlowieka. S. 79-100; Imielinski K. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. S. 319-328; Traish A. M., Kim N. N., Munarriz R. Biochemical and Physiological Mechanisms of Female Genital Sexual Arousal //Archives of Sexual Behavior. 2002. № 31. P. 393-400; Lloyd E. A. The Case of the Female Orgasm: Bias in the Science of Evolution. Cambridge; London, 2005; Mah K., Binik Y. Are Orgasms in the Mind or the Body? Psychosocial versus Physiological Correlates of Orgasmic Pleasure and Satisfaction // Journal of Sex & Marital Therapy. 2005. № 31. P. 187-200; Frith H. Orgasmic Bodies: The Orgasm in Contemporary Western Culture. Houndmills; New York, 2015 i інш.
105 Голенченко Г. Я. Крупные светскне частновладельческне бнблнотекн. С. 111.
106 Stone L. The Family, Sex, and Marriage in England. P. 489,501; Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 77-78.
107 Imielinski K. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. S. 317-319.
ў нас мужчыны пра такі спосаб ведалі і практыкавалі яго. Праз вандроўкі была магчымасць пашырыць свой сексуальны далягляд. Але крыніцы не згадваюць пра валоданне гэтай тэхнікай.
Аднак казаць, што мужчыны ВКЛ цалкам кантралявалі сябе, было б яўным перабольшваннем іх магчымасцей. Яны ў гэтым плане былі такія ж, як і іншыя мужчыны. Распаўсюджаная ў свеце мудрасць справядліва заўважае: калі ўстае чэлес губляецца розум. У той ці іншай інтэрпрэтацыі гэтая думка паўтараецца ад старажытнасці да сучаснасці108.