Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
У ложак клаліся апранутымі. Для гэтага былі спецыяльныя начныя кашулі. Жанчыны часта атрымлівалі іх у пасаг69. Доўгія сарочкі апраналі на ноч мужчыны. Падчас раптоўнай жарсці мужчына і жанчына не заўсёды распраналіся, а агалялі неабходныя часткі цела. Традыцыя спаць у адзенні была і ў іншых краінах. Калі верыць дзённіку Яна Хрызастома Паска, то ў Польшчы нават жонка перад мужам перад сном не агалялася. Таму яго моцна здзівіла ў Даніі норма спаць голымі. Гэта не лічылася сорамам, бо, як яму патлумачылі, такімі Бог стварыў людзей (1658)70.
Аднак сексуальныя стасункі мелі месца не толькі ў ложку. Кажучы сучаснай мовай, у той час былі аматары экстрэмальнага сексу, якія займаліся гэтай справай там, дзе іх ахапіла жарсць. Разнастайнасць месцаў для сустрэч была ўласціва каханкам. Яны займаліся сексам пры кожнай магчымасці. Гэта Marno адбывацца днём, а не абавязкова ноччу, бо пры наяўнасці сужэнца значна прасцей было знайсці час удзень. Зафея Радзівілаўна і яе каханак Станіслаў Тымінскі былі заўважаны ў пакоі гаспадыні, святліцы, каморы Тымінскага, доме Б. Паўлавай (1607)71. Падчас памінак па жонцы Войцеха Галімскага ў берасцейскім двары Зафеі Чаховічаўны, жонкі віленскага чашніка Даніэля Набароўскага,
“LVIA, f. 23, ар. 1, b. 1 (SA5096), I. 515, 517.
“Frick D. Wilnianie. S. 205, 574.
65 Бохан Ю., Скеп’ян А. Побыт феадалаў. С. 124, 126.
“Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 231-254,488, 502-503, 514-515.
67НГАБ, ф. 1761, воп. 1,спр. 2, арк. 410.
68 АВАК. Т. 17. Внльна, 1874. С. 84-85.
“Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 503, 515.
70 Pami^tniki Jana Chryzostoma Paska I Wyd. E. Raczynskiego. Poznan. 1836. S. 9.
71 Sajkowski A. Opowiesci. S. 321; Seredyka J. Ksi^zniczka i chudopacholek. Zofia z Radziwillow Dorohostajska. Stanislaw Tyminski. Opole, 1995. S. 39-40, 42,45.
Альжбета Шчупакоўна здрадзіла мужу, берасцейскаму радцу Лукашу Памаранскаму, з чаляднікам Галімскага Янам Вярбіцкім на гарышчы дома (1640)72. Жонка Матыса Ёдэшкі Ганна сярод белага дня кахалася з чаляднікам паручніка ў склепе (1658)73. У судовай справе супраць Раіны, дачкі гарадзенскага ката Марціна Загурскага, адзначалася, што яе бачылі з жыдам Шымкам Хаімовічам пад грушкай у полі, якое належала касцёлу Св. Мікалая, у карчме за Нёманам, на прыродзе за Нёманам (1668)74. Абое былі ў шлюбе і, зразумела, не маглі выкарыстоўваць свае дамы для спаткання. А летам было добрае надвор’е і любіцца можна было паўсюль, галоўнае далей ад людскіх вачэй. Аднак выпадковыя сведкі заўважылі каханкаў.
Як вынікае з народнага фальклору. у сялян таксама адбываліся сустрэчы на прыродзе:
Куды мяне павядзеш, Такую маладую?
На папову сенажаць, Траву зеляную75.
А мамачка, мельнік Павёў мяне ў ельнік, I стаў ён варажыць: Куды мяне палажыць? А ножкамі к дарожца. Галоўкаю к бярозца76.
Месцы для стасункаў былі розныя: ад дома да поля. У гэтым плане літвіны не вынаходнікі. Напрыклад, палякі кахаліся ў ложку, гаспадарчых пабудовах, карэтах, на прыродзе падчас палявання і ў іншых месцах77.
Аднак захаваць таямнічасць падчас сексу і абараніць сябе ад прысутнасці іншых людзей было даволі складана. Інтымныя стасункі адбываліся практычна публічна. У шляхецкім падворку пражывала вялікая колькасць людзей. У драўляных дамах была добрая акустыка. Таму нават пра секс гаспадароў ведалі двор і прыслуга. Напрыклад, забавы 3. Радзівілаўны і яе каханка Тымінскага ноччу чулі ўсе паненкі78. Шчыльна заселеныя мяшчанскія і сялянскія дамы таксама спрыялі таму, што стасункі праходзілі навідавоку.
Публічныя мерапрыемствы і месцы таксама маглі справакаваць раптоўны секс. Гэта магло адбыцца ў карчме, у гасцях, на святах, вяселлях. Жанчыны, як і мужчыны, наведвалі корчмы, а на святах сядзелі ўсе разам, не было падзелу на мужчынскія і жаночыя часткі. Атмасферу стваралі алкаголь, распусныя песні.
72 Лукаш Памаранскі жыў пры двары 3. Чаховічаўны. АВАК. Т. 6. Внльна, 1872. С. 366-367.
73 Frick D. Wilnianie. S. 114.
74НГАБ, ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 164 адв. 165.
75 Federowski М. Lud bialoruski. Т. VI. S. 37.
76 Шейн П. В. Матерналы для нзучення языка н быта русского населення Северо-Западного края. Т. 1.4. І.СПб., 1887. С. 566.
77 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 281-283.
78 Seredyka J. Ksi^zniczka i chudopacholek. S. 45.
жарты, танцы. Апошняя забава была вельмі папулярная ў нас79. Сымон Будны і Андрэй Фрыч Мадрэўскі мелі рацыю, калі пісалі, што згаданыя рэчы прыводзяць да распусты80. Асаблівае нараканне было на танцы, бо яны ствараюць магчымасць цялеснага кантакту, які можа перарасці ў секс. Грэка-каталіцкая царква адносіла да граху спяванне непрыстойных песень, непрыстойныя жарты, непачцівае крананне, пацалункі, аблапванне81. Усё гэта ў выніку магло прывесці да сексуальных кантактаў, як правіла, не паміж мужам і жонкай.
He менш важнае значэнне меў час для стасункаў. Хрысціяне павінны былі абіраць яго згодна з кананічным правам. Забаранялася займацца сексам у пасты, святы, па серадах, пятніцах, перад службай і інш.82 Па сутнасці, асоба павінна была падпарадкоўваць сваё інтымнае жыццё рэлігійнаму календару, але не заўсёды гэта рабіла.
Публічная і прыватная прастора моцна перакрыжоўваліся. Для прыватнасці было не так шмат месца. Таму ў сексуальных дачыненнях не заўсёды можна было захаваць інтымную прастору. Яна парушалася як у доме, так і на прыродзе. Але ў доме была магчымасць спецыяльна уладкаваць месца для сну і сексу. Калі жарсць ахапіла раптоўна, то на месца ўжо асабліва ўвага не звярталася.
Патэнцыя і імпатэнцыя. Важным элементам сексуальных адносінаў была мужчынская патэнцыя. Было вядома, што палавы акт для мужчыны заканчваўся семявывяржэннем. У працы Псеўда-Арыстоцеля сярод іншага тлумачылася ўтварэнне спермы. Яна ад мозга ішла праз пячонку, сэрца і даходзіла да патрэбнага органа. А белы яе колер утвараўся ад косці. Аднак само стварэнне семені мела дзве версіі: або з часткі цела, або з яго вадкасці. Пры гэтым пры тлумачэнні немагчымасці зачацця звярталася ўвага не толькі на праблемы ў жанчын, але і ў мужчын. He спрыяла пракрэацыі больш халодная прырода мужчыны, вадзяністае семя, рознасць тэмпераментаў мужчыны і жанчыны83.
Пра неабходнасць чэлесу “ведаць сваю справу” напісана ў жартаўлівым вершы невядомага аўтара канца XVII ст.:
Przypadek о kusiu przez SLMK
Kusia bylo zlapano, nie rozumiel si? sprawie A cycy zan r?czyly do sqdu go stawie Dia tego wi?c y teraz gdy kto wymie za nie Kus rozumie ze sprawa, y zaraz powstanie84.
Пік сексуальнай актыўнасці мужчыны прыпадаў на маладосць. Як адзначала прымаўка: “Kto w zieleni, zenic si? nie lent'™. Аднак здольнасць зачаць дзіця
” Olaus Magnus. Historia. P. 629.
80 Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. С. 122; Modrzewski Fricz A. 0 poprawie Rzeczypospolitey. S. 53-55.
81 Собранне прнпадков. C. 112 адв.
8;Brudage J. A. Law, Sex, and Christian Society. P. 136-137, 139-141, 152-166; Левнна E. Секс u обшество в мнре православных хрнстнан, 900-1700II "A ce rpexu злые смертные...” С. 303-307.
83 Problemata Aristotelis. Paganus, 1557. P. 110-113, 123.
84 У назве пададзены скарот без расшыфроўкі. ANK, ASang. 246.
85 Proverbiorum Polonicorum. Centuria 7: 80.
некаторыя маглі захаваць у пачэсным узросце. Пліній Старэйшы адзначаў пра патэнцыю мужчын нават у 86 гадоў, а таксама пра выпадкі плоднасці пасля 70 гадоў сярод людзей нізкага стану86. Вядома, што гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі (к. 1460-1530) ажаніўся першы раз з Таццянай Сямёнаўнай Гальшанскай (?-1522) у 1509 г., калі яму было 49 гадоў. Праз два гады яна нарадзіла сына Ілью. Другога сына Канстанціна Васіля (1524/25-1608) і дачку Зафею ён меў у другім шлюбе з Аляксандрай Слуцкай (7—1563/64). На момант нараджэння сына Канстанцін Астрожскі быў прыкладна ў 65-гадовым узросце87.
Пра жарсці і сексуальную моц ва ўзросце пісаў Ян Каханоўскі ў вершы “Да дзеўкі” (“Do dziewki”):
...Nie uciekaj, ma rada, wszak wiesz: im kot stary,
Tym, pospolicie mowi^, ogonjego twardszy, 1 dab choc miescy przeschnie, choc list na nim plowy Przedsi? stoi pot^znie, bo ma korzen zdorowy88.
У кнізе прымавак Саламона Рысінскага частка гэтага верша сустракаецца як прымаўка: “Im kot starszy, tym ogon twardzy'™. A іншая прымаўка пацвярджае думку: “Stary, ale jary". Але наконт шлюбу старога з маладой пададзена іншае меркаванне: “Kiedy sig stary z mlodq ozeni, tedy wlasnie, iakoby w stary woz szalone konie zalozyl1^. Народная мудрасць бачыла розніцу паміж сексам і шлюбам.
Мужчынская сіла праяўлялася ў дзецях. Для шляхты было важным пакінуць пасля сябе нашчадкаў мужчынскага полу для працягу роду. Мікалай Радзівіл Сіротка (1549-1616) у 1579 г. пісаў свайму сваяку гетману польнаму ВКЛ Крыштафу I Радзівілу (1547-1603): "... bo toprawie sztuka, і Moskwgpobic i dziecig urobic, nie kazdemu to mozna”4'. Калі верыць лісту M. Радзівіла, то гетман быў рэдкім мужчынам і ў бітве, і ў ложку. На той час гетману было 32 гады, у гэтым узросце, як правіла, на патэнцыю яшчэ не наракаюць.
Дадзенае выказванне з’яўляецца цікавым прыкладам параўнання вайсковай моцы і мужчынскай патэнцыі. Для тагачаснага грамадства відавочнай праявай мужчынскай фізічнай сілы была спрытнасць у вайсковай справе. Фізічна развіты і загартаваны мужчына мог пераносіць паходы. Аднак гэтага было недастаткова для паспяховага ваяра. Ён павінен быў добра валодаць зброяй, быць дасведчаным у стратэгіі і тактыцы, каб перамагаць ворага. Вайсковая дзейнасць, па сутнасці, была публічнай дэманстрацыяй мужчынскай моцы. Сексуальная патэнцыя мужчыны непасрэдна асацыявалася з яго ўменнем ваяваць. Стасункі з жанчынай параўноўваліся з вайной, якую мужчына заваёўваў і скараў. А выні-
86К. Pliniusza Starszego Historyi. Т. 3, ks. 7-9. S. 47^49.
87 Kempa T. Konstanty Wasil Ostrogski (ok. 1524/1525-1608), wojewoda Kijowski i marszalek ziemi Wotynskiej. Tonin, 1997. S. 16-115.
88Tuwin J. Cztery wieki fraszki polskiej. Warszawa. 1957. S. 28.
8’ У бібліятэцы Рысінскага былі творы Каханоўскага. таму цікавыя выказванні ўвайшлі ў яго кнігу. Голенченко Г. Я. Крупные светскне частновладельческне бнблнотекм Белорусспп н Лнтвы второй половнны XVI середнны XVII в. // Федоровскпе чтення, 1982. Москва, 1987. С. 112.