Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
18 [Rekaczewski Е.] Relacye nuncyuszow apostolskich і innych osob o Polsce od roku 1548 do 1690. T. 1. Berlin; Poznan, 1864. S. 127.
І9Аналіз інтэлектуальнай спадчыны Андрэя Фрыча Мадрэўскага гл.: Panstwo і Spoleczenstwo. Andrzej Frycz Modrzewski w 500 rocznic^ urodzin. Krakow, 2003. № 3; Augustyniak U. Andrzeja Frycza Modrzewskiego program naprawy spoleczenstwa i paristwa П KSAP. XX lat / Pod red. H. Samsonowicza. Warszawa, 2010. S. 101-124.
ліва ў падлеткавы перыяд, калі пачынаецца цікавасць да сексуальнага жыцця: “A naywigcey tego sig strzedz, aby migdzy dziewczatami chlopigta nie przybywaly, a zwlaszcza gdy iuz z dziecinstwa abo z chlopigcegi wieku wyrastaiq, bo ten wiek z przyrodzienia ku pozqdliwosci cielesney bardzo test sklonny, a zwyczaie y kochania ich pozqdliwe, do ktorych sig w onym wieku zapalaiq, nie maiq zadnego rozsqdku uczciwosci, nie mogq bye dobre y rosta w nich z laty, tak iz w dalszym wieku trudni iuz bywa przestac abo sig oduczyc". У дадзеным выказванні слушна адзначана пра цікавасць да сексу ў падлеткавы перыяд. Якраз гэта натуральна для падлеткаў. Але з пункту гледжання святара іх трэба прывучаць да працы, навукі, прыстойных гульняў, а не распусных, вучыць рэлігіі, быць ім прыкладам у прыстойнасці. Асуджаўся стыль выхавання дзяцей вялікіх паноў, якія гадуюцца ў пяшчоце, распусце, бавяцца танцамі, лютняй, распуснымі песнямі, маюць шмат слуг, не абмежаваны ў ежы. Для захавання маральнасці ў грамадстве раілася абраць у кожным павеце дазорцаў за шлюбам, якія павінны былі назіраць за паводзінамі мужа і жонкі, каб яны не кантактавалі з падазронымі (распуснымі) асобамі, прыстойна жылі, не біліся, кахалі і дапамагалі, не разводзіліся20. Ідэі кнігі не былі рэалізаваны, і сам твор лічыўся забароненым, бо крытыкаваў каталіцызм.
Захаванне цноты да шлюбудзяўчынай стала важным патрабаваннем у XVII ст. На гэтым нават сталі акцэнтаваць увагу ў казаннях. Цнота была пад аховай сваякоў: бацька, маці, браты і апекуны абавязаны былі прывесці дзяўчыну да шлюбу ў чысціні21. У мастацкай літаратуры таксама лічылася важнай дашлюбная чысціня нявесты22. Як вынікае з прымавак23, цноце таксама спрыяла адсутнасць адукацыі: “Ktora czyta, spiewa, gqdzie, z tey rzadko cnotliwa bgdzie”, a адсутнасць сарамлівасці прыводзіла да яе страты: “Niewiasta, ktora wstyd straci, prgto sig z niecnotq zbraci”u.
Вяноўныя запісы, якія атрымлівала жанчына ад мужа пасля шлюбу за ўнесены пасаг на 1/3 нерухомай маёмасці, часам утрымліваюць выказванні, што вена атрымана за “доброе й цнотлйвое захованё"25. Арэст Лявіцкі выказаў меркаванне, што так адзначалася дашлюбная цнатлівасць нявесты, а прывенак дараванне за яе захаванне для мужа. Мужчыны афармлялі падарункі ў “абрадаваных
20Modrzewski Fricz A. О poprawie Rzeczypospolitey. S. 11-13 v, 31v-36v.
21 Ginkiewicz M. Kazanie na pogrzebie dobrey pami^ci Jey Mosci Paney Pani Zofiey z Drucka Lubeckiey Pawlowey Laskowskiey. Wilna, 1649.
22 Andreini F. Bohatyr Straszny. S. 113.
23 Прымаўкі, сабраныя Саламонам Рысінскім, маюць непасрэднае дачыненне да тэрыторыі ВКЛ. Многія з іх ужываюцца на Беларусі і цяпер. Прыведзеныя намі прыклады прымавак падкрэсліваюць тагачаснае стаўленне да праблем маралі і гендэрных адносінаў. Літаратуру па тэме гл.: Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 2. СПб., 1893. С. 472-485; Лепешаў I. Я., Якалцэвіч М. А. Тлумачальны слоўнік прыказак. Гродна, 2011; Grzeskowiak R. Przyslowia “s$jakoby szpikiem niejakim bystrego rozumu...” Nieznane wydanie “Przypowiesci polskich, od Solomona Rysiriskiego zebranych, dwa tysi^ca i dwiescie” z roku 1621 I I Sarmackie theatrum VII: W kr^gu rodziny i prywatnosci I Pod red. M. Jarczykowa, R. Ryba. Katowice, 2014. S. 100-130.
24 Proverbiorum Polonicorum. P. D 3, Centuria 7:20; Centuria 11:100.
25НГАБ, КМФ-18, cnp. 34, арк. 139 адв.; ф. 1785, воп. 1, спр. 5, арк. 8.
лістах”26. Toe ж самае адзначыў Мітрафан Доўнар-Запольскі, прыводзячы прыклады са звычаяў іншых народаў. Ад жаніха нявеста атрымлівала падарунак раніцай, пасля першай ночы з мужам, таксама дадавалася ўдовіна частка. Ранішні і ўдовін падарункі мелі адно і тое ж паходжанне плата за дзявоцкасць27. У вяноўных запісах згадка пра запіс вена за “цнотлйвое заховане” больш нагадвае ўсталяваную формулу, чым дэкларацыю, што нявеста выйшла замуж цнатлівай. Паводле нормаў права жанчына павінна была сябе прыстойна паводзіць, але адмысловага артыкула з патрабаваннем захоўваць цнатлівасць не існавала28.
Калі верыць літаратурным творам, то замуж ішлі не толькі не цнатлівыя, але і добра спрактыкаваныя ў сексе шляхцянкі. Верш, які быў прысвечаны шлюбу Барбары, дачкі ашмянскага мечніка, крэўскага старосты Караля Марсона, з даманаўскім старостам Геранімам Катоўскім29 наўпрост кажа пра дашлюбных дзяцей жанчыны і яе юрлівасць:
Epitolamium slawnego matzenstwa Kotowskiego ktoremu szlub data Wolowicz kanonik wilen(ski) Dawno to powiedziano ze od pierwszej proby Kaida Panna panienskiey pozbywa ozdoby Niewierzano bo mam dowod nowozen iest swiadkiem Wziot kurw? przecie mowi ze wziol z catym zadkiem Patrzcie iak to iest twardey natury litewka Kilkoro dzieci mi ala przeci? ieszcze dziewka Bierze Kotowski krewska starosciank?
Srogiego Marsa pieszczonq kochanke
Widz? nowozen wielki k[...]30 w tey mierze Pierwey mial bab? teraz kurw? bierze Ten co szlub dawal niech ma za nagin? Ze pama mlody pocaluie w brod?
Szlub daie Wol Kotowi obowiqskiem takim By si? wolno na gruncie iego pasc wszelakim Patoz kocie dokat zwierza wyglodniaty wolek Rogiem swoim dopadszy podnasza podatek.
У гэтым жа зборніку змешчаны верш, які падкрэслівае, што для дачкі прыкладам паводзінаў з’яўляецца маці. У прыстойнай маці прыстойная дачка, а ў распуснай распусная:
26 Левнцькнй О. Сім’я і побут украі'нців у XVI ст. С. 221-224. Станіслаў Вараніцкі запісаў жонцы Ганне Хамякоўне 200 коп літоўскіх грошаў на сваіх маёнтках менавіта за захаванне цнатлівасці (1570). Архнв ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. Кнев, 1909. С. 203-204.
27 Довнар-Запольскнй М. В. йсследовання н статьн. Т. 1. Этнографня н соцнологня, обычное право, статнстнка, белорусская пнсьменность. Кнев, 1909. С. 73-81; Maciejowski W. A. Polska az do pierwszej polowy XVII wieku pod wzgl?dem obyczajow i zwyczajow w czterech cz?sciach opisana. T. 3. Peterzburg; Warszawa, 1859. S. 28; McNamara J. A., S. Wemple. The Power of Women through the Family in Medieval Europe 500-1100 // Women and Power in the Middle Ages. Athens and London, 1988. P. 86-87.
28 Падрабязней пра вена i вяноўныя запісы гл.: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 159-204.
29Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 10. Warszawa, 1913. S. 236.
30 Слова напісана незразумела.
Jaka matka taka corka Jezeli matka czystosce chowala Tedy y corka takaz bydzie miala. Jesli matki nadstawiala zadku Tegoz y w corce spodzewac si? statku31.
У сувязі з біялагічнымі асаблівасцямі цела жанчына знаходзілася ў складанай сітуацыі. Парушэнне нявіннасці мела фізічныя прыкметы разрыў плеўкі, а ў горшым выпадку цяжарнасць. У мужчын не было такіх праблем, таму сексуальныя дачыненні да шлюбу яны заўсёды маглі сабе дазволіць. Тым больш, што грамадства да гэтага ставілася з трываннем. У ВКЛ, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзейнічалі падвоеныя стандарты. Тое, што было дазволена мужчыну, забаранялася жанчыне. Нягледзячы на забароны на дашлюбны секс, еўрапейскія крыніцы фіксуюць шлюбы, калі жанчыны ішлі замуж цяжарнымі32.
Сексуальныя стасункі ў шлюбе. 3 пункту гледжання рэлігіі законнымі і натуральнымі лічыліся сексуальныя стасункі ў шлюбнай пары. Адмова ў сексе партнёру лічылася грахом33, але “блуду” неабходна было пазбягаць34.
Інтымнае жыццё пачыналася пасля вянчання і вяселля. Першы сексуальны кантакт адбываўся ў пэўным сэнсе публічна. У першы вясельны вечар пару вялі ў ложак, і праводзіўся абрад “пакладзіны”. Гэта важны элемент у ланцугу шлюбных абрадаў. Па сутнасці ён паказваў асноўную мэту заключэння шлюбу сексуальныя стасункі і працяг роду. Палавы акт замацоўваў шлюб і рабіў яго канчаткова здзейсненым. Прычым гэта набывала публічнае гучанне, бо прысутнічала падчас праводзін уся грамада. Гэты абрад адбываўся нават пры шлюбе кіраўнікоў дзяржавы. На вяселлі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста і чэшскай каралевы Альжбеты пакладзіны былі праведзены на наступны дзень пасля яе каранацыі 17 мая 1543 г.35 Звычай меў месца і на сучаснай тэрыторыі Украіны36.
Пакладзіны суправаджаліся спецыяльнымі для гэтага выпадку прамовамі: запрашэнне панны ў ложак, аддаванне панны ў ложак, падзяка за панну ў ложку, падзяка за добрае выхаванне, адказ на падзяку37. Пры запрашэнні панны ў ложак увага аддавалася не толькі каханню. 3 яе можна зразумець, што ложак гэта месца, дзе перамагала каханне. У ім здзяйснялася “бітва”, дзе актыўную ролю меў мужчына. Там ён атрымліваў доказ цноты38. Гістарычная прамова Фелікса Крыскага пры аддаванні Марыяны Пенянжкаўны, дачкі кракаўскага падчашага, каралеўскаму двараніну і вінніцкаму старосце Дзмітрыю Агінскаму (1607)
31 ANK, ASang. 246.
32 Stone L. The Family, Sex, and Marriage. P. 501-502, 607-610; Ingram M. Church Courts, Sex and Marriage in England, 1570-1640. (Past and Present publications). Cambridge, 1987. P. 219-237.
33Собранме прнпадков краткое. Супрасль, 1722. С. 85 адв.; Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 297.
34 3нзаннй Л. Сня кннга глаголемая Катнхнснс. 1627. С. 181.
3!ПСРЛ. Т. 35. С. 237.
“Левнцькнй О. Сім’я і побут украінців у XVI ст. С. 221.
37Tr?bska М. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. S. 231-244.
38НГАБ y Гродне, ф. 1663, воп.1, спр. 426, арк. 2 адв., 3 адв.
стала прыкладам рыторыкі і шмат разоў перапісвалася. У ёй ухваляўся інстытут шлюбу і яго вынік нашчадкі: “milosc rozradzapotomstwo”39.
Калі дакладна прамаўлялася падзяка за добрае выхаванне панны, казаць цяжка, верагодна, раніцай наступнага дня. У ім асноўная ўвага звярталася на цноту. У дадзеным выпадку мелася на ўвазе захаванне дзявочай нявіннасці. У адказе на падзяку асноўнай тэмай было ўхваленне добрай жонкі40. Заўважым, што ў прамовах няма адкрытага апісання сексуальных стасункаў. Усё перадаецца праз услаўленне шлюбу, жаніха і нявесты.