Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Наталля Сліж

18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
88.62 МБ
У беларускай народнай традыцыі пакладзіны мелі не менш важнае значэнне. Увечары шлюбную пару суправаджалі да каморы з песнямі і жартамі на сексуальную тэму41. Ранкам паказвалі кашулю нявесты са слядамі крыві як доказ яе дзявоцкасці, ці бацька жаніха адпраўляў бацьку нявесты бутэльку гарэлкі з чырвонай стужкай. Дзяўчыну, якая не захавала цноту, чакала ганьба, як і яе сям’ю. Міхаіл Федароўскі сцвярджаў, што звычай меў месца ў шляхецкім асяроддзі. Пры ад’ездзе да дому жаніха на дзяўчыну і яе маці, як вінаватую ў дрэнным выхаванні, надзявалі хамут, ставілі перад імі шчарбатыя міскі. Усё суправаджалася кпінамі і песнямі42. У канцы XIX ст. у беларускай народнай культуры гэты звычай стаў знікаць4’. Ці была ў шляхецкай культуры традыцыя выносіць кашулю, дакладна сказаць цяжка. Яе маглі замяніць нейкім сімвалам.
Найбольш інтэнсіўны перыяд для сексуальных стасункаў быў у першыя месяцы шлюбу44. Ад пары чакалі нашчадкаў, і часта першая цяжарнасць наступала ў першы год супольнага жыцця. Аднак гэты бок жыцця практычна схаваны ў дакументах. У сямейных хроніках знаходзім толькі інфармацыю пра нараджэнне дзяцей, іх шлюбы.
Абмежаванні ў інтымным жыцці сям’і накладалі фізіялагічныя асаблівасці. Стасункі паміж мужчынам і жанчынай не здзяйсняліся падчас цяжарнасці, менструацыі45, хваробы. 3 прычыны хваробы Ядвіга Юр’еўна Насілоўская не магла задаволіць сексуальныя патрэбы мужа Грыгорыя Юр’евіча Осціка. Ен знайшоў сабе каханку. Жонка даведалася пра здраду. У выніку яны развяліся (1566)46.
39 Biblioteka Komicka, sygn. ВК 1195, k. 45-47, 113-114; Tr^bska M. Staropolskie szlacheckie oracje weselne. S. 234-237.
40НГАБ y Гродне, ф. 1663, воп.1, спр. 426, арк. 7; Tr^bska М. Staropolskie szlacheckie oracje we­selne. S. 240-244.
41 Прыклады жартаўлівых спеваў з эратычным падтэкстам гл.: Федароўскі М. Ф. Люд беларускі. Мінск, 1991. С. 136-137. Апісанне абраду суправаджэння да каморы гл.: Труды этнографнческостатнстнческой экспеднцнн в Западно-Русскнй край, снаряжённой Нмператорскнм русскнм географнческнм обіцеством. Юго-западный отдел. Т. 4: Обряды: роднны, крестнны, свадьба, похороны / Собр. П. П. Чувннскнй. СПб., 1877. С. 434-450; Могнлёвскне свадебные песнн нз загшсей A. С. Дембовецкого. С. 187-197.
42 Federowski М. Piesni і opisy obrz^dow dorocznych, weselnych, chrzestnych i pogrzebowych z okolic Pruzan, Bialowiezy, Wolkowyska, Swisloczy, Slonima, Lidy, Sokolki i Zoludka... // Cabinet r^kopisow BUW, sygn. 442, k. 197-198.
43 Богдановнч A. Пережнткн древнего мнросозерцання белорусов. С. 120.
44 Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 136.
45 Michalonis Lituani. De moribus tartarorum, lituanorum et moschorum. F. 27; Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 90.
46 НГАБ, КМФ-18, спр. 262, арк. 350-361 адв.
У сямейным жыцці секс меў важнае значэнне. Праз яго здзяйснялася пракрэатыўная функцыя сям’і. Гэта быў адзіны магчымы шлях для нараджэння дзяцей. Да таго ж наяўнасць сталага партнёра давала магчымасць зняць сексуальнае напружанне. Нават калі ў грамадстве не дэкларавалася адкрыта важнасць інтымнага жыцця, то гэта разумелася.
Месцы для стасункаў. У першую чаргу як месца для сексуальных стасункаў варта згадаць дом. У халодны перыяд памяшканні мелі важнае значэнне для шлюбных і пазашлюбных кантактаў. Дом гэта шматфункцыянальная пабудова. Зразумела, немагчыма сцвярджаць, што ён будаваўся выключна для таго, каб там займацца сексам. Месцы для пражывання ўладкоўваліся ў адпаведнасці са статусам і заможнасцю.
Шляхецкі маёнтак уяўляў сабой цэлую гаспадарчую сістэму, якая складалася не толькі з дома47. Пры ім знаходзіліся кухня, пякарня, сырнік, стайня, бровар, лазня і інш. Мы не выключаем магчымасць выкарыстання гэтых будынкаў не па прызначэнні. У асноўным шляхецкія маёнткі будаваліся з дрэва, аднак былі і мураваныя замкі (Мір, Нясвіж, Гайцюнішкі і інш.)48. У сувязі з палітычнай дзейнасцю шляхта мела дамы ў гарадах, аднак яны адрозніваліся ад маёнткаў. На абмежаванай гарадской плошчы былі толькі неабходныя пабудовы: невялікі дом, стайня, вазоўня, кухня49.
Планіроўка дома і яго ўнутранае ўбранне непасрэдным чынам залежала ад статусу роду і яго фінансавых магчымасцей. Дом быў прызначаны не толькі для пражывання, але і для дэманстрацыі месца і ролі роду ў грамадстве. Большая частка прасторы прызначалася для прыёмаў і спажывання ежы. На адпачывальні (каморы) адводзіліся далейшыя пакоі, значна меншыя. У іх маглі знаходзіцца шафы, куфры, печ, стол, крэслы, лавы, ложак. Адпачывальні магнатэрыі аздабляліся дарагімі шпалерамі і апонамі, дыванамі, карцінамі і абразамі50.
У сувязі з небяспекай ад пажараў у гарадах імкнуліся спрыяць пабудове мураваных дамоў, аднак дамінавалі драўляныя51. Асаблівасці забудовы тагачасных гарадоў добра бачны на гравюрах Гародні Адэльгаўзера-Цюнта (1567-1568), Вільні (1583), Коўна Тамаша Макоўскага (1600) і інш. Мяшчанскае саслоўе ўладкоўвала свае дамы ў залежнасці ад заможнасці. Багатыя мяшчане ў побыце пераймалі элементы шляхецкай культуры. Напрыклад, дом берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага не саступаў дому заможнай шляхты. Ён быў мураваны, меў два паверхі. Асобны пакой быў адведзены пад адпачывальню52. Мяшчане сярэдняй заможнасці будавалі дамы з некалькімі жылымі памяшканнямі, каб адно з іх адвесці пад адпачывальню. У гарадах былі пабудовы
47 АВАК. Т. 14. Внльна, 1888; АВАК. Т. 25. Мнвентарн н разграннчнтельные акты. Внльна, 1898.
48Гісторыя беларускага мастацтва. Т. І.С. 129-156; т. 2. С. 10-22; Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: X1V-XVI1I стст. / Пад рэд. Я. Г. Звяругі. Мінск, 1996. С. 38-55; Lietuvos architekturos istorija. Т. II. Р. 165-177; Бохан Ю., Скеп’ян А. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскагаў XV-сярэдзіне XVII стагоддзя. Мінск, 2011. С. 19-88.
4’Сліж Н. Гарадзенскія падворкі ў XVII ст. С. 222-254.
50 АВАК. Т. 20. Внльна, 1893. С. 136; Бохан Ю., Скеп’ян А. Побыт феадалаў. С. 93-130.
51 Lietuvos architekturos istorija. Т. II. Р. 175-187.
52 Сліж Н. Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага. С. 13,21.
рознага ўзроўню камфорту53. Самыя бедныя дамы называлі “халупы”. Пакоі і нават куты здаваліся ў арэнду. У такіх дамах была вялікая канцэнтрацыя людзей і малая прыватная прастора.
Сялянскія дамы былі збудаваны з дрэва, мелі двухкамерную (хата і сені) ці трохкамерную (хата, сені і камора) планіроўку. У гэтых малых будынках пражывалі ўсе разам54. Гэта азначала, што ў шлюбнай пары практычна не было месца для інтымнай прасторы. Для стасункаў трэба было чакаць, пакуль усе заснуць, ці сыходзіць у гаспадарчыя пабудовы, а ў цёплы перыяд можна было выкарыстаць якое заўгодна бязлюднае месца.
Традыцыйна месцам у доме для сексуальных забаў быў ложак. Гэта было адно з месцаў стасункаў каханкаў Зафеі Радзівілаўны і слугі яе мужа Станіслава Тымінскага55. Асаблівасці зменаў выгляду гэтага тыпу мэблі ў перыяд XVIXVII стст. даволі цяжка прасачыць. Захавалася не так шмат выяў. Ложак служыў хворым, тым, хто памірае, адпачывае. Схематычна ён паказаны на іконах “Нараджэнне Маці Божай” (1649 і 1648-1650 гг.)56, на выявах на сталі ў Фарным касцёле ў Гародні, якія прысвечаны цудам ажыўлення Юзафа Тымінскага, вылячэння Андрэя Катовіча, Барбары Сапежанкі і Канстанцыі Вадынскай (канец XVII пачатак XVIII ст.)57.
Як вынікае з карцін і інвентароў, ложкі былі драўляныя, мелі рознай формы спінкі. Іх асновай была высокая платформа, якая надавала ім трываласць. Ложкі былі як прывазныя, так і вырабленыя мясцовымі рамеснікамі58. У XVII ст. сярод шляхты і заможных мяшчан набывае папулярнасць ложак з намётам, які замацоўваўся на чатырох слупах. Заслона рабілася з каштоўнай тканіны: шоўк, аксаміт і інш.59 Такі ложак дадаткова ствараў прыватную прастору для мужчыны і жанчыны, да таго ж утвараў прыемную інтымную атмасферу.
Да ложка дадаваліся неабходныя прыналежнасці: падушкі, пярыны (верхняя і ніжняя), коўдры, навалачкі, прасціны. Пасцельная бялізна61’ рабілася з розных тканін (даматканай, шаўковай і інш.). магла аздабляцца карункамі і вышыўкай61. Пра наяўнасць пасцелі і ложка згадваецца ў мяшчанскіх дакументах62. У інвентары маёмасці за 1651 г., якая засталася пасля Лаўрына Клічэўскага, згадваліся два ложкі: ложак мужчынскі (36 грошаў літоўскіх) і ложак з верхам (24 грошы
53 Інвентары гарадскіх дамоў гл.: Frick D. Wilnianie. S. 422^427, 553-556, 573-578; Сліж Н. Гарадзенскія падворкі ў XVII ст. С. 223-224.
54Одэрборн П. Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў. С. 167-189; O’Connor В. Historia Polski. S. 496; Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння. С. 31-36.
55 Sajkowski A. Opowiesci. S. 321.
56 Гл.: Іканапіс Беларусі XV-XVIII стст. Мінск, 1992. Іл. 17, 29.
57Сьліж Н. Лава ў капліцы Маці Божай Студэнцкай у фарным касьцёле Гародні //Arche. Другая Гародня. 2010. № 1, 2. С. 70-73, 75, 76, 87-89, 94-95.
58 Бохан Ю., Скеп’ян А. Побыт феадалаў. С. 127.
59 Bartkiewicz М. Odziez і wnetra domow. S. 41-44.
60 Разнастайная пасцельная бялізна ўжывалася таксама ў шляхецкім і мяшчанскім асяроддзі Польшчы. Bartkiewicz М. Odziez і wnetra domow. S. 102-105.
61 Frick D. Wilnianie. S. 204.
62 XVII a. Vidurio Maskvos okupacijos Lietuvoje saltiniai T. I. P. 162, 230, 266, 345, 362; Сліж H.
Тэстамент берасцейскага бурмістра Станіслава Баброўскага. С. 13, 21.
літоўскія)63. Сярод рэчаў, апісаных пасля смерці віленскай мяшчанкі Анастасіі Віткоўскай у 1684 г., былі два ложкі: дубовы без намёту (5 фларынаў) і сасновы на адну асобу (2 фларыны). У доме Альжбеты Юсевічоўны быў вялікі маляваны ложак (1682)м. Чым заможней былі гаспадары, тым больш якасная і багатая тканіна была на ложках.
Аднак у якасці ложкаў маглі выкарыстоўваць шырокія лавы ці тапчаны з 2-4 дошак, на якія клалі сеннікі, пярыны, коўдры. На дзень гэтыя канструкцыі разбіраліся. Акрамя таго, іх выкарыстоўвалі для гасцей, бо мець дадатковыя ложкі ў хаце не заўсёды было магчыма65. Бялізну мылі і мянялі, але як часта гэта адбывалася, у дакументах не згадваецца.
У XVI-XVII стст. замацавалася традыцыя ўключаць у пасаг прыналежнасці да ложка. Напрыклад, яны пералічваліся ў пасагу шляхцянак Ганны Рагазянкі (1562), Настассі Адамовічаўны (1614), Барбары Сынкоўскай (1670-1680-я гг.) і інш.66, мяшчанкі Барбары Якубаўны Медзешэўскай (1675)67, дачкі гаспадарскага каваля Мікалая Яновіча68. Ложак меў важнае значэнне для сужэнцаў. У пэўным сэнсе гэта была тэрыторыя жанчыны, і яе важна было трымаць у парадку, чысціні і прыгожым аздабленні. Таму было абсалютна натуральна даваць у пасаг рэчы для ложка.