Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
У маралізатарскіх творах можна было знайсці не толькі павучэнні пра прыстойныя паводзіны, але і апісанні метадаў спакушэння жанчын, якімі традыцыйна карысталіся мужчыны. Зразумела, яны лічыліся непрыстойнымі. Апісваючы сустрэчы, якія маглі адбыцца як у горадзе, так і ў вёсцы, Андрэй Мадрэўскі адзначаў: Бахус падштурхоўвае да Венеры, бо спрыяе разнявольванню. Мужчыны падпойвалі жанчын, паказвалі малюнкі з непрыстойнымі сцэнамі, вялі адпаведныя размовы. Атмасферы спрыяла спяванне распусных песняў і танцы. Пасля мужчыны адхіналі вопратку, цалавалі, шчыпалі, разняволена мацалі жанчын. Такое каханне ацэньвалася як нешчаслівае для замужніх і дзяўчат125.
Агульна прынятая традыцыя надавала актыўнасць у сексе мужчыну. Жанчына, як правіла, прымала яго жаданні. Аднак у крыніцах часам сустракаецца інфармацыя і пра ініцыятыўных жанчын. Пра іх тагачасная прымаўка казала: “Milosnice, drapieznice”'26. Міхалон Літвін пісаў пра заможных жанчын, якія жывуць пад відам удаўства ці дзявоцтва, пры гэтым праяўляюць жаданні ў дачыненні да сваіх падданых, нават іх пераследуюць127. Канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў Радзівіл апісваў выпадак спакушэння манашкай манаха. У выніку яна нарадзіла
123 Веселовскнй A. Н. йз нсторнн романа н повестн. С. 232.
124 Andreini F. Bohatyr Straszny. S. 24-25, 98.
125 Modrzewski Fricz A. O poprawie Rzeczypospolitey. S. 53-55.
126 Proverbiorum Polonicorum. P. E 3v, Centuria 9:10.
127 Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 90.
дзіця, якое забіла і пахавала пры алтары. Цела было знойдзена, манашка пакарана смерцю, а манах быў збіты розгамі і адпраўлены ў вязніцу (1646). Але не менш цікавыя высновы Радзівіла аб небяспецы кантактаў з манашкамі. Жанчына, нават у манаскім абліччы, зможа прынесці непрыемнасці. Жанчыны-спакусніцы фігуравалі ў жыцці святых. Нейкая распусніца безвынікова спрабавала спакусіць Язафата Кунцэвіча128. Як вынікае з назіранняў прачкі Барбары Паўлавай, Зафея Радзівілаўна мела тэмперамент і прагу да сексу з каханкам С. Тымінскім. Яна не саромелася пускаць яго да сябе праз вакно, калі муж быў у маёнтку (1607)129.
Ян Андрэй Морштын у вершы "Nagrobek kusiowi” (“Надмагілле чэлесу”) апісаў смутак жанчын розных нацыянальнасцей з нагоды “смерці” чэлеса. Пры гэтым падаюцца іх характарыстыкі ў адпаведнасці з іх паводзінамі ў сексуальнай сферы. Сярод іншых згадваюцца літвінкі, якія адрозніваюцца моцнай схільнасцю да сексу:
...Placze jurna Hiszpanka, co sobie kiep goli, I Francuzka. co pewnie kusia niz chleb woli, Ptacze Wloszka. u ktorej miewal dwie piwnice, I Angielka. do ktorej nie trzeba zwodnice, Placze leniwa w 16zku Polka i co taje Z lubnosciq Niemka, jakjej dotknie m^skiejaje, Placze Zydowka. co go bez kapturka znala, I Ruska, co go sobie czarami jednala, I jebliwa Litewka roztachana biezy I famine r^ce krzyczy: “Tu korol kus lezy!” I bijqc w lono, wola: “Jakby nas powarzyl!
Ktoz mi tu, kto w tych pustkach b^dzie gospodarzyl?”130.
Даволі складанае пытанне гэта працягласць палавога акта. Бытаваў стэрэатып, што жаночае ўлонне ненасытнае. Прымаўка казала: “Trzy rzeczy nienasycone, a czwarta nie mowi dosic. Pieklo, lono bialoglowskie, ziemia, a ogien nigdy nie mowi dosic’'™. Яе паходжанне было звязана з асаблівасцямі жаночага арганізма. Жанчыне патрабуецца значна болыл часу, каб атрымаць задавальненне. Далёка не кожны мужчына здольны кантраляваць сябе даўжэй чым 3 хвіліны і давесці жанчыну да аргазму, а тым больш хутка аднавіць сілы для паўторных актаў. Напрыклад, “Аповесць пра Баву” апісвае сексуальныя кантакты Бавы і Дружнены тройчы за ноч132.
Акрамя таго, ад партнёра ў сексе чакалася актыўнасць, нікога не радавала пасіўнае ляжанне:
Ці ты спіш, ці ляжыш,
Ці якое ліха?
Я дзяруся і чашуся, А ты ляжыш ціха!133
128 Radziwill A. S. Pami^tnik o dziejach w Polsce. T. 2. Warszawa, 1980. S. 503; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 277.
129 Sajkowski A. Opowiesci. S. 321.
130 Morsztyn J. A. Utwory zebrane / Oprac. L. Kukulski. Warszawa, 1971. S. 315-316.
131 VUB, f. 3-2239,1. 60-60v.
132 Веселовскнй A. H. Нз мсторнн романа н повеста. Вып. 2. C. 154.
133 Federowski M. Lud bialoruski. T. VI. S. 36.
Яшчэ больш цяжка праводзіць даследаванні па сексуальным задавальненні партнёраў. У сувязі з фізіялагічнымі асаблівасцямі ў мужчыны механізм атрымання аргазму просты. Дасягаецца ён заўсёды, пачынаючы з першага сексуальнага вопыту, за выключэннем хвароб і паталогій'34. Калі мужчынскія жаданні ў сексуальнай сферы не атрымлівалі рэалізацыі ў шлюбе, то для гэтага карысталіся паслугамі прастытутак135.
Жаночы аргазм мае складаную структуру, патрабуе паступовага развіцця. Нават па даследаваннях групы амерыканскіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам А. Кінсі 1953 г. вынікала, што на першым годзе шлюбу дасягалі аргазму толькі 25 % жанчын136. Ва ўмовах XVI-XVII стст. гэта азначала рэдкую магчымасць для жанчыны развіць сваю сексуальнасць, бо для гэтага патрабаваўся вопыт. Аднак, у адрозненне ад сітуацыі ў мужчын, для рэалізацыі пракрэатыўнай функцыі жанчыны не мае значэння ступень яе задавальнення, таму і ўвага мужчын на гэта мала звярталася. Пры гэтым варта ўлічыць, што штодзённае жыццё большай часткі насельніцтва (мяшчан і сялян) было прысвечана захаванню жыццядзейнасці. Таму час для сексуальных практык мелі ў асноўным заможныя людзі або вельмі хцівыя.
Медыцынская думка Італіі абмяркоўвала праблему жаночага задавальнення падчас сексу. У XVI ст. прафесары медыцыны лічылі, што мужчына і жанчына маюць сексуальныя жаданні. Да таго ж прапаноўваліся розныя спосабы, каб задаволіць жанчыну137. Зварот навукоўцаў да структуры і функцыянавання палавых органаў быў невыпадковым, гэтая тэма заставалася таямніцай, якая ўзбуджала цікавасць. Леанарда да Вінчы, вывучаючы праблему сексуальных кантактаў, пісаў пра чаканні партнёраў: “Жанчыны любяць вялікі чэлес, а мужчыны чакаюць ад жаночага ўлоння чагосьці адваротнага. Ніхто не мае таго, чаго прагнё”™. Ён меў рацыю. Многім жанчынам важная глыбіня пранікнення, а мужчынам максімальна шчыльнае ахопліванне чэлеса. Аднак калі мужчынскае стаўленне да сексу і рэакцыю можна заўважыць у кнігах і дзённіках, то жаночых нататак у Еўропе пра інтымнае жыццё не выяўлена139. Маўклівымі на гэты конт засталіся і жанчыны ВКЛ, а мужчыны пазбягалі дэталяў інтымнай сферы ў сваіх дзённіках і мемуарах.
Аднак учынкі часам болын кажуць, чым словы. Тое, што фізічнае задавальненне мела значэнне для мужчын і жанчын, сведчаць справы пра пералюб. Жарсці авалодвалі людзьмі так, што не палохала нават пагроза смяротнага пакарання. Шлюбная здрада мела месца ва ўсіх саслоўях. У справе гарадзенскага мешчаніна Юзафа Каваліцкага і яго жонкі Рэгіны Лукашоўны падчас
134 Imielinski К. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. S. 317 319; Imielinski K. Seksiatria. Patologia seksualna. S. 6-19.
135 У працы змешчаны вершы, якія апісваюць дамы распусты, а таксама шляхаводнікі па адпаведных месцах Варшавы. Але пры гэтым шмат увагі аддаецца спосабам сексуальнага задавальнення. Гэтыя крыніцы можна выкарыстоўваць для аналізу сітуацыі ў ВКЛ, бо ствараліся яны ў шляхецкім коле нашай краіны. Rabowicz Е. Oswieceniowe “przewodniki”.
136 Imielinski К. Seksiatria. Psychofizjologia seksualna. S. 319-328.
137 Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 81-82.
138 Friedman D. Pan niepokomy. S. 73.
139 Stone L. The Family, Sex, and Marriage in England. P. 490, 552-559.
правядзення следства за 9 ліпеня 1674 г. задаваліся пытанні пра маральны стан жанчыны і высвятлялася, ад каго ў яе дачка. Сярод іншых сведчанняў прагучала цікавае выказванне пана Візапольскага. Рэгіна служыла ў яго два тыдні, і ён хацеў пакінуць яе на год. Аднак яна “t^sknila ze wedlug swego upodobania m^s(z)czyzny nie miata”X4°. Мы ўлічваем, што цытата жанчыны зроблена з іншых слоў. Калі яна прыведзена блізка да тэксту, то паказвае дасведчанасць мяшчанкі ў практыцы сексу, а таксама веданне памкненняў свайго цела. Зразумела, чаму такая жанчына не магла доўга заставацца са сваім мужам.
Крыніцы захавалі нам урыўкавыя звесткі пра практыку сексу. Старажытныя пяшчоты, вядомыя не толькі ў нас, але і ў іншых народаў, гэта пацалункі і абдымкі. Пра іх выкарыстанне сведчыць пас з анёлкамі пад самай столлю, якія абдымаюцца і цалуюцца. Ён знаходзіцца ў касцёле Св. Пятра і Паўла ў Вільні. Абдымкі Адама і Евы бачны на тытульнай старонцы Берасцейскай Бібліі 1563 г. Пра пацалункі прыгожа напісана ў старабеларускім перакладзе “Найвышэйшай песні Саламонавай”141: “Оцалуймя поцалованйемь оусть свойх ялко лепшая суть мнлостй твоя надь вйно войннейшаа над мастй драгйё”, “Сопть каплюіцйй оуста твоя невесто. Med й млеко подь языкомь твоймь”'42.
Пра паходжанне звычаю цалавання апавядаў Ян Пратасовіч у творы “Іпventores renim albo Krotkie opisanie kto co wynalazl i do uzywania ludziom podcd" (1608): пацалункі ўзніклі ці to ў старажытных жыдоў, ці то ў уцекачоў з Троі, ці то ў рымлянаў. Плутарх апісвае традыцыю рымскіх патрыцыяў, вярнуўшыся дадому, цалаваць сваіх жонак, каб даведацца, ці не пілі тыя падчас іхняй адсутнасці віна. Паэт лічыў, што такія жанчыны варты кія, а не пацалункаў:
Lecz tu rychlej niz wino gorzalk? poczuje, Bowiem si? takich sila bialychglow najduje, Iz si? gorzalk^ mihi nadobnie uraczq, Ze czasem ledwie m?zow swych przed soba baczq. Przeto takich by najmniej nie trzeba calowac Ale raczej sporego kija nie zalowac.
Okladapjc po grzbiecie, aby jej nie pda, Lecz raczej gospodarstwa swego pilna byla143.
Аральны секс быў вядомы ў практыцы. 3 працы Псеўда-Арыстоцеля вынікала, што аральныя стасункі нельга лічыць сексам, бо яны не прыводзяць да зачацця дзяцей семя, калі трапляе ў рот, знішчаецца ў сістэме стрававання144.
Верш Д. Набароўскага таксама сведчыць пра знаёмасць з гэтай тэхнікай. Магчыма, гэтым бавіліся Ян Сабескі і Марыя Казіміра, бо згадвалі ў лістах пацалункі па ўсім целе145: “Caluj^ zatem wszystkie slicznosci i mile sciskam najsliczniej-
140 НГАБ, ф. 1761, воп. 1, cnp. 2, арк. 376 376 адв.; Сліж H. Злачынства і злачынцы ў Гародні. С.151-152.
141 Гэты твор у Бібліі Ф. Скарыны, а таксама ў Берасцейскай Бібліі, у іншых выданнях прадстаўлены як размова Царквы і Хрыста. Такім чынам эратычнаму твору было нададзена рэлігійнае гучанне. Біблія Ф. Скарыны ўтрымлівае не ўсе вершы.