Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
целам, бо яго жаданні, патрэбы, хцівыя праявы было немагчыма кантраляваць. Розум уваходзіў у канфлікт з целам, таму найлепшым выйсцем была забарона.
Забароненыя стасункі варта адрозніваць ад забароненых і ненатуральных тэхнік. Да першай катэгорыі адносім кантакты з неадпаведнымі асобамі (сваякі, асобы свайго полу, прастытуткі), істотамі (жывёлы, птушкі), а таксама палігамныя кантакты. Забароненыя і ненатуральныя тэхнікі практыкаваліся падчас сексуальных стасункаў, не адпавядалі патрабаванням кананічнага і царкоўнага права, напрыклад як анальны, аральны секс, позы, адрозныя ад місіянерскай, і інш. Тэхнікі маглі практыкавацца нават у шлюбнай пары. Адзначым, што такі падзел зыходзіць з тагачасных нормаў права і прынятых традыцый.
У сувязі з недахопам крыніц у дадзеным раздзеле мы можам прадэманстраваць толькі варыятыўнасць сексуальных паводзін. Статыстычныя дадзеныя па парушэннях прааналізаваць не падаецца магчымым. Знойдзеныя выпадкі нават не дазваляюць уявіць прапарцыянальнасць тагачасных дэвіяцый. Таму тут разглядаюцца толькі неадпаведныя закону стасункі.
Нявенчаны йілюб. Пражыванне ў нявенчаным шлюбе адносілася да катэгорыі ганебных дзеянняў з пункту гледжання царквы. Сумеснае пражыванне не было асвечана царквой і Богам, таму ў гэтым выпадку духавенства яшчэ пазбаўлялася даходаў ад абраду вянчання.
Заканадаўства не забараняла непасрэдна нявенчаны шлюб, а забараняла яго вынік пазашлюбных дзяцей. Упершыню гэта было зроблена ў Статуце 1529 г., калі быў уведзены тэрмін “бенкарт” пазашлюбнае дзіця, ад якога адмовіўся бацька ці напісаў гэта ў сваім тастаменце, або народжанае ад нявенчанай жонкі (Статут 1529 г. Раздз. 3, арт. 12).
Статут 1566 г. пашырыў паняцце “бенкарт”. Да гэтай катэгорыі сталі адносіцца не толькі дзеці, народжаныя ў нявенчаным шлюбе, але і дзеці ад каханкі. Прычым яны не маглі стаць законнанароджанымі, нават калі пасля смерці жонкі шляхціч ажаніўся з каханкай, таксама як і дзеці. якія нарадзіліся ў такім шлюбе пазней (Статут 1566 г. Раздз. 3, арт. 23)3.
У Статуце 1588 г. незаконнымі прызнаваліся яшчэ дзеці ад шлюбу паміж сваякамі, калі яны пры жаніцьбе ведалі аб сваяцтве (Статут 1588 г. Раздз. 3, арт. 28; раздз. 5, арт. 22). У канстытуцыі 1578 г. была прынята дадатковая пастанова, што датычыла шляхцічаў, якія жылі з наложніцамі замест законных жонак, мелі ад іх дзяцей, а пасля ўступалі з імі ў шлюб. Дзеці ад такіх стасункаў лічыліся незаконнымі4. За забойства бенкарта злодзея вызвалялі ад смяротнага пакарання. Калі на момант злачынства яшчэ жыла маці, то ёй выплачвалася галоўшчына як за простага чалавека (Статут 1588 г. Раздз. 14, арт. 32).
Наяўнасць бенкарта ў шляхецкай сям’і ставіла яе на ніжэйшую сацыяльную прыступку і пазбаўляла магчымасці перадаваць па спадчыне маёмасць. У выніку шляхецкая сям’я не выконвала ў дачыненні да дзяцей сацыялізацыйную, статусную, абарончую і эканамічную функцыі, што падрывала асновы існавання
3 Лаппо й. Н. Вслнкос княжество Лмтовское. С. 249-250.
4 Volumina Legum. Т. II. S. 187.
дадзенага інстытута. Увядзенне гэтых артыкулаў спрыяла знікненню нявенчанага шлюбу ў шляхецкім асяроддзі5. Але пры гэтым за такі шлюб адмысловага пакарання не было6.
Нявенчаны шлюб даволі доўга пратрываў у шляхецкім асяроддзі, амаль да канца XVI ст. Увогуле, шлюб меў свецкі характар, таму вянчанне не было абавязковым элементам. Пры заключэнні шлюбу большае значэнне мела адпаведнасць традыцыям і ўпарадкаванне маёмасных дачыненняў паміж бакамі. Нявесце даваўся пасаг, жаніх запісваў ёй вена, захоўваліся ўсе традыцыі: заручыны, вяселле. Адсутнічала толькі вянчанне. Такі шлюб не лічыўся ганебным і не абражаў жанчыну. Ен не з’яўляўся перашкодай для наступнага венчанага шлюбу. Скасаваць такі шлюб было значна прасцей, чым венчаны. Аднак паводле статусу нявенчаны шлюб саступаў венчанаму7, дзеці маглі не атрымаць шляхецкай годнасці і спадчыны.
Стаўленне да нявенчанага шлюбу як шлюбу ніжэйшага статусу прасочваецца ў судовых справах8. Баярын Самілішскай воласці Андрэй Івашковіч і яго нявесткі скардзіліся на дзяцей дзядзькі Кундрата Станэля, Мікалая, Юхну, Дашка, Мацка і Кахну, якія былі народжаны ад нявольніцы Доні (1514). Пасля смерці іх бацькі яны валодалі яго маёмасцю. Скаржнікі даказалі, што дзеці Кундрата не маюць права ёю валодаць, бо яны адносяцца да катэгорыі нявольнай чэлядзі, а іх маці не вянчалася з Кундратам, адпаведна не магла набыць статус шляхцянкі. Пазней мужчына ажаніўся з шляхцянкай і вянчаўся з ёй, але дзяцей у шлюбе не было. Пры жыцці Кундрата дзеці Доні не прэтэндавалі на маёмасць і шляхецтва, не былі супраць другога шлюбу бацькі. У сувязі з гэтымі абставінамі суд прыняў бок А. Івашковіча, і яму перадалі маёнтак9.
Падобная сітуацыя мела месца пасля прыняцця Статута 1529 г. У Гарадзенскім замкавым судзе разглядалася справа аб айчыстай зямлі паміж Сакам і Цімошам Мітковічамі, з аднаго боку, і Аверкам Радзівонавічам, Пашкам Манілавічам і Васком Герасімавічам, з другога боку. Мітковічы спрабавалі вярнуць зямлю, якая належала іх бацьку. Маці прыходзілася нявенчанай жонкай бацьку, таму гарадзенскі староста Юрый Мікалаевіч Радзівіл прысудзіў зямлю сваякам. Яго рашэнне было пацверджана гаспадарскім прывілеем і Гарадзенскім замкавым судом (1541)'°. Аднак Мітковічы захавалі свой статус (іх называлі гаспадарскімі баярамі) і імя па бацьку11, у дачыненні да іх не ўжываўся тэрмін “бенкарты”.
Становішча нявенчанай жонкі пасля смерці мужа было даволі хісткім. Гарадзенскі баярын Антон Хадаровіч падаў скаргу на сваю нявестку Ульку Федкаўну,
5 Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 85-148; Левнцькнй O. Сім’я i побут украі'нців y XVI ст. C. 213.
6 Левнцькнй O. Сім’я i побут украінців y XVI ст. C. 211.
7 Владнмнрскнй-Буданов M. Ф. Черты семейного права Западной Росснн // Чтенне в мсторнческом обіцестве Нестора Летопмсца. Кнев, 1890. Кн. 4. Отд. 2. С. 48-53; Лаппо 14. Н. Велнкое княжество Лмтовское. С. 251; Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 89, 91-147.
8 Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 97.
9 Рнб. T. 20. Лнтовская метрнка. T. 1. Петербург, 1903. С. 128-129.
10 АВАК. Т. 17. Внльна, 1890. С. 179.
11 Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 93-94.
што яна, з’яўляючыся нявенчанай жонкай сына Сенькі, засталася жыць пасля яго смерці ў доме, не хацела адтуль сыходзіць і да таго ж зрабіла шкоду гаспадарцы (1556). На судзе Улька спрабавала даказаць, што яна вянчалася з мужам, і абяцала прывесці ў якасці сведкі свяшчэнніка. Але на наступныя пасяджэнні суда жанчына не з’явілася і не прывяла сведку. Таму паводле прысуду яна разам з дзіцём павінна была пакінуць дом свёкра12.
Аднак у іншым выпадку муж паклапаціўся пра дабрабыт сваёй нявенчанай жонкі. Па тастаменце берасцейскага шляхціча Станіслава Яновіча Мрочкі яго жонцы Пелагеі Андрэеўне Старадоўшчанцы і іх дзецям (Аляксандры, Ермагену, Раіне і Аксім’і) дарыўся маёнтак Ілковічы. Прычым апекунамі для гэтых дзяцей былі прызначаны два сыны ад першага венчанага шлюбу Адам і Якуб13. Тастамент быў унесены ў кнігі Берасцейскага земскага суда, значыць, набыў законную моц. Дзеці ад нявенчанага шлюбу не толькі не страцілі статус, а яшчэ і атрымалі маёмасць ад бацькі.
Крынскі мешчанін Сак Белавіч падаў скаргу на шляхціча Гарадзенскага павета Івана Вешаневіча (1568). Сын апошняга ажаніўся з яго дачкой Матрунай. У сям’і нарадзілася дачка. Пасля (невядома, з якой прычыны) муж выгнаў яе з дому, а пасагавыя рэчы (тканіны, ручнікі, жаночыя і мужчынскія сарочкі, грошы, гусей і інш.) пакінуў сабе. Мешчанін патрабаваў рэчы і кампенсацыю выдаткаў на вяселле за піва і мяса. Іван Вешаневіч адказаў, што Матруна жыла з сынам у нявенчаным шлюбе, а калі яна пайшла з дому, то ўсё было вернута. Сітуацыя стварылася такая, што было толькі слова аднаго боку супраць другога, а сведак не было. У сувязі з гэтым была прызначана прысяга, якую Іван прайшоў. Яго вызвалілі ад адказнасці14. Хоць шлюб быў нявенчаны, аднак вяселле было спраўлена і пасаг дзяўчына атрымала. Шлюб быў “скасаваны” сыходам мяшчанкі. Верагодна, паходжанне дзяўчыны і вызначэнне шлюбу як нявенчанага спрыяла таму, што справу вырашылі праз прысягу. Прычым судзіліся бацькі, а не муж і жонка.
У мяшчанскім асяроддзі законнымі лічыліся венчаныя шлюбы. Добрае паходжанне неабходна было для ўраднікаў магістрата, цэхавых майстроў15. Аднак пры гэтым сустракаліся сярод мяшчан і нявенчаныя шлюбы. Церашко Люціковіч падаў скаргу ад імя сястры Мар’і на Афанаса Грыдковіча, магілёўскага мешчаніна, што ён пакінуў яго сястру, а ўзяў іншую жанчыну за жонку (1617). На гэта Афанас паклаў разводны ліст кузьмадзям’янінскага свяшчэнніка Нестара Іванавіча (1616). Паводле яго шлюб быў нявенчаны, а прычынай яго скасавання
12 АВАК. Т. 17. Вмльна, 1890. С. 406; Владнмнрскнй-Буданов М. Ф. Черты семейного права. С. 49; Лаппо й. Н. Велнкое княжество Лнтовское. С. 251-252.
13 Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Склад. А. Ф. Аляксандрава, В. У. Бабкова, I. М. Бобер. Мінск, 2012. С. 95-96.
14 НГАБ, ф. 1755, воп. 1, спр. 4, арк. 22 22 адв.
15 Патрабаванне пацвердзіць паходжанне ўтрымліваецца ў многіх цэхавых статутах. НГАБ, КМФ-18, спр. 62, арк. 75 79 адв.; спр. 77, арк. 508 адв. -511; Сліж Н. Гарадзенскі бурмістраўскарадзецкі суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам (1639-1642 гады) // Палітычная сфера. Гісторыя: літаратура, права, палітыка. 2014-2015. № 22-23. С. 35-51.
стала нязгода і сваркі. Магілёўскі магістрат палічыў, што справа падлягае разгляду ў духоўным судзе, і накіраваў яе да мсціслаўскага пратапопа16.
У 1624 г. рымарскі цэх намагаўся адхілення ад рамяства берасцейскага мешчаніна Лукаша Марцінавіча Чулковіча за нявыплаты ў цэхавую скрыню, а таксама за пражыванне ў нявенчаным шлюбе з Палоніяй Церпілоўскай. Аднак гэтыя довады бурмістраўска-радзецкі суд не прыняў пад увагу і прысудзіў яшчэ выплаціць Лукашу 30 злотых. Цэх быў не задаволены рашэннем і праз некалькі дзён паступіла заява аб непрыстойным жыцці Лукаша. Аднак праз некаторы час два бакі прыйшлі да пагаднення17.