Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Стасункі паміж сваякамі. Заканадаўства ў першую чаргу забараняла шлюбныя стасункі паміж сваякамі, але пра сексуальныя адносіны паміж імі асобна нічога не адзначалася. У Статуце 1566 г. у артыкуле аб разводзе была ўведзена забарона на шлюб паміж сваякамі (Статут 1566 г. Раздз. 5, арт. 18). Калі муж і жонка былі сваякамі, але не ведалі пра гэта, то кожны заставаўся пры сваёй маёмасці. Блізкае сваяцтва лічылася перашкодай для шлюбу. Гэты артыкул з невялікім дапаўненнем быў уключаны ў Статут 1588 г. (Статут 1588 г. Раздз. 5, арт. 20). Асобным артыкулам забараняўся шлюб паміж сваякамі да чацвёртай ступені сваяцтва па бацькоўскай і мацярынскай лініі (Статут 1588 г. Раздз. 5, арт. 22)30. Пералічваліся сваякі, паміж якімі не магло быць шлюбных дачыненняў. Разглядаўся выпадак, калі першы шлюб адпавядаў закону, а другі быў незаконны са
26Карскнй Е. Белорусы. Т. III. Очеркн словесностн белорусского племенн. 1. Народная поэзня. Москва, 1916. С. 333-340.
27 Cabinet R^kopisow BUW, sygn. 441, k. 474.
28 Peakman J. The Pleasure’s All Mine. P. 29.
29 Wislicz T. Dialectics of Virginity. Controlling the Morals of Youth in the Early Modem Polish Countryside H Framing Premodem Desires: Sexual Ideas, Attitudes, and Practices in Europe / Ed. M. Heinonen, M. Kaartinen, S. Lidman, T. Linkinen. Amsterdam, 2017. P. 83-102.
30 Лаппо й. й. Лнтовскнй Статут 1588 г. T. 1. йсследованне. Ч. 2. Каунас, 1936. С. 38-39; Andriulis V. Lietuvos Statute^ (1529, 1566, 1588 m.) seimos teise. Vilnius, 2003. P. 47^48.
сваяком ці сваячкай. Такія справы знаходзіліся ў юрысдыкцыі земскага суда. Парушальнікі пазбаўляліся паловы сваёй маёмасці на карысць дзяржавы. Жанчына страчвала пасаг, а калі мела нерухомую маёмасць, то і палову яе. На другой палове дазвалялася толькі пажыццёвае пражыванне. Мужчыну не дазвалялася займаць пасады. He падлягалі пакаранню асобы, якія не ведалі пра сваяцтва і даказалі гэта пад прысягай. Шлюб паміж сваякамі скасоўвалі. А магчымасць наступнага шлюбу разглядалася ў духоўным судзе31. Як адзначае Арэст Лявіцкі, шлюбы паміж сваякамі мелі месца ў праваслаўным асяроддзі і пасля Статута 1566 г.32 Паводле класіфікацыі крымінальных спраў па соймавай пастанове 1611 г. шлюб паміж сваякамі разглядаўся як прыватная крымінальная справа33.
Крымінальны кодэкс Караліна дазваляў караць мужчыну за стасункі са сваячкамі (арт. LXXII)34. У еўрапейскіх краінах, таксама ў Польшчы, шлюбы і стасункі паміж сваякамі мелі месца і караліся згодна з заканадаўствам і кананічным правам35. Хрысціянства адносіла секс паміж сваякамі да грахоўнага36. Адпаведна гэта мела ўплыў на заканадаўства, і забарона стала нормай права.
Каб пазбегнуць судовых спраў і мець законны шлюб, у такіх выпадках шляхта звярталася за дазволам. Ганна Марыя Радзівілаўна і канюшы ВКЛ Багуслаў Радзівіл знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах, былі рознага веравызнання: яна была каталічкай, а ён пратэстантам. У 1664 г. яны атрымалі дазвол на шлюб ад папы Аляксандра VII37.
Аднак не заўсёды атрымлівалася ўлагодзіць справу. У рэляцыі нунцыя Маласпіна (1598) пра кальвініста, віленскага ваяводу і гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла адзначалася, што ён жыве ў незаконным шлюбе. Яго першай жонкай была Кацярына Астрожская, каталічка. Пасля яе смерці (1579) К. Радзівіл у 1593 г. ажаніўся з яе роднай сястрой Альжбетай. Яна таксама была каталічкай, засталася ўдавой пасля смерці віленскага кашталяна Яна Кішкі38. Абрад вянчання быў праведзены ковенскім пробашчам Якубам Варанецкім39. Тут былі дзве перашкоды рознае веравызнанне і блізкае сваяцтва паміж першай і другой жонкамі, таму на шлюб патрабаваўся адмысловы дазвол. Ён звяртаўся за дыспенсіяй ва ўсе пратэстанцкія ўніверсітэты Нямеччыны, Англіі, а таксама
31 Малмновскнй Н. Ученне о преступленнм по Лнтовскому Статуту. Кнев, 1894. С. 59-60; Таўталес А. Права сямейнае паводле Літоўскіх Статутаў //Arche. 2009. № 7. С. 991-992.
32 Левнцькнй О. Сім’я і побут украінців у XVI ст. С. 218-219.
33 Volumina legum. Т. III. S. 36.
34 Groicki B. Artykuty prawa majdeburskiego. S. 153.
35 Vleeschouwers-Van Melkebeek M. Incestuous Marriages: Formal Rules and Social Practice in the Southern Burgundian Netherlands П Love, Marriage, and Family Ties in the Later Middle Ages / Ed. I. Davis, M. Muller, S. Rees Jones. Turnhout, 2003. P. 77-96; Kuchowicz Z. Cztowiek polskiego baroku. S. 311-313; Kaczor D. Przest^pczosc kryminalna. S. 152-155; Kamler M. Zloczyncy. S. 286-287.
36 Zankiewicz D. Wodz malutkich. S. 336; Pieniqdz A. Kazirodztwo w spoleczehstwie wczesnego sredniowiecza I I Przeglqd Historyczny. 2007. № 98. S. 351-367; Сліж H. Шлюбныя i пазашлюбныя стасункі шляхты. C. 271-272, 294-295.
37 AGAD, AR, dz. I, sygn. 8247.
38 Kempa T. Konstanty Wasil Ostrogski. S. 113.
39 Lulewicz H. Radziwill Krzysztof 11PSB. T. 30. Warszawa; Wroclaw; Krakow; Gdansk; Lodz, 1987. S. 274.
Жэнеўскі, але яму адмовілі. За такі ўчынак меў ганьбу, знеслаўленне. У адпаведнасці са Статутам ВКЛ спрабаваў праз жонку, якая была каталічкай, атрымаць вызваленне ад кананічных правілаў у Рыме. Яму адмовілі і нават не падалі ніякай надзеі на станоўчае рашэнне40.
Абставіны наступнай справы невядомы, бо інфармацыя аб гэтым выпадку была ў запісе канцлеру ВКЛ Льву Сапегу ад Жыгімонта Вазы (1601). Багдан Сямёнавіч Пашкевіч і Марына Іванаўна Корценеўна Росіцкая былі пакараныя канфіскацыяй маёнткаў на карысць дзяржавы за тое, што ўзяўшы “над право Божае й над право посполйтое земское за жону властьною мачоху сваю” па смерці яго бацькі і “не прыстойне праве в порубстве з нею мешкаеть”. У Б. Пашкевіча адабралі маёнтак Пневіца (Браслаўскі павет), а ў яго мачахі маёнтак Росіца (Полацкае ваяводства)41. Дакумент нічога не ўзгадвае пра развод, але пакаранне было даволі істотнае і, што важна, не засталося на паперы, а прыведзена да выканання.
Да стасункаў паміж сваякамі адносіцца снахацтва сексуальныя стасункі бацькі з жонкай сына. У 1581 г. быў зафіксаваны такі выпадак. Крыніцатлумачыць яго праяўленнем народнага звычаю. Хлопец трынаццаці гадоў быў жанаты са старэйшай за яго жанчынай, а шлюбныя абавязкі за яго выконваў бацька42. Такія стасункі былі забаронены царкоўным правам.
Шлюб і стасункі паміж сваякамі адносіліся да грахоўных. Гэта было апраўдана з біялагічнага пункту гледжання. Хоць на той час навука генетыка не існавала, аднак адмоўны вынік такіх кантактаў для нашчадкаў можна было назіраць. Яшчэ адно наступства гэта канфлікты ў сям’і. Таму забарона на секс паміж сваякамі была справядлівай.
Бігамія. У артыкуле пра забарону шлюбу паміж сваякамі была змешчана забарона на бігамны шлюб (Статут 1588 г. Раздз. 5, арт. 22). Мужчына, які меў венчаную жонку і ажаніўся з другой жанчынай без скасавання папярэдняга шлюбу, падлягаў смяротнаму пакаранню43. Калі жанчына ведала аб гэтым факце, то яна таксама каралася. Крымінальны кодэкс Караліна ўтрымліваў такое ж пакаранне (арт. LXXIV)44. Гэтая норма была непасрэдна звязана з кананічным правам. Для ўсіх хрысціянскіх плыняў знаходжанне ў шлюбе лічылася абсалютнай перашкодай для новага шлюбу.
Пры наяўнасці дзвюх жонак шлюб з адной з іх скасоўвалі. Віленскі біскуп Войцех Табаровіч развёў Юшко Даўгіновіча з другой жонкай Любкай, хоць яна ўжо мела з ім сына, калі высветлілася, што раней ён быў жанаты. Законным быў прызнаны першы шлюб. Пасля смерці Юшко яго брат Ян выгнаў жанчыну. Любка ініцыявала справу супраць яго. Прад’яўленне дакумента віленскага біскупа Войцеха Табаровіча аб скасаванні другога шлюбу і пацвярджэнні першага
40 [Rekaczewski Е.] Relacye nuncyuszow apostolskich. Т. 2. S. 90.
41 Галубовіч В. Адзін са шляхоў фарміравання зямельнай уласнасці Льва Сапегі // Terra Alba. Т. 2. Homo venerus. С. 222-223.
42 Осада Пскова глазамн мностранцев. С. 283-284.
43 Малнновскнй Н. Ученне о преступленнн. С. 60; Andriulis V. Lietuvos Statutq. Р. 50-51.
44 Groicki В. Artykufy prawa majdeburskiego. S. 155.
стала прычынай для прыняцця рашэння на карысць Яна Даўгіновіча. Л юбка і яе сын не мелі права прэтэндаваць на маёнтак (1524)45.
Леў Сапега, гарадзенскі земскі суддзя, абвінавачваўся ў бігаміі Крыштафам Гарабурдой. Яго старэйшы браў змовіў сястру Алену за Сапегу, калі першая жонка Ганна Копцеўна (? пасля 1607) яшчэ жыла на той час. Крыштаф быў занепакоены лёсам сястры і не хацеў, каб яна жыла ў незаконным шлюбе (1605 )46. Але рэальная сітуацыя была іншай. Ганна Копцеўна аўдавела пасля смерці Івана Валовіча ў 1582 г.47 У дакументах яна фігуравала як жонка Льва Сапегі ў 1585 г. Але ў 1588 г. іх шлюб быў скасаваны кіеўскім мітрапалітам Анісіфарам Пятровічам Дзевачкам у Навагарадку4’. Такім чынам, афіцыйна Сапега быў разведзены, і скарга супраць яго не мела падстаў.
Віленскія мяшчане Ян Гілевіч, яго жонка Анастасія Віткоўская і Ян Віткоўскі падалі скаргу супраць Пятра Тулькевіча, другога мужа сястры Марыны Віткоўскай. Другі шлюб адбыўся ў той час, калі першы муж Марцін Пажарка быў жывы і знаходзіўся ў Прусіі. ГІрычынай скаргі стала смерць Марыны, бо Тулькевіч зрабіў тастамент на сваю карысць, забраў сабе маёмасць жонкі, а сына ад першага шлюбу прадаў у маскоўскую няволю (1657)49.
Выпадкі бігаміі былі звязаны з адсутнасцю інфармацыі пра мужа ці жонку падчас войнаў, у сувязі са зменай месца жыхарства. У Польшчы за гэта каралі смерцю ці выгнаннем50. Бігамія стварала праблему ў спадкаемстве і адмоўна ўплывала на статус дзяцей у шлюбе, які прызнаваўся незаконным. Таму і да сённяшняга дня ў заканадаўстве многіх краін адначасовае знаходжанне ў шлюбе з некалькімі асобамі забаронена.
Перадюб. Пералюб разумеўся як грэх і зламанне шлюбнай вернасці. У першую чаргу гэта было злачынства з пункту гледжання кананічнага права, бо здзяйсняўся замах на таямніцу шлюбу. Праваслаўе, уніяцтва, каталіцызм і пратэстантызм выключна ў негатыўным святле трактавалі пералюб, ён быў варты самага жорсткага пакарання. Д. Занкевіч прысвяціў асобны параграф у сваёй працы крытыцы шлюбнай здрады. Пры гэтым акцэнт рабіўся на паводзіны жанчыны, на тое, што яна павінна захоўваць чысціню і не дапускаць пералюбу51. Такім чынам адказнасць пераносілася менавіта на яе.
Пад уплывам рэлігіі нормы супраць пералюбу былі ўключаны ў заканадаўства. Акрамя таго, шлюбная здрада парушала спакой сям’і і грамадства, прыводзіла да канфліктаў. Таму прылічэнне пералюбу да граху стварала дадатковую перашкоду для канфліктных сітуацый.