• Часопісы
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    18+
    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    96 Stone L. The Family, Sex, and Marriage. P. 492; Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 109-145; Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 87, 89, 90; Hughes O. D. Bodies, Disease, and Society. P. 113-114; Boswall J. Chrzescijanstwo, tolerancja spoleczna i homoseksualnosc; Hergemoller B.-U. Sredniowiecze // Geje i lesbijki: zycie i kultura / Pod red. R. Aldricha. Krakow, 2009. S. 57—77; Tazbir J. Dewiacje obyczajowe // Studia nad kulturq staropolsk^. Prace wybrane I Red. S. Grzybowski. T. 4. Krakow, 2001. S. 253; Oczko P., Nastulczyk T. Homoseksualnosc staropolska. Krakow, 2012. S. 60-63.
    97 Біблія: Факс. T. l.C. 69-74.
    98 Біблія... Астрог, 1581. Арк. 7 адв. 8.
    99 Bibiіа swi^ta. Brzest, 1563. S. 10; Biblia to iest ksi^gi Starego y Nowego przymierza znowu z i^zyka Hebrayskiego/Greckiego y Lacinskiego na Polski przelozone. Nieswiez, 1572. S. 9-11.3 Бібліі 1563 r. i з Нясвіжскай Бібліі 1572 г. гэты і іншыя ўрыўкі, якія адносяцца да гомасексуальных стасункаў, надрукаваны ў: Oczko Р., Nastulczyk Т. Homoseksualnosc staropolska. S. 253-258.
    І00Апостол. Внльна, 1595. С. 135, 188; Nowy Thestament. Nieswiez, 1568. S. SIIIv.
    І0ІКатэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. С. 112.
    І02Собранне прнпадков. С. 113; Zankiewicz D. Wodz malutkich. S. 337; Koronczewski A. Teologia moralna. S. 315.
    103Szczurowski T. Missya bialska. Prawo kanoniczne. Kn. 1. S. 250.
    Варта заўважыць, што адмоўнае акрэсленне аднаполых стасункаў у заходняй культуры адбывалася на фоне станаўлення інстытуту шлюбу. Яго прылічылі да Таямніцы, а стасункі паміж мужчынам і жанчынай сталі базавымі104.
    У перыяд Рэнесансу ў Еўропе было зроблена акрэсленне паняцця “садамія”. Да яе сталі адносіць мастурбацыю, пазавагінальныя стасункі паміж мужчынам і жанчынай, заафілію, гомасексуалізм. У нас гэты тэрмін разумеўся такім самым чынам. Стаўленне да кантактаў паміж мужчынамі як да граху не змянілася. Гэта праяўлялася нават у мастацтве. Напрыклад, Сандра Бацічэлі ў ілюстрацыях да “Боскай камедыі” Дантэ змясціў садамітаў у пекле. Пераслед гомасексуалістаў не спыніўся ў перыяд Рэнесансу. Аднак з’ява працягвала існаваць. Месцамі сустрэч мужчын былі храмы, грамадскія прыбіральні, лазні, дамы. Да таго Рэнесанс зрабіў магчымым з’яўленне гомаэратычных твораў. Гэта праявілася ў карцінах, прысвечаных святым. Напрыклад, аголенае цела Св. Себасцяна на карціне Гвіда Рэні не пазбаўлена эратызму. 3 пяці карцін са Св. Себасцянам гэтага мастака вобраз, намаляваны ў 1639 1640 гг., стаў іконай геяў. Гэты святы неаднаразова прыцягваў увагу многіх мастакоў. На іншых выявах ён часта выглядае не як пакутнік, а як прывабны мужчына ці юнак105.
    Часам да праблемы гомасексуалізму звярталіся ў медыцынскіх трактатах. Так, у працы Псеўда-Арыстоцеля “Problemata” абмяркоўвалася задавальненне мужчын ад анальнага сексу106.
    Сучаснікі адзначалі распаўсюджанасць гомасексуалізму ў Францыі, Італіі, Турцыі107. Сярод прыхільнікаў мужчынскага кахання былі вядомыя асобы Італіі: Леанарда да Вінчы, Сандра Бацічэлі, Мікеланджэла і інш.108
    Праз літаратуру ў нас маглі даведацца, што пакаёвыя ў Турцыі вельмі добра былі дасведчаны ў “навуцы Платона”. Спасылка на філосафа прыведзена не выпадкова. Найбольш яскрава ідэі аднаполага кахання прадстаўлены ў яго працы “Пір”109. Прычына гомасексуальных стасункаў бачылася аўтару ў жорсткім абмежаванні кантактаў з жанчынамі. Туркі кахаліся “ў акне”, у мячэці ці лазні. Жарсці да маладых хлопцаў ахоплівалі нават султанаў. Султан Мурат шалёна закахаўся ў армяніна Музу і праз гэта рабіў розныя вар’яцтвы. “Смуродлівае полымя” ахоплівала і турэцкіх жанчын. Старыя жанчыны прываблівалі маладых прыгожай вопраткай і каштоўнасцямі110.
    Заўважым, што распаўсюджанасць гомасексуальных стасункаў сярод мусульман і татараў адзначалі вандроўнікі яшчэ ў ХШ ст.1" Замежныя падарожнікі здзіў-
    ,04Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 340-347.
    105Puff Н. Wczesnonowozytna Europa, 1400-1700. S. 77-89, 95-101; Кон Н. С. Мужское тело. С. 229-243,426-432.
    IO6Same-Sex Desire. Р. 115-134.
    107Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 319; Oczko P. Dlaczego nie chc? pisac o staropolskich samcoloznikach? Przyczynek do “archeologii” gay studies w Polsce // Teksty Drugie. 2008. № 5. S. 38.
    108Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 87.
    109Платон. Пнр. Рэжым доступу: http://lib.ru/POEEAST/PLATO/pir.txt.
    "°Monarchia turecka. S. 40,42—44.
    "'Собранне путешествнй к татарам н другнм восточным народам, в XIII, XIV, XV столетнях. СПб., 1845. С. 110, 111.
    ляліся спакойнаму стаўленню да мужаложнікаў у Маскоўскім княстве112. Са слоў Адама Алеарыя вынікае, што гомасексуальныя дачыненні былі шырока вядомы113. На гэта таксама звярнуў увагу Самуэль Колінз. Распаўсюджанасць мужаложніцтва была звязана з рэзкім размежаваннем мужчын і жанчын у грамадстве. Пры гэтым да лесбійскіх стасункаў ставіліся больш спакойна"4. Лічылася, што ў асяроддзі запарожскіх казакоў таксама сустракаліся гомасексуальныя дачыненні115.
    У літаратуры часта ўражанні ад той ці іншай краіны носяць суб’ектыўны характар. Праз яе немагчыма даць колькасную характарыстыку з’явы. Абвінавачванні ў нетрадыцыйных сексуальных дачыненнях маглі мець пад сабой не толькі факты, але і грунтавацца на этнічных і рэлігійных стэрэатыпах116. Але нягледзячы на суб’ектыўнасць, звяртанне ўвагі на гомасексуалізм азначала яго наяўнасць у грамадстве.
    Статуты ВКЛ не мелі асобных артыкулаў супраць гомасексуалістаў. Аднак суддзі маглі звярнуцца да артыкула LXXI з Крымінальнага кодэкса Караліна, які прадугледжваў смяротнае пакаранне і спаленне за сувязі паміж мужчынамі"7. Такое ж пакаранне выкарыстоўвалася ў кодэксе Барталамея Граіцкага. Гэты прысуд фігураваў у судовай практыцы Польшчы118. Але такіх выпадкаў было няшмат. Да гомасексуальных стасункаў ставіліся як да ненатуральных і брыдкіх кантактаў, справакаваных д’яблам. На гэта паўплывала стаўленне рэлігіі да гомасексуалізму як да граху119.
    У ВКЛ для азначэння стасункаў паміж мужчынамі выкарыстоўвалі тэрмін “мужаложнік”120, “садаміт”; сучасныя тэрміны (“гомасексуаліст”, “лесбіянка”) былі запазычаны. Для шляхецкай культуры мелі важнае значэнне сям'я, дзеці, працяг роду. Гомасексуальныя адносіны не маглі гэтага даць. Таксама яны былі непрымальныя ў мяшчанскім і сялянскім асяроддзі. У XVI-XVII стст. гомасексуалізм мог існаваць толькі ў схаванай форме. Аднаполыя стасункі, як і іншыя распусныя паводзіны, адназначна асуджаліся ў літаратуры Рэчы Паспалітай121.
    На сённяшні дзень намі не выяўлены судовыя справы па аднаполых стасунках. Судовыя кнігі магістратаў і гродскіх судоў дайшлі да нас не цалкам. У сувязі з гэтым адсутнічае значная колькасць крыніц. Таму стаўленне да гэтай з’явы
    112Кон й. С. Клубннчка на березке. С. 24-25.
    113 йз запнсок нностранных путешественннков XVI-XVII вв. // “А се грехн злые смертные...” С. 139.
    І14Левнна Е. Секс н обшество. С. 341-343.
    1,5Kitowicz J. Opis obyczajow za panowania Augusta III // Wirtualna biblioteka literatury polskiej. S. 205-206; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 320.
    1,6Tazbir J. Dewiacje. S. 257-261; Krawiec A. Seksualnosc. S. 236.
    ll7Groicki B. Artykuty prawa majdeburskiego. S. 153.
    ll8Oczko P., Nastulczyk T. Homoseksualnosc staropolska. S. 40-44.
    ll9Kaczor D. Przest^pczosc kryminalna. S. 155-156; Kamler M. Zloczyricy. S. 297-298; Oczko P. Dlaczego nie chc^ pisac o staropolskich samcoloznikach? S. 36-37; Pietrzak J. “Cokolwiek serca i afektu Panskiego miec dla siebie upraszam”. Dzieje romansu ksi?cia Janusza Aleksandra Sanguszki zjego sekretarzem Kazimierzem Chylinskim // Klio. Czasopismo poswi^cone dziejom Polski i powszechnym. 2013. T. 27 (4). S. 4, 6, 7.
    120Апостол. Внльна, 1595. C. 135, 188.
    121 Kot S. Swiadomosc narodowa w Polsce wieku XV-XVII. Odczyt w Oddziale Krakowskim Polskiego Towarzystwa Historycznego. Lwow, 1938. S. 19; Tazbir J. Dewiacje. S. 252-274.
    можна зразумець у асноўным праз літаратуру. Ян Длугаш даволі негатыўна ставіўся да іншаверцаў. Русіны з ВКЛ характарызаваліся не толькі здрадлівасцю, але і садомскімі стасункамі. Пратэстанцкі пастар Ян Жыгровіуш абвінавачваў каталіцкіх ксяндзоў не толькі ў распусце, але і ў гомасексуальных кантактах122.
    Вельмі рэдка захапленне мужчынскім целам сустракаецца ў літаратуры ВКЛ. У казанні на смерць сына віленскага кашталяна Мікалая Глябовіча, Яна, юнак характарызаваўся як цнатлівы, сарамлівы, пакорлівы і прыгожы. Апошняя рыса даволі незвычайная для характарыстыкі мужчыны. Прычым аўтар твора даволі шмат увагі аддае менавіта ёй. Ен прыводзіць прыклады прыгожых мужчын са Старога Запавету (Язэп, цар Вавілонскі Навухаданосар, Міхаіл, Давід) і адзначае, што ў іх прыгажосць і цнота былі побач. Па выглядзе аўтар параўноўвае Яна Глябовіча з Давідам: “...Byl mlodzieniec па weyzrzenie рі^кпу, у wzigty w oczach wszyskiego Indu, a naybardziey w oczach dworzan krolewskich dla ktorey grzecznosci iego, iako byl krol Saul Dawida na obslug^ swoig pokoiowq od oyca wziql mowac mu: Niech Syn twoy Dawid stawa przed oblicznoci^ moiq nalazl abowiem task w oczach moich...”'23.
    Паводле слоў аўтара, Ян Глябовіч быў настолькі прыгожы, што яго выгляд выклікаў каханне. Гэта стала прычынай просьбы караля да Мікалая Глябовіча, каб яго сын стаў каралеўскім пакаёвым. У гэтым моцным акцэнце на прыгажосць юнака, якая пераважвае яго іншыя якасці, прасочваецца двухсэнсоўнасць і нават намёк на тое, што Ян карыстаўся сваёй прывабнасцю пры каралеўскім двары, прычым не толькі сярод жанчын. Гэта лірыка мела лёгкае гомаэратычные адценне і не ішла ў параўнанне з адкрытасцю часоў антычнасці. У літаратуры склалася меркаванне пра гомасексуальныя схільнасці Уладзіслава Вазы на падставе дзённіка Юрыя Асалінскага124. Існуе меркаванне, што з каралеўскіх асоб гомасексуальныя стасункі мелі Генрык Валезы, Якуб Людвік Сабескі, Міхаіл Карыбут Вішнявецкі125.
    У параўнанні з еўрапейскімі краінамі ў ВКЛ гомаэротыка як накірунак у мастацтве была маларазвітая. 3 візуальных крыніц варта згадаць сюжэт з тытульнай старонкі Берасцейскай Бібліі 1563 г. У левым ніжнім куце намаляваны аголены мужчына, за якім шчыльна ззаду знаходзіцца д’ябал. Такім чынам выява адназначна адносіць гомасексуальныя дачыненні да грахоўнай д’ябальскай забавы. Пры гэтым у вобразе д’ябла паказаны актыўны партнёр, які спакушае пасіўнага. Тытульная старонка з’яўляецца копіяй гравюры Альбрэхта Альтдорфера, зробленай для другой кнігі Майсеевай126. Аўтарства копіі прыпісваюць нямецкаму