• Часопісы
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    18+
    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    122Zygrowiusz J. Papopompe albo poslanie Papieza z odprawq na missiq lutrow^ y zwingliuszow^. Senapaniowczy, 1611. S. 353; Tazbir J. Dewiacje. S. 254, 257.
    123 Wawrzynec P. Senator w Jasnie Wielmoznym Panu JMP Mikolai IV Hlebowiczu na Dabrownie Kasztelanie Wilenskim, Oniksztynskim, Radoszkowskim starosce oraz dworanin pokoiowy JKM w Wielmoznym panie Janie Hlebowiczu na Dabrownie synu kaszteliana pomienionego. Wilna, 1633. S. 19-22.
    l24Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 319; Oczko R, Nastulczyk T. Homoseksualnosc staropolska. S. 97-102.
    125Tazbir J. Dewiacje. S. 258; Oczko P., Nastulczyk T. Homoseksualnosc staropolska. S. 82, 469; Pietrzak J. “Cokolwiek serca i afektu Panskiego miec dla siebie upraszam”. S. 8-9.
    І26Галенчанка Г. Невядомыя i малавядомыя помнікі. C. 93.
    мастаку Лукасу Кранаху малодшаму127. У Еўропе гомасексуалізм у той час выклікаў незадавальненне, таму наяўнасць такога сюжэта была зразумелай.
    Да гомаэратычных польскімі даследчыкамі быў аднесены медзярыт Генрыха Рэдліха “Вечар плытагонаў на Нёмане”, 1866 г. На ім адлюстравана, як бавяць час плытагоны: спяваюць, танцуюць, а два мужчыны цалуюцца ў вусны. Усе ў тыповым беларускім строі128. 3 першага позірку даволі рэдкі сюжэт, які паказвае гомасексуальныя стасункі ў ніжэйшым саслоўі. Сярод плытагонаў былі толькі мужчыны, выпраўляліся ў дарогу яны надоўга, таму не дзіўна, што было месца для аднаполых кантактаў. Аднак абодва мужчыны намаляваны з бутэлькай у руцэ. Гэта акалічнасць можа ўнесці сумнеў у гомаэратычны вобраз плытагонаў. Пад уздзеяннем алкаголю ўзнікала так званае братэрства, як яго праява пацалункі і абдымкі. На падставе выгляду шчок і вуснаў можна казаць пра пацалунак, дзе адзін кранае другога толькі губамі. Гэта не глыбокі пацалунак з языком. Паказаная тэхніка на выяве можа быць выкарыстана для пацалунку без сексуальнага падтэксту. Звяртае на сябе ўвагу становішча рук. Мужчына, паказаны тварам да гледача, проста паклаў рукі на плечы другому. Яны не кранаюць цела другога, як гэта бывае ў парыве жарсці і замілавання. Вынікі такога “братэрства” пад уздзеяннем алкаголю могуць быць рознымі. Але адназначна аднесці гэты мужчынскі пацалунак да ілюстрацыі гомасексуальных стасункаў складана. Ён не дэманструе відавочна гомаэротыку, як на карцінах Барталамея Чэсі “Два фларэнційцы” (1600) ці Пітэра Брэйгеля Старэйшага “Кірмаш у Хобакене” (1559)129.
    У XVIII ст. гомасексуальныя дачыненні менш хаваліся. Можна дакладна казаць пра нетрадыцыйную арыентацыю мечніка ВКЛ Януша Аляксандра Сангушкі, які быў адным з самых заможных магнатаў і меў выбітную генеалогію. Пад прымусам бацькі Паўла Караля ён ажаніўся ў 1731 г. на прыгожай Канстанцыі, дачцэ полацкага ваяводы Станіслава Дэнгофа. Але муж быў абыякавы да яе, як і да ўсіх кабет. Ён шмат увагі аддаваў прыдворным мужчынам. Яго фаварыты атрымлівалі маёнткі і каштоўнасці. Сярод іх вылучыўся сакратар Казімір Хылінскі, які дзякуючы стасункам з Сангушкам зрабіў добрую кар'еру і палепшыў маёмасны стан свой і сваякоў. Бацька Януша Аляксандра быў супраць гомасексуальных схільнасцяў сына, безвынікова спрабаваў прымусіць яго жыць з жонкай. Ён зрабіў шмат намаганняў, каб выкінуць з двара сына сакратара, адправіў яго ў турму за фінансавыя махінацыі, а пасля ў выпраўленчы дом у Гданьску. У 1751 г. луцкі біскуп не змог дамагчыся разводу для гэтай пары. Пасля смерці мужа Канстанцыя выйшла замуж у 64 гады за маладога Юзафа Рагалінскага, які растраціўяе маёмасць130. Але, тым не менш, замежнікі,
    l27KwieIecka I. Biblia brzeska jej dzieje і znaczenie //Nauka. 2006. № 3. S. 113.
    І28Медзярыт быў зроблены на падставе малюнка Максімільяна Антонія Пятроўскага. Выява надрукавана, гл.: Oczko Р„ NastulczykT. Homoseksualnosc staropolska. S. 166.
    129 Oczko P., Nastulczyk T. Homoseksualnosc staropolska. S. Ill, 131.
    l30Raczynski E. Obraz polakow i Polski w XVIII wieku. T. I. Poznan, 1840. S. 62-67; Czeppe M., Marcinek R. Sanguszkowa H PSB. T. 34/4. Zesz. 143. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 523; Marcinek R. Sanguszko Janusz// PSB. T. 34/4. Zesz. 143. Warszawa; Wroclaw; Krakow, 1993. S. 491; Oczko P. Dlaczego nie chc? pisac o staropolskich samcoloznikach? S. 36; Pietrzak J. “Cokolwiek serca i afektu Panskiego miec dla siebie upraszam”. S. 11-32.
    якія наведвалі Рэч Паспалітую ў XVIII ст., адзначалі адсутнасць шырокай абазнанасці жыхароў у гомасексуалізме131.
    Выпадкаў стасункаў паміж жанчынамі ў еўрапейскіх краінах сустракаецца менш, чым паміж мужчынамі132, да гэтай з’явы грамадства ставілася значна спакайней. Сур’ёзнага пераследу лесбіянак не адбывалася. Навакольнае асяроддзе вельмі рэдка дазнавалася пра такія дачыненні, як у выпадку Альжбеты Петрасолінаўны з Хмельніка133.
    Да лесбійскіх стасункаў таксама адносілі кантакты з гермафрадытамі. Іх лічылі сярэднім пераходным полам134. Гермафрадыты і асаблівасці іх целаскладу абмяркоўваліся ў еўрапейскай медыцынскай літаратуры і звязваліся з лесбійскімі стасункамі135.
    У Псеўда-Арыстоцеля змешчана цікавая інфармацыя на гэты конт. Адзначалася, што гермафрадыты атрымліваюцца з прычыны спецыфічнага падзелу семя. Складанасць узнікае пры спробе аднесці такіх асоб да нейкага полу. Мужчынам ці жанчынай можна было назваць у залежнасці ад таго, якім органам карысталіся падчас інтымных стасункаў. Таксама на гэта абапіраліся пры вынясенні прысуду. Але хрышчэнне атрымліваў гермафрадыт як мужчына136. Ва ўніяцкім зборніку ў выпадках вянчання гермафрадыта было рэкамендавана звяртацца да епіскапа137. У пазнейшай літаратуры шлюбы гермафрадытаў прызнаваліся138.
    У творчай спадчыне Д. Набароўскага ёсць верш, прысвечаны гермафрадыту:
    Do jednego Hermafrodyty
    Nie wiem, hermafrodyty, przeczcie ludzie zowa, Jakobys i miczczyzny byl, i bialoglowa.
    Ja z ciebie tych dwoch natur nie moga wylatac.
    A toli jednak powienien o tym zdanie moje:
    Kiep es, pyje nosisz, o toz masz oboje139.
    Аднаполыя стасункі часта сустракаюцца ў грамадствах, якія маюць выразны гендэрны падзел, дзе існуюць жорсткія абмежаванні ў гетерасексуальных дачыненнях. З’ява больш распаўсюджана сярод эліты, чым сярод простых людзей. У культуры ВКЛ не знайшло водгуку аднаполае каханне. У мужчынскіх і жаночых ідэалах было месца толькі традыцыйным вобразам, зарыентаваным на сям’ю. Адпаведна ў такой сітуацыі не было патрэбы ствараць адмысловых
    l3lTazbir J. Dewiacje. S. 271-272.
    ,32Oczko P., NastulczykT. Homoseksualnosc staropolska. S. 67.
    l33Oczko R Dlaczego nie chc^ pisac o staropolskich samcoloznikach? S. 33.
    l34Gowing L. Lesbijki we wczesnonowozytnej Europe, 1500-1800 // Geje i lesbijki: zycie i kultura / Pod red. R. Aldricha. Krakow, 2009. S. 126-143.
    135 Park K. The Rediscovering of the Clitoris: French Medicine and the Tribade // The Body in Parts. Fantasies of Corporeality in Early Modem Europe I Ed. D. Hillman, C. Mazzio. New York; London, 1997. P. 171-193.
    l36Problemata Aristotelis. Paganus, 1557. P. 128-130.
    І37Собранне прнпадков. C. 81 адв.
    l38Szczurowski T. Missya bialska. Prawo kanoniczne. Kn. 1. S. 206.
    I39Naborowski D. Poezje / Oprac. J. Durr-Durski. Warszawa, 1961. S. 41.
    судоў для пераследу гомасексуалістаў. У дадзеным выпадку мы не можам казаць пра паўнавартасную гісторыю аднаполых стасункаў у княстве. Гэта звязана як з тагачаснымі поглядамі грамадства, так і з фрагментарнасцю крыніц.
    Скаталожніцпіва. Заафілія як з'ява больш уласціва народам, якія займаюцца жывёлагадоўляй. Напрыклад, для манголаў гэта была натуральная рэч140. У першым пасланні Паўла да Цімафея людзі з гэтай схільнасцю аднесены да грэшнікаў141, што моцна паўплывала на стаўленне да іх і давала магчымасць прыцягнення да суда. Заафілія ў Еўропе трактавалася як самы агідны сродак сексуальных стасункаў. У крыніцах яна завецца садаміяй. За гэта спальвалі і злачынцу, і жывёлу. У Венецыі рамесніка Сымона закляймілі і адцялі правую руку. Пакаранне было такім мяккім у сувязі з тым, што ён меў праблему са здароўем: эрэкцыя была, але без семявывяржэння, што было спраўджана дзвюма прастытуткамі (XV ст.). На вёсцы да стасункаў з жывёламі ставіліся больш спакойна, як да забавы хлопчыкаў142. Адам Алеарый адзначаў пра развітасць скаталожніцтва ў Маскоўскім княстве143. Наконт запарожскіх казакоў існавала меркаванне, што ў сувязі з адсутнасцю жанчын яны былі схільныя да забаў з коньмі і каровамі144.
    У асноўным у польскіх судах выпадкі заафіліі разглядаліся ў справах мужчын; пра жанчын, якія прывучалі сабак вылізваць саромныя месцы, згадвае літаратура145. Як правіла, скаталожнікаў асуджалі на спаленне146. Пры вынясенні прысуду кіраваліся артыкулам LXXI Крымінальнага кодэкса Караліна147.
    Гэта норма была выкарыстана пры пакаранні злачынцаў у Ковелі ў XVIII ст. Правапарушальнікі былі тыповыя для гэтага выпадку жаўнер і пастух. Апошні, Якуб Літвіннік, паходзіў з ВКЛ з сяла Тулічава. Ён ужо прыцягваўся да суда ў дамініканскім манастыры, калі там служыў. Хутчэй за ўсё, за гэта і быў выгнаны. Свае сексуальныя эксперыменты пачаў з 7-8 гадоў. У яго багатым спісе былі свінні, авечка, сабака (вопыт няўдалы, пакусала), карова, кабыла. Літвіннік быў злоўлены жонкай гаспадара на гарачым учынку148.
    Статуты ВКЛ не ўтрымлівалі нормаў супраць заафіліі. 3 пункту гледжання рэлігіі сувязь з жывёламі лічылася грахоўнай. Напрыклад, пра гэта наўпрост пісаў Сымон Будны149 і адзначалася ў праваслаўным кананічным праве150. Пры вынясенні прысудаў для свецкага суда рэлігійны аспект меў значэнне.
    І40Тэннехнлл Р. Секс в нсторнн. Іл. “Мангольская заафілія”.
    141 Апостол. Внльна, 1595. С. 188.
    l42Matthews-Grico S. Cialo і seksualnosc. S. 193-195.
    143 Нз запнсок нностранных путешественннков XVI-XVII вв. // “А се грехн злые смертные...” С. 139.
    l44Kitowicz J. Opis obyczajow za panowania Augusta III. S. 309.
    l45Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 308-309.
    ,46Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 308-309; Kamler M. Zloczyncy. S. 406.
    l47Groicki B. Artykuly prawa majdeburskiego. S. 153.
    І48Днса K. Прнхована частнна айсбергу: “гріх бестіальный” у Ковелі XVIII ст.: в контексті історіі' сексуальності // Повсякдення ранньомодерноі’ Украінн. Т. 1: Практнкн, казусн та девіаціі' повсякдення / Відповідальннй редактор В. Горобець. Кшв, 2012. С. 245-252.