• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Наступны артыкул быў звязаны з папярэднімі. Пакаранне смерцю прызначалася распуснай жанчыне, якая нарадзіла дзіцё, а пасля яго забіла з прычыны сораму ці страху пакарання. Разгляд такога злачынства праводзіўся ў гродскім судзе ці гарадскімі ўладамі (Статут 1588 г. Раздз. 11, арт. 60). Паводле магдэбургскага права за гэта злачынства жанчыну закапвалі жыўцом ці тапілі".
    Магдэбургскае права негатыўна ставілася да прастытуцыі і распусты. Вайхбільд не дазваляў атрымліваць абарону ў касцёле распуснікам і пералюбнікам (арт. IX). Аднак заканадаўства пакідала права на маёмасць за жанчынай, якая сапсавала сваю рэпутацыю распуснымі паводзінамі (Саксонскае Люстра, ч. 1, арт. 5; Вайхбільд, арт. ХХП)12. Артыкулы адзначалі толькі распуснасць, не ўдакладняючы яе від: прастытуцыя ці неўпарадкаваныя сексуальныя стасункі.
    Крымінальны кодэкс Караліна прадугледжваў шэраг артыкулаў, датычных прастытуцыі. За намаўленне займацца продажам свайго цела жонкі, дачкі ці знаёмай мужчыне пагражала смяротнае пакаранне (арт. LXXV). Зводнікам і тым, хто дапускаў у сваім доме прастытуцыю, адразалі вушы, лупцавалі каля слупа і выганялі з мясцовасці (арт. LXXVI)13.
    8 Karras R. М. Seksualnosc w sredniowiecznej Europie. S. 145.
    9 Артыкул пра абразу жанчыны паходзіць з візантыйскага права. Ён быў уключаны ў Статут Яраслава, але там выкарыстоўваўся тэрмін “блядь”. Древнерусскне княжескне уставы XI-XV вв. Москва, 1976. С. 105.
    10 Статут 1588 г. Раздз. 3, арт. 28; раздз. 8, арт. 7; раздз. 11, арт. 60; раздз. 14, арт. 30,31. Малнновскнй й. Ученне о преступленнн. С. 57-60, 111.
    11 Макснмейко Н. йсточннкн уголовных законов. С. 167, 174.
    12 Г этыя ж артыкулы прыводзіць Барталамей Граіцкі. Groicki В. Artykuly prawa majdeburskiego. S. 17.
    13 Ibid. S. 155.
    Пад уплывам рэлігіі заканадаўства ВКЛ толькі ў Статуце 1588 г. уводзіць адмысловыя пакаранні супраць прастытуцыі. Да гэтага часу ўжываліся нормы з Саксонскага Люстра, Вайхбільда, Крымінальнага кодэкса Караліна. Накіраваны яны былі супраць жаночай прастытуцыі. Мужчынская прастытуцыя калі і мела месца, то знаходзілася па-за ўвагай закону. Варта адзначыць, што практыку права ў гэтай галіне прасачыць даволі складана. Крыніцы захавалі фрагментарныя звесткі, якія не дазваляюць у поўнай меры ацаніць ужыванне санкцый супраць гэтай катэгорыі насельніцтва.
    Карыстанне сексуальнымі паслугамі за мяжой. Прастытуцыя, як і кожная прафесія, патрабуе навыкаў і кваліфікацыі, а таксама ўкладання грошай у падтрыманне прывабнага выгляду, навыкі прыцягваць і трымаць увагу мужчын, У XVI ст. элітныя куртызанкі Рыма вучыліся ў старэйшых жанчын, часам гэта былі іх маці. Яны вывучалі этыкет, літаратуру, пісьмо, танцы, спевы, ігру на музычным інструменце. Гэта былі самыя адукаваныя жанчыны на той час. Навыкі неабходны былі для камунікавання на адпаведным узроўні сярод эліты і для большых заробкаў. Акрамя таго, яны давалі магчымасць утрымаць каля сябе на доўгі перыяд сталых кліентаў, што давала трывалы даход. Ад куртызанак патрабавалася добрае валоданне мастацтва.м сексу, каб кліент мог атрымаць максімальнае задавальненне ад кантакту. Патрабаваліся актыўны ўдзел у працэсе, разнастайнасць поз, анальны і аральны секс. Мужчына мог рэалізаваць з куртызанкай свае фантазіі, але яна пры гэтым адкрыта дэманстравала сваё задавальненне ад сексу 14. Г эты бок жыцця быў вядомы польскім вандроўнікам і адзначаўся як непрыстойны15.
    Увогуле ў перыяд Рэнесансу італьянскія гарады талерантна ставіліся да прастытутак. Аднак іх дзейнасць рэгламентавалася магістратам. Былі створаны розныя прадпісанні адносна вопраткі, яе колеру і тканіны, месца пражывання і г. д.16
    3 твора “Страшны Герой" Франчэска Андрэіні можна было даведацца пра куртызанак. Хоць у мужчын яны выклікалі цікавасць, але ў іх размове такія жанчыны асуджаліся. У тэксце сустракаюцца наступныя выказванні: “Kortezanna iest natury krokodylowey, ktory zamorzywszy nad trupem placze”, “Kortezanna gladka iest wabem mlodosci oraz s taros ci”, “Kortezanny podobny sqfortunie, b^dqc statecznemi w swey niestatecznosci”, “Kortezanna iest raiem ciala, czyscem kalety, a pieklem dusze”, “He kortezan tyle zarazy"'1. Гэтыя фразы падкрэсліваюць неадназначнасць цялесных стасункаў з куртызанкамі, прыемнасць якіх можа прывесці да сумнага выніку. Але пры гэтым яны характарызуюць іх як драпежніц, здольных да маніпулявання мужчынамі, што дадаткова сведчыць пра іх прафесіяналізм у справе.
    Рым не быў унікальны ў сваім падзеле прастытутак. У Кітаі ў той час яны таксама адрозніваліся ў залежнасці ад катэгорыі насельніцтва, якую абслугоўвалі. Існавалі прастытуткі і звычайныя неадукаваныя, і высокаадукаваныя, арганізаваныя ў цэхі. Прастытуткі дзейнічалі легальна і плацілі падаткі18.
    14 Kurzel-Runtscheiner М. Cory Wenus. S. 85-90, 125-140.
    15 Wrzesniak M. Wlochy w relacjach polskich podroznikow. S. 151.
    16 Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 91-92.
    17 Andreini F. Bohatyr Straszny. S. 63.
    18 Ban Гулнк P. йскусство секса в Древнем Кнтае. С. 224-242.
    У перыяд XVI-XVII стст. было не так шмат грамадскіх месцаў, дзе прастытутка магла паказаць сябе і знайсці кліента. У Рыме куртызанкі часта наведвалі храмы, якія выконвалі не толькі рэлігійную, але і камунікатыўную функцыю. Сталых кліентаў прымалі ў сябе ў доме. Корчмы былі непасрэдным чынам звязаны з прастытуцыяй, бо сувязь паміж алкаголем і распустай была непарыўнай. Дамы распусты часта знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці з корчмамі. Да таго ж прастытуткі самі наведвалі іх для пошуку кліентаў. Былі выпадкі, калі пры корчмах былі прастытуткі і калі дамы распусты ўтрымлівалі корчмы. Жыццё публічных дамоў адлюстравалася ў творчасці нідэрландскага ананімнага мастака Брунсвіка Манаграміста. У горадзе быў адмысловы падзел прастытутак. На вышэйшым узроўні знаходзіліся жанчыны з дамоў распусты, а на ніжэйшым вулічныя, у сельскай мясцовасці былі вядомы яшчэ прастытуткі, якія вандравалі. Найбольшая канцэнтрацыя дамоў распусты была ў гарадах. Чым большы быў горад, тым больш ствараў варыянтаў для спакусы. Індустрыя еўрапейскай прастытуцыі дасягнула такога ўзроўню, што сталі друкавацца шляхаводнікі з інфармацыяй пра жанчын. У Венецыі выйшла выданне ў 1566 г., у Амстэрдаме у 1681 г. Апошні быў адным з галоўных еўрапейскіх гарадоў, дзе квітнела прастытуцыя. Начныя забавы сталі істотным элементам турыстычнай прывабнасці горада19. Рукапісны шляхаводнік з’явіўся для Варшавы ў 70-х гадах XVIII ст. і меў 23 адрасы. У вершаванай форме давалася характарыстыка жанчынам, якія аказвалі паслугі за грошы20.
    Для шляхты замежныя вандроўкі былі неабходным адукацыйным элементам. Але замежжа вабіла магчымасцю не толькі пашырыць свой кругагляд, але і адчуць асалоду эратычных прыгод. Гэта было характэрна не толькі для нашай эліты21. Адукацыйныя выезды не абыходзіліся без вывучэння замежных дамоў распусты. Канюшы ВКЛ Багуслаў Радзівіл добра ведаў гэты бок жыцця ў Парыжы. Ён суправаджаў маладога Яна Замойскага па менш свецкіх раёнах Парыжа, дзе той атрымаў свой першы сексуальны досвед22.
    Аднак у падарожных нататках апісанне прастытутак сустракаем рэдка. Міхалон Літвін адзначаў, што для распусты татары трымаюць маладых дзяўчат, якія ўмеюць танцаваць, граць на арфах і кіфарах. Іх для забавы часта запрашалі на застоллі23. Мікалай Радзівіл Сіротка адзін з эпізодаў прысвяціў вольным жанчынам Каіра: “Хадзіў я па месце, бо панядзелак быў а ў дзень гэты і ў чацвер бывае рынак і нібы кірмаш. Шмат розных тавараў тут было, жывёлы рознае,
    ”Le Putanisme d’Amsterdam: Livre contenant les tours et les ruses, dont se servent les Putains et les Maquereles. Amsterdam, 1681; Stone L. The Family, Sex, and Marriage. P. 616; Barzaghi A. Donne o cortigiane? La prostituzione a Venezia, documenti di costume dal XVI al XVIII secolo. Verona. 1980; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 283; Kurzel-Runtscheiner M. Cory Wenus. S. 168; Martin A. L. Alcohol, Sex, and Gender. P. 58-70; Matthews-Grico S. Cialo i seksualnosc. S. 181-189; van de Pol L.The Burgher and the Whore: Prostitution in Early Modem Amsterdam. Oxford. 2011.
    20 Rabowicz E. Oswieceniowe “przewodniki"; Sikorska-Kulesza J. Zlo tolerowane: prostytucja w Krolestwie Polskim w XIX wieku. Warszawa, 2004. S. 32-33.
    21 Mqczak A. Peregrynacje. Wojaze. Turystyka. Warszawa, 2001. S. 193-202.
    22 d'Arquien de la Grange M. K. Listy do Jana Sobieskiego. S. 21.
    23 Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 72.
    людзей таксама ўсіх народаў і моваў вялікае мноства. Нездарма ж пра тое места кажуць, што дзеля тлуму надта вялікага цяжка тут праз вуліцу перайсці, якую пешыя, конныя, жывёла, а асабліва ж распусніцы (прыгожа ўбраныя, з закрыты.м тварам, на мулах едучы) напаўняюць. Кажугіь (бо мыта з іх, як і паўсюль, збіраюць), што іх тут да ста тысяч. Іншыя жанчыны, каторыя замужнія, з дома на вуліцу не выходзяць, нават у машэі. Нельга ім таксама праз вакно глядзець на вуліцу, хіба толькі праз драўляныя краты (1583)”24.
    Прастытуцыя ў Вялікім Княстве. У прастытуцыю жанчына магла патрапіць рознымі шляхамі і з розных прычын: праз палон, прымус, нястачу25, намаўленне, падман, любоў да сексу. Гэта мог быць як асноўны від дзейнасці, так і падпрацоўка. Так, палоннае насельніцтва не мела правоў і часта трапляла ў дамы распусты. Напрыклад, у перыяд Сярэднявечча ў Нямеччыне кантынгент прастытутак значна папаўняўся з ліку славянак і фінак, якіх здабывалі падчас вайсковых экспедыцый26. У ВКЛ палонныя былі ў асноўным з Маскоўскага княства.
    Сустракаліся выпадкі схілення жанчын да прастытуцыі праз падман і абяцанне падарункаў. Кацярына Станіславаўна падала скаргу на віленскага злотніка Андрэя Вышынскага Быка і яго жонку Ганну Казлоўну. Яны ўгаварылі яе гаспадароў віленскага краўца Валентыя Квяткоўскага і яго жонку Крысціну Габрыэлаўну адправіць служэбніцу да іх хворай маці. Як толькі выйшлі з дому, сужэнцы ўзялі Кацярыну з двух бакоў за рукі. Ганна стала казаць, што ўжо атрымала ад людзей за яе грошы, прасіла паслухацца, бо шкоды ад гэтага не будзе. За згоду было паабяцана купіць дзяўчыне тое, што яна пажадае. Кацярына зразумела, што яе намаўляюць да прастытуцыі і вядуць да кліента. Яна змагла вырвацца і збегла ў касцёл Св. Яна, а адтуль да гаспадароў (1600)27. Апісаная сітуацыя даволі звычайная. Мужчына захацеў атрымаць дзяўчыну і вырашыў скарыстацца паслугамі пасярэднікаў. Верагодна, яны гэтай снравай займаліся не першы раз і працавалі па схеме: падманам выманіць ахвяру, паабяцаць падарункі, а калі не згодзіцца, сілай адвесці да кліента. Практычна гэта было згвалтаванне. Кацярына была не замужам і, зразумела, такія прыгоды ёй былі не патрэбны.