• Часопісы
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    18+
    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    У 1688 г. Слуцкі замкавы суд разглядаў скаргу мяшчанкі Марфы Маркаўны Капыленіцоўны на былога мужа Фёдара Шуменку. У духоўным судзе спачатку ім далі сепарацыю (1686), а пасля замаху на яе жыццё развод (1687). Фёдар абвінавачваўся ў п’янстве, чараванні, марэнні голадам жонкі, марнатраўстве яе маёмасці, пералюбе, замаху на жыццё. Такія сур’ёзныя абвінавачванні патрабавалі правядзення следства. Былі апытаны былыя сужэнцы і сведкі. Шуменка не прызнаваў сваю віну і сцвярджаў, што Марфа нагаворвае на яго. Выявілася, што мешчанін вёў распусны лад жыцця больш за 22 гады, хадзіў да прастытутак, замужніх жанчын, зрабіў дзіцё дачцэ Разбіцкага, спакусіў Домну Маляроўну, якую жонка ўзяла на працу. Апошняя адмаўляла факт стасункаў, але гэта пацвердзілі іншыя сведкі, у тым ліку яе маці. Выслухаўшы ўсіх, суд прыняў рашэнне пакараць смерцю Шуменку згодна з артыкуламі 29 і 30 раздзела 14 Статута ВКЛ 1588 г. Такое пакаранне было прызначана для таго, каб неадпаведныя стасункі не распаўсюджваліся ў шлюбных парах, а таксама каб Слуцк не спасцігла Божае пакаранне. Па справе была дазволена апеляцыя82. Нягледзячы на тое, што Шуменка здзейсніў розныя злачынствы, у тым ліку і замах на жонку, пакаралі яго менавіта за пералюб і распусту.
    Справы пра пералюб мелі месца ў сялянскім асяроддзі. Калі б у выніку жарсці не згарэлі двары сялян, то наўрад ці выпадак разглядаўся на копным судзе. Падданыя Людвікі Караліны Радзівілаўны з сяла Цесава (Пагорская воласць Слуцкага павета) Іван, Дзмітрый. Фёдар і Даніла Прыгодзічы, Грый Проневіч, Васіль Рыбачэўскі, Грышка Проневіч абвінавачвалі Пелагею Лук’янаўну, жонку Фёдара Лінніка. у руйнаванні іх маёмасці і пералюбе (1687). Яны падалі наступную версію здарэння. Жанчына раззлавалася на мужа, што ён выганяў яе з дому за стасункі з яго родным братам Макарам. Каб яму адпомсціць, яна падпаліла
    ’’НГАБ.ф. 1817, воп. І.спр.З.арк. 115 115 адв.; НЮМ. Вып. 8. Внтебск, 1877. С. 347-351.
    “НГАБ, ф. 1800, воп. I, спр. 1, арк. 164 адв. 165.
    81 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 86-87.
    82 НГАБ, ф. 694, воп. 4, cnp. 1239, арк. 387 390 адв.
    хлеў, а ад яго полымя перакінулася на двары скаржнікаў. Сяляне патрабавалі для яе смяротнага пакарання і кампенсацыі страт з яе маёмасці. Іх словы пацвердзілі сведкі. Сваю версію Пелагея распавяла пад пагрозай лупцавання. Яна пайшла капаць буракі. Каб сагрэцца, распаліла вогнішча і не заўважыла, як ад яго загарэўся хлеў. Наконт стасункаў з Макарам яна настойвала, што гэта было згвалтаванне. Скарыстаўшыся адсутнасцю людзей, ён схіляў яе да сексу, а пасля ўзяў сілай. Сам Макар быў жанаты. Пра гэты выпадак сялянка паведаміла мужу і суседзям, аднак безвынікова. Мужа на судзе не было, але быў выкліканы яго брат. На судзе Макар, стаўшы на калені, казаў, што меў стасункі з Пелагеяй з яе дазволу. Улічыўшы ўсе паказанні, суд вынес рашэнне пакараць смерцю Пелагею і Макара. Прысуд павінны былі выканаць пасля прынясення прысягі скаржнікамі. Але ў прызначаны дзень сяляне адмовіліся ад настойвання на смяротным пакаранні для жанчыны, для іх дастаткова было яе выгнання са Слуцкага княства. Суддзі перадалі справу для канчатковага рашэння да адміністратараў Слуцкага княства8'.
    У закрытым, лакальным асяроддзі пералюб выяўляецца вельмі хутка. Фёдар Ліннік атрымаў здраду з двух бакоў: ад жонкі і брата. Ён не стаў збіраць па факце капу і не шукаў пакарання смерцю для пералюбнікаў, а выгнаў жанчыну з хаты. Забарона на стасункі паміж сваякамі мела свой сэнс, бо такія дачыненні правакавалі сур’ёзныя канфлікты. Статут 1588 г. адназначна выказаўся за пакаранне смерцю абаіх удзельнікаў злачынства. Правапарушэнне выявілася ў выніку падпалу. У дакуменце пералюб асуджаецца як бессаромны і неадпаведны Божаму праву. Патрабаванне сялян жорсткага прысуду для Пелагеі заканамерна, калі ўлічыць, што яны страцілі свае двары 11 кастрычніка, напярэдадні зімы. За падпал выплачвалася кампенсацыя (Статут 1588 г. Раздз. 11, арт. 18). Аднак просьба аб пакаранні выгнаннем замяніла хуткую смерць на доўгую і пакутлівую. 3 улікам таго, што суд адбыўся 5 лістапада, Пелагею выпраўлялі ў халады без ежы і жытла. А прытулак злачынцам, як правіла, не давалі.
    Пакаранне за пералюб было у тых выпадках, калі на гэтым настойвалі сужэнцы ці сваякі. Гэта правапарушэнне мела месца і ў гарадах Рэчы Паспалітай. Шлюбная здрада разумелася як злачынства супраць маралі і грамадскага спакою, таму за яго прызначалася сур'ёзнае пакаранне: лупцаванне, выгнанне, смерць84. У Італіі пералюб таксама лічыўся сур'ёзны.м правапарушэннем, за якое асуджалі на смерць, лупцаванне, турэмнае зняволенне85. Французскія нормы права дазвалялі абвінавачаную жанчыну пазбавіць пасагу і адправіць у кляштар на два гады, агаліўшы галаву. Выпусціць яе маглі толькі пасля прабачэння мужа. Зняволенне магло працягнуцца да канца жыцця. Судовая практыка ў Францыі рэдка выкарыстоўвала смяротнае пакаранне, часцей ужывалася лупцаванне, выгнанне, утрыманне ў манастыры86.
    83 НГАБ, ф. 694. воп. 4, спр. 1239. арк. 290 291 адв.
    84 Karpinski A. Przest^pnosc we Lwowe w koncu XVI i w XVII wieku // Przeglqd Historyczny. 1996. T. LXXXV1I. Zesz. 4. S. 762,766; Kaczor D. Przestepczosc kryminalna. S. 129-143; Kamler M. Zloczyiicy. S. 277-284, 398-401; Krajewski R. Prawo i obowiazki seksualne malzonkow. Studium prawne nad norma i patologiq zachowan. Warszawa, 2009. S. 76, 87-90.
    85 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 45-69; Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 89.
    86 Malinowska M. Situacja kobiety. S. 55-61.
    Рэлігійныя і прававыя нормы розных краін адназначна асуджалі сямейную здраду. Гэта было натуральнай з’явай у той час. У асноўным за пералюб каралі жанчын, мужчыны рэдка калі траплялі пад суд. Парушэнне спакою сям’і рэдка калі праходзіла без наступстваў. Ад пакрыўджанага боку залежала, выводзіць справу за рамкі сям’і ці разбіраць выпадак паміж сабой.
    Гомасексуальныя і лесбійскія сувязР1. Стаўленне грамадства да аднаполых стасункаў у многім залежыць ад рэлігіі, традыцый, вызначанасці гендэрных роляў. Найлепшым асяроддзем для развіцця аднаполых стасункаў былі месцы канцэнтрацыі асобаў аднаго полу, такія як, напрыклад, войска і манастыры88. З’ява была больш уласціва гарадам89, чым сельскай мясцовасці.
    У некаторых культурах гомасексуалізм быў натуральнай з’явай. Напрыклад, гэта было характэрна для грэчаскай культуры. Часта было звязана з сістэмай выхавання юнакоў. Мужчынскае каханне знайшло адлюстраванне ў мастацтве, літаратуры, філасофіі, міфалогіі і іншых сферах. Нават была развіта мужчынская прастытуцыя90. Прычым у сексуальных дачыненнях актыўны партнёр захоўваў свой статус у грамадстве, а пасіўны станавіўся дэкласаваным элементам91. У Японіі акцэнт хоць і рабіўся на сяброўстве і духоўнай блізкасці мужчын, аднак у мастацтве сустракалася шмат гомаэратычных сюжэтаў і вобразаў92. Судовая практыка Венецыі толькі ў XV ст. пачынае адрозніваць пасіўных і актыўных удзельнікаў гомасексуальных кантактаў. Першыя атрымлівалі турэмнае зняволенне, а апошнія смяротнае пакаранне93.
    На самым пачатку свайго існавання хрысціянства талерантна ставілася да геяў і лесбіянак. Але паступова стаўленне да іх набыло адмоўную афарбоўку. Спецыяльны трактат супраць аднаполых стасункаў сярод духавенства быў напісаны Пятром Дамяні (XI ст.). Ён прапаноўваў увесці жорсткія пакаранні супраць грэшнікаў94. Гомасексуальныя (у тым ліку і лесбійскія) сувязі набылі азначэнне ненатуральных сувязей, якія не ўласцівы прыродзе і не нясуць рэпрадукцыйнай функцыі. Важную ролю адыграў міф пра знішчэнне гарадоў Садомы і Гаморы (Быццё 1995) быццам бы за панаванне там гомасексуальных дачыненняў. Хаця
    87Тэма аднаполых адносінаў стала шырока даследавацца за мяжой. Пра тэндэнцыі ў гістарыяграфіі гл.: Wyrobisz A. Tolerancja, nietolerancja і przesqdy. S. 383-395.
    88 У праваслаўных манастырах гэта была сапраўдная праблема. Таму манастырскія статуты забаранялі ўсялякае праяўленне гомасексуальных стасункаў. Левнна Е. Секс н обіцество в мнре православных славян, 900-1700 Н се грехн злые смертные...” С. 431-433; Кон Н. С. Антнчная педерастня. Рэжым доступу: http://www.neuronet.ru/sexology/chaptl 105.html.
    89 Queer Sites: Gay Urban Histories Since 1600 / Ed. D. Higgs. New York, 1999.
    90 Dover K. J. Greek Homosexuality. Updated and with a new Postscript. Cambridge; Massachusetts, 1978; Тэннехнлл P. Секс в нсторнн. C. 141-150; Hupperts Ch. Homoseksualizm w Grecji i Rzymie // Geje i lesbijki: zycie i kultura / Pod red. R. Aldricha. Krakow, 2009. S. 26-67; Friedman D. Pan niepokomy. S. 34-36.
    91 Левнна E. Секс н обіцество. C. 339-340.
    92 Koh H. C. Мужское тело. C. 86.
    93 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 121-124.
    94 Skwierczynski K. Walka z sodomi^ wsrod kleru “Liber Gomorrhianus” Piotra Damianiego // Przeglqd Historyczny. 2007. № 98. S. 369-382.
    95 Вынікам знішчэння гарадоў стала кровазмяшэнне: дочкі Лота нарадзілі ад яго сыноў.
    ў Бібліі адназначна пра гэта не гаворыцца. Натоўп мужчын прыйшоў да дому Лота і патрабаваў “пазнаць” двух яго гасцей мужчынскага полу. На што ён адказаў, што мае дзвюх дачок, якія не ведалі мужчын, і дазволіў з імі рабіць што заўгодна. Трактаванне гэтага ўрыўку як ілюстрацыі існавання гомасексуальных стасункаў было прынята ў пазнейшых рэлігійных працах. Але згодна з Першым пасланнем да Карыфіян (6:9) мужаложнікі разам з распуснікамі, пералюбнікамі і ананістамі не вартыя Царства Божага. Наяўнасць адмоўнай тэалагічнай трактоўкі сувязей паміж мужчынамі дала магчымасць праводзіць карныя працэсы ў сярэднявечных еўрапейскіх гарадах. Гомасексуалізм стаў дэманізавацца, яго называлі прычынай голаду, землятрусаў, пошасці і іншых няшчасцяў. У Венецыі і Фларэнцыі былі створаны спецыяльныя суды па пераследзе мужаложнікаў. Іх стасункі трактавалі як грэх супраць прыроды. 3 1431 па 1502 г. магістрат вывучыў справы каля 10 000 мужчын. А ў Венецыі Франчэска Фалька абвінавачваўся ў стварэнні школы для садамітаў (1553). Каралі ў італьянскіх гарадах кастрацыяй ці спаленнем. Пакаранні за гомасексуальныя дачыненні мелі месца і ў іншых еўрапейскіх гарадах96.
    У кантэксце еўрапейскай палемікі пра Садому і Гамору варта згадаць наш вопыт. У выданні “Бібліі” Францыска Скарыны глава 19 прыводзілася без каментароў97, як і ў Астрожскай Бібліі98. Але ў Берасцейскай Бібліі 1563 г. побач змешчаны каментар: Лот зразумеў, што садаміты хочуць гасцей для незвычайнай распусты. У Нясвіжскай Бібліі ідзе спасылка на Першае пасланне апостала Паўла да Карыфіян". Дадзены выпадак наўпрост адносілі да гомасексуалізму, а мужаложнікаў да ліку грэшнікаў100. Практычна гэта давала магчымасць выкарыстоўваць Стары і Новы Запаветы ў судовых працэсах супраць гомасексуалістаў. Іншая літаратура рэлігійнага характару таксама адмоўна ставілася да аднаполых стасункаў. Напрыклад, мужаложнікаў адносіў да ліку грэшнікаў Сымон Будны101. Такой жа думкі прытрымлівалася ўніяцтва. У кнігах аднаполыя стасункі, у тым ліку паміж жанчынамі, называліся садаміяй102. Гэты грэх лічыўся горшым за пералюб103.