• Часопісы
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    18+
    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    У Статуце 1588 г. “пакаранне горлам” прызначалася за пералюб абаім мужчыну і жанчыне52. Аб здрадзе маглі сведчыць староннія асобы, чэлядзь і слугі.
    45 Рнб. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 174-175.
    46НГАБ, ф. 1737, воп. 1, спр. 8, арк. 193 адв.
    47НГАБ, ф. 1755, воп.1, спр. 4, арк.1 1 адв.; спр. 8, арк. 369-375.
    48НГАБ, ф. 1755, воп.1,спр. 11, арк. 336-339.
    49 Frick D. Wilnianie. S. 195-198; Frick D. Kith, Kin, and Neighbors. P. 237-239.
    50 Karpinski A. Kobieta w miescie polskim. S. 556; Kamler M. Zloczyncy. S. 287-289,401^402.
    51 Zankiewicz D. Wodz malutkich. S. 354-357.
    52 Малнновскнй H. Ученне o преступленпн. C. 60—61.
    Пры выяўленні злачынства аб ім абвяшчалася суседзям, і вінаватыя выклікаліся ў гродскі суд. Калі пры выяўленні здрады муж забіў каханка, то вызваляўся ад адказнасці53. Аднак калі каханак забіваў мужа, то пазбаўляўся шляхецкага гонару і жыцця, а з яго маёнтка выплачвалася галоўшчына (Статут 1588 г. Раздз. 14, арт. 30). Традыцыйна разглядаўся выпадак жаночай здрады. Гэта было ўласціва для патрыярхальнага грамадства. Да таго ж варта ўзяць пад увагу, што ў складзе камісіі па Статуту былі толькі мужчыны. Патрыярхальнае стаўленне да пералюбу мела месца ў візантыйскім праве і было перанята намі праз Статут Яраслава.
    Магдэбургскае права ўключала наступныя нормы. Згодна з Вайхбільдам, за пералюб мужчыну пагражала страта правоў на пасаг жонкі, а жанчыне на вена. Тое ж пакаранне чакала жанчыну, калі яна “бяседавала” (г. зн. піла і бавіла час) і мылася ў лазні з чужымі людзьмі супраць волі мужа (арт. ХХП). Саксонскае Люстра за пералюб вызначала смяротнае пакаранне (ч. II, арт. 13). Шлюбная здрада разумелася як злачынства супраць Бога і інстытута шлюбу. А здраднікаў можна пазнаць па іх адносінах паміж сабой: яны ўсміхаюцца, абдымаюцца, цалуюцца і інш. Вызваліць ад пакарання жанчыну можа шэраг абставін: муж сам здраджвае, не жыве з ёй, здрада адбылася пад прымусам54.
    Выкананне гэтых нормаў у судовым справаводстве выявіць дастаткова складана. Асобы з вышэйшага грамадства часам імкнуліся справы пра пералюб не даводзіць да суда. У гарадах выкананне нормаў права не ва ўсіх выпадках было аднолькавае.
    Аднак папскі нунцый Галеаца Марэскоці ў апісанні Рэчы Паспалітай 1670 і 1671 гг. прывёў інфармацыю пра ВКЛ з працы Энея Сільвія Пікаламіні з XV ст. Згодна з ёй жанчыны мелі каханкаў з дазволу мужа, але наяўнасць каханкі ў мужа асуджалася. Разводы можна было атрымаць лёгка55. Тэкст падае разам інфармацыю з XV і XVII стст., таму некаторыя звесткі пазнейшага перыяду можна прыняць за сучасныя для нунцыя.
    Тое, што пералюб сустракаўся ў розных саслоўях і заўсёды трэба было мець пільнасць, пацвярджаюць прымаўкі: “Kto oblapia mezatki, bez obliczney rany rzadкГ, “Jesli si^ kto naprze z strony konia, wozu, sukniey, zony ku iakiey kolwiek potrzebie, nie puszczay z domu bez siebie, woz polamiq, suknig zmazq, kon osadniq, zong z laskq odeszlcT, “Z panem kart nie gray, w zawod nie puszczay, pieniqdzy mu nie pozyczay, zony mu nie oblapiay”56.
    У першую чаргу пералюб быў прычынай для разводу. Ён фігуруе ў шлюбаразводных працэсах шляхты Ядвігі Юр’еўны Насілоўскай і Грыгорыя Юр’евіча Осціка (1566), Юхно Яновіча і Багданы Станіслававічоўны (да 1541 )57.
    Аднак не ўсе выпадкі здрады ў вышэйшым грамадстве ВКЛ заканчваліся разводам. Напрыклад, падобная сітуацыя мела месца сярод эліты
    53 Grajewski Н. Kara smierci w prawie polskim do polowy XIV wieku. Warszawa, 1956. S. 172.
    54 Groicki B. Porzqdek sadow. S. 205-208.
    55Scriptores rerum Prussicarum. B. IV. Leipzig. 1870. S. 237-239; [Rekaczewski E.] Relacye nuncyuszow. T. 2. S. 367.
    56 Proverbiorum Polonicorum a Solomone Rysinio. P. D 2, Centuria 6:90; Kv, Centuria 17:100; P. D 3, Cv, Centuria 4:90.
    57 Пра спецыфіку разводу гл.: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 449-475.
    Венецыі58. Сярод пералюбнікаў былі заўважаны як мужчыны, так і жанчыны. Выпадкі пералюбу здараліся ў каралеўскіх і велікакняскіх сем’ях. Скандал быў у сям’і Уладзіслава Ягайлы і Соф’і Гальшанскай59. Плёткі аб шлюбнай здрадзе каралевы дайшлі да Вітаўта, і ён сказаў пра гэта брату (1427). Ян Длугаш абвінавачваў яго ў ініцыяванні плётак і дыскрэдытацыі каралевы. Казалі аб непрыстойных паводзінах Гальшанскай і яе сувязі са шляхтай пры двары. Глебу для падазрэнняў давала розніца ва ўзросце і цяжарнасць Соф’і. Пачалося следства. На некаторы перыяд каралева была адсунута ад караля. Яе збіраліся выправіць у ВКЛ. Ягайла патрапіў у складаную сітуацыю. Пры прызнанні здрады ставілася пад сумнеў законнасць нашчадкаў. Прыняць здраду азначала страціць рэпутацыю мужчыны і караля. Польская шляхта была супраць распальвання скандалу. У выніку Соф'я прынесла прысягу аб невінаватасці і справу закрылі60. Даволі складана меркаваць пра праўдзівасць плётак, тым больш з далечыні нашага часу. Генетычная экспертыза магла б праліць святло, але ў кожным выпадку ў дзецях была княская кроў Гальшанскіх. Тым не менш адбыўся падрыў рэпутацыі каралеўскай сям’і. Дарэчы, другая жонка Ягайлы Ганна Цылейская таксама абвінавачвалася ў пералюбу з рыцарамі Якубам з Кабылян і Мікалаем Хрантоўскім, але была прызнана невінаватасць каралевы (1408)61.
    Шлюб з 54-гадовай Ганнай Ягелонкай стаў умовай абрання каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя. Практычна ад самага пачатку ён пазбаўляўся магчымасці мець законных дзяцей. Адносіны ў шлюбе не склаліся. Баторый часта адсутнічаў і зрабіў сабе рэзідэнцыю ў Гародні. Калі верыць тагачасным плёткам, ён меў стасункі з гарадзенскай мяшчанкай. У іх нарадзіўся сын, якому далі прозвішча Княбоўскі. Ён служыў у канфедэрацыі ў роце Млоцкага, валодаў маёмасцю ў Гародні (1613)62.
    Кароль Уладзіслаў IV таксама меў схільнасць да гарадзенскіх дзяўчат. Яму вельмі спадабаліся прыгожыя дзеўкі нейкай Саламонавай. Спачатку ён кахаўся са старэйшай. Калі яна выйшла замуж за нейкага літвіна, то кароль даў яму староства за гэта. Потым манарх меў стасункі з другой дачкой. Яе муж таксама атрымаў староства63.
    Каралеўскія сем’і ствараліся не для кахання, а для палітыкі. Таму мець каханкаў было звычайнай справай у еўрапейскіх дварах. Напрыклад, Марыя Казіміра ў сваім лісце да мужа Яна III Сабескага пісала пра новае захапленне французскага караля паненкай ля Матэ (1662)64.
    58 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 61-63.
    59 Пра сватаўство Ягайлы да Соф’і Гальшанскай напісана ў Хроніцы Быхаўца. ПСРЛ. Т. 32. С. 149.
    60Dhigosz J. Roczniki. Ks. 11. Warszawa, 2009. S. 238-242; Stryjkowski M. Kronika.... Krolewiec, 1582. S. 558; Bielski M. Kronika polska. Krakow, 1597. S. 328; Nikodem J. Witold wielki ksi^ze litewski (1354 lub 1355 27 pazdziemika 1430). Poznan, 2013. S. 371-376.
    61 Dlugosz J. Roczniki. Ks. 10-11412. Warszawa, 2009. S. 22-23.
    62 Trepka W. N. Liber generations plebeanorum (“Liber chamorum”). Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1995. s. 205.
    63 Ibid. S. 355.
    64 d’Arquien de la Grange M. K. Listy do Jana Sobieskiego. Warszawa, 1996. S. 179.
    Шлюбныя здрады не абмінулі шляхецкія сем’і. Выбар шляхцянак падаў часам на мужчын з ніжэйшых сацыяльных прыступак. З’ява была вядома не толькі ў ВКЛ65. Маршалак ВКЛ Крыштаф Мікалай Дарагастайскі хацеў скасаваць шлюб з другой жонкай Зафеяй Радзівілаўнай. Па абавязку палітычнай і вайсковай службы ён часта адсутнічаў. Жонка скарысталася гэтым для сустрэч з яго слугой Станіславам Тымінскім у 1607 г. Спачатку гэтыя адносіны хаваліся, а потым сталі яўна дэманстравацца. Пад пагрозай пакарання за зводніцтва прачка Барбара Паўлава падрабязна расказала, як разгортваліся падзеі. К. Дарагастайскі ў першым парыве напісаў да Радзівілаў, што за гэтае злачынства трэба “горлам караць”. Адначасова ён пачаў збіраць доказы здрады: паказанні слуг і шляхцічаў. Склалася небяспечная для Радзівілаў сітуацыя. Зафея, апраўдваючыся перад братамі, паведаміла, што К. Дарагастайскі стаў не здольным выконваць шлюбныя абавязкі, а яна хацела нарадзіць дзіця і таму здрадзіла мужу. Дарэчы, аб тым, што “купідон не раскрывае яму вароты перад старасцю”, Дарагастайскі сам пісаў у лісце ў 1612 г. Браты прыклалі ўсе намаганні, каб справа не дайшла да разводу і шлюб захаваўся. Дарагастайскі не выбачыў здрады Тымінскаму. Адбыўся судовы працэс у Луцку ў 1607 г. Судзілі яго не за здраду, а за замах на шляхецкую маёмасць. Станіслаў згадзіўся з прысудам, бо на гэта была папярэдняя дамоўленасць з Дарагастайскім. Смяротнае пакаранне замянілі на высылку з Рэчы Паспалітай на 6 гадоў і штраф 10 000 злотых. Тымінскі не толькі не выехаў, а стаў служыць у каронным войску66.
    Падчашы ВКЛ Януш Радзівіл пагражаў утапіць каханка яго жонкі Зафеі Алелькавічаўны Слуцкай, якім, выявілася, быў яго слуга татарын Ян Асмульскі. Выкрылі здраду наступным чынам. Ян адпрасіўся ў Радзівіла паехаць да бацькі, а сам паехаў у Слуцк. Януш накіраваўся туды таксама. Жонка доўга не хацела яго пускаць, а калі ён увайшоў, то Асмульскага ўжо не было. Слуга быў вымушаны ўцячы ў Львоў. Але і там яго Радзівіл знайшоў. Яго асудзілі за крадзеж упрыгожанняў княгіні67.
    Гальшка Радзівілаўна скардзілася свайму бацьку Мікалаю Радзівілу Сіротку, што яе супольнае жыццё з мужам Габрыэлем Цянчынскім значна пагоршылася праз яго нявернасць (1613)68. Гальшка вельмі цяжка перажывала сямейныя праблемы і са сваёй бядою звярталася да сваякоў. У дадзеным выпадку толькі ад іх яна магла атрымаць падтрымку і дапамогу, каб паўплываць на мужа. У суд Радзівілы не звярнуліся.
    Некаторыя асобы нават станавіліся гераінямі літаратурных твораў. Так, верш, прысвечаны жонцы троцкага ваяводы Багуслава Аляксандра Уніхоўскага Барбары Дуніноўне69, апавядае, што яна паспявае завесці каханкаў, нягледзячы на кульгавасць. А стары і сляпы на адно вока муж не заўважае здрады:
    65 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 63.
    “ Sajkowski A. Opowiesci. S. 225-230, 320-321; Seredyka J. Ksiczniczka i chudopacholek.
    67 Trepka W. N. Liber generations plebeanorum. s. 296-297; Sajkowski A. Od Sierotki do Rybanki. W krqgu Radziwillowskiego mecenaty. Poznan, 1965. S. 53-54; Kuchowicz Z. Milosc Staropolska. Lodz, 1982. S. 199-200; Bruckner A. Dzieje kultury polskiej. T. 11. Polska u szczytu pot^gi. Warszawa, 1991. S. 451.