Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Апісаныя вышэй позы дапамагалі зрабіць сексуальнае жыццё больш разнастайным. Пра іх было вядома яшчэ з часоў Старажытных Грэцыі і Рыма. На прадметах побыту і мастацтва захаваліся выявы розных поз: місіянерскай, позы “вершніца” і інш.175 Так як жыхары ВКЛ наведвалі Італію, то напэўна мелі магчымасць азнаёміцца з еўрапейскімі тэхнікамі. Тым больш, што італьянцы лічыліся знаўцамі сексу. Аднак крыніцы не дазваляюць правесці грунтоўнае даследаванне па выкарыстанні гэтых ведаў.
Карыстаўся папулярнасцю ў Англіі “Шэдэўр Арыстоцеля”, які ўпершыню быў надрукаваны ў Лондане ў 1684 г., а пасля неаднаразова перавыдаваўся. Кніга непасрэдна прысвечана сексуальным стасункам, анатоміі, сямейным дачыненням і іншым пытанням'76.
Варта адзначыць, што пары, якія хацелі зрабіць сваё сексуальнае жыццё больш разнастайным, адразу траплялі ў лік грэшнікаў. Напрыклад, у праваслаўі грахом лічыліся аральны і анальны секс, мастурбацыя, глыбокі пацалунак, крананне вуснамі грудзей і палавых органаў, стымуляцыя палавых органаў рукамі, позы “вершніца”, “ззаду”, перавернутая поза “6 на 9”177. Каталіцызм дазваляў толькі місіянерскую позу. Усе разнастайнасці і тэхнікі лічыліся грахоўнымі178. Базылянскі святар Дземетры Занкевіч да садаміі адносіў незвычайныя стасункі паміж мужчынам і жанчынай, а канкрэтна анальны секс, бо далей да гэтай жа катэгорыі адносіўся секс паміж мужчынамі. Смяротным грахом супраць натуры вызначаў выкарыстанне розных поз у практыцы: “...іако bestyie ghipie z sobq
І74У кнізе 1798 г. апісаныя позы маюць назвы ад імёнаў антычных герояў. Carracci A. L’Aretin. Р. 5, 9, 13, 17,21, 25, 29, 33, 37, 41, 44,49, 53, 57, 61, 69, 77.
І75Выявы з позамі часоў Старажытных Грэцыі і Рыма можна пабачыць на старонцы: Sex and Erotic in Greek and Roman Arts. Рэжым доступу: http://www.flickriver.com/photos/carolemage/ sets/72157633026810785.
176Інфармацыя пра выданне і яго змест гл.: Aristotle’s Masterpiece. Рэжым доступу: https:// en.wikipedia.org/wiki/Aristotle%27s_Masterpiece.
І77Каноннческне церковные памятннкн XIII—XVIII вв. //“А се грехн злые смертные...” С. 22-25, 28-107; Левнна Е. Секс н обтество в мнре православных хрнстнан, 900-1700 II “А се грехн злые смертные...” С. 312-315; Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 285-292.
l78Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 76-78.
schodzq, sromotnie z tylu, z boku stojqc, siedzqc, podnoszqc sig niezwyczajnie"'19. У дадзеным выпадку меліся на ўвазе позы “ззаду”, “вершніца”. Поза “стоячы збоку” магла мець розныя інтэрпрэтацыі: стоячы; жанчына паўляжыць на ложку, а мужчына стаіць і інш. Пералічваючы грахоўныя стасункі, аўтар лічыў, што яны шкодзяць натуры, чалавечай прыродзе і не з’яўляюцца нормай для людзей. Таксама анальныя стасункі адносілі да садаміі ў іншых працах, нават адзначалася, што садамія няпоўная, калі семя выпушчана ўбок180. Такое трактаванне разнастайнасці ішло з рэлігійнага пераканання, што ўсе праявы цялеснага задавальнення шкодзяць натуры чалавечай, адпаведна духоўнаму.
Ці паводзілі сябе вернікі згодна з прадпісаннямі, дакладна ўявіць цяжка, але пералік грахоўных тэхнік дазваляе казаць пра практыку ў ВКЛ як мінімум чатырох поз. Таксама складана вызначыць, наколькі была папулярна рэлігійная літаратура і наколькі ёй кіраваліся ў жыцці.
У народнай культуры беларусаў вядомы позы місіянерская, “ззаду”, “вершніца”. У радзіннай абрадавасці галоўнымі героямі гісторый былі кум і кума. Праз апісанне іх дачыненняў апавядалася пра сексуальныя стасункі181:
Кума, кума, задзяры ногу, А кум скажа хвала Богу182.
Я н сплю бнрягуся, Пнрядом нн лажуся. А чорт яго збнрядэтся, Ён н з заду прыгарнецца183.
Ілюстрацыя з карты рэчкі Гарынь у Мазырскім павеце сведчыць, што была вядома поза “стоячы”. Постаці мужчыны і жанчыны намаляваны схематычна на фоне рэчкі, але бачна ўлонне і мужчынскі чэлес ва ўзбуджаным стане. Поза больш падыходзіць для людзей прыкладна аднолькавага росту і даволі зручная для выкарыстання на прыродзе184.
Пра жаданне ўдасканальвацца ў тэхніцы сексу сведчыць ліст караля Яна Сабескага 1675 г. да жонкі Марыны Казіміры. Калмык Астракан быў больш дасканалы ў сексе, чым французы, італьянцы, іспанцы і туркі. Ён распавёў пра 12 практычных поз, пра якія даведаўся ў калмыкаў. Таксама хваліўся, што ведае больш за тысячу сакрэтаў. Пісаў Сабескі жонцы з мэтай, каб яна падумала пра разнастайнасць іх сексуальнага жыцця185.
Дасведчанасць калмыка ў інтымнай сферы жыцця тлумачыцца кантактамі калмыкаў з кітайцамі. Варта адзначыць, што на той час у Кітаі была ўжо даволі
l79Zankiewicz D. Wodz malutkich to jest nauka chrzescijanska. Suprasl, 1717. S. 337.
І80Собранне прнпадков. C. 113; Koronczewski A. Teologia moralna. Suprasl, 1779. S. 315.
181 Лобач У. Эрас y беларускай традыцыйнай культуры. C. 233-234, 238.
182 Cabinet r^kopisow BUW, sygn. 441, k. 463.
183Могнлёвскне свадебные песнн. C. 181.
184Ha карце не адзначана дата, верагодна, канец XVIII ці пачатак XIX ст. НГАБ, ф. 1477, воп. 1, спр. 3176.
185Zelenski-Boy Т. Marysiehka Sobieska. Warszawa; Lwow, 1938. S. 343-344; KuchowiczZ. Czlowiek polskiego baroku. S. 294.
развітая навука па сексуальных практыках. Былі распрацаваны рэкамендацыі і надрукаваны альбомы з ілюстрацыямі розных поз186. Таму ў Азіяцкім рэгіёне менавіта Кітай меў уплыў на развіццё тэндэнцый у галіне інтымных стасункаў.
Ліст Яна Сабескага гэта рэдкі выпадак, калі асоба не толькі азнаёмілася з тэорыяй у галіне сексу, але і жадала ўвесці новае ў сваю практыку. Вядома, што літвіны выязджалі за мяжу і мелі з іншаземцамі розныя кантакты, у тым ліку і сексуальныя. Аднак крыніцы не заўсёды даюць магчымасць непасрэдна прасачыць замежны ўплыў на сексуальную культуру.
Прыведзеныя звесткі па тэхніках сексу носяць фрагментарны характар. Яны не даюць магчымасці цалкам уявіць сітуацыю ў краіне і прааналізаваць, якія віды практык і як часта выкарыстоўвалі пары. Варыятыўнасць магла быць рознай, як само жыццё.
Старабеларуская практыка сексу з’яўляецца прадуктам грамадства, якое існавала ў канкрэтным гістарычным кантэксце. Грамадства было феадальным, адпаведна мела аграрны характар. Для яго была ўласціва традыцыйнасць, кансерватыўнасць, архаічнасць. Новыя павевы датычылі адукаваных людзей, якія мелі магчымасць вандраваць за мяжу, чытаць літаратуру. Але яны складалі невялікую частку насельніцтва.
На сексуальныя адносіны ў XVI-XVII стст. непасрэдным чынам паўплывалі заканадаўства, рэлігія, традыцыі, звычаі, саслоўная прыналежнасць. 3 пералічанага самым важным чыннікам была рэлігія, бо яна рэгламентавала тэхнікі і адзначала, якія з іх грахоўныя. Наяўнасць язычніцкіх вераванняў, а таксама фізічнае жаданне супрацьстаялі падпарадкаванню сексу рэлігіі і знішчэнню задавальнення. Узбагачаў практыку кантакт з іншымі культурамі. У ВКЛ практыкавалі не толькі місіянерскую позу, але і іншыя. Былі знаёмы розныя пяшчоты, пазавагінальны секс, групавы секс.
Для сексуальнага кантакту важныя былі наяўнасць партнёра, месца, валоданне тэхнікамі, здароўе, патэнцыя. Секс у шлюбе адносілі да катэгорыі неабходных абавязкаў. Задавальненне секс прыносіў там, дзе былі жарсці і прага сексу. Прычым жаданне праяўлялі як мужчыны, так і жанчыны.
Адсутнасць падручнікаў па сексе, якія б былі створаны на нашай тэрыторыі, значна абмяжоўвае даследчыцкія магчымасці. Да нас таксама не дайшлі дзённікі пра сексуальныя прыгоды з апісаннем тэхнік. Атрыманая інфармацыя мае ўскосны характар. Аднак нават гэтыя звесткі сведчаць пра важнасць інтымнай сферы жыцця і атрымання задавальнення ў ёй.
186 Ван Гулнк Р. Нскусство секса в Древнем Кнтае; van Gulik R. Erotic Colour Prints of the Ming Period With an Essay on Chinese Sex Life from the Han to the Ch’ing Dynasty, B.C. 206-A.D. 1644. Leiden, 2004; Guo J. Robert Hans van Gulik Reading Late Ming Erotica H BIBLID 0254-4466. 2010. № 28:2. P. 225-265.
9. Забароненыя
і ненатуральныя сексуальныя стасункі
Кожнае грамадства фарміруе сваё меркаванне наконт нормаў і адхіленняў ад іх у сексуальных стасунках. Падыходы да гэтай праблемы, якія прапаноўваюць сучасныя сексолагі, кардынальна адрозніваюцца ад падыходаў старажытных грамадстваў1.
Грамадства ВКЛ мела свае погляды на натуральныя і ненатуральныя, а таксама на дазволеныя і забароненыя сексуальныя адносіны. У многім забарона на тыя ці іншыя стасункі зыходзіла са стаўлення да гэтай сферы рэлігіі, якая адносіла іх да грахоўных. Сярод такіх жыццё ў нявенчаным шлюбе, дашлюбныя дачыненні, стасункі паміж сваякамі, пералюб, бігамія, гомасексуалізм, заафілія, секс праз гвалт і прастытуцыя. Апошнія дзве тэмы даследуюцца асобна. Уніяцтва нават разглядала як грахоўныя сексуальныя стасункі з д’яблам, калі ён для кантакту ўваходзіць у цялесную абалонку (“бесцяльства”). Яго звычайна выклікалі чараўніцы. Да катэгорыі дачыненняў ненатуральных або супраць чалавечай натуры адносілі ўсе праявы садаміі (аднаполыя стасункі, заафілію, мастурбацыю, анальны секс)2. Заканадаўства ВКЛ утрымоўвала нормы, звязаныя са шлюбам і распустай. Яно не канцэнтравала дадаткова ўвагу на тым, якога тыпу была распуста: аднаполыя стасункі, анальны секс, аральны секс, заафілія. Гэтыя грахі і пакаранні за іх былі ў сферы кананічнага права. Але Статуты дазвалялі выкарыстоўваць пры вынясенні прысудаў заканадаўчыя акты іншых хрысціянскіх краін.
Разуменне забароненых і ненатуральных сексуальных стасункаў у XVIXVII стст. і ў сучасным грамадстве істотна адрозніваюцца. У многім гэта зыходзіла ад усталяванай нормы, якой быў шлюб і сексуальныя стасункі ў ім для працягу роду. Усё, што адыходзіла ад яе, трапляла ў катэгорыю ганебных. У тагачасным грамадстве забароны былі звязаныя ў многім са страхам перад сваім
1 Imielinski К. Seksiatria. Patologia seksualna; Peakman J. The Pleasure’s All Mine. P. 10-12.
2 Собранпе прнпадков. C. 113; Koronczewski A. Teologia moralna. S. 313; Boswall J. Chrzescijanstwo, tolerancja spoleczna i homoseksualnosc. Geje i lesbijki w Europe Zachodniej od poczqtku ery chrzescijanskiej do XIV wieku / Przelozyl J. Krzyszpien. Krakow, 2006. S. 24-28. Wyrobisz A. Tolerancja, nietolerancja i przesady w Europie sredniowiecznej i nowozytnej. Badania nad historic homoseksualizmu, stosunkiem spoleczeiistwa do homoseksualistow i nad udzialem homoseksualistow w kulturze // Przeglad Historyczny. 2007. T. 98. № 3. S. 384.