Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
142 Біблія: факс. узнаўленне Бібліі, выд. Ф. Скарынаюў 1517-1519 гг. Т. 3. Мінск, 1991. С. 425,432.
143 Кавалёў С. Шматмоўная паэзія. С. 316-318.
144 Problemata Aristotelis. Paganus, 1557. Р. 108.
145 Kuchowicz Z. Cziowiek polskiego baroku. S. 290.
szego cialeczka Wei serca mego jedynego", “Caluj^zatem najsliczne stopeezki, rqczki i wszystkie wdzi^eznoesi najsliczniejszego cialeczka"^. Хаця не выключаем, што гэта мог быць і кампліментарны зварот да жонкі.
Аральны секс згадваецца ў беларускім фальклоры. Вельмі яскрава такі спосаб сексуальнага кантакту паказвае наступны верш:
Як за лесам, за буйракам Там стаяла баба ракам, А дурань думаў капліца Дай давай туды маліцца147.
Іншы варыянт гэтага верша:
Ішла баба цераз кладку
Ды задрала ногу.
А дзед думаў, што ікона -
Памаліўся Богу.
Брешыця, сваткн, брешыця, Аб кол языкн чэпшця.
Свашышкн-голубятчкн,
Паймайця зайца, Паставьця яго на лавы Н пацалуйця яму у яйцы|4\
Зыходзячы са спавядальных чыноў, можна сцвярджаць пра практыкаванне стымуляцыі грудзей і палавых органаў рукамі149. Пра пяшчоты грудзі адзначаецца ў “Найвышэйшай песні Саламонавай”: “Рано встанмы на вйннйце, соглядаймо естьлй же есть зацвйла вйннйца... Тамо дамь тобе персймое”'50. Твор натхніў Збігнева Морштына напісаць верш на гэту тэму151. “Аповесць пра Баву” апісвае, як галоўны герой перад сексам схапіў Дружнену за грудзі152. Гэта частка жаночага цела заўсёды прыцягвала і хвалявала мужчын, таму не дзіўна, што ім прысвечаны літаратурныя творы.
Дотык да жаночых грудзей спрыяў хуткаму ўзбуджэнню мужчыны. Аб гэтым наўпрост пішацца ў загадцы, якая змешчана ў рукапісе Крыштафа Завішы:
Anigma
Pare jablek od Ewy w Raiu zdobycz swoi?
Damy u piersi noszq dzis na zalosc moi?.
Ktorych skoro si? dotkn? rekq Adamow^, Wqz pomysla tego grzechu podnosci tarn gJow^153.
146 Maria Kazimiera i Jan Sobiescy. Listy okresy odsieczy wiedeiiskiej I Wst?p Z. Wojcik. Warszawa, 1983. S. 64, 83, 92, 125, 135, 136.
147 Аннчков E. B. Язычество н Древняя Русь. СПб.. 1914. C. 375; Лобач У. Эрас у беларускай традыцыйнай культуры. С. 238.
148 Могнлёвскне свадебные песнн. С. 178.
149 Ілюстрацыя са стымуляваннем жаночых палавых органаў змешчана ў: Carracci A. L'Aretin d'Augustin Carrache ou Recueil de Postures Erotiques, d'Apres les Gravures a 1'Eau-Forte par cet Artiste Celebre, Avec le Texte Explicatif des Sujets. Paris, 1798. II. P. 64.
150 Біблія: Факс. T. 3. C. 438^139.
151 Helikon sarmacki. S. 425 426.
152 Веселовскнй A. H. йз нсторнн романа н повестн. Вып. 2. С. 154.
155 VUB, £ 3-2239,1.91.
Разнастайнасць, а таксама прадухіленне цяжарнасці даваў анальны секс, але ён адносіўся да ліку грахоўных154. Каталіцкая царква выступала супраць такіх стасункаў. А магістрат Венецыі публічна абвясціў у 1511 г., што прастытуткі, якія практыкуюць анальны секс, будуць выкінуты з прафесіі15’. А ў XV ст. там сустракаюцца выпадкі пакарання мужоў за выкарыстанне гэтай практыкі з жонкамі156. Гэты від сексу лічыўся брыдкім і непрыстойным, хоць практыкаваўся ў Рэчы Паспалітай. У польскага шляхціча Станіслава Нямоеўскага выклікала пачуццё агіды апавяданне маскоўскага папа пра анальныя стасункі з жонкай, для якога гэта быў спосаб кантрацэпцыі, бо ўжо меў на той час 12 дзяцей. Шляхціч быў здзіўлены распаўсюджанасцю гэтай з’явы ў Расіі (1606)157. Пра практыкаванне там гэтай тэхнікі сведчыць таксама Адам Алеары158.
Групавы секс таксама лічыўся грахоўным. Аднак эксперыментатары ў гэтай галіне былі. У шлюбаразводным працэсе магілёўскага мешчаніна Багдана Лук’янавіча і Уліты згадваецца, што жонка на яго вачах, у яго доме, здраджвала з некалькімі казакамі і пасля з імі з’ехала ў Маскву (1610)159. Пра ўсеагульную распусту сярод гасцей на вяселлях пісаў Паўль Одэрборн160.
У еўрапейскіх краінах таксама быў вядомы адначасовы секс з некалькімі партнёрамі. Знакаміты альбом “/ Modi” (“Шляхі” ці “16 спосабаў задавальнення”) утрымлівае выяву з групавым сексам. На ёй мужчына ўдзельнічае ў палавым акце з жанчынай, а яго нага выкарыстоўваецца другім мужчынам для стымуляцыі чэлеса161.
Мастурбацыя з'яўляецца старажытнай формай самазадавальнення162. Гэта была адна з самых бяспечных формаў сексу, якая не пагражала цяжарнасцю і венерычнымі захворваннямі. Аднак праваслаўе, каталіцызм і пратэстантызм самазадавальненне адносілі да грахоўных дзеянняў163, бо яно распальвала сексуальнае жаданне і не прыводзіла да нараджэння дзяцей. Кіраваліся словамі апостала Паўла: “He льстйте себе. Нй блуднйцы, нй йдолослужйпіелй, нй пречюбодее, не сквернйтелй, нймалакйя, не мужеложнйцы, нй лйхоймцы, нй татй, нй пнянйцы, не досадйтеле, нйхшцнйцы ц(а)рствйя Б(о)жйя не наследять'''^. Тыя, хто зай-
154 Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. С. 112; Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 288, 291.
155 Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 87.
156 Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 119-120.
157 Pami^tnik Stanislawa Niemojewskiego (1606-1608). Lwow, 1899. S. 98-99; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 322.
158 Нз запнсок нностранных путешественннков XVI-XVII вв. //“А се грехн злые смертные...” С. 139.
159 НЮМ. Вып. 7. Внтебск, 1877. С. 297-300; Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego ludnosci ruskiej Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (XV-XVII wieku) //Czasopismo PrawnoHistoryczne. 1963. T. XV. Z. I. S. 118.
160 Одэрборн П. Праўдзівы i грунтоўны аповед пра веру русаў. С. 167-189.
161 Carracci A. L’Aretin. Р. 73.
162 Peakman J. The Pleasure’s All Mine. A History of Perverse Sex. London, 2013. P. 47-48.
163 Сліж H. Шлюбныя i пазашлюбныя стасункі шляхты. C. 294; Tazbir J. Dewiacje obyczajowe. S. 253-255.
164 Апостол. Внльна, 1595. C. 135. У Новым Запавеце 1568 г. выкарыстана слова “roskosznicy”, верагодна, як назва аматараў цялесных задавальненняў. Nowy Thestament z greckiego na polski i^zyk z pilnosci^ przelozony. Nieswiez, 1568. S. SIIIv.
маўся мастурбацыяй, былі пастаўлены ў лік грэшнікаў разам з п’яніцамі, язычнікамі і інш. Уніяцкія святары таксама адносілі мастурбацыю да граху. Прычым яна лічылася пералюбам, калі падчас працэсу мужчына ўяўляў замужнюю жанчыну. Дзеянне насіла менш грахоўны характар, калі ў фантазіях не прысутнічалі асобы і падзеі. He адносілася да граху вывяржэнне падчас сну165.
Еўрапейскія тэолагі практыкаванне ананізму трактавалі даволі негатыўна. Ён лічыўся сродкам пазбягання шлюбных дачыненняў. Таму мужчыны, якія займаліся самазадавальненнем, захоўвалі гэта ў таямніцы. Пытанне абмяркоўвалася ў літаратуры. Медыкі лічылі мастурбацыю карыснай для здароўя. У 1710 г. у Лондане выйшла кніга “Ананізм” (“Опапіа”), якая закранала практыкі самазадавальнення. Яна атрымала надзвычайную папулярнасць і была перакладзена на розныя мовы166. Мастурбацыю, як правіла, выкарыстоўвалі для зняцця сексуальнай напружанасці пры адсутнасці партнёра167. Выпадкамі публічнай мастурбацыі на банкетах вядомы Караль Радзівіл “Пане Каханку”168.
Рэлігійная літаратура XVI-XVII стст. акцэнтавала асноўную ўвагу на мужчынскай мастурбацыі. Адзначаліся наступныя тэхнікі: стымуляцыя палавых органаў сваімі рукамі, рукамі ці сцёгнамі партнёра. Здзяйсняць самазадавальненне мужчына мог лежачы ніцма на ложку ці на вопратцы. Для гэтай мэты таксама выкарыстоўвалася дзірка ў дрэве169. Па сутнасці, крыніцы адрознівалі мастурбацыю як сродак самазадавальнення і ўзаемазадавальнення. Такі ж падыход існуе цяпер у сексалогіі1™. Беларуская традыцыйная культура да мастурбацыі ставілася спакойна, як да сродку зняцця напругі171.
Даволі складаны момант у даследаванні гэта позы, бо адмысловых падручнікаў, створаных у ВКЛ, не было. Таксама цяжка вызначыць распаўсюджанасць тут такой замежнай літаратуры. У Еўропе было толькі некалькі выданняў практычнага характару па сексуальных позах. Але яны значна адставалі ад кітайскіх падручнікаў172. Эратычны альбом “I Modi” ўтрымліваў наступныя позы: місіянерская поза ляжачая, тварам да твару, самая распаўсюджаная поза ў еўрапейскіх народаў173; адваротная поза мужчына ляжыць, а жанчына сядзіць на ім, павярнуўшыся спінай; у варыяцыі гэтай позы нага мужчыны закінута на нагу жанчыны; варыяцыя місіянерскай позы жанчына на ўзвышэнні паўляжыць,
165 Собранне прнпадков. С. 113; Koronczewski A. Teologia moralna. S. 312.
166 Friedman D. Pan niepokomy. S. 106-111; Matthews-Grico S. Cialo i seksualnosc. S. 191-193; Peakman J. The Pleasure’s All Mine. P. 51-55.
167 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 323.
168 Tazbir J. Dewiacje obyczajowe. S. 264.
169 Марзалюк I. Матрыманіяльнасць i секс. C. 135; Сліж H. Шлюбныя i пазашлюбныя стасункі шляхты. C. 288, 291.
170 Сучасная навука даследуе мастурбацыю ў вельмі шырокім кантэксце: ад гісторыі да тэрапіі. Masturbation as a Means of Achieving Sexual Health / Ed. by W. Bockting, E. Coleman. New York, 2012; Knowles J. Masturbation From Stigma to Sexual Health // Katharine Dexter McCormick Library / Planned Parenthood Federation of America, Inc. Retrieved 29 July 2006. Рэжым доступу: https://www. plannedparenthood.org/files/5513/9611 /7867/masturbation_l 1 -02.pdf.
171 Лобач У. Эрас y беларускай традыцыйнай культуры. C. 239.
172 Stone L. The Family, Sex, and Marriage in England. P. 493—494.
173 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 294.
мужчына стаіць; поза стоячы мужчына на руках трымае жанчыну, адна яе нага закінута яму на плячо; варыяцыя гэтай позы абедзве нагі жанчыны на поясе мужчыны; адваротная поза мужчына ўнізе, а жанчына ляжыць на ім; варыяцыя місіянерскай позы жанчына сядзіць на ўзвышшы, а мужчына стаіць на каленях; варыяцыя місіянерскай позы мужчына і жанчына ляжаць на баку, павёрнутыя адно да другога; “поза жабы” мужчына стаіць і трымае жанчыну за клубы, а жанчына, павярнуўшыся спінай, практычна вісіць, толькі рукі на падлозе; варыяцыя місіянерскай позы жанчына ляжыць на высокім ложку, пад спінай падушка, а мужчына стаіць; варыяцыя місіянерскай позы жанчына сядзіць на ўзвышшы, а мужчына стаіць; жанчына паўляжыць, крыху звесіўшыся з ложка, а мужчына трымае яе за нагу; поза стоячы жанчына паўляжыць на ложку, мужчына стаіць, яе нага закінута яму на плячо; варыяцыя місіянерскай позы жанчына ляжыць на ложку, а мужчына стаіць на каленях; поза ззаду жанчына стаіць на каленях і руках, а мужчына ззаду174.