Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Ва ўсе часы імпатэнцыя была мужчынскім сорамам. Праваслаўе, уніяцтва, пратэстантызм, каталіцызм лічылі яе слушнай прычынай для разводу, бо мужчына і жанчына ўжо не маглі жыць як муж і жонка і мець дзяцей. Сям’я не магла выконваць пракрэатыўную функцыю. Скасаванне шлюбу з-за мужчынскай імпатэнцыі адбывалася амаль без перашкод у царкоўным і свецкіх судах109. Уніяцкая царква лічыла “неспособностпь до сполкованя” перашкодай да шлюбу і вылучала два віды: часовае і вечнае. Для доказу недзеяздольнасці патрабавалася тры гады, а пасля даваўся развод'10.
Такія справы сустракаюцца ў розных саслоўях. На старабеларускай мове для тлумачэння разводу з-за імпатэнцыі выкарыстоўвалі наступныя выразы: “не маючы мешканя такого, якое межй мужам й жену бывает, йж еслн не был способен на учйнок свой мужскоіГ і “з-за дефектов натуральных неспособность здоровя”"'. He толькі ў нас скасоўвалі шлюб з-за імпатэнцыі. Напрыклад, духоўныя суды Іспаніі лічылі гэта слушнай прычынай для разводу112. Праблеме страты патэнцыі польскі паэт Ян Андрэй Морштын прысвяціў цэлы верш “Nagrobek kusiowi” (“Надмагілле чэлесу”), дзе ў жартаўлівай форме падаецца апісанне фізіялагічнай трагедыі113.
Паводле тагачасных уяўленняў, моцная патэнцыя гэта тое, што робіць мужчыну мужчынам. Яна дае ўпэўненасць у сабе, а магчымасць яе прадэманстраваць павышае самаацэнку. Адпаведна немагчымасць праявіць мужчынскасць адбіваецца адмоўна на рэпутацыі і статусе. Мужчынская моц не была прыватнай справай мужчыны. Ад яе праявы залежала сітуацыя ў сям’і, таму патэнцыя ці яе адсутнасць была не толькі прыватнай, але грамадскай сферай.
Тэхнікі і практыкіў сексе. Інфармацыю пра тэхнічны і фізіялагічны бакі сексу можна было атрымаць з розных крыніц. ВКЛ мела трывалыя інтэлектуальныя кантакты з рознымі краінамі. Гэта дазваляла жыхарам атрымліваць звесткі
108 Кон Н. С. Мужское тело. С. 35.
Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 136-139; Szczurowski Т. Missyabialska. Prawo kanoniczne о wszystkich ustawach i dekretach synodalnych we wszelkich materiach i wydarzeniach. Kn. l.Suprasl, 1792. S. 205.
110 Собранпе прнпадков. C. 83 адв.
111 ЙЮМ. Вып. 6. Внтебск, 1876. С. 473; Вып. 10. Внтебск, 1879. С. 446.
112 Behrend-Martinez Е. Unfit for Marriage. Impotent Spouses on Trail in the Basque Region of Spain, 1650-1750. Reno, 2007.
113 ANK, ASang. 246; Morsztyn J. A. Utwory zebrane / Oprac. L. Kukulski. Warszawa, 1971. S. 313-316.
не толькі праз досвед, але і праз літаратуру. Адукаваныя людзі сярод шляхты і мяшчан імкнуліся мець уласныя бібліятэкі. Але ў сувязі з рознымі гістарычнымі падзеямі многія з іх дайшлі да нас толькі ў спісах. Шмат старадрукаў захоўваецца па-за межамі Беларусі. Вывучаючы розныя калекцыі, мы звярнулі ўвагу на наяўнасць сярод збораў замежнай літаратуры, якая датычыла тэматыкі інтымных стасункаў. Зразумела, наяўнасць кнігі ў бібліятэцы не азначала, што яе чыталі, а веды выкарыстоўвалі. Аднак можна казаць, што кнігі дайшлі да нашай краіны.
Пра анатомію, сексуальныя стасункі можна было даведацца з медыцынскай і мастацкай літаратуры. Медыцынскія творы, як правіла, былі на лацінскай мове. У іх утрымліваліся звесткі са старажытнагрэчаскай, старажытнарымскай, арабскай, сярэднявечнай і рэнесансавай еўрапейскай навукі. Крыніцы паказваюць, што да нас даходзіла новая на той час літаратура і пераклады антычных твораў. Гэта азначае, што інтэлектуальнае грамадства ведала апошнія еўрапейскія тэндэнцыі ў галіне медыцыны, а значыць, людзі мелі магчымасць атрымаць веды па анатоміі і фізіялогіі.
Працы па прыродазнаўстве функцыянавалі ў культурнай прасторы ВКЛ і актыўна выкарыстоўваліся. Напрыклад, Лаўрэнцій Зізаній згадваў кнігу пра жывёл Арыстоцеля падчас тлумачэння слоў “неясыт “пелікан ”, Сымон Будны быў вельмі адукаваным для свайго часу чалавекам. У сваіх творах ён спасылаўся на філосафаў антычнасці, Сярэднявечча і Рэнесансу, між іншым згадваў Плінія Старэйшага114. Шматлікія цытаты антычных філосафаў прыводзіліся ў працы Беняша Буднага"5. Гэтыя і іншыя прыклады сведчаць пра рэцэпцыю антычнай і еўрапейскай думкі і пераасэнсаванне яе ідэй у працах дзеячаў ВКЛ. Аднак заўважым, што ў нас больш друкавалася рэлігійная літаратура, а не прыродазнаўчая. У асноўным уласнікамі друкарняў былі прыхільнікі розных рэлігійных плыняў, што зрабіла ўплыў на выбар кніг.
Адзначым змест некаторых прац, якія сустрэліся ў кнігазборах. У спісе кніг С. Рысінскага згадваецца кніга па анатоміі французскага медыка Андрэ ду Лаўрэнса. У ёй даецца апісанне ўсіх органаў, звяртаецца ўвага на анатамічную спецыфіку мужчыны і жанчыны116.
Асобныя творы ўтрымлівалі не тэхнічныя парады, а тлумачэнні фізіялагічных працэсаў. Такая інфармацыя мелася ў асобных тэматычных частках (палавы акт, сперма, менструацыя, цяжарнасць, зачацце, гермафрадыты, дзеці) з працы Псеўда-Арыстоцеля “Problemata”. Гэта праца, створаная ў форме пытанняў і адказаў, ахоплівала розныя тэмы пра цела мужчыны і жанчыны, а таксама іншыя пытанні. Яна была папулярная ў Еўропе з часоў Сярэднявечча, выкарыстоўвалася ва ўніверсітэтах, медыцынскіх колах, судах, перакладзена на розныя мовы. Акрамя таго, выйшаў шэраг прац розных аўтараў
1,4 Знзаннй Л. Лекснс снречь реченія. вь кратьце сьбранны. Внльна, 1596. С. 24; Merczyng Н. Szymon Budny jako krytyk tekstow biblijnych. Krakow, 1913. S. 149; Падокшын C. A. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі.. С. 71-72, 81.
115 Budny В. Krotkich a wgzlowatych powiesci. Lubcza, 1614.
116 Laurentii A. Historia anatomica. P. 342-357.
з каментарамі117. Лацінскі варыянт кнігі быў у спісе віленскага бурмістра Стэфана Лебядзевіча, але без пазнакі месца і года выдання118.
Кніга мела свецкі характар і на тагачасным узроўні тлумачыла асаблівасці чалавечага цела і працэсаў, якія з ім адбываюцца. Давалася вызначэнне палавога акта: ‘‘‘’Coitus est mutia action mans & faeminae, per instrumenta ad talem actum deputata, ad servuandam speciem”. Было выказана меркаванне, што арганізму наносілі шкоду частыя стасункі (парушаецца дыханне і высушваецца цела), стасункі пасля ежы (узнікаюць праблемы з страваваннем), лазні (адчыненыя поры хутка ахалоджваюць цела), ванітавання. Шкоднымі лічыліся і распусныя стасункі. Адзначалася, што часты секс змяншае жаданне. Аўтар падкрэсліваў, што сам палавы акт брудны і нізкі, і толькі фінальнае задавальненне прымушае чалавека яго практыкаваць119. Істотны момант пры апісанні сексу гэта звяртанне ўвагі і на задавальненне, што, па сутнасці, супярэчыла хрысціянству. Калі падсумоўваць агульна прыведзеныя звесткі, то сексуальныя стасункі, якія адбываюцца ў адпаведны перыяд, не распусным чынам, спрыяюць здароўю, даюць здаровых дзяцей. Парушэнне правілаў прыводзіць да хвароб.
Твор Псеўда-Альберта Вялікага пра жаночыя сакрэты быў вядомы ў ВКЛ на лацінскай мове120, пасля выйшаў яго пераклад на польскую. У ім звярталася ўвага на карысць сексуальных стасункаў для жанчын: “Na ostatek wiedz, ze Iqcz^nie siq z m^zem biatymglowom iest pomocne, bo przez to zbytki wilgotne z nich odchodzq, a gorqcosc przyjntuiq, ktora temperuie ich zimnosc. W meszczyznie zas opacznie si^ dzieie, zkqd biafymglowy cz^sto obcuiqce z m^zami, nie sq tak krotkiego zycia, iak m^zowie: to swiadczy natura wrobla, ktory dla cz^stey iurnosci zdycha"'-'. Гэта парада базавалася на тым, што структура мужчыны гарачая, а жанчыны халодная. Таму секс карысны жанчыне як сродак разагрэву, а для мужчын гэта мела адваротнае дзеянне. Пад лішкамі вільгаці ў жанчыны разумеліся яе фізіялагічныя асаблівасці: выдзяленне вадкасці падчас сексу.
Асобна былі пазначаны характарыстыкі “гарачай” і “халоднай” жанчыны. Жанчыны першага тыпу з радасцю кантактуюць з мужчынамі, атрымліваюць ад гэтага задавальненне, маюць цвёрдыя і поўныя грудзі. шмат грубых валасоў на целе, акрамя таго, смелыя з мужчынамі, вясёлыя, любяць выпіць, прыгожа апранаюцца, часта бываюць у грамадскіх месцах. Другі тып мае мала валасоў на целе, мяккія грудзі, цела падобнае да мужчынскага, бледны твар, слаба гаворыць’22. Гэта інфармацыя пададзена для далейшай характарыстыкі асаблівасцей
117 У навуцы абмяркоўвалася аўтарства твора, яго ўплыў на развіццё навукі і іншыя аспекты, гл.: Aristotle’s Problemata in Different Times and Tongues. Leuven, 2006; Wallis F. Giulio Guastavini’s Commentary. P. 57-73; Wexler S. Re-evaluating Aristotle’s Problems // International Zeitschrift. 2009. Vol. 5. № 2. Рэжым доступу: http://www.zeitschrift.co.uk/v5n2swexler.html; Carre A., Cifuentes L. Girolamo Manfredi’s II Perche. P. 13-38.
118 Frick D. Wilnianie. S. 191.
119 Problemata Aristotelis. Paganus, 1557. P. 105-109, 160, 166, 223.
120 Кніга была шмат разоў перавыдадзена і мела назву на латыні: Albertus Magnus. De secretis mulierum. Item, de virtutibus herbarum, lapidum et animalium. Amstelodami, 1655, 1669 i інш.
121 Albertus Magnus. O sekretach bialoglowskich. S. 31-32.
122 Ibid. S. 383-386.
цяжарнасці двух тыпаў жанчын. Па сутнасці, медыкі ВКЛ ведалі гэтыя і іншыя працы, але ці даходзілі веды да іх асяроддзя, да хворых, ці давалі ўрачы ім сваю ўласную ацэнку, гэта сказаць цяжка.
Дадатковую інфармацыю можна было атрымаць з мастацкай літаратуры. Так, у “Аповесці пра Атылу” адзначалася, што празмернае ўжыванне алкаголю перад сексам і празмернае фізічнае задавальненне для мужчын, старэйшых за 50 гадоў, можа прывесці да смерці123. Пра эратычныя прыгоды падчас падарожжаў, метады спакусы і іншае можна было пачытаць у “Дэкамероне”.
У творы “Страшны Герой” Франчэска Андрэіні давалася апісанне, як працуе натуральны інстынкт у мужчын. Спачатку іх прываблівае выгляд, а пасля ўжо разбіраюцца, ці варты быў прадмет кахання: “To pierwsz upodobanie zrzqdzone obaczeniem subiecti rodzi si^ w nas z instynktu naturalnego, lecz poznawszy, wyrozymiawszym y uwazywszy merita & demerita, tey w ktorey si^ kochamy upodobanie, do swey przychodzi wolnosci, y iuz godnosc kochac, a niegodnosc nie kochac osoby roskazuie”. Як i цяпер, візуалізацыя для мужчыны мела першаснае значэнне. У іншым выказванні тэма развіваецца далей, падкрэсліваецца, што хцівасць знявольвае і адбірае розум: “Przezzr^nic^ do serca, a z serca skoro milosc dopadla intellektu mego, zaraz chciwoc mig tak ui^la, y z niewolila, ze teyze godziny on affekt miloscnego zawzi^cia, radbym byl podal do wiadomosci ukochaney Damy, w czvm pokazala mi milosc y matka iey Venera wielkifawof''2*. Хоць y творы гэта пачуццё называецца каханнем, але больш яно характэрна для фізіялагічнага жадання, якое цалкам падпарадкоўвае мужчыну. Гэта думка пацвярджаецца меркаваннем, што Купідон жыве паміж ног Венеры: улонне правакуе жарсці, а не каханне.