Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
68 Sajkowski A. Staropolska Milosc. S. 54—64.
69 Urzjdnicy Wielkiego Ksiystwa Litewskiego. Spisy. Wojewodztwo Trockie XIV-XVIII wiek / Pod red. A. Rachuby. Opr. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, A. Haratym. Przy wspolpr. A. Macuka i .1. Aniszczanki. Warszawa, 2009. S. 230.
Woiewodzina trocka (Unichowska) Niedol?zne chcie zHczyl Bog do pary Chromey zonie mqz slepy na oko Stary I choc paniu podobna nogami lecz cerq Rowna z Dyany, y zlamQ Wenera Nagradza defekt tayny powierzchna uroda Jeszcze nie iest kaleka kulawa gdy mloda Chociasz nog? ma krotkq ale w kroku spora Dokgd z rana zamysli doydzie do wieczora Rada si? amomie y nie siedzi doma Wszytka Litwi? obiezy chciasz to iest chroma A woiewoda trocki tak slepy na oczy Ze y w Trokach lada kto zon? iemu troczy Co za dziw bo iest chroma to si? nie uchroni Kazdy it) pewne zlazi kto tylko dogoni70.
Сярод мяшчанскага саслоўя пералюб таксама меў месца. Магілёўскі мешчанін Цімошка Бутака падаў скаргу на сваю нявестку Масюту Марцінаўну ў Магілёўскі магістрат (2 лютага 1580 г.). У яго доме спыніліся жаўнеры, а яна невядома з якой прычыны хацела ўцячы. He давяраючы ёй, Цімошка пасадзіў нявестку на ланцуг. Масюта папрасіла паклікаць сястру Федзю. Апошняя, пабачыўшы гэту сітуацыю, узяла яе на парукі з умовай, што будзе трымаць яе ў сябе да прыезду мужа. Але Масюта ў выніку збегла. Таму другая скарга была ад Цімошкі на Федзю (3 лютага). На Масюту заявіў яе муж, шклоўскі мешчанін Іван Бутака (Бутаковіч). Пакуль ён быў у Быхаве, яна ўцякла з жаўнерамі і забрала рэчы (3 лютага). Пасля Цімошка знайшоў сведак, якія пацвердзілі парукі Федзі. Суд загадаў ёй знайсці сястру і вярнуць (4 сакавіка). Але са скаргі Яна Гульскага, таварыша роты Войцеха Хацімірскага, вынікае, што муж забраў Масюту з маёнтка Мар’і Курдзееўны (16 красавіка). Гульскі даў Масюце на захаванне 183 чырвоных залатых, а яна не вярнула грошы. Прычым Бутакам неаднаразова высылаліся паведамленні. Калі вайсковец быў у Магілёве, ён пабачыў жанчыну і забраў да сябе. Гатовы быў яе вярнуць таму, хто аддасць яму грошы, а ў магістрат прыехаў, каб знайсці Бутаку. Але праз пару дзён была заява Цімошкі на Федзю, якая не прывяла сястру (18 красавіка), заявы паўтарыліся яшчэ (7 і 11 мая)71. У кнізе выніковага прысуду не выяўлена. Таму цяжка меркаваць, чым скончылася справа.
Полацкі архіепіскап скасаваў шлюб магілёўскага мешчаніна Багдана Лук’янавіча і Уліты. Жонка на яго вачах, у яго доме, здраджвала з некалькімі казакамі і пасля з’ехала з імі ў Маскву. Пасля яе вяртання муж пайшоў у духоўны суд і атрымаў развод (1610), але жанчына не была пакарана за пералюб. Яна нават атрымала назад свой пасаг72.
Чурыла Арцёмавіч абвінавачваў свайго бацьку Арцёма Павязкага ў пералюбе са сваёй жонкай і сцвярджаў, што застаў іх падчас стасункаў. Аднак дадатковых
™ ANK, ASang. 246.
71 АВАК. Т. 39. Внльна, 1915. С. 513, 537-538, 572, 575, 595, 600.
,2НЮМ. Вып. 8. Внтебск, 1877. С. 294-299; Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowego prawa malzenskiego. S. 118.
дадзеных ён даць не змог, а жонка адмовілася ад абвінавачвання. Гэта прымусіла Магілёўскі магістрат адправіць справу на даследаванне (1617)73.
Берасцейскі радца Лукаш Памаранскі падаў у магістрат скаргу на жонку Альжбету Шчупакоўну з просьбай скасаваць шлюб. Ён шмат гадоў трываў яе п’янства і здрады, пра якія яму расказвалі людзі, пакуль не пабачыў гэта на ўласныя вочы. Нават былі сведкі пералюбу. Падчас памінак па жонцы Войцеха Галімскага Альжбета здрадзіла з чаляднікам Галімскага Янам Вярбіцкім. Адбылося гэта ў берасцейскім двары Зафеі Чаховічаўны, жонкі віленскага чашніка Даніэля Набароўскага. Каб пазбегнуць пакарання, мяшчанка збегла да прастытутак. Але справа мела працяг і была пададзена яшчэ луцкаму біскупу. У сваю чаргу ён накіраваў для правядзення следства двух пробашчаў Каленскага і Вішніцкага. Гэта прымусіла Альжбету “прыпасці да ног” мужа і прасіць аб міласэрнасці, абяцаць выправіцца, а таксама скласці перад камісарамі ліст з абавязкамі, які быў унесены ў кнігі Берасцейскага магістрата. Мяшчанка прызнавала віну і слушнасць абвінавачванняў мужа, абяцала спавядацца і пакаяцца, хадзіць да споведзі на кожнае свята, насіць толькі чорную вопратку да канца жыцця, болын не піць і не здраджваць мужу, год не піць алкаголю, толькі ваду на абед і піва на вячэру, скасаваць усе скаргі на мужа, не мець дачынення да аптэкі мужа і яго рамяства. Яна пагадзілася, што пры парушэнні ўмоў супраць яе зноў будзе пачата справа аб шлюбнай здрадзе ў свецкім і духоўным судзе, у выніку чаго Альжбета будзе адлучана ад сваёй маёмасці і пакарана смерцю. Яна давярала мужу сваю бяспеку і выплату пазыкі ў 10 злотых (1640)74.
Выпадак даволі цікавы з пункту гледжання практыкі права. Віна Альжбеты была відавочнай. Ёй пагражала смяротнае пакаранне. Калі справа дайшла да свецкага і духоўнага суда, то гэта прымусіла мяшчанку шукаць пагаднення з мужам. Менавіта ад яго залежаў вынік. Фіксацыя пунктаў абавязкаў давала магчымасць Памаранскаму ў будучым выкарыстаць дакумент супраць жонкі. У дадзеным выпадку мы маем прыклад, калі праз пагадненне смяротнае пакаранне было зменена на абавязкі перад мужам.
Берасцейскі мешчанін Павел Затэмяка падаў скаргу ў магістрат на цесця Яна Слесара і яго жонку, а таксам на непрыстойныя паводзіны жонкі Марыны (1644). Ён ажаніўся ў 1642 г., аднак нармальнага супольнага жыцця не склалася. Цесць з жонкай напіваліся і нападалі на дом зяця, збівалі яго, дачку падбухторвалі не жыць з ім. У 1643 г., калі лентвойтам быў Ян Кур’яновіч, які ў 1644 г. стаў бурмістрам, яны зрабілі так, каб шлюб не скасавалі. Калі Павел паехаў на заробкі ў Магілёў, то папрадавалі рэчы з дому, павыпівалі піва, забралі сярэбраны пояс маці. У сувязі з гэтымі падзеямі, а таксама з непрыстойным, амаральным ладам жыцця жонкі мешчанін перад чарговым выездам адмовіўся ад яе. Пры гэтым дазволіў жыць на яго палове дома, нават прадаць з умовай, што яму будзе палова грошай. Цешчы забаранялася з’яўляцца ў доме. А дзіцё, якое нарадзілася ў шлюбе, абяцаў карміць75.
73 ЙЮМ. Вып. 8. Внтебск, 1877. С. 344-345.
74 НГАБ, ф. 1786, воп. 1, спр. 2. арк. 641-642, 667-670; АВАК. Т. 6. Внльна, 1872. С. 366-367.
75 НГАБ, ф. 1786, воп. 1, спр. 3, арк. 325 адв. 326 адв.
У судовай кнізе не атрымалася выявіць далейшую гісторыю скаргі. Але дадзеная заява была прычынай для скасавання шлюбу. П. Затэмяка быў абрабаваны сям’ёй жонкі і даведзены да галечы. Пры гэтым і іх супольнае жыццё не склалася. Аднак у скарзе ён не настойваў на расследаванні і смяротным пакаранні жонкі за пералюб, а толькі хацеў скасаваць шлюб.
Вынікі наступных скаргаў не атрымалася выявіць. Матыс Ёдэшка абвінавачваў жонку Ганну ў абразах, пагрозах яму і дзецям. Ён застаў жонку на гарачым учынку з чаляднікам нейкага паручніка. Калі Ганна пабачыла мужа, то сказала каханку забіць яго. Паручнік, пачуўшы яе крык, кінуўся на Матыса з шабляй. Калі б ён не ўцёк, то, напэўна, быў бы забіты (1658)76. Скаржнік больш хваляваўся за сваё жыццё і сваіх дзяцей, чым за здраду жонкі. Для яго было больш істотна, што ў выніку яе паводзін ствараецца небяспечная для жыцця і дабрабыту сітуацыя.
Падаць чарговую скаргу віленскага мешчаніна і купца Андрэя Вярбіцкага на жонку Еву Мілінянку прымусіў замах на яго жыццё. Забыўшыся на страх Божы, права і шлюбныя абавязкі, яна шкодзіла гаспадарцы, піла, зневажала мужа і здраджвала яму. Першы раз яна скалечыла Андрэю руку ў 1660 г. Была ініцыявана справа, але сябры і віленскі афіцыял настаялі на тым, каб ён прыняў жонку і скасаваў скаргу. Але сямейнае жыццё лепшым не стала. У 1663 г. Ева прыйшла дадому з “гарадскіх забаваў”, сама з’ела абед, абразіла мужа, ударыла па шапцы, якая на зямлю ўпала. Калі Андрэй схіліўся яе падняць, то жонка схапілася за нож і кінулася на яго і параніла моцна галаву. Аб гэтым сведчылі лаўнікі. Нават пры людзях, на судзе, Ева пагражала мужу забойствам77. Прысуду па другім выпадку не выяўлена. Першай скаргі было дастаткова для разводу, бо быў замах на жыццё. Жанчына падлягала пакаранню смерцю за пералюб і замах. Аднак свецкія і духоўныя асобы настаялі на захаванні сям’і.
Як вынікае з дакументаў, крамнік Амброжый Меер быў не толькі пералюбнікам, але і злачынцам. Ганна Нейманоўна, жонка сталяра Яна Норвея, абвінавачвала яго ў намаўленні да сексу. 3 прычыны адмовы крамнік стаў рабіць шкоду яе сям'і: няслушна адправіў мужа ў вязніцу ў замку, а пасля і саму жанчыну, калі яна спрабавала даведацца пра лёс мужа. Яе выпусцілі, бо была небяспека цяжарнасці. Пасля крамнік падбухторыў замкавую пяхоту напасці на іх дом. Падчас нападу збілі мужа, абрабавалі дом, дзяцей павыганялі, немаўля выкінулі з калыскі. У скарзе змешчаны звесткі з біяграфіі Меера. Ён паходзіў з Любека, быў жанаты, здрадзіў жонцы з нейкай дзеўкай, якая ад яго зацяжарала. Каб пазбегнуць пакарання, уцёк у Вільню (1664)78. Крамнік прызвычаіўся атрымліваць ад жанчын згоду. Ганна была замужам і не хацела мець лішніх праблем ад мужчыны з сумнеўнай рэпутацыяй. У выніку помста Меера абрынулася на ўсю сям’ю. Тады быў ваенны час, такія злачынствы часта мелі месца. Выраку суда не выяўлена, таму цяжка меркаваць пра фінал справы. Але па сукупнасці здзейсненых правапарушэнняў магло дайсці да смяротнага пакарання.
76 Frick D. Wilnianie. S. 113-114; Frick D. Kith, Kin, and Neighbors. P. 224—226.
77 LV1A, f. 22, ap. 1, b. 1 (SA 5333), 1. 337-338v.
78LVIA, f. 22, ap. I, b. 1 (SA5333), 1. 420-421; Frick D. Wilnianie. S. 321-322.
Былі выпадкі пакарання смерцю за здраду. Першы раз у Магілёўскі магістрат Навум Радковіч ад імя дачкі Марыі падаў скаргу на яе мужа Ілью Анапрэевіча ў 1618 г. Ён абвінавачваў зяця ў шлюбнай нявернасці. Аднак з прычыны адсутнасці доказаў яго вызвалілі ад адказнасці. Але праз год Ілью (1619) і яго каханку Адар’ю Казлеўну ўраднікі засталі на гарачым учынку. Абаіх прысудзілі да пакарання мячом на падставе магдэбургскага права’9.
Войтаўска-лаўніцкі суд Гародні асудзіў на смерць мяшчанку Раіну, дачку гарадзенскага ката Марціна Загурскага, за пералюб з жыдам Шымкам Хаімовічам (1668). Іх неаднаразова бачылі гараджане падчас сексуальных стасункаў у розных месцах, у тым ліку ва ўладаннях гарадзенскага касцёла Св. Мікалая. Раіна была замужам за хрысціянінам, а здраджвала з “няверным жыдам”80. Неаднаразовыя выпадкі пералюбу і стасункі з жыдам прывялі да смяротнага пакарання. Адмоўнае стаўленне да сексуальных адносінаў паміж жыдамі і хрысціянамі мела месца ў Венецыі. Там прадугледжвалася пакаранне грашовым спагнаннем і турэмным зняволеннем81.