Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
18+
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
І49Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. С. 112.
150Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты. С. 294.
У судах ВКЛ справы па заафіліі сустракаюцца не так часта. Слуцкі замкавы суд заслухаў скаргу пана Міхаіла Нячкоўскага на свайго пастуха Аніську Мароза. Хлопец даўно праяўляў заафільныя схільнасці. Чэлядзь данесла Нячкоўскаму пра гэта, і пастух быў папярэджаны. У яго быў няўдалы вопыт з кабылай, якая яго ўдарыла, пасля чаго пастух перайшоў на кароў. Калі зарэзалі цяля для чэлядзі, то ён пры ўсіх сказаў, што ядуць яго сыночка. Да суда справа дайшла, калі яго злавілі ў хляве з каровай. Парабак патлумачыў свае дзеянні спакушэннем д’ябла. На судзе былі сведкі, якія пасля прысягнулі на сваіх словах. Мароз прызнаўся ў здзейсненым. Суд прысудзіў да спалення парабка і карову. Але спаленне замянілі на адсячэнне галавы (1687)151.
У Слуцкі замкавы суд патрапіла яшчэ адна такая справа. Шляхціч Сымон Сульжыц абвінавачваў свайго пастуха Яўхіма Сыроватку з вёскі Забалаць Яроміцкай воласці ў граху з каровай. Гаспадар даўно заўважыў, што пастух часта замыкаўся ў хляве, аднак не думаў, што прычына палягае ў сувязі з жывёлай, пакуль не застаў яго падчас стасункаў. Перад судом пастух быў адпраўлены ў вязніцу. На судзе Сыроватка прызнаўся ў злачынстве. Прысуд быў такі ж, як у папярэднім выпадку. Спаленне замянілі на адсячэнне галавы. У рашэнні адзначалася, што пакаранне выкарыстоўваюць для павучання іншым, каб грэх не распаўсюджваўся. Згадвалася пра факт адсутнасці ў ВКЛ адпаведнага заканадаўчага артыкула, але рашэнне суда адпавядала Крымінальнаму кодэксу Караліна (1687)’52.
Гэтыя два выпадкі сведчаць, што схільнасць да жывёл мелі тыя, хто з імі працаваў, пастухі. Дакументы даюць уяўленне пра стаўленне да заафіліі ў грамадстве. Яна трактавалася як брыдкі садомскі грэх, накіраваны супраць Божага права. Хрысціянства разумела скаталожніцтва як ненатуральныя, грахоўныя стасункі. Жорсткае пакаранне мела павучальны і прафілактычны характар. Справы былі ініцыяваны гаспадарамі. Аднак варта звярнуць увагу на тое, што скаталожнікі не былі прыведзены да суда адразу. Іх прыцягнулі да адказнасці, калі злачынства было здзейснена неаднаразова і мела сведак. Пакуль скаржнікі не былі канчаткова перакананы ў грахоўнай сувязі, яны не звярталіся ў суд. Адзінкавы выпадак застаўся б без пакарання. Замена спалення, даволі жорсткай смерці, на адсячэнне галавы насіла акт міласэрнасці. У прысудзе адзначалася шкадаванне маладых хлопцаў, якія праз свой грэх павінны былі памерці. Мэтанакіраванага пераследу скаталожнікаў не было. 3 імі разбіраліся па выяўленых фактах.
Заафілія ў ВКЛ не насіла масавы характар і не разумелася як норма і элемент сялянскай культуры. Выяўленыя выпадкі сведчаць пра варыяцыі ў сексуальных паводзінах. Таксама гэта не азначае, што скаталожніцтва мела месца толькі ў Слуцкім рэгіёне. Абмежаванасць крыніц не дазваляе казаць пра рэгіянальныя асаблівасці заафіліі.
Такім чынам, на ўяўленне пра забароненыя і ненатуральныя сексуальныя стасункі паўплывала рэлігія. Гэты ўплыў непасрэдным чынам адбіўся на
151НГАБ, ф. 694, воп. 4, спр. 1239, арк. 193194 адв.
І52Тамсама, арк. 211 -212 адв.
заканадаўстве. Аднак Статуты ВКЛ утрымлівалі невялікую колькасць нормаў, якія рэгулявалі інтымную сферу жыцця. Таму выкарыстоўваліся артыкулы з іншых зводаў законаў. Пад суд траплялі забойцы немаўлят, пералюбнікі, кровазмяшальнікі, скаталожнікі. Асуджаліся ў грамадстве дашлюбныя стасункі, нявенчаны шлюб, пералюб, аднаполае каханне. Адпаведна гэта адмоўным чынам уплывала на рэпутацыю асобы. У горшым стане часта апыналіся жанчыны. Хоць грамадства ВКЛ не вызначылася адмысловым паляваннем на людзей з сексуальнымі адхіленнямі, але яно было традыцыйным і патрыярхальным. Таму відавочнае парушэнне маральных прынцыпаў не даравалася.
Варта адзначыць, што забароны хоць і мелі рэлігійны характар, аднак былі важныя з медыцынскага пункту гледжання. Так як не былі развіты кантрацэпцыя і лячэнне венерычных хвароб, то неўпарадкаваныя сексуальныя стасункі спрыялі распаўсюджванню захворванняў. Захоўванне манагамных адносінаў сапраўды спрыяла здароўю.
Наяўнасць розных тыпаў сексуальных паводзін не азначала, што грамадства ВКЛ было грахоўным і амаральным па сваёй сутнасці. Адхіленні ад прынятых нормаў, якія паўсюль свае, існуюць у кожным грамадстве. Але стан маральнасці ў многім вызначаецца тым, які працэнт насельніцтва ўдзельнічае ў неадпаведных стасунках. У выпадку ВКЛ немагчыма прывесці дакладныя лічбы, можна толькі ўявіць варыятыўнасць сексуальных дачыненняў. 3 пункту гледжання тагачасных традыцый нават гэта падлягала асуджэнню і пакаранню. Сённяшнія ацэнкі паводзін сталі мякчэйшымі. Аднак падыходзіць да гістарычных з’яў з сучаснымі маральнымі поглядамі нам падаецца немэтазгодным.
10. Сексуальныя паслугі за грошы
Кліент сыходзіць, а грошы застаюцца.
(3 аксіём дамоў распусты)
Прастытуцыя з’ява сапраўды старажытная. Яна вызначаецца як палавы акт або ўцягванне ў сексуальныя стасункі за грошы. 3 пункту гледжання кліента гэта аказанне сексуальных паслуг, дзе вынікам стасункаў з’яўляецца толькі секс без нараджэння дзяцей. 3 прастытуцыяй часам звязвалі неўпарадкаваныя шматлікія кантакты. У першую чаргу прастытуцыя гэта камерцыйныя адносіны. Жанчына прапаноўвае цела, а мужчына купляе яго для карыстання на пэўны перыяд. Аднак свае паслугі ў індустрыі прапаноўваюць і мужчыны. Асноўная прывабнасць прафесіі ў тым, што ў параўнанні з іншымі можна зарабіць істотную суму грошай за кароткі перыяд. Сучасная прастытуцыя мае арганізаваную структуру, падзелены рынак, часта звязана з крыміналам'.
Мужчыны з’яўляюцца стваральнікамі рынку камерцыйных сексуальных паслуг. Адбываецца гэта ў сувязі з шэрагам прычын: адсутнасць сталай партнёркі, жаданне разнастайнасці, экзатычныя ці паталагічныя жаданні, мужчынскія фізіялагічныя асаблівасці. Хоць попыт стварае мужчына, маральная віна перакладваецца менавіта на жанчыну, бо з пункту гледжання патрыярхальнага грамадства ў яе адсутнічаюць маральныя прынцыпы, за грошы яна гатова прадаваць сваё цела. Аднак прастытуцыя як камерцыйная з’ява падпарадкоўваецца элементарным прынцыпам бізнесу: ёсць попыт ёсць прапанова. Таму існаваць яна будзе да таго часу, пакуль будзе запатрабавана. Гэтае правіла працуе незалежна ад эканамічнага ладу грамадства.
Аднак немагчыма падыходзіць да дадзенай тэмы выключна з сучаснымі катэгорыямі, бо існаванне прастытуцыі ў феадальным грамадстве мае свае асаблівасці. Пачынаючы ад таго, што сам тэрмін узнік у сучаснасці, і заканчваючы тым, што ў тагачасным грамадстве не было канкрэтна вызначанага паняцця для акрэслення з’явы. На прыкладзе сітуацыі з прастытуцыяй у Бургундыі бачна, што патрыярхальны погляд у перыяд барока сутыкаецца з падвоенай цяжкасцю.
1 Edlund L., Kom Е. ATheory of Prostitution //The Journal of Political Economy. 2002. Vol. 110.№ 1. P. 181-214.
3 аднаго боку, прастытуткі задавальняюць мужчынскія сексуальныя патрэбы, а з другога боку, яны з’яўляюцца пагрозай грамадскім ідэалам, падкантрольным жанчынам, прыстойным сем’ям і грамадскаму спакою. Адпаведна прастытуткі трактаваліся мужчынамі як маргінальны элемент, які знаходзіцца па-за мужчынскім кантролем. А кантроль над жаночым целам грунтаваўся на тым, што жаночая функцыя нараджаць дзяцей, а гэта прастытуткай не выконвалася, Хоць у Бургундыі прастытуткі перыядычна выклікаліся ў магістрацкі суд, аднак, як неабходнае зло, моцнага пераследу яны не трывалі2.
Дзяржава звычайна стаіць перад выбарам: або забараніць прастытуцыю, або легалізаваць. У першым выпадку ствараюцца заканадаўчыя нормы па пераследзе прастытутак і сутэнёраў, спецыяльныя службы кантролю. У другім выпадку дзяржава вылучае асобныя раёны для працы прастытутак і збірае падаткі з іх дзейнасці. У ВКЛ заканадаўства пайшло па шляху забароны. Ужываліся санкцыі супраць прастытутак і сутэнёраў. Аднак кліент, які ствараў попыт, не нёс адказнасці.
Заканадаўства. Са Статута 1566 г. уводзіліся пакаранні толькі для жанчын за распусны лад жыцця і нежаданне выходзіць замуж, калі ўзрост ужо дасягнуў 25 гадоў. Дзяўчына пазбаўлялася спадчыны і пасагу (Статут 1566 г. Раздз. 8, арт. 7; Статут 1588 г. Раздз. 8, арт. 7). У іншым артыкуле дадавалася, што за паводзінамі дзяўчыны павінны сачыць бацькі ці сваякі. Калі шляхцянка паводзіла сябе непрыстойна, то кроўныя мелі права ініцыяваць супраць яе справу. Шляхцянку маглі палічыць пералюбніцай і пакараць смерцю (Статут 1588 г. Раздз. 14, арт. 30)3. Такія санкцыі не ўжываліся ў дачыненні да мужчын. Пытанні маралі былі актуальнай праблемай для ВКЛ у XVI ст.4, і ўвядзенне пэўных нормаў у заканадаўства стала неабходнасцю, пра якую пісалася ў палемічнай літаратуры. Аднак гэтыя нормы на практыцы датычылі распусніц і прастытутак.
Упершыню ў Статуце 1588 г. было ўведзена пакаранне зводнікам (як мужчынскага, так і жаночага полу) за намаўленне займацца прастытуцыяй замужніх і незамужніх жанчын. Адказнасць за выкананне артыкула ўскладалася на ваяводаў, старостаў і магістраты. За гэта злачынства каралі адразаннем носа, вушэй і вуснаў. За паўторнае правапарушэнне прызначалася смяротнае пакаранне (Статут 1588 г. Раздз. 14, арт. 31 )5. Падобным чынам (адразаннем носа) караліся пералюбнікі, кровазмяшальнікі, людзі, якія мелі сексуальныя стасункі з духоўнымі асобамі па візантыйскім праве'’ і па магдэбургскім праве7.
2 Farr J. R. Authority and Sexuality in Early Modern Burgundy (1550-1730). Oxford; New York. 1995. P. 138-155.
’ Czacki T. O litewskich i polskich prawach, o ich duchy, zrodlach, zwi^zku. i o rzeczach zawartych w pierwszym Statucie dla Litwy, 1529 roku wydanym. T. 2. Krakow. 1861. S. 23-24; Малнновскнй Id. A. Ученне o преступленнп. C. 57-58; Макснмейко H. Псточннкн уголовных законов Лнтовского Статута.Кнев, 1894. С. 166.
4 Сліж Н. Мараль і норавы. С. 207-216.
5 Малнновскнй Н. Ученне о преступленнн. С. 58.
6 “Кннгн законные” содержаіцне в себе в древнерусском переводе внзантнйскне законы земледельческме, уголовные. брачные н судебные / Нздал А. Павлов. СПб., 1885. С. 68, 69, 72, 73, 75.
7 Макснмейко Н. йсточннкн уголовных законов. С. 166-167, 172-173.
Для характарыстыкі “непрыстойных” жанчын у заканадаўстве выкарыстоўваўся тэрмін “вшетечнйца", жанчына, якая "устане своемь неучстйве се ховатн мела”, што азначала распусніца. Так называлі жанчыну, якая прафесійна займалася прастытуцыяй, таксама і жанчыну, якая вяла распусны лад жыцця. Сітуацыя з тэрмінамі не ўнікальна. У сярэднявечнай Еўропе слова “meretrix" (“блудніца”, “дзеўка”) выкарыстоўвалася і для прастытутак, і для канкубін. Тагачасная ментальнасць не бачыла розніцы ў гэтых тыпах паводзін8. Паняцце “вшетечность” азначала распуста. Тэрміны сустракаюцца ў артыкулах пра абразу жанчыны (Статут 1588 г. Раздз. 3, арт. 28)9, адмаўленне бацькі ад дачкі (прыводзіла да адхілення дзяўчыны ад спадчыны), забойства немаўляці, пералюб. Слова прастытуцыя не ўжывалася ў старабеларускай мове. У артыкуле пра зводніцтва ўжываецца паняцце “спросность телесное", таксама запазычанае з польскай мовы. 3 артыкула пра пералюб відавочна, што гэта мае дачыненне да распусты. Адсутнасць выразнага тэрміналагічнага апарату пасля прыводзіла да такой самай невыразнасці ў судовай практыцы. Са згаданых нормаў права вынікае, што жанчыны займаліся прастытуцыяй, распусна сябе паводзілі, намаўлялі іншых жанчын стаць прастытуткамі. Мужчына выступаў у ролі ці арганізатара гандлю жанчынамі, ці пералюбніка10. Традыцыйна найперш абвінавачвалася жанчына, а не кліент-мужчына, які ствараў попыт на сексуальныя паслугі.