• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    Прастытуткі траплялі ў прафесію рознымі шляхамі і не заўсёды па ўласнай волі. Нават калі прастытутка абслугоўвала шляхту, то яна ўсё роўна знаходзілася на ніжэйшай сацыяльнай прыступцы, адносілася да маргінальнага слою насельніцтва. Яны не адпавядалі агульна прынятаму вобразу жанчыны жонкі і маці. А з пункту гледжання хрысціянскай маралі яны парушалі ўсе нормы: жылі без венчанага шлюбу, мелі стасункі з рознымі мужчынамі, нават з жанатымі, практыкавалі розныя тэхнікі ў сексе, у тым ліку і грахоўныя, прымалі мужчын у розныя дні (у святы і пасты), прадавалі цела за грошы. Для іх не існавала маральнай праблемы ў тым, каб заняцца сексам з якім заўгодна мужчынам. Галоўнае, каб праца была аплачана. Па сутнасці, прастытуткі адносіліся да пералюбніц і распусніц. У грамадстве, дзе сфера сексу была табуіравана, такое стаўленне да іх было звычайнай з’явай.
    Аднак нельга казаць, што ў ВКЛ прастытутак актыўна пераследавалі. Яны былі неабходнай часткай грамадства. Іх паслугамі карысталіся ўсе саслоўі, у тым ліку духавенства і шляхта. Таму ў поўнай ліквідацыі з’явы не было зацікаўленасці. Акрамя таго, у ВКЛ, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай, прастытуцыя не была ўрэгулявана да канца XVIII ст. He было створана ніводнага дакумента, які б упарадкоўваў гэту сферу жыцця62.
    “Kamler М. Zloczyncy. S. 157-183.
    61 Rabowicz Е. Oswieceniowe “przewodniki”. S. 8, 52, 91-92.
    62 Sikorska-Kulesza J. Zlo tolerowane. S. 34.
    11.	Гвалт над целам і воляй
    Тэма згвалтаванняў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVH стст. даволі спецыфічная для даследавання і, як правіла, вывучаецца ў кантэксце гендэрных адносін, гісторыі сексу, крымінальных злачынстваў'.
    Стаўленне грамадства да сексуальных стасункаў з’яўляецца важным паказальнікам гендэрнай дыскрымінацыі, а таксама дадатковай крыніцай інфармацыі па гендэрных стэрэатыпах, ролях і статусе мужчыны і жанчыны ў грамадстве. У гэтым кантэксце сексуальны гвалт супраць жанчыны дэманструе, якімі ўспрымаюцца такія паводзіны мужчыны ў дадзеным грамадстве: нармальнымі або паталагічнымі. Адначасова гэта паказвае ступень агрэсіўнасці ў дачыненні да жанчын, а таксама наяўнасць ваяўнічасці ў гендэрных дачыненнях.
    Феадальнае грамадства ад самага пачатку з’яўляецца патрыярхальным і іерархічным, дзе кожнаму / кожнай вызначана роля ў залежнасці ад полу і ўзросту. Адпаведна жанчына павінна падпарадкоўвацца мужчыну ў сям’і і, вядома, у сексе. Жаданні мужчыны былі першаснымі. Сексуальныя дачыненні ў шлюбе станавіліся абавязкам. Напрыклад, паводле праваслаўнага кананічнага права за пазбяганне сексуальных стасункаў з мужам жанчыне пагражала анафема. Жаданне мужа ці жонкі ўстрымацца ад ложка ўзгаднялася паміж сужэнцамі. А калі ўстрыманне прыводзіла да блуду мужа ці жонкі, то грэх клаўся на абаіх2.
    Згвалтаванне ў заканадаўстве многіх краін лічылася цяжкім злачынствам, за якое прадугледжвалася смяротнае пакаранне3. Яно трактавалася як гвалт волі жанчыны, які прыводзіў да парушэння спакою яе сям’і і грамадства, да знявагі звычаяў4, замаху на сямейную маёмасць, напрыклад, як у Мазавецкім праве5.
    1 Krawiec A. Seksualnosc. S. 161-202; Martin A. L. Alcohol, Sex, and Gender. P. 83-87; Віннмченko O. ‘Твалт поневольннй”: дві скаргн про сексуальне наснльство над селянкамн-підданкамн 1637 і 1648 років // Вісннк Львівського універснтету. Серія історнчна. 2013. Внпуск 48. С. 435—451 і інш.
    2 Молнтовннк нлн Требннкь нз греческого языка на словенскн переведенный м нследованый. Стратынь, 1606. С. 372 адв., 374 адв. 375.
    3 Koranyi К. О niektorych postanowieniach kamych Statutu Litewskiego z r. 1529. Studium prawnoporownawcze 11 Ksi^ga pami^tkowa ku uczczeniu czterechsetnej rocznicy wydania pierwszego Statutu Li­tewskiego. Wilno, 1935. S. 149-154; Krawiec A. Seksualnosc. S. 151-152.
    4 Czacki T. O litewskich i polskich prawach. T. 2. S. 138-139.
    5 Krawiec A. Seksualnosc. S. 178-179.
    Згвалтаванне як злачынства згадвалася ў сярэднявечных крыніцах польскага права. Неабходнай умовай сведчання пра гвалт быў крык аб дапамозе6. Падобны артыкул быў у Вісліцкім Статуце7. Ён утрымліваў інфармацыю пра абставіны гвалту (крык, знакі гвалту). Аднак у пералічаных крыніцах права не прадугледжвалася магчымасць шлюбу з гвалтаўніком, як у Вестгоцкай Праўдзе (654 г.), паводле якой дазвалялася ўзяць шлюб, калі бацькі не былі супраць8. Ідэю шлюбу з гвалтаўніком прапагандаваў з даўніх часоў касцёл. Рашэнне належала ахвяры’.
    3 прыходам хрысціянства на нашы землі сексуальныя дачыненні перайшлі ў сферу кантролю царквы. Статут Яраслава лічыў злачынствам згвалтаванне, умыканне, групавое згвалтаванне. Старажытны звычай умыкання нявесты прыраўноўваўся да згвалтавання10. Пра яго існаванне ў старажытных плямёнах, якія насялялі тэрыторыю Беларусі, адзначаецца ў летапісе. Звычай быў уласцівы і іншым народам. Умыканне адбывалася каля вады ці падчас гульняў, са згоды ці без згоды дзяўчыны". У Беларусі гэта традыцыя захавалася нават у XIX ст.12
    Такое стаўленне царквы да згвалтавання прыйшло з візантыйскага права, артыкулы якога ўваходзілі ў склад кормчых. Па візантыйскім праве за гвалтоўныя дзеянні са зброяй асуджалі на смерць, а без зброі на адсячэнне рук. За згвалтаванне і спакушэнне дзяўчыны ці чужой нявесты пагражала адсячэнне носа, a 1/3 маёмасці злачынцы пераходзіла дзяўчыне. Калі дзяўчына была непаўналетняя (да 14 гадоў), то ёй пераходзіла палова маёмасці13. Кананічнае права прызначала пакаранні за згвалтаванне замужняй жанчыны, дзеўкі, манашкі. Муж таксама лічыўся гвалтаўніком, калі здзяйсняў гвалт у дачыненні да жонкі14.
    3 увядзеннем магдэбургскага права (першы горад Вільня, 1387 г.) сталі дзейнічаць Саксонскае Люстра і Вайхбільд. Заканадаўчыя акты гэтых збораў прадугледжвалі за згвалтаванне смяротны прысуд. Пра выпадак неабходна было паведаміць адразу, прадэманстраваць доказы злачынства. Дом, у якім была згвалтавана жанчына, знішчаўся. Касцёл не мог абараніць гвалтаўніка. Нават калі ў выніку здарэння адбыўся шлюб, дзеці лічыліся незаконнанароджанымі. Пры гэтым закон дазваляў больш лагоднае стаўленне да мужчыны, які сам прыйшоў у суд для доказу сваёй невінаватасці (Саксонскае Люстра, кн. 1, арт. 37; кн. 2,
    6 Артыкулы аб згвалтаванні ўтрымлівалі Эльбланская кніга, Мазавецкае права, Статут Казіміра Вялікага. Koranyi К. О niektorych postanowieniach kamych Statutu. S. 149-154; Grajewski H. Kara smierci. S. 161-165; Krawiec A. Seksualnosc. S. 168-203.
    7 A3P. T. 1. 1361-1598. СП6., 1848. C. 11, 18; Макснмейко H. Нсточннкн уголовных законов. C. 116-117.
    8 Brudage J. A. Law, Sex, and Christian Society. P. 133.
    9 Koranyi K. O niektorych postanowieniach kamych Statutu. S. 151-152.
    І0Росснйское законодательство X-XX вв. T. 1. Москва, 1984. С. 175; Гальковскнй Н. М. Борьба хрнстнанства с остаткамн язычества в Древней Русн. Т. 1. Харьков, 1916. С. 106.
    11 ПСРЛ. Т. 1. СПб., 1846. С. 6; Загоровскнй A. О разводе по русскому праву. Харьков, 1884. С. 3-12.
    І2Ннкольскнй Н. М. Промсхожденме н нсторня белорусской свадебной обрядностн. Мннск, 1956. С. 52-55.
    13 “Кнмгн законные”. С. 67, 74.
    14 Молнтовннк нлн Требннкь. Стратынь, 1606. С. 365 365 адв.; Номоканон снй есть законоправнлннкь. Львов, 1646. С. 26; Еухологіон албо молнтвословь нлн требннкі.. Лвовь, 1682. С. 22 адв. -23.
    арт. 13, 64; кн. 3, арт. 1; Вайхбільд, арт. IX, XXXVIII). У перакладным выданні Барталамея Граіцкага правільна згвадваецца пра смяротнае пакаранне за згвалтаванне15.
    Статут ВКЛ 1529 г. увёў артыкул аб згвалтаванні. Гэтыя справы былі ў кампетэнцыі ваяводаў і старостаў16. Разглядаліся толькі тыя выпадкі, дзе жанчына аказвала супраціў. Знакам супраціву падчас гвалту быў крык. Калі на шум не прыбеглі людзі, то пацярпелая павінна была адразу, пасля таго, як яе адпусцілі, распавесці пра злачынства і паказаць знакі гвалту. Паводле заканадаўства злачынцы пагражала смяротнае пакаранне. Аднак згода дзяўчыны на шлюб выратоўвала яго ад смерці (Статут 1529 г. Раздз. 7, арт. 6)17. Такім чынам, у злачынцы быў выбар паміж шлюбам і смерцю, калі жанчына не была замужам. Статуты 1566 і 1588 гг. захавалі без зменаў норму Статута 1529 г. (Статут 1566 г. Раздз. 11, арт. 8; Статут 1588 г. Раздз. 11, арт. 12). Пакаранне за злачынства засталося ў кампетэнцыі ваяводаў і старостаў (Статут 1588 г. Раздз. 4, арт. 30).
    У юрыдычнай тэрміналогіі старабеларускай мовы зафіксаваны два словы для вызначэння згвалтавання: “усйлствб" і “кгвалпюванье”. Першы тэрмін сустракаецца ў перакладзе Вісліцкага Статута. Ён выкарыстоўваўся для характарыстыкі злачынстваў, пры здзяйсненні якіх ужывалася сіла. У артыкулах пра абрабаванні ёсць блізкія тэрміны “сйльнйк” (рабаўнік), “сіільно возмет” (забярэ гвалтам). Здзяйсненне згвалтавання ў перакладзе было апісана як “ко.ні хто усйлует девку, а лйбо жонку, кгваітомь”^, а ў Статуце “естлй бы хто невесту або девку зкгвалтйл”'9. Выкарыстанне сілы або гвалту падаецца як раўназначныя тэрміны. Яны паказваюць, што для дасягнення мэтаў злачынца ўжыў сілу, а само дзеянне мела гвалтоўны характар і было здзейснена супраць волі іншай асобы.
    У судовых кнігах скаргі аб згвалтаванні сустракаюцца рэдка: па-першае, гэта трэба было даказаць, а па-другое, абвесціць пра гэта. Жанчына ў выніку атрымлівала падвойны стрэс. Яна цярпела гвалт, у якога маглі быць розныя наступствы: хваробы, цяжарнасць, псіхалагічныя і фізічныя траўмы. Аповед перад судом прымушаў перажыць здарэнне яшчэ раз. Акрамя таго, прагноз на далейшае жыццё пасля згвалтавання не быў аптымістычны.
    Судовы працэс па справах згвалтавання складаўся з наступных элементаў: скарга, агляд пацярпелай, пасяджэнне, на якім разглядаліся доказы злачынства і выносіўся вырак. Выпадкі ў крыніцах не заўсёды даюць магчымасць прасачыць усе дэталі працэсу. Часта кнігі ўтрымліваюць толькі судовыя скаргі. Акрамя таго, магістрацкія, гродскія кнігі захаваліся ў вельмі абмежаванай колькасці.
    15 JaskerN. Juris provincialis. Fol. XXXVv-XXXVIv; Groicki B. Porzadek sqdow. S. 199; Krawiec A. Seksualnosc. S. 191-197; Віннмченко O. ’Твалт поневольннй”. C. 477.
    16 РНБ. T. 20. Лнтовская метрнка. T. 1. Петербург, 1903. С. 665; Лаппо Н. II. Велнкое княжество Лнтовское. Т. 1. Юрьев, 1911. С. 291.