Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
У Баркулабаўскім летапісе занатаваны выпадкі згвалтавання казакамі. У 1601 г. у Віцебску яны "шкоду содомйю чйнйлй горше злых непрйятелей албо злых татар", а ў 1603 г. жорстка збілі і згвалтавалі дзяўчынку шасці гадоў: “... прйносйл одйн мей{анйн на руках своііх девчйну у шестй летех змордованую, зкгвалчоную, ледвеіі жйвую, чого было горко, плачлйве, страшно глядетй. На тое всй людй плакалй, богу сотворйтелю молйлйся, абы таковых своеволннков вечне выгладшті рачшГ51. Згвалтаванні мелі месца пры выправе войска ВКЛ пад Пскоў. Два італьянцы купілі дзвюх маскоўскіх дзевак у казакоў за ручніцу. А ноччу недалёка да гетманскага намёта іх згвалтавалі. Раніцай дзевак знайшлі ў іх намёце. Але верагодна, што італьянцам атрымалася пазбегнуць пакарання як іншаземцам (27 верасня 1581 г.)58.
Падчас вайны 1654-1667 гг. войска ВКЛ гвалтавала масковак59. Аднак і маскоўскія войскі дзейнічалі даволі жорстка супраць жанчын ВКЛ60. Дакументы адзначаюць пра цяжкія выпрабаванні для насельніцтва. Аляксандр Жыткоўскі, ураднік польнага гетмана ВКЛ Вінцэнта Корвіна Гасеўскага, у сваёй скарзе падаў жахлівае апісанне руйнавання маёнтка Радванавічы (Берасцейскае ваяводства) палкоўнікам запарожскага войска Аляксандрам Русецкім і яго людзьмі. Падчас наезду маёнтак быў абрабаваны, падданыя збіты, а жанчыны і дзяўчаты згвалтаваны (1660). Быў праведзены агляд маёнтка, які паказаў зруйнаваны стан маёмасці і нанесеную шкоду насельніцтву61. На той час Берасцейскае ваяводства было вызвалена ад маскоўскіх войскаў. Полк Русецкага дзейнічаў на баку ВКЛ, на сваю вайсковую адзінку збіраў падаткі з Берасцейскага і Пінскага паветаў. Але гэта ператварылася ў рабаванне насельніцтва, аб чым сведчаць іншыя скаргі. У выніку гетман ВКЛ Павел Ян Сапега выдаў універсал аб ліквідацыі ваенных фарміраванняў палкоўніка А. Русецкага і забароне
'4НГАБ, КМФ-18, спр. 261, арк. 155-156.
55 Да “садомскага граху” ў крыніцах адносяць не гомасексуальныя дачыненні, а неадпаведныя сексуальныя паводзіны, гвалтоўныя дзеянні. Выраз паходзіць з рэлігійнай праваслаўнай літаратуры. Адзначым, што шырокае разуменне садаміі было не толькі ў нас, але, напрыклад, у Італіі. Davidson N. Theology, Nature and the Law. P. 76.
56 Центральннй державннй історнчнпй архів Украі'ны м. Кпів, ф. 25, on. 1, спр. 9. арк. 71 адв.
57 ПСРЛ. Т. 32. С. 187, 189.
-'’Piotrowski J. Dziennik wyprawy Stefana Batorego pod Pskow (1581-1582). Krakow, 1894. S. 100.
5’Zojdz K. Przeciwko moralnosci, czy dyscyplinie? S. 103-109.
“Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. C. 53.
61 НГАБ, ф. 1733, воп. 1, спр. 1, арк. 253 262 адв.
насельніцтву далучацца да іх з прычыны вялікіх людскіх страт. Наступны загад быў аб узяцці палкоўніка пад варту і пачатку следства62.
Выпадкі гвалту здараліся падчас вайны і з боку суайчыннікаў, якія карысталіся беспакаранасцю з прычыны аслаблення ўлады. Гарадзенскі енерал Альбрэхт Дуброўскі засведчыў згвалтаванне служанкі менскага шляхціча Канстантыя Рора троцкім шляхцічам Кантрантыем Шылянскім. Апытанне праводзілася ў вёсках Прыставянцах і Палунцах. Акрамя таго, Шылянскі ў іншы час здзейсніў наезд на маёмасць Popa (1660)6’. Вайна стварала ідэальныя ўмовы для дзеянняў гвалтаўнікоў, забойцаў і рабаўнікоў.
Істотную розніцу ў пакаранні падчас ваенных дзеянняў за згвалтаванне ў ВКЛ і Маскоўскім княстве паказвае ў сваім дзённіку Самуэль Маскевіч. Падзеі адбываліся падчас выправы на Маскоўскае княства. Нейкі слуга ўзяў гвалтам дачку баярына, калі той разам з сям’ёй вяртаўся з лазні. Дзяўчына вярнулася дадому толькі праз два тыдні. Судзілі слугу на агульным сходзе. Паводле Статута настойвалі на смяротным пакаранні. Бабоўскі прапанаваў судзіць паводле маскоўскіх законаў. Слугу збілі бізунамі, што задаволіла абодва бакі (1610)64.
Да артыкула аб згвалтаванні меў дачыненне артыкул аб гвалтоўным шлюбаванні з жанчынан. За гэтае злачынства мужчыну каралі смерцю, 1/3 яго маёмасці пераходзіла пакрыўджанаму боку, а з 2/3 выплачваліся страты. Калі дзяўчына ўдзельнічала ў змове, то яна пазбаўлялася спадчыны і пасагу (Статут 1566 г. Раздз. 11, арт. 9)65. У Статуце 1588 г. гэты артыкул быў пашыраны. Мужчына не караўся смерцю, калі дзяўчына давала згоду на шлюб. Аднак пры ўзяцці дзяўчынай рэчаў з дому сваякі мелі права вяртаць маёмасць праз суд (Статут 1588 г. Раздз. 11, арт. 13)66. Гэтая норма была ўведзена ў сувязі з існаваннем даўняй традыцыі выкрадання нявесты, пра якую згадваецца яшчэ ў “Аповесці мінулых гадоў”. Шлюб праз гвалт адбываўся без згоды бацькоў, што супярэчыла кананічнаму праву. Напрыклад, у праваслаўных прыходах Слуцкага і Капыльскага княстваў святарам забаранялася вянчаць шлюбы з дзяўчатамі, якія былі скрадзены ў бацькоў, пад пагрозай страціць царкву і прыход (1686)67. Водгаласы такога шлюбу захаваліся ў беларускіх народных абрадах яшчэ ў XIX ст.68 А часам нават здараліся выпадкі вывазу дзяўчат69. Звычай крадзяжу нявесты таксама меў месца ў іншых краінах. Напрыклад, за гэта было смяротнае пакаранне ў Францыі і Польшчы, але пагроза смерці не спыняла мужчын70.
Паводле класіфікацыі крымінальных спраў па соймавай пастанове 1611 г., шлюб праз гвалт быў аднесены да катэгорыі прыватнай крымінальнай справы.
62 Тамсама, арк. 96 адв. 97, 144 адв., 214,269 269 адв., 439.
в VUB, f. 7, Trakq pilies teismo 1660-1661 metq aktp knyga, 1. 222, 571-572v.
ы Pami^tniki Samuela i Boguslawa Kazimierza Maskiewiczow. S. 137-138.
65 Лаппо M. H. Велнкое княжество Лнтовское. C. 521.
“ Малнновскнй H. Ученне о преступленнн. С. 59.
"’Мннская старнна. Вып. 4. С. 80-81.
Богдановнч А. Пережнткн древнего мнросозерцанпя белорусов. С. 121.
6’ Ннкольскнй Н. М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностн. С. 52-54.
70 Bradage .1. A. Law, Sex, and Christian Society. P. 128; McNamara J. A.,Wemple S. The Power of Women. P. 85; Malinowska M. Situacja kobiety. S. 36-37.
У сувязі з гэтым загадвалася разглядаць гэтыя справы як іншыя крымінальныя, злачынцу саджаць у вязніцу, нават калі жанчына сведчыла на яго карысць71.
Шлюб праз гвалт заставаўся актуальнай праблемай, што прымушала прымаць адпаведныя меры. У соймавую канстытуцыю 1607 г. быў унесены пункт аб гвалтоўным вывазе непаўналетніх асобаў жаночага полу ад бацькоў ці апекуноў. Такія злачынцы падлягалі зняволенню. Справы адносіліся да кампетэнцыі мясцовых судоў72. На сойме 1631 г. было адзначана пашырэнне практыкі шлюбаў праз гвалт. Была прынята пастанова пра павелічэнне грашовага спагнання за вываз жанчыны, з дадаткам, што ад пакарання рабаўнік не можа быць вызвалены, нават калі жанчына пад прысягай сведчыла, што была згодна выехаць, але яе сваякі гэтага не пацвярджалі. Такія справы разглядаліся ў Трыбунале73. Нунцый Ганарацы Вісконці ў лісце да кардынала дэ Торэса ад 22 сакавіка 1631 г. згадаў гэтую пастанову і адзначыў, што яна павінна зменшыць колькасць такіх выпадкаў74.
Асобны прывілей для Вільні аб забароне шлюбу праз гвалт быў выдадзены Жыгімонтам Вазам у 1627 г. Прычынай стаў зварот да гаспадара мяшчан, бо папсаваліся звычаі і частымі сталі выпадкі шлюбу без вянчання і праз вываз паненак з горада без паведамлення бацькам пра шлюб. “Жаніх” і панна, якая пагадзілася выехаць з ім, пазбаўляліся маёмасці. Бацькі мелі права зрачыся яе. Калі памерлі бацькі, то спадчына такой дзяўчыны ішла апекунам, гаспадару і на рамонт віленскіх муроў. Аднак магістрат павінен быў сачыць, каб апекуны не злоўжывалі сваім правам і не трымалі дзяўчыну ў паненскім стане75. Дадзены дакумент гэта рэдкі адмысловы выпадак прывілею адносна шлюбных спраў для горада. Ён больш датычыў шлюбу без згоды бацькоў, але яго можна было выкарыстаць і ў выпадку гвалтоўных дзеянняў мужчыны для заключэння шлюбу.
Шлюб праз гвалт меў непасрэднае дачыненне да згвалтавання, бо жанчына апыналася пад прымусам не толькі ў царкве, але і ў ложку. Гісторыя пакінула сведчанні, калі згвалтаванне з’яўлялася істотным аргументам для шлюбу. Упершыню такі выпадак у беларускай гісторыі занатаваны ў летапісах, калі князь Уладзімір забіў сям’ю Рагвалода, а яго дачку Рагнеду прымусова ўзяў у жонкі76. Але такі ўчынак быў уласцівы і іншым уладарам. Баляслаў 1 у выправе на Кіеў згвалтаваў дачку кіеўскага князя Прадславу. У такіх выпадках жанчына ўвасабляла сабой сваю краіну: улада над ёй азначала ўладу над краінай, якую перамаглі77. Гэта быў акт падпарадкавання і прыніжэння. He па сваёй волі пайшла замуж Бірута за вялікага князя Кейстута, а праз згвалтаванне78. Даўмонт праз гвалт ажаніўся з жонкай брата Нарымонта, калі яна прыехала да яго выказаць спачуванні з нагоды смерці яго жонкі, а яе сястры. Прычым Нарымонт быў
71 Volumina legum. Т. II. S. 36, 326.
72 Ibid. Т. II. S. 444.
73 Ibid. Т. III. S. 326.
74 [Rekaczewski Е.]. Relacye nuncyuszow. T. 2. S. 180-183.
75 Biblioteka Czartoryskich, rkps 2094, k. 264v-265.
76 ПСРЛ. T. 35. C. 39, 80; Чамярыцкі B. Летапісныя рэдакцыі падання пра Рагнеду // 480 год беларускага кнігадрукавання: матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў. Мінск, 1998. С. 163-169.
77KrawiecA. Seksualnosc. S. 161-167.
78 ПСРЛ. Т. 35. С. 97, 181,201; ПСРЛ. Т. 32. С. 138; Stryjkowski М. Kronika... Krolewiec, 1582. S. 449.
жывы і не разведзены з жонкай. У выніку атрымліваецца цэлы шэраг парушэнняў: шлюб праз гвалт, бігамія, шлюб са сваячкай (жонка брата лічылася сваячкай). Паводзіны Даўмонта справакавалі канфлікт. Нарымонт сабраў войска, асадзіў горад Уцяны і вярнуў жонку79.
У XVI ст. Ян Ласіцкі і Паўль Одэрборн пры апісанні шлюбнага абраду ў ВКЛ адзначалі, што пазбаўленне дзявоцкасці прымушала незгаворлівых бацькоў пагаджацца на шлюб80. Згвалтаванне дыскрэдытавала жанчыну і яе сям’ю, і шлюб з гвалтаўніком быў выйсцем81.
У судовай практыцы сустракаліся выпадкі абвінавачвання ў гвалтоўным узяцці ў шлюб. Ядвіга Гальшанская падала скаргу ў суд Паноў-Рады на Юрыя Осціка і абвінаваціла яго ў гвалтоўным выкраданні яе дачкі Ганны Літавораўны Храптовічаўны (1516). Насуперак волі Ганны маці хацела выдаць яе замуж за падкаморыя ВКЛ Андрэя Якубавіча Давойну і адмовіла будучаму гаспадарскаму маршалку Юрыю Осціку. Да шлюбу Ядвіга трымала дачку ў манастыры, адкуль Ганна з’ехала з Ю. Осцікам. У вечар ад’езду планавалася вяселле з А. Давойнам. На судзе Ю. Осцік сказаў, што жонка добраахвотна паехала з ім. Паказанні Ганны пацвердзілі яго словы і сведчылі пра прымус маці. Суд, выслухаўшы ўсе бакі, прыняў рашэнне: Ганна магла пайсці да мужа або да маці. Юрый Осцік прызнаваўся невінаватым82.