Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Шляхцічу было выстаўлена сур’ёзнае абвінавачванне, за якое маглі прысудзіць да смяротнага пакарання. Такі прысуд мог быць прыняты на пачатку XVI ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны заканадаўчыя нормы і ў судзе карысталіся звычаёвым правам. Цікава, што дзяўчына, якая выйшла замуж супраць волі маці, не толькі не была пакарана за свой учынак, а яшчэ мела права выбару. Пазней, з прыняццем Статутаў, за самавольны шлюб шляхцянку пазбаўлялі пасагу. На той час гэты ўчынак не дыскрэдытаваў дзяўчыну ў вачах асяроддзя. Аднак тут яшчэ трэба мець на ўвазе, што Я. Гальшанская мела вельмі скандальную рэпутацыю і часта была ў судах. Яна судзілася з другім зяцем Янам Аборскім, якому сама адвезла малодшую дачку Зафею, а потым абвінаваціла яго ў яе гвалтоўным выкраданні. Але прымас Ян Ланскі пацвердзіў законнасць шлюбу83.
Невядома, чым скончыўся судовы працэс слонімскага баярына з вёскі Радзівілавічы Мацея Войцехавіча супраць Яцка Пятровіча. Апошні скраў у яго пасынка нявесту Ядвігу, дачку слонімскага баярына Юхны Міхайлавіча (1562).
”ПСРЛ. Т. 32.С. 32, 135.
80Ласіцкі Я. [Шлюбныя звычаі на Беларусі ў XVI стагоддзі] // Вяселле: Абрад / Уклад., уступ. арт. і камент. К. А. Цвіркі; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. В. К. Бандарчык, A. С. Фядосік. 2-е выд. Мінск, 2004. С. 38-39; Oderbom Р. De Russorum religione, ritibus nuptiarum, funerum, victu, vestitu, &c. et de Tartarorum religione ac moribus: vera et luculenta Narratio. Ad D. Davidem Chytraeum recens scripta. [Rostock], 1582. P. Bv-B2.
81 Магчыма, што выпадак згвалтавання, зафіксаваны ў дакументах Львоўскага гродскага суда ў 1637 г., меў на мэце шлюб. Вінннченко О. ‘Твалт поневольннй". С. 435 451.
82НГАБ, ф. 694, воп.1, спр. 287, арк. 118 119 адв.; РНБ. Т. 20. Лнтовская метрнка. Т. 1. Петербург, 1903. С. 944-948; Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. Materialy do dziejow ziemi i ludzi. Cz. I. Peterburg, 1896. S. 280-281.
83 Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. S. 280-281.
Акрамя гэтага, былі спісаны ў асобны рэестр выдаткі на вяселле (піва, гарэлка і інш.), якія павінен быў кампенсаваць вінаваты бок. Бацька нявесты таксама падаў скаргу на Я. Пятровіча за выкраданне дачкі84.
Вынік наступнай скаргі таксама невядомы. Мельхер Сноўскі абвінаваціў ротмістра Грыгорыя Войну ў гвалтоўных дзеяннях супраць дачкі Мацея Клочкі Раіны. 21 чэрвеня 1573 г. ротмістр, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадароў, вывез яе у Падароск (Ваўкавыскі павет) і ажаніўся з ёй. Пасля смерці бацькі дзяўчына знаходзілася ў апецы Сноўскага. Яна была непаўналетняй на той час, таму адказнасць за яе нёс апякун85.
Справа аб гвалтоўным вянчанні Кацярыны Ватальтовічаўны з палкоўнікам маскоўскіх войскаў Львом Сыціным разглядалася ў судзе метонскага біскупа, віленскага суфрагана, а таксама ў Віленскім гродскім судзе. Жанчына была гвалтоўна скрадзена палкоўнікам у Вільні. Пад пагрозай смерці яе прымусілі выйсці замуж. Кацярына пражыла з мужам 12 тыдняў. Былі беспаспяховыя спробы падаць на яго скаргі ваяводзе Мышэцкаму. Але апошні быў вядомы злачынствамі супраць мясцовага насельніцтва. Пасля вызвалення Вільні ад маскоўскіх войскаў Ян Лісоўскі, земянін Лідскага павета, які пазней стаў другім мужам Кацярыны, ініцыяваў справу супраць дзеянняў палкоўніка маскоўскіх войскаў Льва Сыціна (1665)86.
Квіт пра атрыманне пасагу Янам Рымвідам Міцкевічам і яго жонкай Альжбетай Лявонаўнай ад маці Марыяны Тызенгаўзаўны і яе другога мужа Яна Левіна, капітана каралеўскага войска, утрымлівае апісанне абставінаў шлюбу праз гвалт (1689). У дакуменце Ян адзначыў, што паводзіў сябе як “непрыстойны зяць”. 12 мая 1688 г. ён вывез дзяўчыну гвалтоўным чынам з бацькоўскага маёнтка Серафімішкі (Упіцкі павет), за што быў абвешчаны банітам і асуджаны на смерць. Аднак нейкім чынам у яго атрымалася ўладзіць справу. Маці і айчым дзяўчыны скасавалі скаргі на яго і далі блаславенне на шлюб87. Гэты выпадак даволі рэдкая ілюстрацыя выканання нормы Статута адносна шлюбу праз гвалт. Справу ініцыявалі бацькі дзяўчыны, дамагліся асуджэння на смерць зяця. Выкананне прысуду было адменена дзякуючы згодзе на шлюб.
Як паказваюць факты, гвалтоўна маглі не толькі выдаць замуж дзяўчыну, але і ажаніць хлопца. У заканадаўстве пра такі выпадак не казалася. Шляхціч Мсціслаўскага ваяводства Ян Тэадор Станкевіч падаў скаргу ў Мсціслаўскі гродскі суд аб сваіх непрыемнасцях падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1663). Ён быў захоплены маскоўскім войскам у сваім маёнтку Палуляхаўшчына (1655). У палоне яго прымусова ажанілі з дачкой папа Чыжа88.
Гісторыя шлюбу Францішка Мялешкі (7—1715) і Гальшкі Колышкавай нетыповая. Пасля смерці старэйшага брата Міхаіла Мялешкі (? пасля 1650), які не пакінуў нашчадкаў, Францішак застаўся старэйшым у сям’і, але ён быў
84 НГАБ, ф. 1781, воп. 1, спр. 1, арк. 68 68 адв.
85 Тамсама, арк. 457.
86 Імя біскупа не згадваецца. АВАК. Т. 20. Внльна, 1915. С. 386-387.
87 AGAD, Archiwum Tyzenhauzow, sygn. G-205.
88 ABAK. T. 34. Акты, относяіцнеся ко временн войны за Малороссню (1654-1667). Внльна, 1909. С. 300-301.
непаўналетнім. Сваякі з Валыні напісалі, каб Францішак прыехаў і застаўся ў іх да свайго паўналецця. Па дарозе яго перахапіў Яраш Колышка, які служыў у яго бацькі і быў добра інфармаваны пра ўсе справы сям’і Мялешкаў, а таксама трымаў у заставе фальварак, куды і прывёз юнака. Там увечары яго падпаіў і ажаніў са сваёй дачкой Гальшкай. Усе правілы шляхецкага шлюбу былі парушаны. He было змовінаў, шлюбнай дамовы, запісу вена і пасагу і інш. Ранкам Францішак даведаўся, што ён жанаты, і быў настолькі раз’юшаны, што ледзь не забіў Я. Колышку. Аднак той супакоіў яго, паабяцаўшы за дачкой пасаг 12 000 злотых. У сувязі з тым што зяць быў непаўналетнім і па заканадаўстве не мог самастойна валодаць маёмасцю, Дзявяткавічамі і іншымі ўладаннямі стаў кіраваць Я. Колышка. За перыяд яго кіравання ўладанні Мялешкаў былі спустошаны. Ён нарабіў шкоды на 100 000 злотых, а судовыя працэсы праз яго каштавалі 70 000 злотых. Яму было прызначана смяротнае пакаранне, а яго саўдзельнікам баніцыя89.
Выявіць шлюб праз гвалт ці шлюб пад прымусам можна толькі пры наяўнасці судовай скаргі, у іншым выпадку знайсці інфармацыю даволі складана. Такія шлюбы пры намаганні сваякоў жанчыны скасоўваліся90. Гэтыя з’явы прымусілі прымаць на сойме дадатковыя пастановы да артыкулаў Статута 1588 г. Шлюбы пад прымусам мелі месца не толькі на тэрыторыі ВКЛ91. Выпадкі сустракаліся на Валыні92, у Бургундыі93. Удава па валынскім падваяводзе Адаму Букаемскаму, Зафея са Свідна, падала скаргу на Войцеха Даманькоўскага за тое, што напаў на яе на дарозе, завёз у свой маёнтак, згвалтаваў і прымусіў выйсці замуж (1598)94.
Выкарыстанне гвалту для дасягнення сваіх мэтаў і рэалізацыі жадання было звычайнай з’явай. Збіццё і напад былі самымі распаўсюджанымі злачынствамі95. Грамадства мела павышаны стан агрэсіўнасці. У большасці выпадкаў мужчыны здзяйснялі злачынства з наступных прычын: доўгая адсутнасць сексу, карыстанне пэўнай сітуацыяй, праяўленне сілы і ўлады. Вельмі рэдка можна сустрэць паталагічных маньякаў-садыстаў, як былы афіцэр радзівілаўскай міліцыі Пётр Мышкоўскі. Падчас яго вандроўкі па краіне ў 1750 г. з чатырма падначаленымі паўсюль адбываўся гвалт над жанчынамі і садысцкае здзекаванне з іх96.
89 НГАБ у Гродне, ф. 1663, воп, 1, спр, 874; спр, 591, арк. 3-5; Сліж Н. Унутрысямейныя адносіны ў сям'і Мялешкаў са Слонімскага павета ВКЛ у другой палове XVII ст. // Павятовая шляхта ВКЛ: гісторыя. геральдыка, генеалогія, культура (XVI-XVIII ст.). Матэрыялы навуковай канферэнцыі, Горадня, 18 лютага 2005 г. Горадня, 2006. С. 76-86.
40 Такія выпадкі здараліся нават сярод ніжэйшых саслоўяў. Bardach J. Swiecki charakter zwyczajowegoprawa malzenskiego. S. 121.
91 Майлз P. Жаночая гісторыя свету. C. 101-102.
"Ворончук I. Подружні зрада як наслідок практмкм укладання ішіюбів в Украіні в XVI-XVII ст. (на матеріалах ранньомодерноі' Волнні) // Соціум. Альманах соціальноі історіі. 2006. Внп. 6. С. 165-167.
” Farr J. R. Authority and Sexuality. P. 99-110.
94 Архнв ЮЗР. 4. 8. T. 3. Кнев, 1909. C. 476-478.
95 Напрыклад, гэты від злачынстваў дамінаваў у Гародні. Сліж Н. Злачынства і злачынцы. С. 122-182.
96 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 305.
Ахвярай гвалту магла стаць якая заўгодна жанчына незалежна ад статусу і ўзросту. Знаходжанне жанчыны адной ужо стварала небяспечную для яе сітуацыю. У якасці гвалтаўнікоў выступалі вайскоўцы, суседзі97, сваякі, знаёмыя і незнаёмыя асобы. Мелі месца як гвалтоўныя спланаваныя напады, так і спантанныя злачынствы. Ініцыявалі справу сужэнцы ці сваякі пацярпелай. Заканадаўства адназначна выказвалася за смяротнае пакаранне для злачынцы. Аднак практыка паказвае, што давесці справу да пакарання не заўсёды атрымлівалася.
Шлюб праз гвалт таксама ствараў небяспеку для сям’і. Гэта была пагроза рэпутацыі, шлюбным стратэгіям, маёмасці. Такі шлюб парушаў як кананічнае права, так і заканадаўства. Лёс правапарушальніка залежаў ад сям’і. Ён мог быць пакараны, а мог стаць зяцем. Выпадкі гвалту супраць волі мужчыны былі выключэннем, а не правілам.
У грамадстве не было створана спрыяльнай сітуацыі для гвалтаўнікоў ні ў заканадаўстве, ні ў грамадскай думцы. Такія паводзіны адносіліся да дывіянтных, а не да нормы. Згвалтаванне як від злачынства даволі старажытнае, яго не выкаранілі нават сёння. Прычына яго палягае ў першую чаргу ў мужчыне, які не кантралюе сваю хцівасць і дамагаецца жанчыны ўсімі спосабамі. Патэнцыйна жанчына фізічна слабейшая за мужчыну і не можа даць адпаведны супраціў, і гэта ўлічвалася правапарушальнікамі. Варта адзначыць, што згвалтаванне не з’яўляецца ўласцівым толькі для ВКЛ злачынствам. Яно мела месца паўсюль.
Прасачыць тэндэнцыі ў згвалтаваннях і шлюбах праз гвалт вельмі складана з прычыны адсутнасці адпаведнай базы крыніц. Яе фрагментарнасць робіць недасягальнымі для даследавання псіхалогію злачынцы і ахвяры, далейшы лёс жанчыны, механізм рэалізацыі заканадаўства, тэрытарыяльныя асаблівасці выпадкаў і іншыя аспекты.
97 Факты згвалтавання суседзямі і знаёмымі сустракаюцца ў іншых грамадствах. Ruggiero G. The Boundaries of Eros. P. 104.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Секс, як складаная сацыяльная, культурная і фізіялагічная з’ява, быў неад’емнай часткай старабеларускай культуры. Ён зрабіў уплыў на літаратуру, мастацтва, навуку, заканадаўства, суцовую практыку, адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Але гэтае ўздзеянне мела хутчэй схаваную форму, чым адкрытую.