Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
39НГАБ,ф. 1727, воп. 1,спр.3,арк. 1132 1133 адв.
Судовая практыка ведае выпадак, калі артыкул аб згвалтаванні выкарыстоўваўся жанчынай, каб выйсці замуж. Друзіяна Няміраўна праз умацаванага Яна Абергарта абвінаваціла віленскага мешчаніна Андрэя Капусту ў згвалтаванні (1546). Пры вывучэнні справы высветлілася, што мешчанін спакусіў дзяўчыну, калі яна начавала ў яго доме, абяцаючы ажаніцца з ёй. Аднак пасля здарэння сваё абяцанне Капуста не спяшаўся выканаць, што прымусіла шляхцянку выкарыстаць стары метад для арганізацыі шлюбу абвінаваціць у згвалтаванні. У выніку суд вызваліў мешчаніна ад адказнасці, але яны павянчаліся адразу перад суддзямі40. У дадзеным выпадку дашлюбныя сексуальныя стасункі справакавалі абвінавачванне ў злачынстве, вынікам чаго стаў шлюб. Друзіяна праз свайго ўмацаванага магла ведаць, што паводле заканадаўства наступствам такой скаргі можа быць прымусовы для Капусты шлюб.
Злачынствы аб згвалтаванні разглядаліся ў магістратах41. Прычым абвінавачванні без доказаў не прымаліся. Магілёўскі магістрат разглядаў скаргу Ескі Празаровіча і яго жонкі Огрыні на сляпога Усціна Анушковіча. Быццам бы ён згвалтаваў жанчыну ў каморы шынка, калі муж выправіў яе туды па піва. Пры разглядзе аказалася, што Усцін ужо быў праз яе зняволены бязвінна паводле рашэння гродскага суда. За фальшаванне справы скаржнікам загадалі выплаціць Усціну страты за суды. Пачуўшы прысуд, Еска стаў неадпаведна паводзіць сябе ў судзе, казаў, што не хоча далей жыць з Огрыняй. Яго адправілі ў вязніцу да таго часу, пакуль не возьмуць на парукі (1577)42. Па сутнасці, на судзе не было прыведзена ніякіх доказаў. Судовыя матэрыялы не ўтрымліваюць прычыну няслушнага абвінавачвання. Магчыма, каб схаваць свае грахі перад мужам, Огрыня паказала на Усціна як на гвалтаўніка.
Наступная скарга таксама паходзіць з Магілёўскага магістрата. У 1579 г. Адар’я Іваноўна абвінаваціла Івана Паўловіча ў згвалтаванні сваёй унучкі Марыі. Яна казала, што гвалту не бачыла, а толькі чула крыкі. Іншых доказаў у яе не было. Спасылаючыся на артыкул XXXVIII Вайхбільда, умацаваны ад боку адказчыка Іван Багдановіч аргументаваў, што выпадак адбыўся днём, а значыць, злачынцу можна было злавіць і прывесці да ўраду. На карысць невінаватасці Паўловіча сведчылі сведкі, яго прысяга і добраахвотны прыход у суд. Мешчанін быў апраўданы43. У гэтым выпадку пры вынясенні прысуду кіраваліся правам. Да таго ж добрае веданне заканадаўства ўмацаваным дало магчымасць Паўловічу быць апраўданым.
Справа аб згвалтаванні магла скончыцца пагадненнем і грашовым спагнаннем. Перад Магілёўскім магістратам удава Куліна Васкоўна атрымала 8 коп літоўскіх грошаў за згвалтаванне дачкі. Злачынства было здзейснена Яцкам Максімовічам. Калі мяшчанка хацела ініцыяваць судовую справу, то ён праз мяшчан
40 Скарга разглядалася ў судзе віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Lietuvos Metrika. Kn. 234(15461548): 19-oji Teismq bylq knyga / Parenge I. Valikonite, S. Viskantaite-Savisceviene, L. Steponaviciene. Vilnius, 2009. P. 71-72.
41 Выпадкі згвалтаванняў y гарадах мелі месца на тэрыторыі Украіны. Білоус Н. Наснльство над жінкамн. С. 135-146.
42ЙЮМ. Вып. 30. Внтебск, 1903. С. 10-12.
43АВАК. Т. 39. Внльна, 1915. С. 185-186.
Івана Івановіча і Марціна Еўхімавіча ўлагодзіў яе. Грошы не былі выплачаны адразу, таму ўдава падала скаргу ў магістрат (1588)44.
Выпадак згвалтавання Кузьмой Васілевічам дзяўчыны Марухны Станіславаўны быў даказаны. Яна прыйшла да яго маці па дрожджы, а мешчанін, скарыстаўшыся адсутнасцю людзей у хаце, згвалтаваў. Полацкі магістрацкі суд прысудзіў злачынцу да смяротнага пакарання (1640)45. Такія ж прысуды выносіліся ў польскіх гарадах46.
Справа з Мерацкага магістрата аб згвалтаванні дачкі былога бурмістра, на той час нябожчыка, Гальшкі Станіславаўны з’яўляецца ўнікальнай, бо дае разгледзець выпадак ад скаргі да судовага працэсу. Згвалтаванне адбылося 14 ліпеня 1610 г. пасля дзвюх гадзін дня. Скаргу падалі 15 ліпеня разам з жонкай войта Адама Сарбеўскага Ганнай Якубаўнай Міцуцянкай. Абвінавачваўся лаўнік Каспер Фрызяровіч, муж сястры Гальшкі. Дзяўчына знаходзілася ў цёткі, калі туды прыйшла Зафея Більвічаўна, падчарка лаўніка, і пачала ўгаворваць яе зайсці да Фрызяровіча. Гальшка вымушана была паслухацца. Лаўнік сказаў ёй падаць есці, а калі аказалася, што нічога няма прыгатаванага, то прынесці гуркі са склепа. Як толькі яна зайшла туды, Зафея яе зачыніла. Фрызяровіч зайшоў у склеп, збіў і згвалтаваў дзяўчыну. Справа разглядалася 8 кастрычніка. На працэсе Фрызяровіч спрабаваў аспрэчыць папярэдні прысуд ад 16 ліпеня аб пакаранні на смерць за здзейсненае злачынства. Сярод аргументаў выказвалася, што скарга пададзена праз 3 дні, ён не злоўлены на гарачым учынку, сведкі далі паказанні не так, як трэба, а пры шлюбе сталяр Войцех Богута сведчыў, што ўзяў Станіславаўну ў жонкі паннай. Аднак супраць Фрызяровіча былі факты, што ён аказаў супраціў ураднікам пры затрыманні, не з’яўляўся на суд, скарга дзяўчыны была пададзена адпаведна, Гальшка пры гвалце крычала і інш. А сведчанне Богуты перад судом аб узяцці Галыпкі ў жонкі як пачцівую паненку азначала, што выпадак не можа пашкодзіць яе рэпутацыі. На судзе мяшчанка яшчэ раз вымушана была сведчыць, што быў здзейснены гвалт. Суд пацвердзіў прысуд аб смяротным пакаранні і дазволіў апеляцыю. Але пасля апеляцыі Богута і яго жонка даравалі злачынцу і вызвалілі ад адказнасці (1611 )47.
Пры вынясенні рашэння ўраднікі кіраваліся працай Граіцкага. У гэтай справе ахвяры атрымалася даказаць згвалтаванне. 3 яе аповеду вынікае, што Фрызяровіч падрыхтаваў злачынства загадзя. Ён быў дастаткова добра дасведчаны ў праве і спрабаваў пазбегнуць адказнасці. Ахвярай стала сястра жонкі. Суддзі адзначылі гэты факт як ганебны, бо была сувязь паміж сваякамі. Бок ахвяры адразу настойваў на пакаранні злачынцы, і шлюб як выйсце з сітуацыі быў нерэальны. Гальшка ў хуткім часе пасля злачынства выйшла замуж, прычым здарэнне ніякім чынам не паўплывала адмоўна на яе рэпутацыю. Агучаных фактаў было дастаткова. каб асудзіць на смерць. Аднак у выніку прысуд не быў
44 НГАБ. ф. 1817. воп. 1, спр. 3. арк. 208 адв.; Марзалюк I. Матрыманіяльнасць і секс. С. 135.
45 AC. Т. 1. Внльна, 1867. С. 313-319.
46Kamler М. Zloczyncy. S. 405.
47Скарга не апісвае здарэнне да канца. Дакумент пашкоджаны. Lietuvos magdeburgmiu miestu privilegijos ir akta. T. 7. P. 370-372, 374-380, 395-396.
рэалізаваны. Верагодна, што два бакі дамовіліся па прычыне сваяцтва. Такім чынам, выкананне рашэння суда залежала таксама ад ахвяры.
Мерацкі шавец Ян Грышовіч Папаўціс падаў у Мерацкі магістрат скаргу ад імя дваюраднай сястры Дароты Гірнаколаўны на пана Станіслава Дамброўскага. Ён згвалтаваў дзяўчыну, калі яна была ў яго на службе. Два сведкі пацвердзілі гэты факт. Але праблема палягала ў тым, што пра злачынства не паведамілі адразу. Справу накіравалі да мерацкага старосты (1621). Дамброўскі згадваецца яшчэ ў справе за 1627 г., значыць, смяротнае пакаранне за гвалт ён не атрымаў48. На рашэнне старосты паўплывала позняя падача скаргі ў суд, а таксама шляхецкае паходжанне гвалтаўніка.
У кнігах гарадзенскага войта Канстанціна Александровіча была зафіксавана скарга Алены Янаўны. Разам з дачкой ад першага шлюбу Даркай яна абвінавачвала мешчаніна Станіслава Смяроўскага з Баранавічаў у згвалтаванні. Дарка ў яго была чалядніцай. Смяроўскі выправіў яе ў лес па грыбы да Чурылаўшчыны, там і адбылося злачынства, нягледзячы на супраціўленне Даркі (1668). Аднак пазней Смяроўскі фігураваў як сведка ў іншай справе49. Значыць, або згвалтаванне не было даказана, або пакаранне было не смяротнае. У кнігах гарадзенскага магістрата выяўлены толькі гэты выпадак, але не значыць, што не было іншых. Служэбніцы часта былі ахвярамі гвалту з боку гаспадароў ці служэбнікаў. Яны нават не заўсёды падавалі заявы ў суд50.
У Фларэнцыі за згвалтаванне прысуджалі грашовае спагнанне ў залежнасці ад статусу жанчыны. Часцей за іншых ахвярамі гвалту былі жанчыны з нізкіх саслоўяў, удовы, замужнія, чый муж адсутнічаў. Гомасексуальнае згвалтаванне таксама адносілася да сур’ёзнага злачынства. За яго прысуджалі лупцаванне і штраф51.
Вайскоўцы былі патэнцыйнай небяспекай для жанчын. Яны доўгі час не мелі сексу, былі агрэсіўныя, усё, што ім было неабходна, атрымлівалі з дапамогай зброі, а жанчын разглядалі як трафей. Асаблівую небяспеку ўяўлялі жаўнеры, якія доўга не атрымлівалі грошы, бо яны нападалі, рабавалі і гвалтавалі. Ахвярамі станавіліся як жанчыны ворага, так і жанчыны сваёй краіны. Спецыяльныя артыкулы для войска забаранялі гвалтаванне. Гвалт над жанчынамі і дзяўчатамі караўся паводле артыкулаў жамойцкага старосты Яна Хадкевіча (1564), а паводле гетманскіх артыкулаў (1609), Уладзіслава Вазы для замежнага войска (1638-1648), гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла (1635), гетмана ВКЛ Януша Радзівіла (1648) злачынцы пагражала смерць52. Аднак крыніцы сведчаць, што перспектыва жорсткага пакарання не спыняла вайскоўцаў.
Перад Грунвальдскай бітвай войска ВКЛ і татарскае войска падчас рабавання польскай ваколіцы бралі гвалтам жанчын і дзяўчат53. Выпадкі гвалту фіксуюцца
48 Ibid. Р. 713-715, 857.
49 НГАБ, ф. 1800, спр. 1, арк. 168; ф. 1761, спр. 2, арк. 420-421,424-426.
50 Kaczor D. Przestcpczosc kryminalna. S. 151; Kamler M. Zloczyncy. S. 289-292.
51 Brackett .1. K. Criminal Justice and Crime in Late Renaissance Florence, 1537-1609. Cambridge, 2002. P. 110-112.
52 Kutrzeba S. Polskie ustawy. S. 122, 201,218, 239, 262.
53 Dlugosz J. Roczniki. Ks. 10-11. Warszawa, 2009. S. 85.
ў перыяд Інфлянцкай вайны. Гаспадарскі баярын Мікалай Андрэевіч падаў скаргу на вайскоўца Яна Целка, які звёз з дому яго дачку Ганну і згвалтаваў (1565). Разам з віжам Мікалаем Венцлававічам знайшлі дзяўчыну. Гарадзенскія мяшчанкі яе агледзелі і засведчылі сляды згвалтавання. Справа ўскладнялася тым, што Ганна была непаўналетняя54. Падобная скарга патрапіла ў Луцкі гродскі суд на таварышаў роты Януша Мікалаевіча Збаражскага Данілу Касцюшковіча, Кіселінскага і іншых (1567). Прыехаўшы ў Торчын, яны нарабілі шмат шкоды мясцоваму насельніцтву, у карчме “палнячй грех содомьскйй”55, звезлі дзвюх прыстойных жанчын з мястэчка56.