Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Аднак за перыяд XVI-XVII стст. намі не было выяўлена попісаў дамоў распусты, у якіх была б інфармацыя пра паходжанне жанчын, шляхі прыходу ў прафесію, заробак. Большасць выяўленых звестак маюць фрагментарны характар і не даюць магчымасці сабраць статыстычныя дадзеныя і заканамернасці прыходу жанчын у прафесію. Таксама не падаецца магчымым высветліць, ці гэта была асноўная праца, ці сумяшчэнне з іншай. Напрыклад, сярод польскіх
24Кніга жыцій і хаджэнняў. С. 337.
25 3 пазнейшых дакументаў вынікае, што дзяўчаты наймаліся на службу да розных асоб, а пасля праз нястачу вымушаны былі займацца прастытуцыяй. Такі лёс склаўся ў Элеаноры Ляснеўскай з Вільні, якая ў дзяцінстве прыехала з цёткай у Варшаву. За свае паслугі брала 1-2 злотых (1788). AGAD, Archiwum Krolestwa Polskiego, sygn. 311, k. 54v-55.
26 Brudage J. A. Law, Sex, and Christian Society. P. 133.
27 ABAK. T. 20. Внльна, 1915. C. 162.
прастытутак былі вядомы выпадкі сумяшчэння гандлю целам са службай у гаспадароў, працай у шынку ці іншым заняткам28.
Асноўным месцам дзейнасці прастытутак быў горад. Тут было больш насельніцтва, а значыць, болып кліентаў. У іх лік траплялі мясцовае насельніцтва, прыезджыя, купцы, шляхта і інш. У горадзе жыццё было больш інтэнсіўнае, значна адрознівалася ад спакойнага ладу жыцця ў сельскай мясцовасці і маёнтках. He без падставы гарады лічыліся месцам распусты. У літаратурным творы “Побыт зямянскі і гарадскі” супрацьпастаўляецца жыццё горада і вёскі. Хоць у вёсцы больш працы, у горадзе больш сварак, скандалаў, магчымасці для распусты. Прычым большую вартасць у горадзе мелі распуснікі, чым прыстойныя людзі. За грахі Божую кару атрымалі Вавілон, Садома. Твор паказвае погляд на горад шляхціча, выхаванага ў сельскай мясцовасці. Законы горада падаюцца даволі дзікімі і незразумелымі. Але твор змяшчае цікавую замалёўку з жыцця горада, у якім добра адчуваюць сябе злачынцы і прастытуткі:
...Cz^stokroc ludzi cnotliwi Ktory ni w czym nie s$ krzywi Bywaiq przesladowani Y z miast iako zli wygnani. A wszetecznic gospodarze, Kartownicy. farynarze, Piianice, kostyrowie
Y rozmaici frantowie;
Wi^c y same wsztecznice Y niecnotliwe zwodnice Co iawne zlosci dzialaiq W pokoiu w miesciech mieszkaiq...29
Дамы распусты былі вядомы ў розных гарадах Рэчы Паспалітай. Крыніцы згадваюць Львоў, Гданьск, Варшаву, Кракаў, Познань, Люблін і інш.30 Яны месціліся ў звычайных дамах, маглі нават займаць там некалькі пакояў. У пакоях пражывала па некалькі прастытутак, якіх выдавалі па патрабаванні кліентаў. Сексуальныя кантакты адбываліся як у доме, так і за яго межамі. Сярод сутэнёраў сустракаюцца і мужчыны, і жанчыны.
Дамы распусты маглі ствараць нават у месцы пражывання святароў. Жонка рэзніка Якуба ў скляпеннях дома каноніка Яна Пякарскага (Вільня) трымала маладых дзяўчат, якім было каля 12 гадоў. Ноччу яна вьідавала іх кліентам. Па пастанове капітулы было прынята рашэнне выселіць яе з дому (1574)31. Адказнасць за прастытуцыю і сутэнёрства была ўведзена толькі ў Статуце 1588 г., але
28 Karpinski A. Kobieta w miescie polskim. S. 333-335.
29 Domaniewski J. Byt ziemianski y mieyscki. [Lubcza], 1620. Кніга не мае нумарацыі старонак.
30 Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 284-285; Karpinski A. Kobieta w miescie polskim. S. 333-354; Karpinski A. Przest^pnosc we Lwowe. S. 762; Kaczor D. Przest^pczosc kryminalna. S. 145-149.
31 Pawlikowska W. Konkubiny w zyciu pralatow i kanonikow wilenskich w XVI-XVII wieku. Uwagi o recepcji uchwal Soboru Trydenskiego w Wielkim Ksi^stwie Litewskim // Tridento visuotinio baznycios susirinkimo (1545-1563) jtaka Lietuvos kulturai: susirikimo idejq suvokimas ir sklaida Vidurio Europos rytuose: mokslo straipsniq ir studijq rinkinys. Vilnius, 2009. P. 230.
пакараць маглі паводле магдэбургскага права. Уражвае малады ўзрост дзяўчат. Цяжка ўявіць, што ў 12 гадоў гэтай прафесіяй займаліся добраахвотна. Найбольш верагодна, што яны паходзілі з бедных сем’яў. Дзяўчат маглі прывесці бацькі, або іх падбірала на вуліцы жонка рэзніка Якуба. Так, Геранім Хрысціян Холстэн у сваім вайсковым дзённіку згадваў, што ў публічныя дамы Польшчы падбіралі дзяцей з вуліцы, гадавалі іх да адпаведнага ўзросту, а пасля прывучалі да рамяства32.
Інфармацыя пра таемныя дамы распусты часам паступала са скаргаў. Ганна Слівоўская абвінавачвала віленскага мешчаніна Васіля Копача ў трыманні ў доме распусных жанчын і карыстанні з гэтага пажытку (1620)33. У скарзе гарадзенскага лаўніка Яхіма Іваноўскага згадвалася, што Францішак Артушэвіч укрывае прастытутак (1690)34. Аднак ці займаўся далей магістрат гэтай справай, невядома, бо не заўсёды ў судовых кнігах утрымліваецца працэс з выракам.
Прастытуткі маглі знайсці сабе месца ў часовых будынках. Духавенства гарадзенскага Фарнага касцёла патрабавала ад магістрата знесці крамы на Рынку, якія былі пабудаваны для замежных купцоў яшчэ падчас прыезду Стэфана Баторыя. Пабудовы не толькі заходзілі на межы касцёла і могілак, стваралі небяспеку пажару, але таксама былі асяродкам непрыстойнасці тут прадавалі гарэлку і пражывалі жанчыны (1596)35. Крамы займалі выгаднае месца. У цэнтры горада было шмат людзей, таму пасля ад’езду купцоў будынкі хутка занялі гандляры алкаголем і прастытуткі. Пра асобныя вуліцы, праўда, без назваў, дзе пражывалі прастытуткі ў Берасці, згадваецца ў скарзе радцы Лукаша Памаранскага ў 1640 г. Там хавалася яго жонка Альжбета Шчупакоўна ад пакарання за пералюб36.
У некаторых гарадах прымаліся адмысловыя рашэнні супраць прастытутак. Слуцкі магістрат загадаў распусніц, якія канцэнтраваліся ў корчмах, адпраўляць на брудныя працы чэрпаць твань з абарончых равоў, чысціць вуліцы і рабіць працы на замку (1666)37. Улады Гданьска актыўна змагаліся з прастытуцыяй, асабліва супраць перадачы ў арэнду дамоў для трымання там прастытутак38. Польскія магістраты каралі прастытутак і зводнікаў выгнаннем і лупцаваннем. Аднак жорсткага і мэтанакіраванага пераследу не было39.
Негатыўнае стаўленне да прастытутак тлумачыцца тым, што гэта былі людзі з групы рызыкі. Побач з прастытуцыяй ішлі крымінал, злоўжыванне алкаголем, венерычныя захворванні. Пры апісанні прастытутак Варшавы другой паловы XVIII ст. адзначалася пра наяўнаснь у іх розных венерычных захворванняў40.
32 Holsten Н. Ch. Przygody wojenne 1655-1666 / Th J. Leszczynski. oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1980. S. 86; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 286.
33 Frick D. Wilnianie. S. 443.
34 НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 3, арк. 66.
3!LMAVB, f. 6-207,1. 12, 14-15.
36 ABAK. T. 6. Внльна, 1872. C. 366-367.
37НГАБ, ф. 1814, воп. 1, cnp. 14, арк. 22 адв.; Ткачоў М. Замкі і людзі. Мінск, 1991. С. 31.
38 Kaczor D. Przestcpczosc kryminalna. S. 145-149.
” Karpinski A. Kobieta w miescie polskim. S. 333-354; Karpinski A. Przest^pnosc we Lwowe. S. 766; Kamler M. Zloczyhcy. S. 402-405.
40 Rabowicz E. Oswieceniowe “przewodniki”. S. 28.
Гэта сітуацыя не была ўнікальнай. Пры адсутнасці сродкаў кантрацэпцыі і адпаведнага лячэння хваробы палавым шляхам перадаваліся вельмі хутка.
Даволі складана выявіць аплату паслуг без каштарыса і бухгалтарскіх кніг, калі яны і вяліся. Зразумела, што аплачваўся палавы акт з жанчынай. Але немагчыма дакладна казаць, як улічваўся час пры аплаце. Таксама крыніцы не даюць інфармацыі пра існаванне асобных коштаў за анальны або аральны секс. Магчыма, што гэтыя паслугі ўваходзілі ў звычайныя абавязкі прастытуткі. He выключаем, што пазавагінальны секс мог забараняцца, але калі верыць вершу Станіслава Косткі Патоцкага, то там дазваляліся ўсе варыянты кантактаў:
...Wszystko w bordelu, jak і w twoim niebie.
Rznie si?, chod?zy, oblapie i jebie. Ten w piczy kusia dzielnego pakuje. Ten pcha go w dup? i jak mlotem kuje...41
У шляхаводніку па варшаўскіх непрыстойных мясцінах добрыя рэкамендацыі атрымлівалі маладыя дзяўчаты з ладным навобмацак целам, якія даступныя за грошы, ведаюць розныя позы, дазваляюць пазавагінальны секс, добра лашчаць рукамі. Адмоўна была ахарактарызавана Мантова, якая жыла на Маршалкоўскай, бо мела хваробы і прымала маскоўцаў42.
Прастытуцыю і распусту часам звязвалі з чараваннем, бо не можа шмат мужчын хадзіць да адной жанчыны без надзвычайнага ўздзеяння. Магілёўскія мяшчане абвінавачвалі Мар’ю Юдзіну ў чараванні брата Івана Іеўлевіча і сына Давыда Тарасовіча Міхалкі. Яны да яе вельмі часта хадзілі, і немагчыма было адгаварыць ад яе. Іван закінуў працу і ледзьве не кожную ноч наведваў жанчыну. Па просьбе ўрада Ходка Абрамовіч схадзіў да Мар’і і застаўтам Івана (1588). Як далей пайшла справа, невядома. 3 дакумента вынікае, што Юдзіну можна кваліфікаваць як распусніцу, хаця яна магла займацца сексам і за ўзнагароду. Са скаргі берасцейскай зямянкі Ганны Ябланоўскай вынікае, што чары выкарыстоўвала для прыцягнення кліентаў прастытутка з Вільні Раіна Янушкоўская. Яна не кінула свой занятак нават пасля шлюбу з Мікалаем Цыцкам (1628)43.
Прычыну папулярнасці жанчыны тагачаснае грамадства бачыла менавіта ў чарах. Яе сексуальную прывабнасць звязвалі з магіяй, а не з валоданнем разнастайнымі тэхнікамі. He выключаем магчымасць выкарыстання сродкаў з эфектамі псіхалагічнага ўздзеяння. Але тут можа прысутнічаць і момант добрага ведання мужчынскай псіхалогіі, уменне маніпуляваць хцівасцю і задавальняць патрэбы мужчыны.
Прастытуцыя была непасрэдна звязана з войскам. Доўгі побыт без жанчыны патрабаваў задавальнення фізіялагічнай патрэбы. Напрыклад, у іспанскім войску дазвалялася прысутнасць ад 4 да 8 жанчын у разліку на 200 мужчын! Гэта лічы-
41 Верш С. Патоцкага адносіцца да дамоў распусты XVIII ст. На яго варта звярнуць увагу як на прыклад стаўлення мужчыны да сексу і да сексуальных жаданняў. У ім падрабязна апісваюцца ўсе віды сексуальных кантактаў з прастытуткамі. Rabowicz Е. Oswieceniowe “przewodniki”. S. 24.
42 Ibid. S. 31-39,60-61,65.
43 НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 3, арк. 208 адв.; Судебные процессы над ведьмамн в Лнтве. С. 162— 164; Марзалюк I. Матрыманіяльнасць і секс. С. 132-133.
лася меншым злом у параўнанні з небяспекай для іншых жанчын. Час ад часу ў розных еўрапейскіх краінах беспаспяхова змагаліся з прастытуцыяй у войску. Кіраўніцтва польскага войска таксама прымала пастановы супраць прастытутак44.