Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
17 Малнновскнй 14. А. Ученне о престушіеннн. С. 55-56; Валнконнте Н. М. I Лнтовскнй Статут однн нз важнейшнх нсточнмков мсторнн положення женшнн в Велнком Княжестве Лнтовском // Первый Лнтовскнй Статуг 1529 г. Внльнюс, 1982. С. 45.
І8АЗР.Т. 1. 1361-1598. СПб„ 1846. С. 11, 14-15.
19 Первый Лнтовскнй Статут (1529 г.). С. 197.
Гэта не дае выявіць тэндэнцыі ў злачынствах. Знойдзеныя факты паказваюць толькі варыятыўнасць правапарушэнняў.
Праблема доказу гвалту бачная ў наступнай справе. Парабак Цікан абвінаваціў у згвалтаванні сваёй дачкі Нядзелькі свіслацкага мешчаніна Юрыя Вінніка. Той, у сваю чаргу, абвінаваціў яе ў крадзяжы і ўцёках. Згвалтаванне адбылося ў бровары, а на дапамогу паклікаць не атрымалася, бо Віннік закрыў ёй рот шапкай. Дзяўчына распавяла пра выпадак жонцы войта і іншым жанчынам. Але з прычыны адсутнасці трох сведак і іншых доказаў мешчанін быў прызнаны невінаватым (1537). Пры вынясенні прысуду суддзі кіраваліся нормамі Статута 1529 г.20 Па сутнасці, у гэтым выпадку словы Нядзелькі былі супраць словаў Вінніка. He будучы ўпэўненымі ў здарэнні злачынства, суддзі апраўдалі мешчаніна.
Падданы Станіслава Карачуна абвінавачваўся ў згвалтаванні 19 і 23 лістапада 1590 г. трох жанчын: нявестак Хадыкі Камыша Мар’і і Настассі і жонкі Ходара Хомты. Справа спачатку разглядалася крычаўскім старостам Багданам Саламярэцкім. Пасля яна дайшла да Трыбуналу. Але падданы сцвярджаў, што не гвалтаваў. Прысудзілі выканаць прысягу, а па выкананні вызваліць ад адказнасці (1594)21.
Згвалтаванне падданых было прычынай для звароту ў суд22. Але не заўсёды селянін мог атрымаць сатысфакцыю па скарзе. Падданы шляхціча Васіля Мялешкі Макарэц Юрэвіч быў вымушаны звярнуцца ў Гарадзенскі земскі суд у сувязі са згвалтаваннем яго непаўналетняй дачкі Даркі падданым Дзмітрыя Мікіціча Іванчыкам. Ён скарыстаўся адсутнасцю людзей у полі, калі Дарка пасла жывёлу, і здзейсніў злачынства. Пра згвалтаванне дзяўчына не сказала бацьку, ён выявіў сам, калі пабачыў плямы крыві на вопратцы і прымусіў распавесці пра выпадак. Макарэц прыйшоў з дачкой да Мікіціча са скаргай на Іванчыка, але той яго збіў і выгнаў (1555)23.
Менскі земскі суддзя Грыгорый Макаровіч ініцыяваў справу супраць падданых шляхціча Аляксандра Калецкага, якія згвалтавалі дзеўку-швачку з двара яго жонкі. На суд адказчыкі не з’явіліся, і справу было дазволена далей перадаць у Галоўны Трыбунал ВКЛ (1615)24.
Шляхціч Слонімскага павета Якуб Велічковіч падаў скаргу на Аніску Прыбылчэню з сяла Новікі, падданага слонімскага шляхціча Мікалая Гумоўскага. Работніца Агапіца Валянцінаўна працавала ў полі, ва ўрочышчы. Аніска скарыстаўся адсутнасцю людзей, згвалтаваў яе і збіў. Яна падчас гвалту аказала супраціўленне і крычала. На крык прыбеглі людзі. Возны Васіль Гаўрылавіч
20 Судебная кннга внтебского воеводы, господарского маршалка, волковысского н оболенского державцы М. В. Клочко. 1533-1540 (Лмтовская метрнка. Кннга № 228. Кннга судных дел № 9 / [публ. подг. В. А. Вороннн, A. Н. Груша, 14. П. Старостнна, А. Л. Хорошкевнч; отв. ред. А. Л. Хорошкевнч, Г. Я. Голенченко]). Москва, 2008. С. 96-97.
21 НГАБ, КМФ-18, спр. 277, арк. 341 адв. -342 адв.
22 Згвалтаванні ў ніжэйшых саслоўях мелі месца на тэрыторыі Украіны. Гараснмчук М. Справн про згвалтування й позбавлення цнотн у судах СамбірськоТ економіі’ в XVII ст. // Соціум. Альманах соціальноі історіі. Кнів, 2015. Внп. 11-12. С. 147-163.
23Судовая кніга рашэнне па скарзе не ўтрымлівае. АВАК. Т. 21. Акты Гродненского земского суда. Внльна, 1894. С. 65.
24 НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 2, арк. 6-6 адв.
засведчыў сляды гвалту на целе Агапіцы ( 1605)25. Знаходжанне жанчыны адной у бязлюдным месцы часта правакавала злачынцаў не толькі ў ВКЛ26.
Папярэдняя скарга не адзіная, па якой не выяўлена прысуду27. Слонімскі баярын Гаўрыла Аверкавіч абвінаваціў баярына Васіла Ярмаловіча ў згвалтаванні жонкі і выклікаў вознага для яе агляду (1570)28. 18 ліпеня 1586 г. жонка каралеўскага ротмістра Марціна Карызны, Ганна Каспараўна Падгайская, падала скаргу на жамойцкага земяніна Каспара Марцінавіча Юшкевіча за згвалтаванне. Жанчына была ў гасцях у шляхты Упіцкага павета Мікалая Вяковіча і яго жонкі Крысціны Баброўніцкаўны ў маёнтку Пакрое. Яна засталася ў іх начаваць. Юшкевіч, які таксама гасцяваў, ноччу ўварваўся ў пакой, выбіў дзверы, збіў жанчыну і згвалтаваў. На месца злачынства быў выкліканы возны, які пры аглядзе засведчыў раны і крывавую разарваную кашулю на жанчыне29. Вядомы яшчэ выпадак. Пётр Мікалаевіч Дарагастайскі падаў скаргу ад імя сваёй баярыні Марыны Сякіраўны. 21 студзеня 1590 г. яе дачка Ганна Шэцілаўна гасціла ў Смалявічах у сваячкі. Пад вечар Ян Няміра, ураднік віленскага ваяводы Мікалая Крыштафа Радзівіла ў Смалявічах, разам з памочнікамі напаў на дом, згвалтаваў дзяўчыну, звёз яе на двор ваяводы і там трымаў некалькі тыдняў. Падаць скаргу змаглі толькі 10 лютага30.
Якія былі прысуды, цяжка вызначыць, бо знойдзены толькі скаргі. Шлюбам мог скончыцца толькі выпадак з Нямірам. Т. Чацкі, спасылаючыся на А. Ратундуса, адзначаў, што шлюбы з гвалтаўнікамі былі вельмі рэдкім выпадкам. Адзін меў месца ў перыяд панавання Жыгімонта Старога, калі мужчына згвалтаваў дзвюх жанчын, і яны выказалі жаданне выйсці за яго замуж. Але невядома, ці адбыўся з кім-небудзь шлюб31. Шлюб як выйсце з ганебнай сітуацыі выкарыстоўваўся ў еўрапейскай судовай практыцы. У Вснецыі нобель Пелэгрына BaHep за згвалтаванне маладой арыстакраткі быў асуджаны на выбар: да выплаты 1600 дукатаў ці да шлюбу. У выніку сем’і абралі шлюб (1468)32.
У сваім дзённіку Альбрэхт Станіслаў Радзівіл згадвае пра судовы працэс над дэпутатам Трыбунала ВКЛ (21 чэрвеня 1636 г.), які згвалтаваў паненку. Аднак у крыніцы не напісана імя злачынцы і судовы вырак33.
Магчыма, немясцовае паходжанне прывяло да смяротнага пакарання шляхціча Ашмянскага павета Аляксандра Юзафовіча. У 1613 г. Луцкі гродскі суд разгледзеў скаргу Воўдзі, падданай Жыдзічынскага манастыра з сяла Рокіні.
25 НГАБ, ф. 1737, воп. 1, спр. 8, арк. 329а-330а.
26 Вінннченко О. Згвалтування, вбнвство і пограбування, а також перелюб. Історія крнмінального злочнну, здійсненого під Львовом в 1645 р. // Соціум. Альманах соціальноі історіі. Кнів, 2015. Внп. 11-12. С. 162-184.
27 Пра праблему наяўнасці толькі скаргаў у судах Валыні таксама піша ўкраінская даследчыца Наталля Старчанка. Старченко Н. Справн про згвалтування в шляхетському середовшці Волнні (остання третнна XVI перша половнна XVII ст.) П Соціум. Альманах соціальноі історіі. Кшв, 2015. Внп. 11-12. С. 107.
28НГАБ, ф. 1781, воп. 1,спр. 1,арк. 302.
29 АВАК. Т. 26. Акты Упнтского гродского суда. Внльна, 1899. С. 325-326.
30 АВАК. Т. 36. Акты Мннского гродского суда. 1582-1590 гг. Внльна, 1912. С. 385.
31 Аўтар не прыводзіць назву твора. Czacki Т. О litewskich і polskich prawach. Т. 2. S. 127-128.
32 Matthews-Grico S. Cialo i seksualnosc. S. 177.
33 Pami^tniki Albrychta Stanislawa Radziwilla. T. 1. Poznan, 1839. S. 318.
Шляхціч уварваўся ў будынак, застаў замужнюю жанчыну хворай на ложку, дзе і згвалтаваў. На судзе Юзафовіч не прызнаў сваю віну, аднак Воўдзя пацвердзіла здзяйсненне злачынства праз сведак. Для выканання смяротнага прысуду гвалтаўніка перадалі ў Луцкі магістрат34.
У судовых дакументах сустракаюцца выпадкі нападаў групы злачынцаў з мэтай гвалту і рабавання. Падданы Рамейка Лаўрыновіч паскардзіўся на Бенядзікта Сцяцковіча (служэбніка крынскага старосты Грыгорыя Валовіча), Богуша Язохву, крынскага мешчаніна Шчэбета і іх памочнікаў, што ноччу перанялі яго, сына Бэлю і нявесту, якая была дзеўкаю. 3 імі было дзевяць сватоў і сваха. Злачынцы пабілі вясельны “поезд”, паранілі і згвалтавалі дзеўку і сваху, забралі ў іх рэчы. Рашэнне па справе адклалі да прыезду Івана Валовіча35 (1540)36.
Пры канфліктах паміж шляхтай часта ахвярамі станавіліся падданыя. У выніку нападу на маёнтак не толькі наносілі шкоду маёмасці, але і гвалтавалі жанчын. Аляксандр Андрэевіч Сангушка абвінавачваў у нападзе Івана Андрэевіча Палубінскага. Яго падданыя з маёнткаў Дзярэчын і Котчына наехалі на двор Броднае (1540). Мясцовыя жыхары былі збіты, некаторыя забіты, абрабаваны, а жанчыны згвалтаваны. Шкоды было налічана на 6100 коп літоўскіх грошаў37.
У 1603 г. Навагарадскі гродскі суд разгледзеў справу шляхціча Пятра Васілеўскага. Разам з памочнікамі (сыны Дзмітрыя Чачота Андрэй, Лявон, Ян і інш.) ён абвінавачваўся ў начным гвалтоўным наездзе на дом навагарадскага шляхціча Яраша Ляшчылоўскага, збіцці яго, родных і слуг, згвалтаванні жонкі Ганны Іванаўны Лазоўскай, рабаванні маёмасці. Згодна з артыкуламі 1, 2 і 12 (артыкул за згвалтаванне) раздзела 11 Статута Васілеўскі быў асуджаны на смерць. Пакаранне было выканана. Гэты працэс выклікаў пратэст навагарадскай шляхты. На сойміку 1605 г. быў напісаны ліст канцлеру ВКЛ Льву Сапегу аб незаконным вядзенні судовай справы. Сярод прэтэнзій адзначалася пра недазвол адказчыку прынесці прысягу і адмову ў падачы апеляцыі38. Па сутнасці, прысуд адпавядаў здзейсненаму злачынству. Пакараны быў толькі ініцыятар наезду. Напэўна, для шляхты прысуд і яго выкананне падалося жорсткім, бо часта за такія правапарушэнні прызначалі зняволенне, грашовае пакаранне.
За сукупнасць правапарушэнняў гвалтоўны наезд на двор Ціжэўскі (Менскае ваяводства), згвалтаванне панны Кацярыны Бароўскай, крадзеж царкоўных рэчаў, пагрозы арандатару Стэфану Лазоўскаму, які трымаў двор у арэндзе ад Яна Копця, Юрый Садоўскі, яго жонка Гальшка Котлаўна, Даніэль і Станіслаў Садоўскія, Жыгімонт Сакалоўскі былі асуджаны да выгнання з ВКЛ. Ліст караля Уладзіслава IV Вазы даў ім адтэрміноўку ад выканання прысуду (1645 )39.
34Білоус Н. Насшіьство над жінкамн: сюжетн з мііцанського і селянського повсякдення Волнні XVI початку XVIII ст. Н Соціум. Альманах соціальноі історіТ. Кні'в, 2015. Внп. 11-12. С. 135-146.
35 Іван Валовіч быў братам Грыгорыя, удзельнічаў у пасяджэннях замкавага суда, займаў пасаду скідзельскага ўрадніка.
36 АВАК. Т. 17. Внльна, 1890. С. 228-229.
37 Archiwum ksi^zqt Lubartowiczow Sanguszkow w Slawucie. T. 4: 1535-1547. Lwow, 1894. S. 115123, 133-136.
38 Дакументы былі актыкаваны ў кнігі Слонімскага гродскага суда (1605). НГАБ, ф. 1737, воп. 1, спр. 8, арк. 18-25 адв.