• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.  Наталля Сліж

    Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

    Наталля Сліж

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 231с.
    Мінск 2019
    88.62 МБ
    У ВКЛ вельмі негатыўна ставіліся да прысутнасці прастытутак пры жаўнерах. У 1557 г. у пастановах для войска Жыгімонта Аўгуста было забаронена вазіць з сабой “вясёлых паненак”. Пушкарам нельга было трымаць пры сабе блудніц, а толькі жонак. Згодна з артыкуламі віцэ-рэгента Станіслава Цікоўскага, польскія вайскоўцы не мелі права на тэрыторыі ВКЛ займацца пералюбам, мець пры сабе прастытутак і нават жонак, браць на ўтрыманне жанчын з варожай тэрыторыі (1565). Стэфан Баторый дазваляў жаўнерам выпраўляцца ў паход з жонкамі, але жанчыны неадпаведных паводзінаў не павінны былі прысутнічаць у войску. Пры выяўленні такіх выпадкаў абодва караліся смерцю (1581). У гетманскіх ваенных артыкулах пакаранне прызначалася за кантакты з прастытуткамі, ім забаранялася знаходзіцца ў войску, дазвол мелі толькі жонкі, але яны павінны былі пацвердзіць свой шлюб. На ротмістраў ускладаліся абавязкі сачыць, каб не было прастытутак у войску (1609). Паводле артыкулаў для замежнага войска (1638-1648) Уладзіслава Вазы ў войску маглі знаходзіцца толькі жонкі, а не прастытуткі. Пастановы гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла дапускалі знаходжанне жонак, а прастытутак каралі лупцаваннем. За хаванне жанчыны ў мужчынскай вопратцы пры выкрыцці ёй пагражала таксама лупцаванне, а вайскоўцу смяротнае пакаранне. Жанчына вызвалялася ад пакарання, калі яна сама паведамляла пра сябе. “Каранне горлам” прызначалася вайскоўцу, які для сексуальных патрэбаў браў жанчыну са стану ворага (1635). Паводле артыкулаў гетмана ВКЛ Януша Радзівіла (1648) за ўтрыманне прастытуткі вайскоўцу таксама пагражала смерць. Паручнік і ротмістр страчвалі пасаду, калі не інфармавалі пра выпадкі гетмана45. У артыкулах рыцарскага кола ад 20 верасня 1661 г. адзначалася, што той, хто пры сабе трымае "свабодных і падазроных жанчын”, павінен быць выдалены ад харугвы і пазбаўлены заслуг46. Як бачым, забарона прысутнічаць прастытуткам у войску перыядычна паўтаралася, што сведчыць пра аднолькавае стаўленне да праблемы на працягу гадоў. У гэтым бачылася пагроза для дысцыпліны і глеба для канфліктаў.
    Вайсковыя артыкулы выконваліся. На загад гетмана была пакарана жанчына, якая кінула мужа і перайшла да таварыша з роты Бонара47. Другой жанчыне абрэзалі нос і вушы і выгналі з войска48.
    44Zojdz К. Przeciwko moralnosci, czy dyscyplinie? “Przest^pstwa seksualne” popelniane przez zolnierzy koronnych i litewskich w XVII w. I I Studia nad staropolsk^ sztukq wojennq. T. Ill / Red. Z. Hundert, K. Zojdz, J. J. Sowa. Oswi^cim, 2014. S. 98-100; Lopatecki K. Zwi^zki malzenskie i pozamalzenskie w armii koronnej i litewskiej w XVI i XVII stuleciu prawo i stan faktyczny // Miscellanea Historico-Iuridica. 2014. T. 13. Z. 2. S. 48-71.
    45 Volumina legum. T. II. S. 478-479; Kutrzeba S. Polskie ustawy i artykufy wojskowe: od XV do XVIII wieku. Krakow, 1937. S. 71, 77, 124, 126, 156, 181, 185, 194, 201, 203, 218, 262, 270, 271; Lopatecki K. Zwi^zki malzenskie i pozamalzenskie. S. 61.
    46 Stefan Franciszek z Pruszcza Medeksza. S. 231-231.
    47 Севярын Бонар, рабштынскі, юрборскі, тарновецкі староста, муж Раіны Валовічаўны.
    48 Імя гетмана не называецца. Осада Пскова глазамн яностранцев. С. 308, 314.
    Аднак, нягледзячы на забароны, стасункі вайскоўцаў з прастытуткамі мелі месца. Некаторыя трымалі пры сабе прастытутак пад выглядам жонак, іншыя выязджалі ў дамы распусты. Ян Сабескі пісаў жонцы Марыі Казіміры, што ў панны Канкордыі ў Любліне цэлую гадзіну ў абозе правялі Міхаіл Казімір Радзівіл і Дзмітры Вішнявецкі. А каб пералічыць усіх, хто бавіў час у прастытутак, то не хапіла б паперы (1672)49.
    Г. Холстэн падаў апісанне аднаго публічнага дома ў Любліне ў 1663 г. Гэта была камяніца, дзе падавалася добрая ежа і пітво. Пры ёй жылі “ладныя дзеўкі, вартыя таго, каб з імі саграшыць”50. Як вынікае, у Любліне існавалі публічныя дамы для шляхты з добрым падборам кадраў і паслуг. Зразумела, мужчынам больш цікава было правесці час з прастытуткамі, чым у войску.
    Непажаданы пабочны эфект такой прафесіі нараджэнне дзяцей. Звычайным выпадкам у многіх краінах і гарадах былі здарэнні, калі пазбаўляліся ад нежаданых дзяцей ці плода51. Кобрынскі магістрат разглядаў справу мяшчанкі Марыны Давыдоўны, якая нарадзіла пазашлюбнае дзіцё (1715). Па яе словах, дзіцё нарадзілася мёртвым, і яна закапала яго пад плотам. Свінні знайшлі цела і з’елі. Каб не выглядаць распуснай, яна спачатку сцвярджала, што яе згвалтаваў Хведар Ягнуковіч, і нават прасіла знаёмых жанчын сведчыць пра гэта. Абвінавачванне ў згвалтаванні пераносіла віну на мужчыну. Аднак высветлілася, што аб злачынстве не было заявы, з Ягнуковічам жанчына была па добрай волі. Стасункі адбыліся, калі мешчанін ехаў на кірмаш. Ён быў жанаты, а пра здарэнне з дзіцём не ведаў. Так як у выніку стасункаў дайшло да нараджэння дзіцяці і да яго смерці, то прысуд быў наступны: Марыне 300 удараў па голым целе каля ганебнага слупа, выгнанне з горада (штраф 10 коп літоўскіх грошаў таму, хто яе прытуліць), сястры Зафеі, якая не даглядзела выпадак і сама вядзе непрыстойны лад жыцця, 50 удараў, Ягнуковічу ляжаць крыжам перад царквой Св. Мікалая ў Кобрыне падчас усіх набажэнстваў на праваслаўныя Грамніцы, 2 фунты воску на царкву і выплаты ўраду52. Марына і яе сястра жылі ў адным доме, займаліся прастытуцыяй. Калі б суд даказаў наўмыснае забойства, то жанчыну прысудзілі б да смяротнага пакарання53.
    У дакументах часам фігуруе катэгорыя жанчын, якіх называюць распусніцамі. He заўсёды падаецца магчымым вызначыць, ці гэта індывідуальная прастытутка, ці проста аматарка сексу. Віленскі мешчанін Юрый Грос абвінавачваў мяшчанку Дароту Зебяртоўскую ў распусным ладзе жыцця і неадпаведных паводзінах. Пасля смерці мужа Грыгорыя Тамковіда яна стала непрыстойна жыць.
    49Zojdz К. Przeciwko moralnosci, czy dyscyplinie? S. 101.
    50 Holsten H. Ch. Przygody wojenne 1655-1666. S. 85-86; Kuchowicz Z. Czlowiek polskiego baroku. S. 286.
    51 Kaczor D. Przest^pczosc kryminalna. S. 108-129; Wislicz T. Dzieciobojstwojako narz^dzie polityki reprodukcyjnej w Rzeczypospolitej XVII-XVI1I wieku // W kr^gu rodziny epok dawnych. Dziecinstwo / Red. B. Popiolek, A. Chlosta-Sikorska, M. Cadocha. Warszawa, 2014. S. 141-151.
    52 ABAK. T. 6. Внльна, 1872. C. 531-532.
    53Граіцкі B. асобна выбраў артыкулы па смяротным пакаранні з Імператарскага права. 3 іх VIII артыкул прадугледжваў смерць за забойства дзіцяці. Groicki В. Artykufy prawa majdeburskiego. S. 112-113.
    Скаржнік беспаспяхова спрабаваў уздзейнічаць на яе праз апекуна і сваякоў. Дарота абражала сваіх суседзяў, цесця Гроса Андрэя Хофмана. Аднойчы яна не толькі словамі і пагрозамі нанесла крыўду, але і дзеяннем задрала сукню вышэй паса, агаліўшы цела. Гэта стала апошняй кропляй і справакавала скаргу (1675)54. У той час сваркі былі штодзённым элементам жыцця, аднак для таго каб на вуліцы дэманстраваць сваё цела для абразы, патрэбна была адсутнасць комплексаў і пэўных маральных абмежаванняў, індыферэнтнае стаўленне да грамадскай думкі. Такія паводзіны сведчаць на карысць таго, што Дарота і праўда вяла распусны лад жыцця. Так як жанчына на той час была ўдавой, то не выключаем, што займацца сексам яна магла для паляпшэння матэрыяльнага становішча.
    Яшчэ адна катэгорыя, якая з цяжкасцю паддавалася ўпарадкаванню жыцця ў адпаведнасці з прынятымі маральнымі нормамі, гэта жабракі. Яны маглі сабе дазволіць жыць без шлюбу, мець стасункі з кім захочацца, а таксама прадаваць сябе за мінімальную аплату за ежу і пітво. У 1636 г. быў выдадзены прывілей Уладзіслава IV для стварэння аб’яднання віленскіх жабракоў на ўзор рамеснага цэху. Сярод іншага старшым уводзілася ў абавязак пільнаваць, каб не было распусных паводзін у корчмах і дамах, на вуліцах55. Магілёўскія жабракі арганізавалі сваё брацтва яшчэ ў 1621 г., а іх мэтай была барацьба з падманам і канкурэнцыяй56.
    Даволі цяжка вызначыць, які быў стаж у прафесіі. Калі ён пачынаўся з 12 гадоў, то ў лепшым выпадку жанчына працавала да 25 гадоў. Яшчэ больш складана высветліць далейшы лёс прастытутак. Некаторыя з іх нараджалі дзяцей, жылі ў венчаным ці нявенчаным шлюбе.
    Адна прастытутка (ці распусніца) з Полацка выйшла замуж за нейкага Невенглоўскага з Лукава (Люблінскае ваяводства). Пра гэта згадваецца ў сувязі з тым, што іх разам з пахолкам злавілі казакі пад замкам Няшчарды пры спробе перайсці на маскоўскі бок 4 ліпеня 1581 г. Невенглоўскі служыў розным панам Жалкеўскаму, Бонару і іншым, а пахолак, нейкі серб, уцёк нядаўна ад слугі вугорскага гетмана Яна Барнамісы. Пры іх знайшлі вітальную прамову да маскоўцаў. Хоць Невенглоўскі і казаў, што яго прывёў да здрады чорт, яму пагражала быць пасаджаным на кол. Невенглоўскі прыняў каталіцызм і прасіў змяніць пакаранне на адсячэнне галавы. Пра далейшы лёс яго жонкі не згадваецца57. Візітацыя Фары Вітаўта 1674 г. адзначала, што гарадзенскі ўніяцкі святар Ян Шашко меў дзяцей з прастытуткай58. Гарадзенскі шляхціч Юзаф Сапоцька жыў у нявенчаным шлюбе з “нявольніцай і блудніцай”, за што быў пазбаўлены спадчыны маці Канстанцыі Канстанцінаўны Рабееўны Гнайніцкай59. Яе рашэнне
    54 Frick D. Wilnianie. S. 40-41.
    55 Ibid. S. 93.
    56 ЙЮМ. Вып. 8. Внтебск, 1877. C. 367-369; Цітоў A. Магілёўскія цэхі ў XVI-XVIII стст. //Архіварыус. 2011. Вып. 9. С. 169-170.
    57 Piotrowski J. Dziennik wyprawy Stefana Batorego pod Pskow (1581-1582). Krakow, 1894. S. 13-14.
    58 Камунтавічэне B. Гарадзенская каталіцкая парафія ў 15-17 ст. //Гістарычны альманах. 2012. Т. 18. С. 42.
    59 Інфармацыя паходзіць з тастамента маці Канстанцыі Канстанцінаўны Рабееўны Гнайніцкай (7—1675), жонкі гарадзенскага земскага падсудка Станіслава Сапоцькі (7—1663). НГАБ, ф. 1755, воп. 1, спр. 49, арк. 304 307 адв.
    для таго часу было заканамерным, бо шлюб быў нявенчаным, з жанчынай непрыстойных паводзінаў.
    Прастытуцыя была неад’емнай часткай жыцця многіх гарадоў Рэчы Паспалітай60, а таксама была звязана з войскам. Яна мела жаночае аблічча. Жанчыны працавалі ў дамах распусты ці дзейнічалі індывідуальна. Калі ў Рыме назіраецца выразны падзел унутры прафесіі ў залежнасці ад кваліфікацыі, то ў ВКЛ яго выявіць складана. Нельга нават з упэўненасцю казаць пра наяўнасць элітных дамоў для шляхты. Але не выключаем, што ў прафесіі былі шляхцянкі. Больш інфармацыі пра гэта захавалася за XVIII ст. Шляхаводнік па Варшаве адзначае, што жонка лідскага харужага Юзафа Нарбута Ганна Гразманаўна прымала шамбелянаў і афіцэраў. Яна была яшчэ вядома сваёй перакладчыцкай дзейнасцю61. Увогуле для гэтага перыяду характэрна развіццё прыдворнай прастытуцыі.