Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.
Наталля Сліж
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 231с.
Мінск 2019
Культура сексуальных стасункаў Вялікага Княства развівалася як у сваім унутраным свеце, так і ў кантакце з еўрапейскімі і суседнімі краінамі. Вопыт іншых культур быў цікавы для нашых жыхароў, часам ён запазычваўся, трапляў на старонкі кніг. Аднак абазнанасць у гэтай галіне была больш характзрна для адукаваных людзей. Сама краіна знаходзілася ва ўмеранай кліматычнай зоне з чатырма сезонамі, што выразна ўплывала на сексуальную актыўнасць літвінаў. He апошнюю ролю тут адыгрывала фізіялогія, тэмперамент, рацыён харчавання, ужыванне алкаголю.
Нормы паводзінаў у сексе ўсталёўваліся рэлігіяй, а некаторыя з іх сталі нормамі права. Аднак яны не былі абсалютнымі і вызначальнымі. Тым болып што можна было прыйсці пакаяцца і зноў саграшыць. Пад уздзеяннем рэлігіі людзям секс уяўляўся грахом, а многія тэхнікі ў ім лічыліся шкоднымі натуры. 3 ім мірыліся як з неабходнасцю для працягу роду. Гэта думка ўступала ў супярэчнасць з фізіялогіяй і рабіла грэх прывабным. Аднак што было больш важна для асобы жыць па рэлігійных прынцыпах ці задаволіць свае жаданні залежала ад яе самой і ад таго, у якім асяроддзі яна існавала. Судовыя справы сведчаць, што людзі не заўсёды маглі стрымаць сваю жарсць нават пад пагрозай смяротнага пакарання.
Нягледзячы на тое што грамадства існавала пад рэлігійным кантролем, тэматыка інтымных адносінаў знайшла свой адбітак у літаратуры і мастацтве. Гэта быў адзін са сродкаў рэалізацыі жаданняў і пачуццяў. Але варта адзначыць, што ў гэтых накірунках вобразы ствараліся менавіта мужчынамі. Праявы жаночых жаданняў і патрэбаў амаль не знайшлі адлюстравання.
Стаўленне да інтымнай сферы жыцця мянялася ў краіне ў залежнасці ад эпохі, стану грамадства, эканамічных, сацыяльных, кулыурных тэндэнцый, тэндэнцый у гендэрных адносінах. У перыяд XVI-XVII стст. Вялікае Княства Літоўскае было феадальнай дзяржавай, а само грамадства мела яскравы патрыярхальны характар. Гэта непасрэдна ўплывала на адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Патрыярхальны лад быў прызначаны для мужчыны і выразна падкрэсліваў яго дамінаванне над жанчынай. Гэта быў мужчынскі свет, дзе
панавалі мужчынскія ўяўленні не толькі пра дзяржаву і грамадства, але пра жанчыну, сям’ю і секс. Такія ўяўленні пра адносіны паміж мужчынам і жанчынай непасрэдным чынам адбіліся на інтымных стасунках, дзе актыўная роля надавалася мужчыне. Праяўленне актыўнасці з боку жанчыны прыводзіла да адмоўнай афарбоўкі яе рэпутацыі. Для мужчыны важнымі былі яго жаданні, а жанчыне прыходзілася іх успрымаць. Мужчынскае грамадства прыстасавала ўсё навокал пад свае патрэбы. Жаданні жанчын улічваліся, калі яны былі ў сферы інтарэсаў мужчын.
У гэтым кантэксце секс уяўляў сабой выразную дуалістычную сістэму, падзеленую на мужчынскую і жаночую сферы. Аднак яна была заснавана не на роўнасці інтарэсаў, а на выразным дамінаванні мужчыны, і трымалася на дысбалансе мужчынскага і жаночага пачаткаў. Сістэма існавала як на супрацьдзеянні і канфлікце, так і на парытэтнай дамове. Пры гэтым атрымліваецца, што наконт жанчын панавала супярэчлівая думка. Мужчынам хацелася мець цнатлівую жонку, але ў сексе спрактыкаваную жанчыну. А цнатлівасць і спрактыкаванасць не маглі сумяшчацца ў адной жанчыне: тая, якая задавальняла жаданні, мела не найлепшую рэпутацыю. Аднак мужчынскай сексуальнасці было дазволена дэманстравацца ў вайсковасці, у заваяванні жанчын, нашчадках мужчынскага полу.
Філасофская канструкцыя пра секс не знайшла свой адбітак у канкрэтнай навуковай, мастацкай працы ці ў падручніку, бо сама тэма не абмяркоўвалася адкрыта. Зыходзячы з ускосных звестак з розных крыніц і з функцый, якія секс выконваў у грамадстве, можна ўявіць, як бачылі секс у тагачасным грамадстве. Гэтае бачанне ўяўляла сабой цэлы спектр: ад захаплення прыгожым целам да праяў гвалту. Але для асобы філасофская канструкцыя сексу мела значэнне ў залежнасці ад яе статусу, узроўню адукацыі, узросту, гендэрнай прыналежнасці; зразумела, больш закранаў яе фізіялагічны аспект.
Умоўна тагачасны секс можна падзяліць на законны і незаконны. Законнымі былі адносіны толькі ў шлюбе. Але ўвага акцэнтавалася на шлюбе як на інстытуце з партнёрскімі адносінамі, дзе важна нарадзіць і выхаваць нашчадкаў. Менавіта пракрэатыўны аспект гучаў у дакументах і літаратуры. Шлюб гарантаваў наяўнасць сталага партнёра. Такім чынам шлюбныя абавязкі выконваліся для зняцця напружанасці, адпаведна для пазбягання грахоўных паводзін.
Калі нормай з'яўляліся стасункі ў шлюбе, то ўсе іншыя кантакты станавіліся па-за нормай. Адпаведна незаконны секс (пералюб, згвалтаванне, заафілія, гомасексуалізм, прастытуцыя) гэта секс, за які прадугледжвалася пакаранне. Карыстанне паслугамі прастытутак было найбольш прывабным сярод незаконных дачыненняў і менавіта забарона выклікала гэту прыцягальнасць. Найбольшую распаўсюджанасць меў пералюб. Задавальненне розных жаданняў можна было атрымаць за грошы ці праз прымус. Дэвіянтныя паводзіны былі ўласцівы больш мужчынам, чым жанчынам. Адхіленні ад усталяванай нормы прыводзілі да скалечаных лёсаў і зламанай псіхікі, напрыклад, як пры згвалтаванні ці пералюбу.
У тагачасным грамадстве прысутнічалі розныя віды паводзінаў у інтымнай сферы. Гэта не значыць, што ў XVI-XVII стст. жыхары Княства былі больш
разбэшчанымі ў параўнанні з іншымі нацыямі. Ім проста былі ўласцівы свае чалавечыя жаданні, патрэбы, а часам і адхіленні, як і жыхарам якой заўгодна краіны.
Можна смела сказаць: секс гэта тое, што наўпрост звязвае нас з продкамі. Разуменне таго, як людзі мінулага ставіліся да гэтай з’явы, дазваляе пабачыць, што чалавек і сучасны, і жыхар ВКЛ можа кахаць, ненавідзець, аддаваць усяго сябе жарсцям, і гэта паказвае, што ў гістарычнай перспектыве чалавечае імкненне да інтымных дачыненняў невынішчальнае. Таму секс можна без усялякіх перабольшванняў назваць вельмі істотнай сацыяльнай і культурнай з’явай, якая адчувальна ўплывае на грамадства.
СКАРАЧЭННІ
АВАК Акты Внленской археографнческой комнсснн
АЗР Акты, относятнеся к нсторнн Западной Росснн, собранные н нзданные Археографнческою комнсснею AC Археографмческнй сборннк документов, относяшнхся к нсторнн Северо-Западной Русн
АЮЗР Акты, относяшнеся к нсторнн Южной н Западной Росснн
Архнв ЮЗР Архнв Юго-Западной Росснн, нздаваемый временною комнсснею для разбора древннх актов, высочайше учрежденною прн Кневском Военном, Подольском н Волынском генерал-губернаторе
ВКЛ Вялікае Княства Літоўскае
ЙЮМ йсторнко-юрнднческне матерналы, нзвлечённые нз актовых кннг губерннн Внтебской н Могнлёвской, храняіцнхся в центральном архнве в Внтебске
НГАБ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
ПСРЛ Полное собранне русскнх летопнсей
РЙБ Русская нсторнческая бнблнотека
ЭГБ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі
AGAD Archiwum Glowne Akt Dawnych
ANK. Archiwum Narodowe w Krakowie
AR Archiwum Radziwillow
A Sang. Archiwum Sanguszkow
BUW Biblioteka Uniwersytetu Warszawskiego
LMAVB Lietuvos mokslq akademijos Vrublevskiq biblioteka. Rankrascitj skyrius
LV1A -Lietuvos Valstybes istorijos archyvas
PSB Polski Slownik Biograficzny
VUB Vilnaus universiteto biblioteka. Rankrasciq skyrius
СПІС КРЫНІЦ I ЛІТАРАТУРЫ
АРХІВЫ I БІБЛІЯТЭКІ
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Ф. 694, воп. 1, спр. 201,287,450,459; воп. 3, спр.13; воп. 4, спр. 1239.
Ф. 695, воп. 1, спр. 103.
Ф. 1477, воп. 1, спр. 3176; ф. 1703, спр. 6; ф. 1706, воп. 1, спр. 6; ф. 1727, воп. 1, спр. 2; ф. 1730, воп. 1, спр. 5; ф. 1727, воп. 1, спр. 3; ф. 1733, воп. 1, спр. 1; ф. 1737, воп. 1, спр. 8; ф. 1741, воп. 1, спр. 1; ф. 1755, воп. 1, спр. 4,11,49; ф. 1761, воп. 1,спр. 1-3; ф. 1781, воп. 1,спр. 1;ф. 1781, воп. 1,спр. 1;ф. 1785, воп. 1,спр. 1, 5, 12; ф. 1786, воп. 1, спр. 2,3; ф. 1800, воп. 1, спр. 1; ф. 1814, воп. 1, спр. 14; ф. 1817, воп. 1, спр. 3.
КМФ-18, спр. 34,62,77,85,111, 113, 123, 127,260,261,262,277.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусіў Гродне
Ф. 128, воп. 1, спр. 12; ф. 1663, воп. 1, спр. 426,429, 591, 874; ф. 1664, воп. 1, спр. 83,493.
Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
НББ 091/4024к.; НББ 091 /276к.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
КП9216.
Центральнйй державнйй історйчнйй архів Украінй, м. Кйів
Ф. 25, on. 1, спр. 9.
Archiwum Glowne Akt Dawnych
Archiwum Radziwillow, dz. I, sygn. 8247; dz. 11, ks. 7; dz. V, sygn. 10264; dz. X, sygn. 50, 73, 111; dz. XXV, sygn. 351a; dz. XXVI, sygn. 102, 106.
Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 295,391.
Archiwum Prozorow i Jelskich, sign. 7.
Archiwum Tyzenhauzow, sygn. 25/84, G-205, G-756.
Archiwum Krolestwa Polskiego, sygn. 311.
Archiwum Narodowe w Krakowie
Archiwum MIynowskie Chodkiewiczow, sygn. AMCh 51.
ASang. 246.
Cabinet R^kopisow Biblioteki Uniwersytetu Warszawskiego
Sygn. 441.
Federowski M. Piesni i opisy obrz^dow dorocznych, weselnych, chrzestnych i pogrzebowych z okolic Pruzan, Bialowiezy, Wolkowyska, Swisloczy, Slonima, Lidy, Sokolki i Zoludka..., sygn. 442.
Ziola lesniczy uzywane przez lud bialoruski w okolicach Wolkowyska i Slonima z dodatkiem roslin w guslach i czarach zastosowanie majqcych. Zeszyt III. Zebral i opisal M. Fedorowski, sygn. 445.
Biblioteka Czartoryskich
Rkps 2094.
Biblioteka Komicka
Sygn. BK 1195; 253.
Biblioteka Raczynskich w Poznaniu
Rkps 94.
Lietuvos Valstybes istorijos archyvas
F. 22, ap. 1, b. 1 (SA 5333); f. 23, ap. 1, b. 1 (SA 5096); f. 610, ap. 3, b. 300; f. 694, ap. I, b. 4624; f. 1282, ap. 1, b. 11218.
Damianowicz S. Ksi^ga mowy na seymach, weselach y pogrzebach miane w sobie zamykaiqce do ktorych listy rozne epitafia y fraszki werszem pisanie sq przydanie (1645), f. 1135, ap. 2, b. 46.
Lietuvos moksly akademijos Vrublevskiy biblioteka. Rankrasciy skyrius
F. 6-207; f. 16-52; f. 17-11; f. 17-26.
Палея, XVI ст., f. 19-83.
Палея, XVI ст., f. 19-84.
Siarczynski. Czary, gusla i zabobony. Poznan, 1843, f. 17-224.
Vilnaus universiteto biblioteka. Rankrasciy skyrius
F. 3-2239; f. 3-2263; f. 4-A2106; f.-7, Kauno magistrato aktq knyga, 1606—08; Тгакц pilies teismo 1660-1661 metq aktq knyga.
ДРУКАВАНЫЯ КРЫНІЦЫ
ABAK. T. 6. Акты Брестского гродского суда (поточные). Акты Брестского подкоморского суда. Акты Брестской магдебургнн. Акты Кобрннской магдебургнн. Акты Каменецкой магдебургнн. Внльна, 1872.